З Купалам у сэрцы

№ 14 (1557) 02.04.2022 - 09.04.2022 г

Як Беларусь адзначыць 140-годдзе паэта
Юбілей духоўнага лідара нашага народа — час “ра­біць агле­дзі­ны”, ці “не збрыў дзе проч” яго скарб. Зда­ва­ла­ся б, пес­ня­ру за­быц­цё не па­гра­жае. Але апты­міз­му ў мя­не тро­хі ўба­ві­ла­ся, ка­лі ўба­чыў да­ку­мен­та­ль­ную стужку Вік­та­ра Аслю­ка “Янка Ку­па­ла” ("Бе­ла­ру­сь­фі­льм", 2017). У ім звы­чай­ныя бе­ла­ру­сы спра­бу­юць пры­га­даць хоць які ра­док кла­сі­ка — і ма­ла ка­му ўда­ецца. Атрым­лі­ва­ецца, лі­та­ра­тур­на­му во­ла­ту да­гэ­туль па­трэб­ны пі­яр. Які плён ма­ем ця­пер і што за­пла­на­ва­на на юбі­лей­ны год?

/i/content/pi/cult/898/18965/kupala (1).jpg

З мі­ну­лай круг­лай да­ты, 130-год­дзя па­эта, зроб­ле­на шмат. У рам­ках вы­ста­вач­на­га пра­екта “Янка Ку­па­ла ў ды­яло­гу ку­ль­тур” твор­часць на­ша­га кла­сі­ка прэ­зен­та­ва­лі ў Арме­ніі, Эсто­ніі, Тур­цыі, Фран­цыі і іншых кра­інах. Ство­ра­ны но­выя экс­па­зі­цыі ў фі­лі­ялах ку­па­лаў­ска­га му­зея ў Ако­пах і Ляў­ках. Да чар­го­ва­га юбі­лею пра­вя­лі ра­монт у Вя­зын­цы: су­пра­цоў­ні­кі “Бел­рэс­таў­ра­цыі” аб­на­ві­лі гон­та­вы дах род­най ха­ты пес­ня­ра. На гэ­тыя ра­бо­ты па­йшло ка­ля 80 ты­сяч руб­лёў з рэ­спуб­лі­кан­ска­га бю­джэ­ту. Аб­наў­лен­ня ча­кае філіял музея ў Яхі­моў­шчы­не — колішнім маёнтку, дзе на­ра­дзі­лі­ся “А хто там ідзе?” і іншыя тво­ры, якія ўвайшлі ў збор­нік “Жа­лей­ка”. Пра­ект экс­па­зі­цыі га­то­вы, але пе­рад яго ўва­саб­лен­нем трэ­ба ад­ра­ман­та­ваць ста­ры бу­ды­нак. Пы­тан­не ад­кры­тае.

І ўсё ж га­лоў­ны пад­ару­нак па­эту і нам — зра­біць так, каб не пе­ра­ста­ла гу­чаць Ку­па­ла­ва сло­ва. На гэ­та скі­ра­ва­ны шмат­лі­кія акцыі ва ўста­но­вах ку­ль­ту­ры па ўсёй кра­іне. На­ту­ра­ль­на, ро­лю ру­ха­ві­ка бя­рэ на ся­бе Купалаў дом — мінскі му­зей твор­цы.

