Што турбуе рэгіёны?

№ 12 (1555) 19.03.2022 - 25.03.2022 г

На мі­ну­лым тыд­ні мы анан­са­ва­лі пуб­лі­ка­цыю ад­ка­заў на пы­тан­ні, якія па­сту­пі­лі да су­пра­цоў­ні­каў Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры пад­час пра­вя­дзен­ня адзі­ных дзён інфар­ма­ван­ня ў рэ­гі­ёнах кра­іны. Дру­ку­ем ад­ка­зы на пы­тан­ні, якія час­цей за ўсё за­да­ва­лі­ся ра­бот­ні­ка­мі ку­ль­ту­ры.

1. Аб па­ра­дку і ўмо­вах прад­а-стаў­лен­ня срод­каў з фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва.

Па­ра­дак вы­дзя­лен­ня срод­каў вы­зна­ча­ны Па­ла­жэн­нем аб фон­дзе Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва, за­цвер­джа­ным Ука­зам Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 13 снеж­ня 2004 го­да № 13.

Срод­кі мо­гуць быць вы­дзе­ле­ны на: вы­яўлен­не, улік гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей, пра­вя­дзен­не на­ву­ко­ва-да­след­чых, пра­ектных і ра­мон­тна-рэ­стаў­ра­цый­ных ра­бот на та­кіх каш­тоў­нас­цях; ства­рэн­не тво­раў мас­тац­тва; арга­ні­за­цыю і пра­вя­дзен­не ку­ль­тур­ных ме­рап­ры­емстваў; ства­рэн­не экс­па­зі­цый му­зе­яў; рэ­стаў­ра­цыю кніж­ных по­мні­каў; ства­рэн­не архіў­ных ко­пій да­ку­мен­таў, якія на­ле­жаць да бе­ла­рус­кай на­цы­яна­ль­най гіс­то­рыі і ку­ль­ту­ры; ства­рэн­не тэ­ле- і ра­дыё­праг­рам аб бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры; на­быц­цё тво­раў мас­тац­тва і кніж­ных по­мні­каў; на апла­ту на­ву­чан­ня і ста­жы­ро­вак ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры ў Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь і за яе меж­амі; вы­пла­ту ўзна­га­ро­джан­ня за­меж­ным ра­бот­ні­кам ку­ль­ту­ры, за­про­ша­ным у Рэ­спуб­лі­ку Бе­ла­русь для ўдзе­лу ў твор­чых пра­ектах.

Кры­тэ­рыі ад­бо­ру пра­ектаў: са­цы­яль­на-ку­ль­тур­нае зна­чэн­не для Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь; ары­гі­на­ль­насць і на­ва­тар­скі ха­рак­тар; на­кі­ра­ва­насць пра­па­ноў на за­ха­ван­не, раз­віц­цё і па­пу­ля­ры­за­цыю бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры; ча­ка­ны са­цы­яль­ны і (або) эка­на­міч­ны эфект.

Для атры­ман­ня пад­трым­кі фон­ду не­абход­на што­год да 15 сту­дзе­ня пад­аць у Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры: за­яўку; каш­та­рыс вы­дат­каў; за­клю­чэн­ня арга­ні­за­цый, якія па­цвяр­джа­юць за­ці­каў­ле­насць у рэ­алі­за­цыі пра­екта; ко­пію ста­ту­та арга­ні­за­цыі-за­яўні­ка, ко­пію ста­ро­нак па­шпар­та кі­раў­ні­ка пра­екта з ука­зан­нем яго пер­са­на­ль­ных да­ных; для пра­ектаў па да­сле­да­ван­ні гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей — пра­гра­му на­ву­ко­ва-да­след­чых ра­бот, для пра­ектаў па пра­вя­дзен­ні пра­ектных ра­бот на та­кіх каш­тоў­нас­цях — пра­гра­му пра­ектных ра­бот, для пра­ектаў па рэ­стаў­ра­цыі, рэ­кан­струк­цыі, ра­мон­це гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей — на­ву­ко­ва-пра­ектную да­ку­мен­та­цыю, для ства­рэн­ня спек­так­ляў, кан­цэр­таў, фі­ль­маў — тэкст п’е­сы, сцэ­нар­на­га пла­на, сцэ­на­рыя; для пра­ектаў па на­быц­ці тво­раў мас­тац­тва ці кніж­ных по­мні­каў — ко­пію, фа­таг­ра­фію тво­ра мас­тац­тва ці кніж­на­га по­мні­ка.

