Га­зе­та - рэ­гі­ёны - чы­тач

№ 13 (1556) 26.03.2022 - 01.04.2022 г

Сён­ня мно­гія твор­чыя ка­лек­ты­вы акты­ві­зу­юць сваю гас­тро­ль­ную дзей­насць, год­на прад­стаў­ля­юць на­шу кра­іну за меж­амі рэ­спуб­лі­кі. Мы ве­да­ем, што і Ма­гі­лёў­скай аб­лас­ной фі­лар­мо­ніі ёсць што ска­заць на гэ­ты конт.

Свят­ла­на Ефі­мук, ды­рэк­тар Ма­гі­лёў­скай аб­лас­ной фі­лар­мо­ніі:

— Сён­ня, ба­дай, са­мы за­пат­ра­ба­ва­ны за мя­жой ка­лек­тыў Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці “Мед­уні­ца” зна­хо­дзіц­ца на гас­тро­лях у Ду­баі на сус­вет­най вы­ста­ве ЭКС­ПА. Ды і да­гэ­туль ён шмат ван­дра­ваў па све­це, дэ­ман­стру­ючы сваё май­стэр­ства, вы­кон­ва­ючы ў тым лі­ку ну­ма­ры з вы­ка­рыс­тан­нем мо­вы пры­ма­ль­най кра­іны. Так, “Мед­уні­ца” гас­тра­ля­ва­ла ў Іта­ліі, Кі­таі і ня­даў­на на Днях бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры ў Ка­зах­ста­не. За за­слу­гі ства­ра­ль­ні­ца ка­лек­ты­ву і яго мас­тац­кі кі­раў­нік Ва­лян­ці­на Кан­дра­ць­ева ле­тась атры­ма­ла зван­не “За­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў”. Так­са­ма кан­цэр­тная пра­гра­ма “Мед­уні­цы” рэ­гу­ляр­на аб­наў­ля­ецца, каб пры­ваб­лі­ваць і мясц­ова­га гле­да­ча.

Мно­гія ўста­но­вы ку­ль­ту­ры ўжо рых­ту­юцца да ад­ной з са­мых важ­ных свя­точ­ных дат кра­іны — Дня Пе­ра­мо­гі. Як рых­ту­юцца да 9 мая ў Іўеў­скім му­зеі на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур?

Ка­ця­ры­на Мас­ка­ле­віч, ды­рэк­тар Іўеў­ска­га му­зея на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур:

— Ця­пер у нас экс­па­ну­ецца вы­ста­ва “Без тэр­мі­на да­ўнас­ці”, пры­мер­ка­ва­ная да Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці і Дня Пе­ра­мо­гі над фа­шыс­цкі­мі за­хоп­ні­ка­мі. Экс­па­зі­цыя рас­каз­вае пра пе­ры­яд аку­па­цыі Іўеў­шчы­ны, “но­ва­га па­ра­дку” ня­мец­кіх улад, пра спа­ле­ныя вёс­кі і га­рад­ское ге­та. Гэ­тая вы­ста­ва бу­дзе пра­ца­ваць і ў Дзень Пе­ра­мо­гі і да­поў­ніц­ца інфар­ма­цы­яй пра ве­тэ­ра­наў з на­ша­га ра­ёна. Акра­мя та­го, сён­ня ў нас рас­пра­ца­ва­ны пра­ект “Фар­мі­ра­ван­не на­цыі і кан­фе­сі­яна­ль­нае жыц­цё” для вуч­няў 10—11 кла­саў, дзе шмат рас­каз­ва­ецца пра ра­ён. Бо, як вя­до­ма, мно­га роз­ных на­ро­даў жы­лі на тэ­ры­то­рыі Іўеў­шчы­ны і зма­га­лі­ся за мір і да­бра­быт.