Якая пес­ня без ноў­тбу­ка?

№ 13 (1556) 26.03.2022 - 01.04.2022 г

Пра клубныя варыянты і аргументы
Не­як клуб­ні­кам не шан­цуе ў маш­та­бах кра­іны. У біб­лі­ятэ­ка­раў ка­тэ­го­рыі ёсць, якія сты­му­лю­юць пра­фе­сій­ны рост, а так­са­ма рэ­спуб­лі­кан­скі кон­курс “Біб­лі­ятэ­ка — ася­ро­дак на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры”, які так­са­ма стаў дзей­снай ма­ты­ва­цы­яй для ўдас­ка­на­лен­ня біб­лі­ятэч­ных за­ха­даў. Ра­бот­ні­кі клу­баў у гэ­тым пла­не лю­дзі аб­дзе­ле­ныя. Ні ка­тэ­го­рый, ні важ­кіх кон­кур­саў. Пра тэх­ніч­ную ба­зу — асоб­ная га­вор­ка. Кам­п’ю­та­ры­за­цыя біб­лі­ятэк ста­ла час­ткай дзяр­жаў­най пра­гра­мы. А вось сель­скія да­мы ку­ль­ту­ры та­ды ні­бы­та вы­па­лі з поля зро­ку.

/i/content/pi/cult/896/18952/9.jpgНа­пэў­на, ло­гі­ка тут бы­ла не­скла­да­ная: у біб­лі­ятэ­ка­раў — ка­та­ла­гі­за­цыя, біб­лі­ягра­фія, ня­стом­ны ўлік чы­та­чоў і пра­чы­та­на­га, вы­хад у Інтэр­нэт як плат­ная па­слу­га для актыў­на­га ка­рыс­та­ль­ні­ка інфар­ма­цы­яй. А ў клу­бах што? Тан­цы ды кан­цэр­ты! Тут, маў­ляў, ба­ян па­трэб­ны, а не ноў­тбук. Сцвяр­джэн­не надзвы­чай па­мыл­ко­вае. Да­вай­це па­гля­дзім, як спра­ві­лі­ся з клуб­най кам­п’ю­тар­най ніш­чым­ні­цай у Сло­нім­скім ра­ёне.

ШЭСЦЬ ДО­КА­ЗАЎ

Тут вар­та па­зна­ёміц­ца з ма­ла­дым кі­раў­ні­ком Сло­нім­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры. Ка­ця­ры­на Ска­ма­рох пры­йшла ў РЦК у 2007 го­дзе, пра­йшла усе пры­ступ­кі ад мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка да ме­та­дыс­та і ў 2016-м уз­на­ча­лі­ла ўста­но­ву.

— На­ту­ра­ль­на, кі­ну­ла­ся ў во­чы, што на ся­ле кам­п’ю­тар­нае за­бес­пя­чэн­не сель­скіх клу­баў бы­ло надзвы­чай сла­бе­нь­кім, — рас­па­вя­ла спа­да­ры­ня Ка­ця­ры­на. — Усе клуб­ныя ўста­но­вы зна­хо­дзяц­ца ў нас у агра­га­рад­ках, іх ча­тыр­нац­цаць. Да кож­на­га СДК — ува­га па­вы­ша­ная. Та­му ве­ль­мі ха­це­ла­ся сі­ту­ацыю вы­пра­віць…

У Ка­ця­ры­ны Але­гаў­ны ёсць не­ка­ль­кі важ­кіх аргу­мен­таў на ка­рысць клуб­най кам­п’ю­та­ры­за­цыі. Вось яны.

Пер­шы: су­час­нае ме­рап­ры­емства не мо­жа аб­ысці­ся без якас­най фа­наг­ра­мы, эфек­тнай прэ­зен­та­цыі. Усё гэ­та га­ран­туе ноў­тбук.

Дру­гі: му­ль­ты­ме­дый­ная дэ­ман­стра­цыя фі­ль­маў пра мясцовых ра­мес­ні­каў, пра мас­тац­кія ка­лек­ты­вы і кра­язнаў­чую дзей­насць.

Трэ­ці: знач­ная эка­но­мія ча­су для афар­млен­ня клуб­най да­ку­мен­та­цыі.

Чац­вёр­ты: сцэ­на­рыі ўсіх ме­рап­ры­емстваў за­хоў­ва­юцца не то­ль­кі ў ша­фах, але і ў кам­п’ю­тар­най па­мя­ці, та­кім чы­нам ства­ра­ецца ба­за ме­та­дыч­ных да­дзе­ных, якая ста­но­віц­ца асно­вай для но­вых сцэ­нар­ных зда­быт­каў.

Пя­ты: рас­пра­цоў­ка афіш, ба­не­раў, бук­ле­таў, іншай рэ­клам­най прад­укцыі.

І апош­ні, шос­ты ню­анс звя­за­ны з тым, што, як па­ка­за­ла апы­тан­не, клуб­ні­кі ха­це­лі мець не ста­цы­янар­ныя кам­п’ю­та­ры, а зруч­ныя ў аб­слу­гоў­ван­ні ноў­тбу­кі. Яны, маў­ляў, бо­льш ма­бі­ль­ныя і лёг­кія, та­му з імі зруч­на пра­ца­ваць на вы­ездзе: на гас­тро­лях у іншай вёс­цы, на мех­два­ры ці ля фер­мы. З та­кім аргу­мен­там не па­спра­ча­ешся.