За­яўкі мо­гуць пад­аваць дзяр­жаў­ныя орга­ны, арга­ні­за­цыі ку­ль­ту­ры, уста­но­вы ад­ука­цыі, гра­мад­скія аб’­яднан­ні, іншыя арга­ні­за­цыі. За­яўкі пры­ма­юцца што­год да 15 сту­дзе­ня го­да, у якім вы­дзя­ля­юцца срод­кі.

За­яўкі па­пя­рэд­не раз­гля­да­юцца экс­пер­тнай ка­мі­сі­яй пры са­ве­це фон­ду, якую ўзна­ча­ль­вае рэ­ктар Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў М.Р.Ба­раз­на. Склад ка­мі­сіі за­цвяр­джа­ецца за­га­дам Мін­ку­ль­ту­ры. Пры не­абход­нас­ці ка­мі­сія мае пра­ва пры­цяг­ваць да сва­ёй пра­цы спе­цы­яліс­таў па про­фі­лі пад­а-дзе­най за­яўкі, якія не з’яў­ля­юцца яе чле­на­мі.

Ра­шэн­не аб пад­трым­цы за­явак пры­мае са­вет фон­ду, які ўзна­ча­ль­вае рэ­ктар Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў Н.У. Кар­чэў­ская. Склад са­ве­та за­цвер­джа­ны Кі­раў­ні­ком дзяр­жа­вы. У яго, у пры­ват­нас­ці, ува­хо­дзяць прад­стаў­ні­кі ўсіх аб­лас­цей і го­ра­да Мін­ска.

За­яўкі мо­гуць быць пад­тры­ма­ны ў поўным аб’­ёме фі­нан­са­ван­ня або час­тко­ва (са зго­ды за­яўні­ка).

Па вы­ні­ках раз­гля­ду Мін­ку­ль­ту­ры што­год да 1 кра­са­ві­ка го­да, у якім вы­дзя­ля­юцца срод­кі, уно­сіць ва Урад пра­ект рас­па­ра­джэн­ня Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь аб за­цвяр­джэн­ні ра­шэн­ня са­ве­та фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва.

Вы­дзе­ле­ныя срод­кі фон­ду па­він­ны быць зрас­хо­да­ва­ны па мэ­та­вым пры­зна­чэн­ні на пра­ця­гу ка­лян­дар­на­га го­да, у якім яны бы­лі вы­дзе­ле­ны. Спра­ваз­да­ча аб рас­хо­да­ван­ні срод­каў фон­ду па­він­на быць прад­стаў­ле­на ў Мін­ку­ль­ту­ры не па­зней за 15 снеж­ня го­да, у якім бы­лі вы­дзе­ле­ны срод­кі.

2. Аб уня­сен­ні змя­нен­няў у Па­ла­жэн­не аб пры­су­джэн­ні за­ахвоч­ван­няў спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі, за­цвер­джа­на­га Ука­зам Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 29 лю­та­га 2008 го­да № 142.

Мі­ніс­тэр­ства­мі ку­ль­ту­ры і ад­ука­цыі рас­пра­ца­ва­ны пра­ект Ука­за Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь “Аб дзей­нас­ці спе­цы­яль­ных фон­даў Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь”. Пра­ектам Ука­за, у пры­ват­нас­ці, прад­угле­джа­на:

1. За­цвяр­джэн­не адзі­ных: Па­ла­жэн­ня аб спе­цы­яль­ных фон­дах Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па са­цы­яль­най пад­трым­цы ад­ора­ных на­ву­чэн­цаў, сту­дэн­таў, пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі; Па­ла­жэн­не аб пры­су­джэн­ні за­ахвоч­ван­няў і ака­зан­ні ма­тэ­ры­яль­най пад­трым­кі спе­цы­яль­ных фон­даў у мэ­тах ства­рэн­ня роў­ных умоў для за­ахвоч­ва­ных і вы­пра­цоў­кі адзі­ных пад­ыхо­даў да арга­ні­за­цыі ра­бо­ты фон­даў.

