З лавы падсудных — у каралеўскія сакратары

№ 14 (1557) 02.04.2022 - 09.04.2022 г

Сёлета споўнілася 465 гадоў з дня нараджэння вы­дат­на­га гра­мад­ска-па­лі­тыч­на­га дзея­ча мі­нуў­шчы­ны Льва Са­пе­гі. Мы вы­ра­шы­лі на­га­даць чы­та­чам пра гэ­тую ўні­ка­ль­ную гіс­та­рыч­ную асо­бу.

/i/content/pi/cult/898/18977/ugodki-narodzinau-lva-sapegi-sht.jpg

Ста­ра­жыт­ны бе­ла­рус­кі род Са­пе­гаў гер­ба “Ліс” па­хо­дзіў са Сма­лен­шчы­ны, але па­зней у сі­лу аб­ста­він Са­пе­гі змя­ні­лі мес­ца жы­хар­ства. Сам ге­рой на­ша­га апа­вя­дан­ня Леў Са­пе­га, сын Іва­на Са­пе­гі і Баг­да­ны з Друц­кіх-Са­ка­лін­скіх, на­ра­дзіў­ся 4 кра­са­ві­ка 1557 го­да ў ба­ць­коў­скім ма­ёнтку Астроў­на на Ві­цеб­шчы­не. Ма­ло­га Льва ў сем год ба­ць­кі ад­пра­ві­лі ў Ня­свіж, да ві­лен­ска­га ва­яво­ды кня­зя Мі­ка­лая Ра­дзі­ві­ла Чор­на­га, вя­до­ма­га дзея­ча Рэ­фар­ма­цыі. Скон­чыў­шы ў 13 год пра­тэс­тан­цкую шко­лу ў Ня­сві­жы і ава­ло­даў­шы не­ма­лы­мі ве­да­мі і не­ка­ль­кі­мі мо­ва­мі, Леў Са­пе­га раз­ам з сы­на­мі Мі­ка­лая Чор­на­га быў на­кі­ра­ва­ны ў Лей­пцыг, дзе ў 1570—1572 га­дах ву­чыў­ся ва ўні­вер­сі­тэ­це. Гэ­тыя не­ка­ль­кі год да­лі Са­пе­гу грун­тоў­ныя ве­ды рым­ска­га і цар­коў­на­га пра­ва.

Вяр­нуў­шы­ся ў 1572 го­дзе на ра­дзі­му, Леў Са­пе­га раз­ам з бра­там і ба­ць­кам сеў на ла­ву пад­суд­ных… Не­шта там ад­бы­ло­ся не­пры­емнае з ма­ёнткам на­ваг­рад­ска­га пад­ва­яво­дзі­ча Аста­фія Гар­нас­тая, да яко­га ме­лі не­йкае да­чы­нен­не Са­пе­гі, і гэ­та ледзь не пры­вя­ло іх да “веч­на­га вы­гнан­ня” з ВКЛ, Але су­во­ры і спра­вяд­лі­вы пры­суд, які спяр­ша быў за­цвер­джа­ны ва­яўні­чым ка­ра­лём Стэ­фа­нам Ба­то­ры­ем, ім жа і быў ска­са­ва­ны. Маг­чы­ма, так на яго ра­шэн­не па­ўплы­ва­лі кра­са­моў­ства і ве­ды пра­ва Льва Са­пе­гі (які сам ба­ра­ніў тры­яду ў су­дзе), што ўра­жа­ны ка­роль вы­ра­шыў на­блі­зіць раз­умна­га хлоп­ца да ся­бе. А мо­жа, ад­ыгра­ла пэў­ную ро­лю за­ступ­ніц­тва Ра­дзі­ві­лаў? Хут­чэй за ўсё, і тое, і дру­гое. Так у 1579 го­дзе Са­пе­га па­тра­піў у двор Стэ­фа­на Ба­то­рыя. Ма­ла­ды шлях­ціц ста­но­віц­ца ка­ра­леў­скім два­ра­ні­нам, а ў 1580 го­дзе — ка­ра­леў­скім сак­ра­та­ром. У 1581 го­дзе Са­пе­га стаў лі­тоў­скім пі­са­рам.

