Свят­ло як надзея

№ 13 (1556) 26.03.2022 - 01.04.2022 г

Ёсць ды­ягна­зы, якія ча­сам вы­клі­ка­юць не­га­тыў­нае стаў­лен­не да ча­ла­ве­ка, пе­ра­крэс­лі­ва­юць мно­гія яго пла­ны. Гэ­тую са­цы­яль­на важ­ную пра­бле­му ўзды­мае фо­та­пра­ект “З цем­на­ты” (ку­ра­тар Але­на За­яц), які дэ­ман­стру­ецца ў На­цы­яна­ль­ным цэн­тры су­час­ных мас­тац­тваў.

/i/content/pi/cult/896/18949/4.jpgВы­ста­ва пра­лі­вае свят­ло на жыц­цё лю­дзей з псі­хіч­ны­мі за­хвор­ван­ня­мі: як асаб­лі­вас­ці зда­роў­я па­ўплы­ва­лі на звык­лыя спра­вы і зно­сі­ны з ата­чэн­нем, што да­зва­ляе пе­ра­адо­ль­ваць пе­ра­шко­ды. Пра гэ­та рас­каз­ва­юць 18 ге­ро­яў роз­на­га ўзрос­ту, по­лу і пра­фе­сіі. Іх ла­ка­ніч­ныя апа­вя­дан­ні су­пра­ва­джа­юць га­ле­рэю ма­нах­ром­ных сту­дый­ных парт­рэ­таў, зроб­ле­ных фа­тог­ра­фам Тац­ця­най Ба­лен­да. Праз фо­та­здым­кі твор­ца да­во­дзіць, што ня­гле­дзя­чы на за­хвор­ван­ні яе ма­дэ­лі за­ста­юцца асо­ба­мі, пры­го­жы­мі і па-свой­му ад­ора­ны­мі.

Ге­ра­іня пра­екта Алі­са дзе­ліц­ца: “Мой ды­ягназ не мая клет­ка. На­яўнасць за­хвор­ван­ня не за­ба­ра­няе мне быць да­чкой, доб­рым сяб­рам або ка­ха­най дзяў­чы­най. Не за­ба­ра­няе мне лю­біць ко­ці­каў, піць ра­ні­цай чор­ную ка­ву без цук­ру ці ня­стрым­на тан­ца­ваць пад гуч­ную му­зы­ку”. Кож­ны зна­хо­дзіць улас­ны спо­саб рас­квя­ціць што­дзён­насць. Не­хта скі­роў­вае энер­гію на твор­часць, не­хта знай­шоў ся­бе ў ва­лан­цёр­стве і да­па­ма­гае іншым спра­віц­ца з пра­бле­ма­мі.

Акра­мя фо­та­пар­трэ­таў з апа­вя­дан­ня­мі, на вы­ста­ве дэ­ман­стру­ецца ві­дэ­аін­тэрв’ю ге­ро­яў пра­екта “З цем­на­ты”. Ся­род інша­га яны рас­ка­за­лі пра ўлас­ныя кры­ні­цы шчас­ця. Гэ­та му­зыч­ныя за­нят­кі, удзел у бар­даў­скіх фес­ты­ва­лях, но­выя зна­ёмствы і, на­рэш­це, усве­дам­лен­не са­ма­дас­тат­ко­вас­ці. Да­сяг­нуць гэ­та­га па­чуц­ця да­па­ма­га­юць у мін­скім клуб­ным до­ме “Ад­кры­тая ду­ша”, які на­вед­ва­юць удзе­ль­ні­кі пра­екта. Гра­мад­ская арга­ні­за­цыя яднае лю­дзей з за­хвор­ван­ня­мі, каб арга­ні­за­ваць іх жыц­цё, ад­на­віць стра­ча­ныя на­вы­кі і ад­крыць но­выя маг­чы­мас­ці.

Без­умоў­на, па­ва­гі за­слу­гоў­вае шчы­расць ге­ро­яў. Бо знай­сці сі­лы пры­няць ды­ягназ і падзя­ліц­ца аса­біс­тай гіс­то­ры­яй з шы­ро­кім ко­лам — да­во­лі сме­лы крок. І каш­тоў­ны ён як для ма­дэ­лей, так і для гле­да­чоў. Са­мім ге­ро­ям удзел у пра­екце дае маг­чы­масць яшчэ раз упэў­ніц­ца ў тым, што за­хвор­ван­не не ска­соў­вае пра­ва на шчас­це, на са­ма­рэ­алі­за­цыю і, вя­до­ма, па­ляп­шэн­не свай­го ста­ну зда­роў­я.

Што да гле­да­чоў, не­ка­га з іх вы­ста­ва пад­штур­хне пры­слу­хац­ца да сва­іх ду­мак і па­чуц­цяў або бо­льш уваж­лі­ва па­ста­віц­ца да бліз­кіх.

Да­рэ­чы, пра­ктыч­ны­мі па­ра­да­мі на­вед­ва­ль­ні­каў экс­па­зі­цыі так­са­ма за­бяс­пе­чы­лі. Су­пра­ва­джа­ль­ная пра­гра­ма ўклю­чае трэ­нін­гі, кі­нап­раг­ля­ды, дыс­ку­сіі і жы­выя зна­ёмствы з ге­ро­ямі фо­та­пра­екта. За­ві­таць на вы­ста­ву мож­на да 3 кра­са­ві­ка.

Фо­та аўта­ра

На здым­ку: фраг­мен­т экс­па­зі­цыі