Габеленавы прарыў

№ 13 (1556) 26.03.2022 - 01.04.2022 г

Ні­ну Пі­лю­зі­ну без пе­ра­бо­ль­шан­ня мож­на на­зваць мас­тач­кай, якая злу­чае эпо­хі. Па­ўта­рыць ста­ра­даў­ні га­бе­лен Ка­рэ­ліц­кай ма­ну­фак­ту­ры, зра­біць тра­ды­цый­ны дэ­ка­ра­тыў­ны ці су­час­ны кан­цэп­ту­аль­ны твор — та­кая роз­ная пра­ца ёй пад сі­лу. І бі­ягра­фія свед­чыць, што страх скла­да­ных за­дач не ўлас­ці­вы май­стры­цы.

/i/content/pi/cult/896/18956/3.jpg— Ве­ль­мі здзі­віў той факт, што за пэн­дзаль і фар­бы вы ўпер­шы­ню ўзя­лі­ся на ўступ­ных іспы­тах у мас­тац­кае ву­чы­ліш­ча. Як жа ўда­ло­ся па­сту­піць?

— Рас­ла я ў вёс­цы, і ні­якіх фар­баў там не бы­ло — то­ль­кі алоў­кі ка­ля­ро­выя. У пят­нац­цаць га­доў упер­шы­ню тра­пі­ла ў го­рад. Пры­еха­ла па­сту­паць і да­ве­да­ла­ся, што на экза­ме­не трэ­ба ма­ля­ваць аква­рэл­лю. Я па­йшла ў ГУМ, ку­пі­ла там пэн­дзаль для клею і ма­ле­нь­кі на­бор аква­рэ­ль­ных фар­баў. Не­хта з тых дзя­цей, хто ра­ней за­ймаў­ся, пад­ка­заў, як што ро­біц­ца. А на іспы­тах да нас пад­ыхо­дзіў Аль­герд Ма­лі­шэў­скі, ра­біў не­йкія за­ўва­гі і да­ваў па­ра­ды. Так і па­сту­пі­ла, але на ад­дзя­лен­не, якое мне не ве­ль­мі спа­да­ба­ла­ся. Ха­це­ла быць мас­та­ком, а тра­пі­ла на мас­тац­кую вы­шыў­ку, бо ме­ла ве­ль­мі дрэн­ную пад­рых­тоў­ку. По­тым збя­га­лі з за­нят­каў, пры­дум­ва­лі не­шта, каб не ісці на вы­шыў­ку, а лепш па­ма­ля­ваць.

 На­пэў­на, скла­да­на бы­ло за­поў­ніць пра­бе­лы ў пад­рых­тоў­цы. Як на­га­ня­лі ўпуш­ча­нае?

— Ад вы­клад­чы­каў я не­да­атры­ма­ла мно­гае — што ў ву­чы­ліш­чы, што ў інсты­ту­це. То­ль­кі на трэ­цім кур­се ву­чы­ліш­ча да нас пры­йшоў вы­кла­даць Ле­анід Ася­доў­скі — яшчэ ма­ла­ды хло­пец. Ён на­тхніў нас на твор­часць, да­па­мог муд­ры­мі па­ра­да­мі. За па­ўго­да пад­цяг­нуў па ма­люн­ку, па жы­ва­пі­се — і мы, на­ват не скон­чыў­шы ву­чы­ліш­ча, ад­ва­жы­лі­ся па­сту­паць у інсты­тут. А там ра­бі­лі пер­шы на­бор на мас­тац­кі тэк­стыль. Кон­курс пра­йшлі. У інсты­ту­це я ха­дзі­ла на да­дат­ко­выя вя­чэр­нія за­нят­кі па ма­люн­ку і на­вед­ва­ла гур­ток гра­фі­кі, які вя­ла Аляк­сан­дра Па­сля­до­віч. Мно­га ча­го асво­іла там: афорт, лі­наг­ра­вю­ру, іншыя тэх­ні­кі. Не­хта са сту­дэн­таў мне пе­рад­аў сло­вы Аляк­сан­дры Ануф­ры­еўны “Пі­лю­зі­на — пры­ро­джа­ны гра­фік”. Не­як на зі­мо­вых ка­ні­ку­лах са­мі зла­дзі­лі па­ездку па мас­тац­кіх інсты­ту­тах Ві­ль­ню­са, Ры­гі, Ле­нін­гра­да і Мас­квы. Зна­ёмі­лі­ся са сту­дэн­цкі­мі ра­бо­та­мі, вы­свят­ля­лі, як ро­бяц­ца га­бе­ле­ны, і са­чы­лі за пра­цай дып­лом­ні­каў, бо ў са­міх на­блі­жа­ла­ся дып­лом­ная ра­бо­та. Асвой­ва­лі мно­гае са­ма­стой­на. Ка­лі б са­ма не зма­га­ла­ся, ні­чо­га і не бы­ло б.

/i/content/pi/cult/896/18956/18.jpg— Па­чы­на­ецца пра­фе­сій­ная дзей­насць — па­сту­па­юць за­ка­зы на га­бе­ле­ны для аздаб­лен­ня гра­мад­скіх аб’ектаў. Ці ха­па­ла вам пра­сто­ры для са­ма­вы­яўлен­ня?

