Будучыня нашай эстрады

№ 13 (1556) 26.03.2022 - 01.04.2022 г

19 са­ка­ві­ка ў Оршы, якая аб’яўле­на на бя­гу­чы год ку­ль­тур­най ста­лі­цай Бе­ла­ру­сі, пра­йшоў фі­нал на­цы­яна­ль­на­га ад­бо­ру кан­кур­сан­таў на “Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску”. На­шу кра­іну на дзі­ця­чым му­зыч­ным кон­кур­се прад­ста­віць Елі­сей Ка­січ, на да­рос­лым — Ган­на Тру­бяц­кая.

/i/content/pi/cult/896/18962/26.jpgПра­слу­хоў­ван­ні прэ­тэн­дэн­таў ста­лі апош­нім ча­сам мак­сі­ма­ль­на пра­зрыс­ты­мі: пра­мая тэ­ле­тран­сля­цыя, таб­ло з адзна­ка­мі, дзе бач­ны ба­лы кож­на­га чле­на жу­ры. Усё як на са­мім “Сла­вян­скім ба­за­ры ў Ві­цеб­ску”! Да­клад­ней, на яго да­рос­лым кон­кур­се, бо на дзі­ця­чым ні пра­меж­ка­выя вы­ні­кі, ні агу­ль­ную ко­ль­касць на­бра­ных га­ла­соў не аб­вяш­ча­юць. У Па­ла­цы ку­ль­ту­ры “Орша” ў твор­чым пла­не бы­ло спя­кот­на: на­ват на тэ­ле­экра­не бы­ло бач­на, што энер­ге­ты­ка, спеў­ны за­пал, кон­кур­сныя жар­сці па­прос­ту за­шка­ль­ва­лі.

Пры­емна на­зі­раць, як пад­рых­тоў­ка юных і ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў эстрад­най пес­ні ста­но­віц­ца ўсё бо­льш да­ска­на­лай, аран­жы­роў­кі —
пра­фе­сій­ны­мі, а рэ­пер­ту­ар па­шы­ра­ецца за кошт ме­на­ві­та кон­кур­сных кам­па­зі­цый. Удзе­ль­ні­кі кла­по­цяц­ца пра ад­па­вед­ныя пес­ням сцэ­ніч­ныя строі, ка­лі па­тра­бу­ецца — пра доб­ра па­стаў­ле­ныя ха­рэ­агра­фіч­ныя ну­ма­ры. У вы­ні­ку атрым­лі­ва­ецца тран­сля­цыя не про­ста “пра­цоў­на­га пра­цэ­су”, а доб­ра скла­дзе­най кан­цэр­тнай пра­гра­мы з да­дат­ко­вай кон­кур­снай інтры­гай — зноў-та­кі, як на са­мім Між­на­род­ным фес­ты­ва­лі мас­тац­тваў, які сё­ле­та бу­дзе 31-м па лі­ку.

Як за­ўжды, кож­ны з фі­на­ліс­таў спя­ваў дзве кам­па­зі­цыі: ад­ну — на­цы­яна­ль­ную (ці, у да­рос­лым спа­бор­ніц­тве, сла­вян­скую), дру­гую — сус­вет­ны хіт. А вось ко­ль­касць чле­наў жу­ры па­бо­ле­ла і да­йшла да ліч­бы 9 у да­рос­лым спа­бор­ніц­тве, што, па за­ду­ме арга­ні­за­та­раў, не маг­ло не спры­яць як ма­га бо­ль­шай аб’ектыў­нас­ці.