 

МЯСЦ­ОВАЯ ІНІ­ЦЫ­ЯТЫ­ВА ДЛЯ 14 СДК

Жа­дан­не змя­ніць сі­ту­ацыю бы­ло. Але вы цу­доў­на ве­да­еце, ко­ль­кі жа­дан­няў за­ста­лі­ся ня­здзей­сне­ны­мі з пры­чы­ны ад­сут­нас­ці гро­шай. Тут вар­та пы­тан­не, так бы мо­віць, дэ­та­лі­за­ваць. За га­ды жур­на­ліс­цкай дзей­нас­ці мне да­во­дзі­ла­ся ба­чыць са­мае роз­нае стаў­лен­не ра­ённа­га кі­раў­ніц­тва да мясц­овай ку­ль­тур­най сфе­ры. Ста­сун­кі гэ­тыя, ад­кі­да­ючы мо­ман­ты не­істот­на­га пла­ну, мож­на падзя­ліць на два ва­ры­янты.

Пер­шы. Стар­шы­ня не дае ні ка­пей­кі з про­стай пры­чы­ны: “Ка­лі б ра­бот­ні­кі ку­ль­ту­ры пры­йшлі да мя­не з су­р’ёз­най аргу­мен­та­цы­яй сва­ёй па­трэ­бы ў срод­ках, я, без­умоў­на, па­йшоў бы на­сус­трач. Але ж не ідуць!”

Да­зво­лю са­бе ка­мен­та­рый. Ша­ноў­ныя ра­бот­ні­кі ку­ль­ту­ры, вы па­він­ны за­ўжды ве­даць, ча­го хо­ча­це ад жыц­ця! Інакш ка­жу­чы, за ду­шой кож­ны з вас аб­авя­за­ны тры­маць свой вы­па­ку­та­ва­ны пра­ект, дзе­ля рэ­алі­за­цыя яко­га не шка­да ні сіл, ні ча­су. Да­руй­це за ка­тэ­га­рыч­насць, але на­ўко­ла жыц­цё та­кое!

Дру­гі ва­ры­янт. Ён пра­рас­тае на вы­клю­чэн­ні ва­ры­янта пер­ша­га і мае пад са­бой асно­ву, якая на­зы­ва­ецца “мясц­овае са­ма­кі­ра­ван­не”. Ка­лі на ка­рыс­ную ку­ль­тур­ную спра­ву кі­раў­ніц­тва вы­дат­коў­вае гро­шы, дык уста­но­вы ку­ль­ту­ры імкнуц­ца і са­мі за­ра­біць, каб вы­ка­рыс­таць і па­за­бю­джэт.

Дык вось, на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ку­ль­ту­ры Сло­нім­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Га­лі­на Да­ні­ль­чык і вя­до­мая ўжо нам Ка­ця­ры­на Ска­ма­рох, па­яднаў­шы свае на­ма­ган­ні, здо­ле­лі знай­сці та­кія аргу­мен­ты, што стар­шы­ня рай­вы­кан­ка­ма Ге­надзь Хо­міч і яго на­мес­нік па са­цы­ялцы Та­рэ­са Юшке­віч з ра­дас­цю пайшлі на­сус­трач. За кошт ра­ённа­га бю­джэ­ту кам­п’ю­тар­ная тэх­ні­ка для сель­скіх клу­баў бы­ла на­бы­тая. Ра­бот­ні­кі ку­ль­ту­ры пад­клю­чы­лі і па­за­бю­джэт­ныя гро­шы. За іх кошт ле­тась атры­маў ноў­тбук Азяр­ніц­кі цэнтр ку­ль­ту­ры, а Ва­сі­ле­віц­кі ЦК — пры­нтар, ска­нер і ксе­ракс.

ЗА­МЕСТ ЗА­КАН­ЧЭН­НЯ

Як ву­чы­лі­ся сель­скія ра­бот­ні­кі ку­ль­ту­ры ва­ло­даць ноў­тбу­ка­мі? Па-пер­шае, бы­ло гэ­та не ўчо­ра, а па­заў­чо­ра. Па-дру­гое, ву­чы­лі­ся та­ла­кой, бо агу­ль­ны кло­пат аб’­ядноў­вае і на­тхняе. Па­кры­се асво­ілі і вы­да­вец­кую дзей­насць. Ця­пер рэ­клам­ны бук­лет для нейкай твор­чай акцыі — не дзі­ва, а стан­дар­тная за­вя­дзён­ка.

Дня­мі ў сель­скіх клуб­ных уста­но­вах пра­йшлі ме­рап­ры­емствы па ад­шук­ван­ні мясц­овых та­лен­таў. Без кам­п’ю­тар­на­га пад­ма­ца­ван­ня не бы­лі б тыя ме­рап­ры­емствы та­кі­мі яскра­вы­мі ды не­паў­тор­ны­мі…

І ў якас­ці вы­сно­вы. На­ко­ль­кі ве­даю, да­лё­ка не ва ўсіх СДК іншых ра­ёнаў ёсць кам­п’ю­та­ры з Інтэр­нэ­там. Да­лё­ка не ва ўсіх ад­дзе­лах на­ла­джа­ны кан­струк­тыў­ныя ста­сун­кі з кі­раў­ніц­твам ра­ёнаў. Да­лё­ка не ва ўсіх па­за­бю­джэт­ная дзей­насць на­ла­джа­на як мае быць. Усё гэ­та за­мі­нае са­ма­стой­нас­ці і агу­ль­най спра­ве не на ка­рысць.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"