Спрыяць Радзіме

№ 15 (1558) 09.04.2022 - 15.04.2022 г

Прадстаўнікі беларускай дыяспары прайшлі творчую стажыроўку ў нашай краіне

Двац­цаць во­сем бе­ла­ру­саў з Арген­ці­ны, Арме­ніі, Іар­да­ніі, Лат­віі, Літ­вы, Рас­іі, Укра­іны і Эсто­ніі саб­ра­лі­ся на гэ­тым тыд­ні ў ста­лі­цы на­шай ра­дзі­мы, каб блі­жэй па­зна­ёміц­ца з на­цы­яна­ль­ны­мі тра­ды­цы­ямі, вы­ву­чыць бе­ла­рус­кія пес­ні і тан­цы, асво­іць на­вы­кі на­род­на­га дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва. Але спа­чат­ку ўдзе­ль­ні­каў ста­жы­роў­кі ча­ка­ла па­гру­жэн­не ў гіс­то­рыю род­най кра­іны — у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным му­зеі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны для іх зла­дзі­лі агляд­ную экс­кур­сію па ўсёй экс­па­зі­цыі і ця­гам га­дзі­ны пад­ра­бяз­на рас­па­вя­лі аб асноў­ных эта­пах зма­ган­ня су­праць на­цыз­му і ўнёс­ку бе­ла­ру­саў у пе­ра­мо­гу над ім.

/i/content/pi/cult/899/18978/bela.jpg

/i/content/pi/cult/899/18978/bel.jpg

Падчас экскурсіі ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

ПАД­СУ­МА­ВАН­НЕ ПО­СПЕ­ХАЎ

Як адзна­чыў міністр культуры Ана­то­лій Мар­ке­віч, тыд­нё­вая ста­жы­роў­ка да­зва­ляе ў бо­ль­шай сту­пе­ні па­гру­зіц­ца ў атмас­фе­ру на­шай кра­іны, у свет айчын­най ку­ль­ту­ры і пе­ра­няць ці­ка­выя на­пра­цоў­кі, які­мі на­шы гос­ці здо­ле­юць падзя­ліц­ца з іншы­мі бе­ла­ру­са­мі за­меж­жа. У рам­ках сус­трэ­чы з кіраўніком ведамства ад­бы­ло­ся ўзна­га­ро­джан­не най­бо­льш актыў­ных прад­стаў­ні­коў бе­ла­рус­кай ды­яспа­ры за шмат­га­до­вую плён­ную дзей­насць па за­ха­ван­ні і па­пу­ля­ры­за­цыі бе­ла­рус­кай на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры.

Уз­на­га­ро­ды з рук мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры атры­ма­лі ва­сь­мё­ра ўдзе­ль­ні­каў ста­жы­роў­кі. На­груд­ным зна­кам Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры “За ўклад у раз­віц­цё ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі” адзна­ча­ная кі­раў­нік Са­ма­рскай аб­лас­ной гра­мад­скай арга­ні­за­цыі бе­ла­ру­саў і вы­хад­цаў з Бе­ла­ру­сі «Рус­ка-бе­ла­рус­кае бра­тэр­ства 2000» Іры­на Глус­кая, якая так­са­ма з’яўля­ецца іні­цы­ята­рам ства­рэн­ня бе­ла­рус­кіх ва­ка­ль­на-ха­рэ­агра­фіч­ных ка­лек­ты­ваў — ва­ка­ль­ных ансам­бляў “Су­зо­р’е” і “Ка­данс”, уз­орна­га дзі­ця­ча­га ва­ка­ль­на­га ансам­бля “За­ча­ра­ван­не”, ха­рэ­агра­фіч­ных ансам­бляў “Сяб­ры” і “Ма­за­іка”.

Га­на­ро­вы­мі гра­ма­та­мі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры бы­лі ўзна­га­ро­джа­ныя стар­шы­ня рэ­гі­яна­ль­най на­цы­яна­ль­на-ку­ль­тур­най аўта­но­міі бе­ла­ру­саў Ка­рэ­ліі, кі­раў­нік мясц­овай на­цы­яна­ль­на-ку­ль­тур­най аўта­но­міі бе­ла­ру­саў Пет­ра­за­вод­ска Свят­ла­на Бар­та­шэ­віч, кі­раў­нік бе­ла­рус­ка­га ку­ль­тур­на­га та­ва­рыс­тва “Лёс” у Та­лі­не Тац­ця­на Ніж­нік, кі­раў­нік спе­цы­ялі­за­ва­на­га фон­ду спры­яння раз­віц­цю рас­ійска-бе­ла­рус­ка­га су­пра­цоў­ніц­тва “Бе­лыя росы” з Санкт-Пе­цяр­бур­га Іры­на Ро­га­ва і кі­раў­нік Цэн­тра бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, стар­шы­ня бе­ла­рус­ка­га ку­ль­тур­на-ад­ука­цый­на­га та­ва­рыс­тва “Уз­дым” з Да­ўгаў­піл­са Жан­на Ра­ма­ноў­ская.

/i/content/pi/cult/899/18978/belar.jpg

Міністр культуры Анатолій Маркевіч узнагароджвае Ірыну Аслоўскі (Аргенціна)

Гра­ма­та­мі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры так­са­ма адзна­ча­ныя стар­шы­ня вал­гаг­рад­скай гра­мад­скай га­рад­ской арга­ні­за­цыі “Зям­ляц­тва бе­ла­ру­саў” Вік­тар Зі­но­віч і пер­шы пра­ва­моц­ны ўдзе­ль­нік са­цы­яль­на-ку­ль­тур­на­га і спар­тыў­на­га клу­ба “Усход” у арген­цін­скім го­ра­дзе Бе­ры­са Іры­на Аслоў­скі. Да­рэ­чы, апош­няя зга­да­ная на­ша гос­ця на­ват не ва­ло­дае ні бе­ла­рус­кай, ні рус­кай мо­ва­мі і ў Мін­ску ка­рыс­та­ла­ся па­слу­га­мі пе­ра­клад­чы­ка, але, тым не менш, па­мя­тае аб тым, што яе ба­бу­ля па­хо­дзі­ла з Гро­дзен­шчы­ны, і з го­на­рам прад­стаў­ляе бе­ла­рус­кую ку­ль­ту­ру за акі­янам. Клуб “Усход” дзей­ні­чае ў Арген­ці­не ўжо бо­льш за во­сем­дзе­сят год, за што так­са­ма быў уша­на­ва­ны гра­ма­тай Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры.

АД УКРА­ІНЫ ДА ІАР­ДА­НІІ

Ся­род удзе­ль­ні­каў ста­жы­роў­кі — жы­ха­ры як да­лё­кіх экза­тыч­ных кра­ін, так і прад­стаў­ні­кі су­сед­ніх дзяр­жаў, але ўсіх іх аб’ядноў­вае без­умоў­ная лю­боў да Бе­ла­ру­сі. За­слу­жа­ны дзеяч эстрад­на­га мас­тац­тва Укра­іны, да­рад­ца стар­шы­ні Усеў­кра­інска­га са­юза бе­ла­ру­саў па пы­тан­нях ку­ль­ту­ры, на­цы­яна­ль­ных тра­ды­цый і на­род­най твор­час­ці, кі­раў­нік на­род­най сту­дыі эстрад­на­га ва­ка­лу “Со­няш­ник” Але­на Аляк­се­енка з Мір­га­ра­да, што ў Па­лтаў­скай воб­лас­ці, пры­зна­ецца, што твор­чая ста­жы­роў­ка зра­бі­ла­ся для яе доб­рай на­го­дай яшчэ раз на­ве­даць ра­дзі­му. Ва Укра­іне на­ша су­раз­моў­ца апы­ну­ла­ся трыц­цаць год та­му, ка­лі ства­ры­ла сям’ю, але сён­ня яна час­та на­вед­вае Бе­ла­русь. У сту­дыі “Со­няш­ник” дзе­ці вы­кон­ва­юць пес­ні на са­мых роз­ных мо­вах све­ту, і ў тым лі­ку — на бе­ла­рус­кай. Та­му, вя­до­ма, лю­бы ві­зіт бе­ла­рус­кіх дэ­ле­га­цый у Мір­га­рад не аб­ыхо­дзіц­ца без вы­сту­пу вы­ха­ван­цаў гэ­та­га ка­лек­ты­ву.

А вось Акса­на Ча­ме­за, якая за­ві­та­ла ў Мінск з го­ра­да Аман, прад­стаў­ляе Ку­ль­тур­на-асвет­нае аб’яднан­не бе­ла­ру­саў Іар­да­ніі, якое дзей­ні­чае ўжо на пра­ця­гу трох год і на­ліч­вае ка­ля трыц­ца­ці да­рос­лых удзе­ль­ні­каў, а так­са­ма пры­клад­на сто­ль­кі ж дзя­цей. Вя­лі­кая ўва­га над­аец­ца тут за­ха­ван­ню гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Так, да Дня Пе­ра­мо­гі што­год ла­дзіц­ца між­на­род­ны лі­та­ра­тур­ны пра­ект пад на­звай “І сцер­ці па­мяць час ні­ко­лі не па­ві­нен: чы­та­ем па-бе­ла­рус­ку”, у рам­ках яко­га ства­ра­юцца ві­дэ­аро­лі­кі, дзе прад­стаў­ні­кі ды­яспа­ры чы­та­юць лі­та­ра­тур­ныя тво­ры бе­ла­рус­кіх аўта­раў на тэ­му Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны.

Так­са­ма аб’яднан­не пра­во­дзіць кон­курс дзі­ця­ча­га ма­люн­ка па­вод­ле ма­ты­ваў бе­ла­рус­кіх ка­зак пад на­звай “З ро­га ўся­го мно­га”, ла­дзіць ве­ча­ры­ны, пры­мер­ка­ва­ныя да та­кіх тра­ды­цый­ных свят, як Ку­пал­ле або Ка­ля­ды, су­пра­цоў­ні­чае з му­зе­ямі і ўдзе­ль­ні­чае ў вы­ста­вач­ных пра­ектах. У пла­нах на пер­спек­ты­ву — пад­рых­тоў­ка ві­зі­ту ў Іар­да­нію прад­стаў­ні­коў на­цы­яна­ль­най кі­нас­ту­дыі “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” і арга­ні­за­цыя вы­ста­вы бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га кас­цю­ма.

У рам­ках твор­чай ста­жы­роў­кі яе ўдзе­ль­ні­кі ця­гам тыд­ня на­ве­да­лі На­цы­яна­ль­ную біб­лі­ятэ­ку Бе­ла­ру­сі, Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў, Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны му­зей на­род­най архі­тэк­ту­ры і по­бы­ту, Храм-по­мнік у го­нар Усіх Свя­тых. Пад­час вы­езду ў Го­ме­льс­кую воб­ласць на­шы гос­ці на­ве­да­лі Вет­каў­скі му­зей ста­ра­абрад­ніц­тва і бе­ла­рус­кіх тра­ды­цый імя Ф.Р. Шкля­ра­ва, а так­са­ма Стаў­бун­скі сель­скі дом ку­ль­ту­ры і Не­глюб­скі сель­скі цэнтр ткац­тва, дзе змаг­лі блі­жэй па­зна­ёміц­ца з роз­ны­мі ві­да­мі на­род­най твор­час­ці і па­ўдзе­ль­ні­чаць у май­стар-кла­сах. Бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што тра­ды­цыя та­кіх сус­трэч, за­па­чат­ка­ва­ная яшчэ ў 2016 го­дзе, бу­дзе пра­цяг­вац­ца і да­лей, спры­яю­чы мі­ру і ўза­ема­ра­зу­мен­ню па­між на­ро­да­мі.

Фота Таццяны Матусевіч