КА МНЕ Ў ГОС­ЦІ З ПРЫ­ВІ­ТАН­НЕМ ШЧЫ­РЫМ…

У Дзяр­жаў­ным лі­та­ра­тур­ным му­зеі Янкі Ку­па­лы за­ўсё­ды ня­ма­ла на­вед­ва­ль­ні­каў. Сак­рэт па­пу­ляр­нас­ці про­сты — су­пра­цоў­ні­кі ве­да­юць, як ажы­віць экс­па­зі­цыю. На­прык­лад, дзе­цям за­мест тра­ды­цый­най экс­кур­сіі пра­па­ну­юць квэст “У по­шу­ках па­па­раць-квет­кі”. Каб атры­маць за­па­вет­ны пад­ару­нак, ма­ле­нь­кія на­вед­ва­ль­ні­кі му­сяць спра­віц­ца з шэ­ра­гам пы­тан­няў, ад­ка­зы на якія трэба знай­сці ў экс­па­зі­цыі. По­тым і ад­па­чыць мож­на па-ку­па­лаў­ску: на ад­мыс­ло­вых му­зей­на-пед­ага­гіч­ных за­нят­ках рас­ка­жуць, як па­эт ба­віў во­ль­ны час і якія стра­вы га­та­ва­ла яго жон­ка. Яшчэ бо­льш інтэ­рак­ты­ву ста­ла ў юбі­лей­ным го­дзе. У апош­ні чац­вер кож­на­га ме­ся­ца ўста­но­ва за­пра­шае на сус­трэ­чы “Ку­па­ла. 12 ад­крыц­цяў”, дзе фандавікі, экспазіцыянеры і су­пра­цоў­ні­кі аддзела культурна-адукацыйнай работы рас­па­вя­да­юць пра ці­ка­выя ста­рон­кі бі­ягра­фіі твор­цы і дзе­ляц­ца гіс­то­ры­ямі з жыц­ця му­зея.

/i/content/pi/cult/898/18965/IMG_1829-1024x683.jpg

Так­са­ма ў свя­точ­най пра­гра­ме — тра­ды­цый­ныя Ку­па­лаў­скія дні. Гэ­та Ку­па­льс­кая ноч і жа­ль­бі­ны на Вай­ско­вых мо­гіл­ках у га­да­ві­ну гі­бе­лі твор­цы, свя­та па­эзіі ў Ляў­ках, цы­ры­мо­нія ўскла­дан­ня кве­так да по­мні­ка пес­ня­ру ў яго дзень на­ра­джэн­ня, Рэ­спуб­лі­кан­скае свя­та па­эзіі, пес­ні і на­род­ных ра­мёс­тваў “З ад­ною дум­каю аб шчас­ці Бе­ла­ру­сі…” у Вя­зын­цы.

УВА­ГА НА АРТЭ­ФАК­ТЫ

Вы­ста­вач­ны год у му­зеі распа­ча­ла ча­со­вая экс­па­зі­цыя аўтог­ра­фаў Янкі Ку­па­лы і яго сяб­роў з фон­даў му­зея і пры­ват­ных ка­лек­цый. Яе ла­гіч­ным пра­ця­гам стаў­ся пра­ект “Ад шчы­ра­га сэр­ца”, на­зву яко­га пад­ка­за­лі да­роў­ныя над­пі­сы кла­сі­ка Анто­ну Луц­ке­ві­чу, Ула­дзі­мі­ру Ду­боў­ку, Сяр­гею Па­лу­яну і іншым ад­ра­са­там. На вы­ста­ве дэ­ман­стру­юцца кні­гі і фо­та­здым­кі з аўтог­ра­фа­мі Янкі Ку­па­лы, яго сяб­роў, жон­кі, а так­са­ма па­этаў роз­ных па­ка­лен­няў і пе­ра­клад­чы­каў Ку­па­ла­вых тво­раў. Гэ­та свед­чан­ні важ­ных сус­трэч, па­мят­кі пра ка­хан­не, сяб­роў­ства і су­пра­цоў­ніц­тва. Рос­чыр­кі пя­ра на “Жа­лей­цы” — улас­на­руч­ны над­піс рэ­дак­та­ра збор­ні­ка Бра­ніс­ла­ва Эпі­мах-Шы­пі­лы, а ка­рот­кае “Да­ра­жэ­нь­ка­му Янцы Ку­па­ле на шчы­рую па­мят­ку. Па­ўлін­ка” ла­цін­кай па­кі­ну­ла на сва­ёй фо­та­кар­тцы Па­ўлі­на Мя­дзёл­ка.

