Пра што шу­мяць ля­сы Уса­кі­на

№ 13 (1556) 26.03.2022 - 01.04.2022 г

Ха­чу рас­па­вес­ці пра тое, як за­хоў­ва­ецца гіс­та­рыч­ная па­мяць у на­шым ра­ёне, жы­ха­ры яко­га зра­бі­лі істот­ны ўнё­сак у ба­ра­ць­бу з фа­шыз­мам. Рэ­ха Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны гу­чыць у на­шых сэр­цах і па сён­ня. Раз­мо­ва — пра ле­таш­нюю маш­таб­ную рэ­кан­струк­цыю трох асноў­ных по­мні­каў Клі­чаў­шчы­ны. Гэ­та ме­ма­ры­яль­ны ком­плекс парт­ызан­скай сла­вы “Уса­кі­на”, ме­ма­ры­ял на мес­цы зніш­ча­ных і не ад­ро­джа­ных вё­сак Вя­зень і Ся­лец і парт­ызан­скія мо­гіл­кі спец­атра­да КДБ “Слаў­ны” на вы­спе Ве­ра­ме­еўка ся­род Уса­кін­скіх ба­ло­таў. Сён­ня га­вор­ка — пра “Уса­кі­на”.

/i/content/pi/cult/896/18951/7.jpgСа­мы ляс­ны ку­ток Ма­гі­лёў­шчы­ны. Парт­ызан­скі край. Ме­на­ві­та так на­зы­ва­лі і на­зы­ва­юць на­шу зям­лю. Гіс­то­рыя Клі­чаў­скай парт­ызан­скай зо­ны — ад­на з са­мых ці­ка­вых і ге­ра­ічных падзей на­шай гіс­то­рыі. Уса­кін­скія ля­сы ў га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны ста­лі цэн­трам парт­ызан­ска­га ру­ху ўсёй Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці, а Клі­чаў­шчы­на — кра­ем парт­ызан­ска­га су­пра­ці­ву. “Уса­кі­на”, як і два на­ступ­ныя по­мні­кі, зна­хо­дзіц­ца пад пі­ль­най ува­гай на­ша­га му­зея. Мы ла­дзім там экс­кур­сіі, со­чым за ста­нам ме­ма­ры­ялаў.

УСЕ, ХТО МОГ ТРЫ­МАЦЬ ЗБРОЮ

Вес­тка пра існа­ван­не са­вец­ка­га ра­ёна ў ты­ле во­ра­га пан­есла­ся ад вёс­кі да вёс­кі. Як да за­па­вет­най зям­лі, па­цяг­ну­лі­ся сю­ды лю­дзі з су­сед­ніх ра­ёнаў і аб­лас­цей, ра­ту­ючы­ся ад шы­бе­ніц і рас­стрэ­лаў. Ішлі ў адзі­ноч­ку і се­м’я­мі. Тых, хто мог тры­маць зброю, на­кі­роў­ва­лі ў партызан­скія атра­ды, ста­рых, жан­чын і дзя­цей раз­мяш­ча­лі па вёс­ках, а па­сля, ка­лі па­ча­ла­ся лет­няя бла­ка­да, — па ляс­ных ся­мей­ных ла­ге­рах. Надзей­ным схо­віш­чам для мясц­овых парт­ыза­наў стаў Уса­кін­скі лес. Тут раз­мяш­ча­лі­ся парт­ызан­скія ба­зы шта­бы, шпі­та­лі, па­са­дач­ныя па­ло­сы для са­ма­лё­таў.

/i/content/pi/cult/896/18951/8.jpgМЫ ПА­МЯ­ТА­ЕМ

У Клі­ча­ве ўзна­ві­лі партызан­скі аэ­рад­ром, які пер­шы на аку­па­ва­най тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі стаў пры­маць са­ма­лё­ты з Вя­лі­кай зям­лі. Зра­зу­ме­ла, што дзей­насць парт­ыза­наў ства­ра­ла істот­ную па­гро­зу для фа­шыс­цкіх час­так ты­лу.

Наш актыў­ны су­пра­ціў па­цяг­нуў за са­бой маш­таб­ныя кар­ныя апе­ра­цыі пра­ціў­ні­ка. У спа­лу­чэн­ні з усе­агу­ль­най па­лі­ты­кай ге­на­цы­ду і спа­ле­най зям­лі гэ­та пры­вя­ло да вя­лі­кіх страт ся­род мір­на­га на­се­ль­ніц­тва і пра­ктыч­на­га зніш­чэн­ня інфрас­трук­тур­на­га ра­ёна. На­се­ле­ныя пун­кты про­ста змя­та­лі­ся з тва­ру зям­лі, час­та — раз­ам з жы­ха­ра­мі.

