Ім была патрэбная Беларусь

№ 13 (1556) 26.03.2022 - 01.04.2022 г

Пер­шая са­ка­віц­кая лек­цыя з цык­ла “Кры­ні­цы гіс­та­рыч­най па­мя­ці” ў На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы Бе­ла­ру­сі ме­ла інтры­гоў­ную на­зву “З Мар­ксам у га­ла­ве, з Бе­ла­рус­сю ў сэр­цы” і бы­ла пры­све­ча­ная гіс­то­рыі Ка­му­ніс­тыч­най парт­ыі За­ход­няй Бе­ла­ру­сі ды яе ро­лі ў ба­ра­ць­бе на­шых про­дкаў за свае пра­вы ў скла­дзе між­ва­еннай Поль­шчы.

/i/content/pi/cult/896/18958/20.jpgТа­кім чы­нам, тэ­ма сус­трэ­чы ама­та­раў гіс­то­рыі ад­па­вя­да­ла тэ­ма­ты­цы як аб­веш­ча­на­га сё­ле­та Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці, так і ле­таш­ня­га Го­да на­род­на­га адзін­ства, пад­час адзна­чэн­ня яко­га ба­га­та ўва­гі над­ава­ла­ся ме­на­ві­та акту­алі­за­цыі па­мя­ці аб гіс­то­рыі За­ход­няй Бе­ла­ру­сі 1920—1930-х га­доў і яе да­лу­чэн­ні да БССР у ве­рас­ні 1939 го­да. Экс­пер­там па гіс­то­рыі КПЗБ вы­сту­піў кан­ды­дат гіс­та­рыч­ных на­вук, да­цэнт ка­фед­ры гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі, архе­ало­гіі і спе­цы­яль­ных гіс­та­рыч­ных дыс­цып­лін Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Янкі Ку­па­лы Аляк­сандр Гор­ны.

ІНТЭР­НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НАЯ ЦІ НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НАЯ?

У між­ва­енны пе­ры­яд у За­ход­няй Бе­ла­ру­сі дзей­ні­ча­лі роз­ныя бе­ла­рус­кія па­лі­тыч­ныя, гра­мад­скія і ку­ль­тур­на-асвет­ніц­кія арга­ні­за­цыі, якія су­пра­цьс­та­ялі па­лі­ты­цы па­ла­ні­за­цыі, зма­га­ючы­ся як за на­цы­яна­ль­ныя, так і за са­цы­яль­ныя ды па­лі­тыч­ныя пра­вы як бе­ла­ру­саў, так і прад­стаў­ні­коў іншых на­ро­даў, якія на­ся­ля­лі бе­ла­рус­кія тэ­ры­то­рыі, што тра­пі­лі ў склад поль­скай дзяр­жа­вы па вы­ні­ках Рыж­ска­га мір­на­га да­га­во­ра ў 1921 го­дзе.

Але пер­шае мес­ца па актыў­нас­ці ды ма­са­вас­ці ў гэ­тай ба­ра­ць­бе за­йма­ла ме­на­ві­та Ка­му­ніс­тыч­ная парт­ыя За­ход­няй Бе­ла­ру­сі. Як ні па­ра­дак­са­ль­на, парт­ыя, якая, па­вод­ле сва­ёй ідэ­ало­гіі, му­сі­ла пры­трым­лі­вац­ца пры­нцы­паў інтэр­на­цы­яна­ліз­му, раз­ам з тым зна­хо­дзі­ла­ся ў аван­гар­дзе зма­ган­ня за на­цы­яна­ль­нае вы­зва­лен­не бе­ла­ру­саў. Да ўся­го парт­ыя вы­сту­па­ла за са­цы­яліс­тыч­ную рэ­ва­лю­цыю ў Поль­шчы, уста­ля­ван­не дык­та­ту­ры пра­ле­та­ры­яту, кан­фіс­ка­цыю па­меш­чыц­кіх зя­мель і ўз’яднан­не За­ход­няй Бе­ла­ру­сі з БССР.

/i/content/pi/cult/896/18958/21.jpgІНІ­ЦЫ­ЯТЫ­ВА ЗНІ­ЗУ

Ка­жу­чы аб гіс­то­рыі ўзнік­нен­ня КПЗБ, не­ль­га вы­зна­чыць не­йкую кан­крэт­ную да­ту, ка­лі з’яві­ла­ся гэ­тая парт­ыя. Ка­лі За­ход­няя Бе­ла­русь па­сля са­вец­ка-поль­скай вай­ны апы­ну­ла­ся ў скла­дзе Поль­шчы, на яе тэ­ры­то­рыі за­ста­лі­ся дзей­ні­чаць роз­ныя арга­ні­за­цыі ле­ва­га на­прам­ку: ка­му­ніс­ты, эсэ­ры, бун­даў­цы — прад­стаў­ні­кі яўрэй­ска­га ле­ва­га ру­ху. Ба­га­та за­ста­ло­ся тут і лю­дзей, якія ўдзе­ль­ні­ча­лі ва ўста­ля­ван­ні са­вец­кай ула­ды ў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі ў 1919-1920 га­дах.

Ад­ной з ад­мет­ных на­цы­яна­ль­ных струк­тур бы­ла Бе­ла­рус­кая рэ­ва­лю­цый­ная арга­ні­за­цыя, за­сна­ва­ная ў 1921 го­дзе ў Ві­ль­ні, — яе ўдзе­ль­ні­кі пры­трым­лі­ва­лі­ся ле­вых по­гля­даў і вы­сту­па­лі за ідэю адзі­най не­за­леж­най са­цы­яліс­тыч­най Бе­ла­ру­сі, якая не ўва­хо­дзі­ла б у склад ні Поль­шчы, ні Са­вец­ка­га Са­юза. Ме­на­ві­та чле­ны БРА ў снеж­ні 1923 го­да ўтва­ры­лі Ка­му­ніс­тыч­ную парт­ыю За­ход­няй Бе­ла­ру­сі як аўта­ном­ную час­тку Ка­му­ніс­тыч­най парт­ыі Поль­шчы, якая на той мо­мант існа­ва­ла ўжо на пра­ця­гу пя­ці га­доў. У роз­ныя ча­сы КПЗБ на­ліч­ва­ла ад дзвюх да трох ты­сяч чле­наў.

Та­кім чы­нам, важ­на адзна­чыць, што ўзнік­нен­не КПЗБ бы­ло іні­цы­яты­вай зні­зу, а не вы­ні­кам ра­шэн­ня, пры­ня­та­га ў СССР. Ад­мет­на так­са­ма, што пе­ра­важ­ную бо­ль­шасць акты­віс­таў КПЗБ скла­да­лі прад­стаў­ні­кі не пра­ле­та­ры­яту, а ся­лян­ства, ра­бо­чы­мі бы­лі то­ль­кі адзі­нац­цаць пра­цэн­таў чле­наў парт­ыі. Ся­род ся­лян За­ход­няй Бе­ла­ру­сі ў ся­рэ­дзі­не 1920-х га­доў па­ста­янна шы­ры­лі­ся чут­кі, ні­бы­та не­ўза­ба­ве па­чнец­ца вай­на з Са­вец­кім Са­юзам, а ў Поль­шчы му­сіць вы­бух­нуць рэ­ва­лю­цыя, і та­ды за­ход­не­бе­ла­рус­кія зем­лі ўвой­дуць у склад БССР.

УСВЕ­ДАМ­ЛЯ­ЛІ СЯ­БЕ БЕ­ЛА­РУ­СА­МІ

Мно­гія чле­ны КПЗБ з лі­ку бе­ла­рус­кіх ся­лян не ва­ло­да­лі поль­скай мо­вай, і ка­лі іх арыш­тоў­ва­лі і да­пыт­ва­лі, то па­лі­цэй­скім да­во­дзі­ла­ся звяр­тац­ца па да­па­мо­гу пе­ра­клад­чы­каў. Пе­ра­важ­ную бо­ль­шасць скла­да­лі 20-25-га­до­выя хлоп­цы, пра­вас­лаў­ныя, час­та — ко­ліш­нія бе­жан­цы ча­соў Пер­шай сус­вет­най вай­ны, якія па­спе­лі па­ву­чыц­ца ў са­вец­кіх шко­лах і пры­зна­ва­лі поль­скую ўла­ду чу­жой.

Ці­ка­ва, што ме­на­ві­та дзя­ку­ючы дзей­нас­ці КПЗБ бе­ла­рус­кі на­цы­яна­ль­ны рух рас­паў­сю­джваў­ся на тэ­ры­то­рыі Па­лес­ся, на­се­ль­ніц­тва яко­га ў той час не ме­ла вы­раз­най на­цы­яна­ль­най са­ма­свя­до­мас­ці, і то­ль­кі ў вы­ні­ку пра­па­ган­ды за­ход­не­бе­ла­рус­кіх ка­му­ніс­таў мясц­овыя жы­ха­ры, якія пры­вык­лі на­зы­ваць ся­бе па­ле­шу­ка­мі, усве­дам­ля­лі сваю бе­ла­рус­касць.