/i/content/pi/cult/898/18965/kup vst1.jpg

У Ві­ль­ні пад­час Пер­шай сус­вет­най вай­ны Янка Ку­па­ла сус­трэў­ся з Ва­ле­ры­ем Бру­са­вым, пад­арыў яму свае кні­гі “Ад­веч­ная пес­ня” і “Шля­хам жыц­ця”. Ру­кой аўта­ра па­зна­ча­на: “ад учэ­ні­ка і па­клон­ні­ка”. Да­лей мы па­каз­ва­ем па­зней­шыя прад­ме­ты з да­роў­ны­мі надпіса­мі му­зею, — рас­каз­вае ву­чо­ны сак­ра­тар Га­лі­на Ва­ро­на­ва. — Та­кім чы­нам пера­хо­дзім ад дару яшчэ ма­ла­до­га па­эта зна­ка­мі­таму ка­ле­гу да пад­арун­каў му­зею ўжо пры­зна­на­га ў све­це твор­цы. Да­паў­няе вы­ста­ву жы­ва­піс Ген­ры­ха Бржа­зоў­ска­га і Эду­арда Бе­ла­гу­ра­ва.

/i/content/pi/cult/898/18965/kup vst2.jpg

У маі “Ад шчы­ра­га сэр­ца” сас­ту­піць мес­ца экс­па­зі­цыі “Кла­сі­кі: Янка Ку­па­ла і Якуб Ко­лас. Ці спа­ры­шы мы з ім?..”. У ве­рас­ні ад­кры­ецца вы­ста­ва “Спад­чы­на” да ста­год­дзя ад­на­ймен­на­га збор­ні­ка Янкі Ку­па­лы і Дня на­род­на­га адзін­ства. Так­са­ма за­пла­на­ва­ны су­мес­ныя экс­па­зі­цыі “Шчас­лі­вых пе­ра­мог, сва­бод­ны мой на­ро­дзе!” з Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным му­зе­ем гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны і “Ура­джай дру­ка­ва­на­га сло­ва” з На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кай Бе­ла­ру­сі.

НА­ВІН­КІ ДЛЯ КНІЖ­НЫХ ПА­ЛІЦ

На­пя­рэ­дад­ні юбі­лею вы­да­вец­тва “Мас­тац­кая лі­та­ра­ту­ра” вы­пус­ці­ла тво­ры Янкі Ку­па­лы ў двух та­мах. Яны пра­цяг­ну­лі пра­ект “На­род­ная біб­лі­ятэ­ка”: змест кніг вы­зна­ча­юць чы­та­чы. Па іх пра­па­но­ве ў пер­шы том увай­шлі най­бо­льш па­пу­ляр­ныя вер­шы кла­сі­ка, у дру­гі — п’еса “Па­ўлін­ка” і па­эмы. Гэ­ты пад­ару­нак пры­хі­ль­ні­кам бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры зра­бі­лі яшчэ на­пры­кан­цы мі­ну­ла­га го­да, сё­ле­та ж пла­ну­ецца пе­ра­вы­дан­не ка­та­ло­га фа­таг­ра­фій Янкі Ку­па­лы “Ты гэ­тых ва­чэй не за­будзь...” — пе­ра­пра­ца­ва­на­га і да­поў­не­на­га. Кні­га па­ба­чыць свет у вы­да­вец­кім до­ме “Звяз­да” ў чэр­ве­ні.

ТВОР­ЧЫЯ ПРЫ­СВЯ­ЧЭН­НІ

Да 140-год­дзя Янкі Ку­па­лы і Яку­ба Ко­ла­са мін­скае га­рад­ское ад­дзя­лен­не Са­юза пі­сь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі аб­вяс­ці­ла лі­та­ра­тур­ны кон­курс. Да ўдзе­лу за­пра­ша­юць ста­ліч­ных па­этаў, пра­за­ікаў, пуб­лі­цыс­таў і лі­та­ра­ту­раз­наў­цаў ад 12 да 25 га­доў. Яны мо­гуць пад­аць на суд жу­ры вер­шы, апа­вя­дан­ні, на­ры­сы, за­ма­лёў­кі, аб­раз­кі і лі­та­ра­ту­раз­наў­чыя арты­ку­лы. Тэ­ма­ты­ка шы­ро­кая: ад род­най пры­ро­ды і гіс­то­рыі да пры­го­жых па­мкнен­няў асоб­на­га ча­ла­ве­ка. Ра­бо­ты пры­ма­юцца да 1 кас­трыч­ні­ка.