— На­сам­рэч у мя­не бы­ло не ве­ль­мі шмат за­ка­заў, та­му ха­па­ла ча­су і сіл на твор­чыя ра­бо­ты. Ня­ма за­ка­заў — ня­ма гро­шай, каб за­пла­ціць май­стры­хам. Мож­на ска­заць, я вы­му­ша­ная бы­ла пра­ца­ваць сва­імі ру­ка­мі. Ра­бі­ла­ся ўсё на ад­ным ды­хан­ні, та­му што не­ль­га ў гэ­тай спра­ве ра­біць вя­лі­кія пе­ра­пын­кі. І гэ­та каш­тоў­на, бо ўлас­на­руч­ныя га­бе­ле­ны ма­юць асаб­лі­вую энер­ге­ты­ку. Зроб­ле­ныя на кам­бі­на­це не па­ра­ўнаць з імі, на­ват ка­лі па­шан­ца­ва­ла з тка­чы­ха­мі. Каб так не скла­ла­ся, мо і не бы­ло б сто­ль­кі ма­іх ра­бот у му­зе­ях.

— Вя­до­масць вам пры­нес­лі тво­ры на тэ­му на­цы­яна­ль­най спад­чы­ны, су­вя­зі з род­най зям­лёй. Ці мо­жа­це ўя­віць, што гэ­та мес­ца маг­ло б за­няць не­шта іншае?

— На­пэў­на, ад­вя­ла б час фі­ла­соф­скім тво­рам. Пра кос­мас, на­прык­лад. Да­рэ­чы, та­кія га­бе­ле­ны ў мя­не ёсць. Той жа “Та­ямні­чы вод­бліск” — энер­гія, якая дае нам сі­лы, без якой твор­часць не­маг­чы­ма. Без яе твае ра­бо­ты не па­трэб­ны ні та­бе, ні лю­дзям. На­пэў­на, та­кая сі­ла да­ла мне імпу­льс для га­бе­ле­на “Пра­рыў”. Не­як доў­га му­чы­ла­ся з ра­бо­тай, пры­све­ча­най Янку Ку­па­лу, хоць быў ужо вя­лі­кі эскіз — цэ­лая раз­мо­ва пра яго спад­чы­ну. І не­як з па­пкі вы­ва­лі­лі­ся не­ка­ль­кі ка­ва­лач­каў па­пе­ры — і ад­ра­зу скла­лі­ся ў кам­па­зі­цыю. Пра­рыў! І я ні­чо­га не да­дум­ва­ла, то­ль­кі па­вя­лі­чы­ла. Вось гэ­та твор на тэ­му, важ­ную для кож­на­га ча­ла­ве­ка не­за­леж­на ад мес­ца жы­хар­ства.

— Вы кі­ра­ва­лі ства­рэн­нем ко­піі га­бе­ле­на XVII ста­год­дзя “Над­анне кня­жац­ка­га ты­ту­ла Мі­ка­лаю Ра­дзі­ві­лу Чор­на­му” для Ня­свіж­ска­га за­мка. Чым вам за­пом­ніў­ся гэ­ты пра­цэс?

— Во­пыт быў ці­ка­вы. Ары­гі­нал за­хоў­ва­ецца ў Поль­шчы, маг­чы­мас­ці па­ба­чыць яго ўжы­вую не бы­ло, та­му па­ўта­ра­лі твор па фо­та­здым­ку ў на­ту­ра­ль­ную ве­лі­чы­ню. Раз­ам з ды­зай­не­рам да­вя­ло­ся апра­цоў­ваць вы­яву, бо на га­бе­ле­не ёсць пля­мы і іншыя па­шко­джан­ні. І гэ­тыя дэ­та­лі пры­йшло­ся ўзнаў­ляць. Мне са­мой бы­ло ве­ль­мі ці­ка­ва па­зна­ёміц­ца з гэ­тым га­бе­ле­нам і разабрац­ца ў за­ду­ма­най кам­па­зі­цыі, сю­жэ­це, вы­ра­шэн­ні фі­гур.

— Не­як вы аб­ура­лі­ся, што жы­ва­піс­цы і гра­фі­кі бя­руц­ца ра­біць га­бе­ле­ны. Маў­ляў, для гэ­та­га па­трэб­на асаб­лі­вае мыс­лен­не. Чым жа яно ад­мет­нае?

— Так, ка­лі ня­ма га­бе­ле­на­ва­га мыс­лен­ня, атрым­лі­ва­ецца про­ста ко­пія алей­на­га жы­ва­пі­су. Ка­лі ства­рыць кар­ці­ну ў ніт­ках, гэ­та яшчэ не га­бе­лен. Вось, на­прык­лад, Зоя Літ­ві­на­ва — та­кі май­стар, які мо­жа і га­бе­лен зра­біць. У чым сут­насць гэ­та­га мыс­лен­ня, мне скла­да­на па­тлу­ма­чыць сло­ва­мі. Гэ­та па­чуц­цё. Або яно ёсць, або ня­ма.

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