У абмеркаванні гэтай святой для беларусаў тэмы таксама прынялі ўдзел старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Ісачанка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іна Крачак, начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі.
Звяртаючыся да прысутных, Анатолій Маркевіч сказаў:
— Памяць — гэта ўнутраны стрыжань народа, яго душа, яго сістэма каштоўнасцей і каардынат, фундамент мінуўшчыны і аснова для будучыні. Таму гранічна важна захаваць гераічную спадчыну сваёй зямлі, гістарычную праўду… У сучасным свеце сталі больш частымі спробы фальсіфікацый, спробы перапісаць гісторыю, асабліва ў адносінах Вялікай Айчынай вайны. І менавіта таму быў прыняты Закон “Аб генацыдзе беларускага народа”, менавіта таму абноўленая Канстытуцыя нашай дзяржавы ўтрымлівае артыкул аб захаванні гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчынай вайны.
Міністр падкрэсліў, што мы абавязаны перад подзвігам продкаў і перад будучымі пакаленнямі абараняць гістарычную памяць як духоўны арыенцір.
— Мы бачым сёння адраджэнне ідэалогіі нянавісці, — зазначыў Анатолій Маркевіч. — Справіцца з задачай абароны памяці мы здолеем, захаваўшы чысціню нашай культуры для таго, каб не паўтарыліся ўрокі чорнай гісторыі. І вялізная роля ў гэтым належыць бібліятэкам, музеям, клубным установам.
Удзельнікі дыскусійнай пляцоўкі пазнаёміліся таксама з кніжнай выставай “Гістарычная памяць — аснова злучэння нацыі” і мастацкімі творамі выхаванцаў школы.
Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ.
На здымках: Орша. Падчас святкавання адкрыцця "Культурнай сталіцы Беларусі — 2022".