Мы па­мя­та­ем пра гэ­та і раз­уме­ем усю важ­насць за­ха­ван­ня гіс­та­рыч­най праўды. На тэ­ры­то­рыі ра­ёна зна­хо­дзяц­ца бо­льш за 80 по­мні­каў, якія рас­па­вя­да­юць пра падзеі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. Са­мы маш­таб­ным з’яў­ля­ецца ме­ма­ры­яль­ны ком­плекс парт­ызан­скай сла­вы “Уса­кі­на”.

ЛЯ АД­НА­ЙМЕН­НАЙ ВЁС­КІ

Ком­плекс вы­рас ля вёс­кі Уса­кі­на. Ён ства­раў­ся ме­та­дам на­род­най бу­доў­лі і ўра­чыс­та ад­крыў­ся 9 мая 1985 го­да. Гэ­та ча­ты­ры аб’­екты, тры з якіх рас­кры­ва­юць тэ­му на­ша­га парт­ызан­ска­га ру­ху, а адзін рас­па­вя­дае пра ге­на­цыд бе­ла­рус­ка­га на­ро­да.

Ком­плекс уклю­чае по­мнік у го­нар зна­хо­джан­ня тут Пад­по­ль­на­га аб­ка­ма ў 1943—1944 га­дах.

На парт­ызан­скіх кла­дах — 18 брац­кіх мо­гі­лак, дзе па­ха­ва­ны астан­кі больш за 400 на­род­ных мсціў­цаў, што за­гі­ну­лі ў ба­ях за Ра­дзі­му.

У парт­ызан­скім ла­ге­ры ўзноў­ле­ны жы­лыя і штаб­ныя зям­лян­кі, мед­сан­час­тка, дру­кар­ня, кух­ня і гас­па­дар­чы блок.

АБ­НАЎ­ЛЕН­НЕ

За га­ды існа­ван­ня ком­плекс на­ве­да­лі мно­гія ты­ся­чы ту­рыс­таў з усіх рэ­спуб­лік бы­ло­га Са­юза. Не дзі­ва, бо прад­стаў­ні­кі мно­гіх на­цы­яна­ль­нас­цей па­ха­ва­ны на парт­ызан­скіх мо­гіл­ках.

Сён­ня ту­рыс­тыч­ны па­ток стаў бо­льш сціп­лым. Але ўсё роў­на ту­рыс­тыч­ныя аўто­бу­сы рэ­гу­ляр­на спы­ня­юцца ва Уса­кі­не. У 2020 го­дзе ў раз­мо­ве са стар­шы­нёй Ма­гі­лёў­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма Ле­ані­дам За­йцам на­ша гра­мад­скасць уз­ня­ла пы­тан­не пра аб­наў­лен­не аб’­ектаў ме­ма­ры­ялу. Ця­гам го­да бы­лі вы­ра­ша­ны ўсе пы­тан­ні: вы­зна­ча­ны кры­ні­цы фі­нан­са­ван­ня, пра­ве­дзе­ны пра­ектныя і бу­даў­ні­чыя ра­бо­ты.

Ура­чыс­тае ад­крыц­цё аб­ноў­ле­на­га ком­плек­су ад­бы­ло­ся 5 жніў­ня 2021 го­да і ста­ла для нас сап­раў­дным свя­там.

На­тал­ля ХРА­МЯН­КО­ВА, ды­рэк­тар Клі­чаў­ска­га кра­язнаў­ча­га му­зея

Фо­та з му­зей­на­га архі­ва

Ліч­бы і фак­ты

Клі­чаў­скі ра­ён быў аку­па­ва­ны 5 лі­пе­ня 1941 го­да. 14 лі­пе­ня быў сфар­ма­ва­ны пер­шы парт­ызан­скі атрад.

20 са­ка­ві­ка 1942 г. мсціў­цы зруй­на­ва­лі апош­ні на тэ­ры­то­рыі ра­ёна ня­мец­ка-па­лі­цэй­скі гар­ні­зон. Ра­ён цал­кам пе­ра­йшоў у ру­кі парт­ыза­наў.

3 кра­са­ві­ка 1942 го­да на Клі­чаў­шчы­не ўзна­ві­лі са­вец­кую ўла­ду. Зноў за­пра­ца­ва­лі рай­кам парт­ыі, рай­вы­кан­кам, усе сель­са­ве­ты. Так па­ча­ла фар­ма­вац­ца парт­ызан­ская зо­на.

У зо­не зна­хо­дзі­ла­ся 70 ты­сяч ча­ла­век. Да вай­ны ў ра­ёне пра­жы­ва­ла кры­ху бо­льш за 46 ты­сяч.

У скла­дзе парт­ызан­скіх фар­ма­ван­няў зма­га­лі­ся прад­стаў­ні­кі 67 на­цы­яна­ль­нас­цей.