Час клубнага апгрэйду

№ 14 (1557) 02.04.2022 - 09.04.2022 г

На што здольныя клубныя работнікі?
Ад­ной­чы ў сяб­роў тра­піў на ку­хон­ны лі­та­ра­тур­ны дыс­пут “Ча­му Мі­ха­іл Фё­да­ра­віч леп­шы за Фё­да­ра Мі­хай­ла­ві­ча?”. Бы­ло сум­на, бо на той мо­мант мя­не тур­ба­ва­ла іншае пы­тан­не: “Ці па­ві­нен клуб­нік ва­ло­даць біб­лі­ятэч­най пра­фе­сі­яй?” Ка­лі не пра­фе­сі­яй, дык яе аза­мі. Да сло­ва, пы­тан­не гэ­тае ці­ка­віць мя­не і сён­ня. Ка­ра­цей, хто пра што, а я зноў пра рэ­гі­яна­ль­ную ку­ль­ту­ру.

Яшчэ ко­ль­кі ча­су та­му я пі­саў пра “гуч­ных” клуб­ні­каў і “ці­хіх” біб­лі­ятэ­ка­раў. Мне па­шчас­ці­ла: я стаў свед­кам ня­ўхі­ль­най эва­лю­цыі. Біб­лі­ятэ­ка­ры па­ча­лі на­бы­ваць артыс­тыч­ную спрак­ты­ка­ва­насць, арга­ні­зоў­ва­лі тэ­атры (не то­ль­кі ля­леч­ныя), па­чы­на­лі спя­ваць ды тан­чыць. Ця­пер, як пад­аец­ца, на­спеў час клуб­на­га апгрэй­ду. На­ват сель­скі клуб­нік па­ві­нен не то­ль­кі чы­таць, але і пі­саць. У пер­шую чар­гу — сцэ­на­рыі. На мясц­овым ма­тэ­ры­яле, на той фак­ту­ры, пра якую не ве­да­юць ні ў ра­ёне, ні ў воб­лас­ці. Та­кія сцэ­на­рыі ў іншых па­се­ліш­чах не рэ­алі­за­ваць, а вось ву­чыц­ца на іх мож­на і трэ­ба.

У мя­не тут, да­руй­це, свая “ме­та­дыч­ная” тэ­орыя. Ра­ённыя ды аб­лас­ныя ме­та­дыс­ты аб­агу­ль­ня­юць ста­ноў­чы дос­вед, бя­руць пад ува­гу ха­рак­тэр­ныя па­мыл­кі для та­го, каб іх не па­ўта­раць, ла­дзяць ву­чо­бу і пра­фа­ры­ента­цыю. А сель­скія ра­бот­ні­кі ку­ль­ту­ры пі­шуць сцэ­на­рыі са­мі. Іх якасць — до­каз пра­фе­сій­най якас­ці са­мо­га клуб­ні­ка. Ніх­то не вы­клю­чае ме­та­дыч­най пад­трым­кі з ра­ёна ці з воб­лас­ці, але сель­скі клуб­нік па­ві­нен раз­ві­вац­ца са­ма­стой­на, з усве­дам­лен­нем та­го, што мі­сія ра­бот­ні­ка ку­ль­ту­ры — надзвы­чай вы­са­ка­род­ная: раз­віц­цё на­цы­яна­ль­на­га мас­тац­тва на пад­ста­ве пе­ра­емнас­ці тра­ды­цый. І тут га­лоў­нае не сфа­ль­шы­віць — ні мне, ні ра­бот­ні­ку ку­ль­ту­ры. Інакш су­р’ёз­ную спра­ву мож­на пе­ра­ўтва­рыць у пус­тую за­баў­ку.

/i/content/pi/cult/898/18974/bar1.jpg/i/content/pi/cult/898/18974/ar2.jpgПАКЛАСЦІ ЗЕРНЕ Ў РАЛЛЮ