У 1581 го­дзе Са­пе­га да­біў­ся ўтва­рэн­ня ў ВКЛ Га­лоў­на­га Тры­бу­на­ла — вы­шэй­ша­га апе­ля­цый­на­га су­да. Ра­шэн­ні яго ме­лі моц па­ста­ноў со­йму, мар­шал­кам яко­га за сваё жыц­цё Са­пе­га аб­іраў­ся не­ка­ль­кі раз­оў. І па­йшоў на ўтва­рэн­не Тры­бу­на­лу Са­пе­га не про­ста так. У 1578 го­дзе со­йма­вым ра­шэн­нем быў ство­ра­ны Ка­рон­ны тры­бу­нал (у Поль­шчы). Та­му Са­пе­га, каб пад­крэс­ліць, што ВКЛ не гор­шае за Поль­скае ка­ра­леў­ства, як бы ска­за­лі за­раз су­час­ні­кі, пра­ла­бі­ра­ваў та­кі са­мы вы­шэй­шы суд для сва­ёй кра­іны — ВКЛ. У 1582 го­дзе Са­пе­га аб­іра­ецца па­слом на сойм, а ў на­ступ­ным не­адлуч­на зна­хо­дзіц­ца пры ка­ра­леў­скім два­ры.

/i/content/pi/cult/898/18977/afisha_vkl.jpg

Фота: nlb.by

Ве­ль­мі важ­най вя­хой жыц­ця Льва Са­пе­гі, на­роў­ні са ства­рэн­нем Га­лоў­на­га Тры­бу­на­ла ВКЛ, з’яўля­ецца вы­дан­не трэ­цяй рэ­дак­цыі Ста­ту­та ВКЛ (1588). Ма­ты­ва­цыя Са­пе­гі, як і ў тым вы­пад­ку, бы­ла перш за ўсё па­тры­ятыч­ная.

Каб ра­ды­ка­ль­на “раз­ме­жа­вац­ца” з па­ля­ка­мі ў рам­ках фе­ада­ль­най фе­дэ­ра­тыў­най рэ­спуб­лі­кі і пры­му­сіць іх гля­дзець на ВКЛ як на цал­кам са­ма­стой­ную кра­іну, з’ядна­ную з Ка­ра­леў­ствам то­ль­кі со­ймам і адзі­ным ма­нар­хам, Леў Са­пе­га і Ян Гля­бо­віч па­йшлі на ры­зы­коў­ны крок. Дып­ла­ма­тыч­ны­мі за­ха­да­мі яны пры­му­сі­лі ка­ра­ля і вя­лі­ка­га кня­зя Жы­гі­мон­та Ва­зу за­цвер­дзіць Ста­тут то­ль­кі пя­чат­кай ВКЛ ды под­пі­са­мі Льва Са­пе­гі і Габ­ры­эля Вой­ны.

Арты­ку­лы но­вай рэ­дак­цыі Ста­ту­та “за­ма­цоў­ва­лі па­лі­ты­ка-пра­ва­вы ста­тус ВКЛ як су­ве­рэн­най дзяр­жа­вы ў скла­дзе Рэ­чы Па­спа­лі­тай, якая хоць і па­йшла на са­юз з Поль­скім ка­ра­леў­ствам, але імкну­ла­ся да пе­ра­асэн­са­ван­ня ўмоў Люб­лін­скай уніі. Ста­тут вы­раз­на за­ба­ра­няў поль­скім фе­ада­лам атрым­лі­ваць па­са­ды і зем­лі ў Княс­тве, па­тра­ба­ваў вес­ці спра­ва­вод­ства ў су­дах на бе­ла­рус­кай мо­ве. На ка­ра­на­цый­ным со­йме 1588 го­да Леў Са­пе­га атры­маў ад ка­ра­ля і вя­лі­ка­га кня­зя вы­ключ­нае пра­ва на друк Ста­ту­ту”.

Працяг тэмы — у газеце "Культура" №14 за 2 красавіка.

 

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар