"Кро­кі" да тэ­атра і ўнут­ры яго

№ 13 (1556) 26.03.2022 - 01.04.2022 г

За­ўтра — Сус­вет­ны дзень тэ­атра, што адзна­ча­ецца не то­ль­кі да­рос­лы­мі, але і дзе­ць­мі. Аку­рат на на­ступ­ны дзень, 28 са­ка­ві­ка, у Мін­скім га­рад­скім па­ла­цы ку­ль­ту­ры ад­кры­ва­ецца VI Мін­скі між­на­род­ны дзі­ця­чы тэ­атра­ль­ны фо­рум “Кро­кі”. На­ша су­раз­моў­ца — стар­шы­ня ды­рэк­цыі фо­ру­му Люд­мі­ла СЕ­МІ­ЖОН.

/i/content/pi/cult/896/18957/19.jpg— Люд­мі­ла Аль­гар­даў­на, у чым асаб­лі­васць ця­пе­раш­ня­га фо­ру­му? Зір­нуў­шы на афі­шу, я звяр­ну­ла ўва­гу най­перш на ба­га­тае прад­стаў­ніц­тва бе­ла­рус­кіх ка­лек­ты­ваў: за тры дні — во­сем бе­ла­рус­кіх спек­так­ляў.

— Так і ёсць. Не то­ль­кі ста­лі­ца, але і той жа Са­лі­горск прад­стаў­ле­ны ад­ра­зу дву­ма твор­чы­мі пра­екта­мі. А яшчэ Баб­руйск, Брэст, Го­мель, Грод­на, Ма­зыр — як ба­чы­це, са­мыя роз­ныя рэ­гі­ёны. Уся­го бы­ло 27 за­явак, і ад­бор, як за­ўжды, пра­во­дзіў­ся на кон­кур­снай асно­ве. У мі­ну­лыя га­ды нас час­ця­ком па­пра­ка­лі, што айчын­ных спек­так­ляў, маў­ляў, ма­ла­ва­та. Але ж ха­це­ла­ся на­ла­дзіць як ма­га бо­льш кан­так­таў з за­меж­ны­мі дзі­ця­ча-юна­чы­мі тэ­атра­ль­ны­мі ка­лек­ты­ва­мі, та­му ім ад­да­ва­ла­ся пе­ра­ва­га.

— Вы­йсце ба­чыц­ца ў анлайн-па­ка­зах: з-за пан­дэ­міі мно­гія тэ­атра­ль­ныя, кан­цэр­тныя падзеі, му­зыч­ныя кон­кур­сы ста­лі пе­ра­во­дзіц­ца ў вір­ту­аль­ную пра­сто­ру. Ку­ды ра­ней да ўся­го гэ­та­га па­ча­лі шы­ро­ка пра­кты­ка­вац­ца пе­ра­но­сы тэ­атра ў кі­на­тэ­атр, ка­лі на вя­лі­кім экра­не дэ­ман­стру­юцца ці пра­мыя тран­сля­цыі на­шу­ме­лых спек­так­ляў леп­шых ка­лек­ты­ваў све­ту, ці па­ка­зы ў за­пі­се.

— Мы так­са­ма гэ­та ска­рыс­та­лі: му­зыч­на-па­этыч­ны “Ка­дзіш” з Кі­шы­нё­ва, які за­вяр­шае пра­гра­му, бу­дзе па­каз­вац­ца ў за­пі­се. Але не ўсе па­тэн­цый­ныя ўдзе­ль­ні­кі на гэ­та па­га­дзі­лі­ся. Хто­сь­ці хва­ля­ваў­ся за свае аўтар­скія пра­вы, бо па­ста­ноў­кі ў ама­тар­скіх ці ву­чэб­ных дзі­ця­чых ка­лек­ты­вах аб­аро­не­ны ме­ней, чым на пра­фе­сій­най сцэ­не. У ка­го­сь­ці ня­ма доб­рых тэх­ніч­ных маг­чы­мас­цей ажыц­ця­віць тран­сля­цыю ці якас­ны за­піс. Да та­го ж наш фо­рум ад са­ма­га па­чат­ку за­дум­ваў­ся не сто­ль­кі як спа­бор­ніц­тва, ко­ль­кі з мэ­тай твор­чых ста­сун­каў, на­за­паш­ван­ня і пе­радачы во­пы­ту, ме­та­дыч­ных рас­пра­цо­вак, не­йкіх ноў-хаў ды про­ста аб­мер­ка­ван­ня агу­ль­ных пра­блем і по­шу­каў іх пе­ра­адо­лен­ня. Бо ка­му­ні­ка­цыя, ча­ла­ве­чыя зно­сі­ны, сяб­роў­ства да­рос­лых і дзя­цей роз­ных кра­ін і рэ­гі­ёнаў ста­но­вяц­ца ўсё бо­льш каш­тоў­ны­мі. А ў сфе­ры ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва яны ўво­гу­ле асно­ва твор­час­ці! І пе­ра­во­дзіць фо­рум то­ль­кі ў пра­гляд ві­дэ­акан­тэн­ту — гэ­та не той шлях, які мы аб­іра­лі і якім пра­цяг­ва­ем ру­хац­ца. Та­му ў пра­гра­ме фо­ру­му не то­ль­кі спек­так­лі, але і іх аб­мер­ка­ван­ні з чле­на­мі жу­ры (яго ўзна­ча­ль­вае пра­фе­сар Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў Лі­дзія Ма­на­ко­ва), з кі­раў­ні­ка­мі ка­лек­ты­ваў, а так­са­ма май­стар-кла­сы, круг­лы стол. Прад­угле­джа­ны і ка­рыс­ны ад­па­чы­нак. У час агляд­ных экс­кур­сій дзе­ці з роз­ных кут­коў Бе­ла­ру­сі змо­гуць па­гля­дзець Мінск і яго сла­ву­тас­ці, а на дыс­ка­тэ­цы — па­тан­ца­ваць, па­сяб­ра­ваць. Юным артыс­там бу­дзе ці­ка­ва па­зна­ёміц­ца і з твор­час­цю тых сва­іх ра­вес­ні­каў, што за­йма­юцца іншы­мі ві­да­мі мас­тац­тваў. Пе­рад цы­ры­мо­ні­ямі ад­крыц­ця і за­крыц­ця фо­ру­му бу­дуць вы­сту­паць му­зыч­ныя ка­лек­ты­вы 7-й, 13-й і 14-й ста­ліч­ных му­зыч­ных школ. На дру­гім па­вер­се раз­гор­нец­ца вы­ста­ва на­ву­чэн­цаў усіх трох дзі­ця­чых мас­тац­кіх школ Мін­ска. Я ж ка­жу: наш тэ­атра­ль­ны фо­рум — гэ­та най­перш твор­чыя кан­так­ты.

— На­зва фо­ру­му “Кро­кі” шмат у чым сім­ва­ліч­ная. Не­вы­пад­ко­ва ў Са­лі­гор­скай шко­ле мас­тац­тваў не­ка­ль­кі га­доў та­му з’явіў­ся ваш цёз­ка — уз­орны дзі­ця­чы тэ­атр з той жа на­звай.

— Так, і са­лі­гор­скія “Кро­кі” сё­ле­та ўдзе­ль­ні­ча­юць у пра­гра­ме, па­каз­ва­юць спек­такль “Да­ра­гі Бог” па­вод­ле зна­ка­мі­та­га ра­ма­на “Оскар і Ру­жо­вая Да­ма” Эры­ка Эма­ню­эля Шмі­та — тра­гіч­ную і ад­на­ча­со­ва надзвы­чай пра­свет­ле­ную, ад­ухоў­ле­ную гіс­то­рыю смя­рот­на хво­ра­га хлоп­чы­ка.

— “Ру­жо­вую да­му” звы­чай­на ста­вяць пра­фе­сій­ныя тэ­атры, пры­чым ро­лю Оска­ра мо­жа граць не про­ста да­рос­лы, а ста­лы акцёр — гэ­та надзвы­чай скла­да­ны для ўва­саб­лен­ня ма­тэ­ры­ял. І ўжо адзін зва­рот да та­кой ня­прос­тай лі­та­ра­тур­най кры­ні­цы свед­чыць пра сур’ёзны пад­ыход і да тэ­атра­ль­ных за­нят­каў з дзе­ць­мі, і да са­мо­га фо­ру­му.

— У кож­на­га ўдзе­ль­ні­ка — свае ці­ка­вос­ткі. 1-я Дзі­ця­чая шко­ла мас­тац­тваў імя кам­па­зі­та­ра Яўге­на Ці­коц­ка­га з Баб­руй­ска пры­вя­зе фа­льк­лор­на-мі­фа­ла­гіч­ную каз­ку на бе­ла­рус­кай мо­ве “У по­шу­ках шчас­ця”, ство­ра­ную па­вод­ле пад­анняў і ле­генд. Ад­крыц­цё фо­ру­му ме­на­ві­та та­кім спек­так­лем, мяр­кую, як най­лепш ад­па­вя­дае Го­ду гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Уво­гу­ле ў пра­гра­ме ёсць са­мыя роз­ныя спек­так­лі: “Ня­знай­ка” з Грод­на, “Хро­ні­кі На­рніі” з Брэс­та, спек­такль пра бяз­дом­ных са­ба­каў “Да па­ба­чэн­ня, яр!” з Ма­зы­ра. Ёсць і ля­леч­ны — “На­са­рог і Жы­ра­фа”, пры­чым з той жа Са­лі­гор­скай шко­лы мас­тац­тваў, дзе, акра­мя зга­да­на­га ка­лек­ты­ву “Кро­кі”, ёсць і ля­леч­на-дра­ма­тыч­ны тэ­атр “На да­ло­ні”. Ста­ліч­ная шко­ла-сту­дыя “Артбум” па­каз­вае “Квет­кі для Элджэр­но­на” пра на­ву­ко­вы экс­пе­ры­мент па па­вы­шэн­ні інтэ­лек­ту, а тэ­атра­ль­ная сту­дыя “Бе­ге­мот” шко­лы мас­тац­тваў № 2, дзе я пра­цую, пра­па­нуе гле­да­чам па­ву­ча­ль­ную каз­ку Ва­лян­ці­на Ка­та­ева “Жам­чу­жы­на”. Але ж ці мае сэнс ад­кры­ваць усе сак­рэ­ты? Тэ­атра­ль­нае мас­тац­тва не аб­мя­жоў­ва­ецца пэў­ным сю­жэ­там, у ім га­лоў­нае — на якой ме­на­ві­та мас­тац­кай мо­ве, які­мі срод­ка­мі да­нес­ці за­ду­му. У ад­роз­нен­не ад не­ка­то­рых ра­ней­шых фо­ру­маў, на ця­пе­раш­нім усе пра­гля­ды — бяс­плат­ныя. І юныя гле­да­чы, упэў­не­на, не за­су­му­юць.

— Пра­гра­ма па­праў­дзе ці­ка­вая. А мяр­ку­ючы па афі­шы, дзе змеш­ча­ны ла­га­ты­пы не­ка­то­рых прад­пры­емстваў, вы за­ці­ка­ві­лі і спон­са­раў.

— На са­мым пер­шым фо­ру­ме ся­род на­шых парт­нё­раў, як іх ця­пер на­зы­ва­юць, бы­ла на­ват “Бе­ла­віа”, якая апла­ці­ла пе­ра­лёт ка­лек­ты­ву з Ізра­іля. Усе га­ды з на­мі плён­на су­пра­цоў­ні­чае фаб­ры­ка “Ка­му­нар­ка”: дзе­ці атрым­лі­ва­юць са­лод­кія па­час­тун­кі. Сё­ле­та да­лу­чыў­ся но­вы парт­нёр — кам­па­нія “Да­ры­да”. Экс­кур­сіі для гас­цей ла­дзіць Інфар­ма­цый­на-ту­рыс­тыч­ны цэнтр “Мінск”, з якім у нас на­ла­джа­на су­вязь на па­ста­яннай асно­ве. Удзе­ль­ні­кі аплач­ва­юць уступ­ны ўзнос, але ён і бліз­ка не па­кры­вае вы­дат­каў. Бо пра­жы­ван­не і хар­ча­ван­не інша­га­род­ніх ка­лек­ты­ваў на ўсе ча­ты­ры дні фо­ру­му ажыц­цяў­ля­ецца за кошт пры­ёмна­га бо­ку. Мы ве­ль­мі ўдзяч­ныя ўсім, хто нам да­па­ма­гае. Асаб­лі­вая падзя­ка — Мін­гар­вы­кан­ка­му і, ка­неш­не, Мін­ска­му га­рад­ско­му па­ла­цу ку­ль­ту­ры, дзе мы пра­во­дзім фо­рум ужо дру­гі раз. Па­сля ка­пі­та­ль­на­га ра­мон­ту і ад­на­ўлен­ня бу­дын­ка тут ве­ль­мі доб­рыя ўмо­вы. А на­яўнасць дзвюх за­лаў, вя­лі­кай і ма­лой, да­зва­ляе ка­лек­ты­вам пра­во­дзіць рэ­пе­ты­цыі і па­ка­зы, не за­мі­на­ючы ад­но ад­на­му. Дый гле­да­чам зруч­на, бо пе­ра­пы­нак між спек­так­ля­мі мо­жа скла­даць уся­го не­ка­ль­кі хві­лін, каб пе­ра­йсці з ад­ной за­лы ў дру­гую.

— Ці лёг­ка сён­ня ўво­гу­ле за­ці­ка­віць дзя­цей тэ­атрам, ка­лі ў тых ёсць шмат іншых спа­кус — тыя ж камп’ютар­ныя гу­ль­ні, Інтэр­нэт?

— Дзе­ць­мі трэ­ба за­ймац­ца заўсё­ды, а не то­ль­кі ця­пер. І ве­ль­мі мно­га за­ле­жыць ад та­го, што і як ім пры­пад­нес­ці, бо ле­пей за ўсё вы­хоў­ваць на ўлас­ным пры­кла­дзе. Кон­курс на тэ­атра­ль­нае ад­дзя­лен­не на­шай шко­лы мас­тац­тваў пад­ае, як і па­ўсюль. Але зу­сім не ка­тас­тра­фіч­на. У нас за­йма­юцца ўжо “дзе­ці дзя­цей” — на­шчад­кі тых, хто ў нас ка­лі­сь­ці ву­чыў­ся. Спра­цоў­вае і са­ра­фан­нае ра­дыё. А не­ка­то­рыя вы­пус­кні­кі пра­цяг­ва­юць тэ­атра­ль­ную ад­ука­цыю не то­ль­кі ў Бе­ла­ру­сі, але і ў за­меж­жы, у тым лі­ку ў Мас­кве і Санкт-Пе­цяр­бур­гу, аб­іра­юць тэ­атр сва­ёй пра­фе­сі­яй і лё­сам.

— Не­адна­ра­зо­ва чу­ла, што ў тую ж Ака­дэ­мію мас­тац­тваў ле­пей па­сту­паць “з чыс­та­га арку­ша”, без па­пя­рэд­ня­га ўдзе­лу ў ама­тар­скіх па­ста­ноў­ках, каб не да­во­дзі­ла­ся пе­ра­вуч­ваць.

— Сап­раў­ды, так га­ва­ры­лі ра­ней са­мі вы­клад­чы­кі тэ­атра­ль­ных на­ву­ча­ль­ных уста­ноў. А ця­пер яны імкнуц­ца па­гля­дзець на­шы спек­так­лі, каб вы­зна­чыць най­бо­льш ад­ора­ных удзе­ль­ні­каў і пра­па­на­ваць ім па­сту­паць на тэ­атра­ль­нае. Бо існуе вя­лі­кая роз­ні­ца ў пра­цы рэ­жы­сё­ра і на­стаў­ні­ка. Па­ста­ноў­шчык імкнец­ца да­сяг­нуць не­абход­на­га для ся­бе вы­ні­ку, та­му сы­хо­дзіць з эстэ­ты­кі пэў­на­га спек­так­ля. А пед­агог ву­чыць. У нас вы­кла­да­юцца та­кія дыс­цып­лі­ны, як гіс­то­рыя тэ­атра, асно­вы акцёр­ска­га май­стэр­ства, сцэ­ніч­ная мо­ва, асно­вы сцэ­ніч­на­га ру­ху, тан­ца, ва­кал, му­зыч­ная гра­ма­та. Звяр­ні­це ўва­гу: Ака­дэ­мія му­зы­кі, му­зыч­ныя ка­ле­джы Бе­ла­ру­сі га­на­рац­ца трох­прыс­туп­ка­вай сіс­тэ­май ад­ука­цыі, што гіс­та­рыч­на скла­ла­ся ў на­шай кра­іне і за­рэ­ка­мен­да­ва­ла ся­бе най­леп­шым чы­нам. А тэ­атра­лы — чым гор­шыя? Акцёр­ская ад­ука­цыя так­са­ма па­він­на раз­ві­вац­ца на роз­ных уз­рос­та­вых уз­роў­нях, па­чы­на­ючы з да­шко­ль­ні­каў. Мы во­дзім сва­іх вы­ха­ван­цаў на прэм’еры, аб­мяр­коў­ва­ем з імі ўба­ча­нае. Не ўсе ста­но­вяц­ца пра­фе­сі­яна­ла­мі, але ж пры­хі­ль­ні­ка­мі тэ­атра — да­клад­на. І ў ад­роз­нен­не ад мно­гіх на­ват да­рос­лых, уме­юць ра­цы­яна­ль­на рас­па­ра­джац­ца сва­ім во­ль­ным ча­сам, ма­дэ­ля­ваць роз­ныя жыц­цё­выя сі­ту­ацыі і зна­хо­дзіць з іх вы­йсце: тэ­атр — уні­ка­ль­ная ма­дэль гра­мад­ства, што да­зва­ляе і артыс­там, і гле­да­чам пры­ме­рыць на ся­бе са­мыя роз­ныя ро­лі і ўчын­кі. Уні­ка­ль­ны сро­дак вы­ха­ван­ня ча­ла­ве­ка і яго ду­шы!

Фо­та Тац­ця­ны МА­ТУ­СЕ­ВІЧ

Да­вед­ка

Люд­мі­ла Аль­гар­даў­на Се­мі­жон на­ра­дзі­ла­ся ў Ра­га­чо­ве.Скон­чы­ла Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў па спе­цы­яль­нас­ці “рэ­жы­су­ра святаў”, Рэ­спуб­лі­кан­скі інсты­тут вы­шэй­шай шко­лы БДУ як ку­ль­ту­ро­лаг. У 2003 го­дзе ста­ла на­мес­ні­кам ды­рэк­та­ра Мін­ска­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра “Дзе-Я”, па­зней пе­ра­йме­на­ва­на­га ў Но­вы дра­ма­тыч­ны тэ­атр, і ад­на­ча­со­ва ды­рэк­та­рам тэ­атра­ль­най шко­лы № 1 пры тэ­атры.

З 2020-га — ды­рэк­та­р Дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў № 2 г.Мін­ска. З 2011-га  — адзін з іні­цы­ята­раў і арга­ні­за­та­раў Мін­ска­га між­на­род­на­га дзі­ця­ча­га тэ­атра­ль­на­га фо­ру­му “Кро­кі”, які сё­ле­та пра­хо­дзіць у шос­ты раз.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"