Цал­кам згод­ная з да­дзе­най вы­сно­вай вя­ду­чы ме­та­дыст Гро­дзен­ска­га ра­ённа­га ку­ль­тур­на-інфар­ма­цый­на­га цэн­тра На­тал­ля Ра­ма­но­віч. Вось што яна пі­ша нам: “Ка­лі з лю­боў­ю па­клас­ці зер­не ў рал­лю, та­ды і ко­лас вы­рас­це з лю­боў­ю да ця­бе, вя­лі­кі і на­ліў­ны. Ме­на­ві­та з лю­боў­ю трэ­ба за­ймац­ца і спра­вай хле­ба­роб­скай, і на­шым ку­ль­тур­на-асвет­ным кло­па­там… Пер­шы вы­хад у поле лі­чыў­ся свя­там. Ара­ты пад­ымаў­ся на зол­ку, апра­наў чыс­тую ка­шу­лю… Так, сель­гас­пра­ца сён­ня ме­ха­ні­за­ва­ная, ад­нак ста­ра­даў­ні аб­рад пер­шай ба­раз­ны за­ха­ваў­ся ў сель­ска­гас­па­дар­чым ка­апе­ра­ты­ве “Свіс­лач”. Ла­дзяць яго што­год. А ад­ра­дзіў свя­та на­род­ны фа­льк­лор­ны гурт “Жы­ві­ца” Ква­соў­ска­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і раз­віц­ця на­род­най твор­час­ці. Сён­ня аб­ра­да­выя дзея­нні ве­да­юць і ўдзе­ль­ні­кі ама­тар­скай твор­час­ці Свіс­лац­ка­га цэн­тра ку­ль­ту­ры. Бо­льш за тое, да спра­вы да­лу­чы­лі­ся дзе­ці, мо­ладзь”. Гэ­та і на­зы­ва­ецца пе­ра­емнас­цю па­ка­лен­няў.

/i/content/pi/cult/898/18974/vym.jpg

ЗАЎЖДЫ МАЛАДАЯ ДУША

Ме­та­дыст Смар­гон­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры Во­ль­га Кры­вян­ко­ва па­ве­да­мі­ла: “На­род­ны хор ве­тэ­ра­наў на­шай уста­но­вы, якім кі­руе Аляк­сандр Лях, пры­няў удзел у аб­лас­ным фес­ты­ва­лі на­род­най твор­час­ці ве­тэ­ран­скіх ка­лек­ты­ваў. Гэ­ты хор — адзін з леп­шых твор­чых ка­лек­ты­ваў Смар­гон­шчы­ны. З 1976 го­да ён дзей­ні­чаў пры за­во­дзе аптыч­на­га стан­ка­бу­да­ван­ня, а з 2017-га — пры Смар­гон­скім РЦК. Жу­ры вы­ра­шы­ла, што хор прад­ста­віць воб­ласць на рэ­спуб­лі­кан­скім фэс­це ве­тэ­ран­скіх ка­лек­ты­ваў”.

Пра яшчэ адзін хор рас­па­вя­ла Алі­на Бе­ліц­кая. Ка­лек­тыў Ашмян­ска­га РЦК пры­няў удзел у кон­кур­се на­род­най твор­час­ці, які ад­бы­ваў­ся ў Іўі. Пры­зам жу­ры адзна­ча­на са­ліс­тка хо­ру Джэ­ма Жу­раў­лё­ва. Удзе­ль­ні­кі ка­лек­ты­ву Іо­сіф Зін­ке­віч, Ган­на Гры­шан, Аляк­сей Са­му­сеў атры­ма­лі пад­арун­кі ад аб­лас­но­га ад­дзя­лен­ня Фон­ду мі­ра.

Хор ве­тэ­ра­наў Свіс­лац­ка­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці на­зы­ва­ецца “Су­зо­р’е”. У рэ­пер­ту­ары, як рас­па­вя­дае ме­та­дыст Іры­на Ру­сак, пес­ні Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі і пес­ні пра лю­боў да род­най зям­лі.

Па­ста­янны аўтар “К” Андрэй Струн­чан­ка з Ві­цеб­ска­га ра­ёна на­пі­саў пра важ­кую падзею агра­га­рад­ка Вы­мна. З дня за­сна­ван­ня мясц­ова­га на­род­на­га хо­ру споў­ні­ла­ся 60 га­доў.

КРЫХУ ТЭОРЫІ

Свіс­лац­кі цэнтр ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці пра­вёў се­мі­нар “Пра­соў­ван­не па­слуг ку­ль­ту­ры праз інтэр­нэт-рэ­сур­сы”. У ме­рап­ры­емстве бра­лі ўдзел ра­бот­ні­кі клуб­ных уста­ноў ра­ёна. “Удзе­ль­ні­кі аб­мяр­коў­ва­лі ста­ноў­чую ро­лю рэ­кла­мы ў Се­ці­ве, — па­тлу­ма­чы­ла ме­та­дыст Іры­на Ру­сак. —Га­вор­ка ішла так­са­ма пра рэ­алі­за­цыю пра­ектаў “Свя­ты і аб­ра­ды Свіс­лац­ка­га ра­ёна”, пра аб­слу­гоў­ван­не ма­ла­на­се­ле­ных і ад­да­ле­ных вё­сак…”

Падрабязней пра творчае жыццё рэгіёнаў чытайце ў газеце "Культура" №14 за 2 красавіка.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"