— Мы па­чу­лі ве­ль­мі мно­га ці­ка­вых па тэм­бры га­ла­соў, — пра­ка­мен­та­ваў пра­слу­хоў­ван­ні стар­шы­ня жу­ры да­рос­ла­га ад­бо­ру, га­лоў­ны ды­ры­жор Прэ­зі­дэн­цка­га аркес­тра Бе­ла­ру­сі Ві­таль Ку­ль­ба­коў. — Тая ж Мар­га­ры­та Шы­ба­ева з За­слаў­ля пра­цуе ў не­звы­чай­ным мас­тац­кім сег­мен­це. Ба­га­ты па­тэн­цы­ял у Ні­коль Фур­гал, якая ака­за­ла­ся са­май ма­лод­шай. Уво­гу­ле ў кож­ным з удзе­ль­ні­каў я ўба­чыў свае асаб­лі­вас­ці, якія трэ­ба раз­ві­ваць. Вя­до­ма, хто­сь­ці па­куль быў сла­бей­шы — не па го­ла­се, а па пад­рых­тоў­цы. У ка­го­сь­ці ле­пей атры­ма­ла­ся пер­шая пес­ня, у ка­го­сь­ці — дру­гая. Хто­сь­ці прад­эман­стра­ваў два ад­на­пла­на­выя тво­ры, а кон­кур­сны рэ­пер­ту­ар па­ві­нен быць раз­на­стай­ным. Ка­му­сь­ці не ха­пі­ла вы­трым­кі сха­ваць сваё рас­ча­ра­ван­не ўба­ча­ны­мі ба­ла­мі і за­стац­ца най­перш артыс­там, які па­ві­нен не­сці пуб­лі­цы ра­дасць, а не свой рэ­аль­ны на­строй, не­адпа­вед­ны сцэ­ніч­най сі­ту­ацыі. Але я не кры­віў ду­шой, ка­лі аб­са­лют­на ўсіх за­пра­сіў да су­пра­цоў­ніц­тва з на­шым аркес­трам — не дзе­сь­ці ў ку­лу­арах, а са сцэ­ны, у пра­мым эфі­ры. Да­рэ­чы, з не­ка­то­ры­мі мы ўжо сус­тра­ка­лі­ся: Аляк­сей Бу­дзь­ко ўдзе­ль­ні­чаў у кан­цэр­це на Дзень пі­сь­мен­ства ў Ка­пы­лі. Ган­на Тру­бяц­кая як фі­на­ліс­тка не­ка­ль­кіх рэ­за­нан­сных тэ­ле­пра­ектаў лі­та­ра­ль­на ме­сяц та­му да­ва­ла з на­шым аркес­трам со­ль­ны кан­цэрт “Слу­хаць сэр­цам” у Ма­лой за­ле Па­ла­ца Рэ­спуб­лі­кі. На ця­пе­раш­нім ад­бо­ры яна пе­ра­маг­ла з вя­лі­кім ад­ры­вам ад астат­ніх, бо гэ­та сап­раў­дны пра­фе­сі­янал, які ва­ло­дае не то­ль­кі ме­ліз­ма­ты­кай, але і пуб­лі­кай, доб­ра раз­умее, што та­кое кон­кур­сны рэ­пер­ту­ар і як ле­пей яго пры­пад­нес­ці. Па­жа­да­ем ёй по­спе­ху на “Сла­вян­скім ба­за­ры ў Ві­цеб­ску”!

Тыя ж па­жа­дан­ні атры­маў Елі­сей Ка­січ, які пе­ра­мог у ад­бо­ры на дзі­ця­чы кон­курс, апя­рэ­дзіў­шы Са­фію Рус­та­ма­ву лі­та­ра­ль­на на не­ка­ль­кі ба­лаў.

— Яны аб­одва бы­лі ма­імі фа­ва­ры­та­мі на гэ­тым пра­слу­хоў­ван­ні, — ска­за­ла стар­шы­ня жу­ры, са­ліс­тка Ма­ла­дзёж­на­га тэ­атра эстра­ды, за­слу­жа­ная артыс­тка Бе­ла­ру­сі Жа­нэт. — Дум­кі чле­наў жу­ры амаль су­па­да­лі, і з кож­ным но­вым удзе­ль­ні­кам мы пе­ра­кон­ва­лі­ся, што ця­пе­раш­нія кан­кур­сан­ты бы­лі адзін ле­пей за дру­го­га: іх уз­ро­вень рас­це, і гэ­та вы­яўля­ецца ў вы­ба­ры рэ­пер­ту­ару, ва­ка­ль­най пад­рых­тоў­цы. У та­кіх сі­ту­ацы­ях мно­гае вы­ра­шае вы­па­дак, на­сам­рэч бос­кая на­ка­на­ва­насць, бо ў кож­на­га свой лёс, і вы­тры­маць па­ра­зу — зна­чыць стаць мац­ней, не стра­ціць ве­ру ў ся­бе. Па­сля кон­кур­су мя­не за­пы­та­лі, ці не ра­бі­лі мы скі­дак на ўзрост, і я рап­там усвя­до­мі­ла, што ацэ­нь­ва­ла кан­кур­сан­таў, як да­рос­лых. На­сам­рэч, так і па­він­на быць: ка­лі да­еш дзе­цям пу­цёў­ку ў жыц­цё, трэ­ба рэ­аль­на ацэ­нь­ваць іх маг­чы­мас­ці. У Елі­сея Ка­сі­ча ска­ры­ла гар­мо­нія: му­зы­кі, рэ­пер­ту­ару, го­ла­су, ха­рыз­мы. Ён як за­ча­піў, ледзь вы­йшаў на сцэ­ну, дык ад­пус­ціў то­ль­кі та­ды, як пес­ня скон­чы­ла­ся. Не стам­лю­ся па­ўта­раць: пад­обныя кон­кур­сы свед­чаць, што ў на­шай эстра­ды ёсць бу­ду­чы­ня.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"