ПРА­ВА НА АБ­АРО­НУ

Акра­мя пра­па­ган­ды ды рас­паў­сю­ду дру­ка­ва­най агі­та­цый­най прад­укцыі ды вы­веш­ван­ня чыр­во­ных сця­гоў і тран­спа­ран­таў, чле­ны КПЗБ збі­ра­лі зброю, якая маг­ла б спат­рэ­біц­ца ў вы­пад­ку па­чат­ку но­ва­га са­вец­ка-поль­ска­га ўзбро­ена­га кан­флік­ту і вы­клі­ка­на­га ім па­ў-
стан­ня. Так­са­ма зброя бы­ла па­трэб­ная для лік­ві­да­цыі аген­таў поль­скіх спец­служб, якія пра­ні­ка­лі ў парт­ыю і вы­да­ва­лі яе чле­наў па­лі­цыі, па­сля ча­го тых пры­су­джа­лі да зня­во­лен­ня аль­бо на­ват смя­рот­на­га па­ка­ран­ня — ба­дай, най­бо­льш вя­до­мым прад­стаў­ні­ком парт­ыі быў Сяр­гей Пры­тыц­кі, які ў 1936 го­дзе ў Ві­ль­ні здзей­сніў у за­ле су­да за­мах на пра­ва­ка­та­ра Яку­ба Стра­ль­чу­ка.

У вы­ні­ку ціс­ку між­на­род­най гра­мад­скас­ці ка­ра смер­ці для Пры­тыц­ка­га бы­ла за­ме­не­ная на па­жыц­цё­вае зня­во­лен­не, але ён вы­зва­ліў­ся з тур­мы ў вы­ні­ку падзей ве­рас­ня 1939 го­да. Ад­мет­на, што па­зней Сяр­гей Пры­тыц­кі за­ймаў у БССР шэ­раг вы­со­кіх дзяр­жаў­ных па­сад, а Якуб Стра­ль­чук пад­час на­цыс­цкай аку­па­цыі адзна­чыў­ся тым, што су­пра­цоў­ні­чаў з гіт­ле­раў­скі­мі спец­служ­ба­мі.

ВЯР­ТАН­НЕ З ЗА­БЫЦ­ЦЯ

У 1938 го­дзе парт­ыйным кі­раў­ніц­твам у Мас­кве бы­ло пры­ня­тае ра­шэн­не аб лік­ві­да­цыі КПЗБ, якое тлу­ма­чы­ла­ся тым, што парт­ыйныя струк­ту­ры бы­лі ў вя­лі­кай сту­пе­ні пра­сяк­ну­тыя аген­та­мі поль­скіх спец­служб. У вы­ні­ку мно­гія дзея­чы КПЗБ па­сля да­лу­чэн­ня За­ход­няй Бе­ла­ру­сі да СССР бы­лі рэ­прэ­са­ва­ныя аль­бо вы­му­ша­ныя пры­хоў­ваць сваё ня­даў­няе зна­хо­джан­не ў шэ­ра­гах гэ­тай парт­ыі. Зрэш­ты, мно­гія з іх, тым не менш, здо­ле­лі пры­няць удзел ва ўста­ля­ван­ні са­вец­кай ула­ды ў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі ў 1939 го­дзе, але ўсё ад­но за­ста­ва­лі­ся пад пэў­ным пад­азрэн­нем, парт­ыйнае кі­раў­ніц­тва ў Мас­кве ста­ві­ла­ся да іх з на­сця­ро­жа­нас­цю.

Сі­ту­ацыя змя­ні­ла­ся ў леп­шы бок то­ль­кі ў га­ды хруш­чоў­скай ад­лі­гі, па­сля ХХ з’езду КПСС, у вы­ні­ку яко­га чле­ны КПЗБ бы­лі рэ­абі­лі­та­ва­ныя. Та­ды ж па­ча­ло­ся і актыў­нае на­ву­ко­вае да­сле­да­ван­не гіс­то­рыі гэ­тай парт­ыі, а мно­гія яе аца­ле­лыя ўдзе­ль­ні­кі па­ча­лі пі­саць і вы­да­ваць успа­мі­ны аб сва­ёй пад­по­ль­най дзей­нас­ці ў між­ва­енныя га­ды. З та­го ча­су гіс­то­рыя Ка­му­ніс­тыч­най парт­ыі за­ход­няй Бе­ла­ру­сі бы­ла важ­ным пры­кла­дам для вы­ха­ван­ня па­тры­ятыз­му мо­ла­дзі, су­па­стаў­ным з уз­ора­мі ге­ра­ізму ча­соў Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, але па­зней ад­ышла на дру­гі план. Сён­ня ці­каў­насць да гэ­тай тэ­мы зноў уз­рас­тае — за­бы­тыя ста­рон­кі гіс­то­рыі ад­кры­ва­юцца на­ноў і вяр­та­юцца з ня­бы­ту.