Так­са­ма ста­ліч­ныя шко­ль­ні­кі мо­гуць прад­эман­стра­ваць свае здо­ль­нас­ці ў кон­кур­се “Ма­лад­няк”, які ла­дзіць Дзяр­жаў­ны лі­та­ра­тур­ны му­зей Янкі Ку­па­лы. Удзе­ль­ні­кам на­мі­на­цыі “То­ль­кі ў па­лёт” па ма­ты­вах вер­ша “Хлоп­чык і лёт­чык” трэ­ба вы­ра­біць ма­дэль са­ма­лё­та з лю­бо­га ма­тэ­ры­ялу. Най­бо­льш яркія ра­бо­ты вы­ста­вяць на рэ­спуб­лі­кан­скім свя­це па­эзіі, пес­ні і на­род­ных ра­мёс­тваў у Вя­зын­цы, а тво­ры дып­ла­ман­таў да­поў­няць інтэ­рак­тыў­ную зо­ну “Хлоп­чык і лёт­чык” у ста­цы­янар­най экс­па­зі­цыі му­зея. Для юных чы­та­ль­ні­каў — на­мі­на­цыя “Спад­чы­на мая”, пры­све­ча­ная ста­год­дзю збор­ні­ка “Спад­чы­на”. Ахвот­ным пра­па­ну­юць за­пі­саць на ві­дэа вы­ка­нан­не ўлю­бё­на­га вер­ша па­тры­ятыч­най тэ­ма­ты­кі. Най­леп­шыя чы­та­ль­ні­кі тра­пяць у фі­нал, які зла­дзяць у Рэ­спуб­лі­кан­скім тэ­атры бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі.

ПА­ЧУЦЬ З ЛЮ­БО­ГА ПУН­КТА ПЛА­НЕ­ТЫ

Да­лу­чыц­ца да свят­ка­ван­ня мо­гуць і тыя, хто жы­ве ў ад­да­ле­ных ад ста­лі­цы мясц­інах і на­ват за мя­жой. У апош­нюю суб­оту кож­на­га ме­ся­ца рад­кі са збор­ні­ка “Спад­чы­на” гу­чаць у пе­рад­ачы “Пра­чу­лым рад­ком” на хва­лях ка­на­ла “Ку­ль­ту­ра” Бе­ла­рус­ка­га ра­дыё. Тво­ры чы­та­юць артыс­ты На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра імя Янкі Ку­па­лы, На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра імя Мак­сі­ма Гор­ка­га і Рэ­спуб­лі­кан­ска­га тэ­атра бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі. Так у пер­шым вы­пус­ку слу­ха­чы па­чу­лі га­ла­сы на­род­ных артыс­таў Бе­ла­ру­сі Ге­на­дзя Аўсян­ні­ка­ва і Ма­рыі За­ха­рэ­віч. Вер­шы да­паў­няе да­вед­ка аб гіс­то­рыі іх ства­рэн­ня, пад­рых­та­ва­ная на­ву­ко­вы­мі су­пра­цоў­ні­ка­мі му­зея.

На­рэш­це, мож­на па­спра­ба­ваць ся­бе ў ро­лі дэк­ла­ма­та­ра. Ужо дзе­ся­ці­год­дзе ама­та­раў лі­та­ра­ту­ры збі­рае гра­мад­ска-ку­ль­тур­ная акцыя “Чы­та­ем Ку­па­лу раз­ам”, упершыню зладжаная ў 2012 годзе, калі з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы радкі нашага класіка па-беларуску і ў перакладзе на сваю родную мову дэкламуюць дыпламаты, акрэдытаваныя ў Беларусі. Без пе­ра­бо­ль­шан­ня акцыя аха­пі­ла ўсю кра­іну і на­ват вы­йшла за яе межы. А на YouTube апуб­лі­ка­ва­на без­ліч ві­дэ­аро­лі­каў з вы­ка­нан­нем Ку­па­ла­вых тво­раў лю­дзь­мі роз­на­га ўзрос­ту. Да­лу­чыц­ца мо­жа­це і вы.