2. У ра­бо­це спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь і пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі прад­угле­джа­ны на­ступ­ныя но­ва­ўвя­дзен­ні:

2.1 Пе­ра­гле­джа­ны ві­ды за­ахвоч­ван­няў. З ві­даў за­ахвоч­ван­няў вы­клю­ча­ны сты­пен­дыя і ма­тэ­ры­яль­ная да­па­мо­га.

Ця­пер пе­ра­мож­цы між­на­род­ных мас­тац­ка-твор­чых спа­бор­ніц­тваў, якія ад­па­вя­да­юць уста­ноў­ле­ным у Па­ла­жэн­ні кры­тэ­ры­ям, бу­дуць атрым­лі­ваць гранд-прэ­міі, рэ­спуб­лі­кан­скіх мас­тац­ка-твор­чых спа­бор­ніц­тваў — спе­цы­яль­ныя прэ­міі; асо­бы, якія не ста­лі пе­ра­мож­ца­мі між­на­род­ных і рэ­спуб­лі­кан­скіх спа­бор­ніц­тваў, але адзна­ча­ны спе­цы­яль­ны­мі дып­ло­ма­мі, пры­за­мі, — за­ахвоч­ва­ль­ныя прэ­міі.

Уве­дзе­ны від за­ахвоч­ван­ня для педаго­гаў — уз­на­га­ро­да “За ўклад у вы­ха­ван­не та­ле­на­ві­та й мо­ла­дзі”.

Так­са­ма са срод­каў фон­ду бу­дзе аказ­вац­ца ма­тэ­ры­яль­ная пад­трым­ка ў вы­гля­дзе гран­таў на рэ­алі­за­цыю твор­чых пра­ектаў та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі.

2.2. Прад­угле­джа­на па­ве­лі­чэн­не па­ме­раў за­ахвоч­ван­няў.

2.3. Па­вя­лі­ча­ны да 2 ме­ся­цаў у да­ты за­кан­чэн­ня мас­тац­ка-твор­ча­га спа­бор­ніц­тва тэр­мін пад­ачы да­ку­мен­таў у са­вет фон­ду.

2.4. Прад­угле­джа­на маг­чы­масць за­ахвоч­ван­ня за­меж­ных гра­ма­дзян і асоб без гра­ма­дзян­ства, у тым лі­ку бе­жан­цаў, якія па­ста­янна пра­жы­ва­юць у Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь.

2.5. Да­дзе­на маг­чы­масць не­адна­ра­зо­ва­га за­ахвоч­ван­ня на пра­ця­гу го­да.

Пра­ект Ука­за ком­плек­сна да­пра­ца­ва­ны Мін­ку­ль­ту­ры з улі­кам за­ўваг Ад­мі­ніс­тра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, ця­пер уз­гад­ня­ецца з Мі­на­ду­ка­цыі і по­тым бу­дзе на­кі­ра­ва­ны на ўзгад­нен­не за­ці­каў­ле­ным, у тым лі­ку ў аб­лвы­кан­ка­мы, Мін­скі гар­вы­кан­кам.

3. Аб вы­ка­нан­ні па­тра­ба­ван­няў па­ста­но­вы Са­ве­та Мі­ніс­траў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 19 ве­рас­ня 2008 го­да № 1372 (у рэд. Па­ста­но­вы Са­ве­та Мі­ніс­траў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 14 сту­дзе­ня 2022 го­да № 26) у час­тцы за­ха­ван­ня па­ра­дку ўзгад­нен­ня ўста­ноў­кі тво­раў ма­ну­мен­та­ль­на­га мас­тац­тва.

Пры­нцы­по­выя но­ва­ўвя­дзен­ні:

1. Уста­ноў­ле­ны ад­на­стай­ныя пад­ыхо­ды да пры­няц­ця ра­шэн­няў і ўзгад­нен­ня ства­рэн­ня буй­ных тво­раў ма­ну­мен­та­ль­на­га мас­тац­тва:

па ра­шэн­ні аб­лвы­кан­ка­маў, Мін­ска­га гар­вы­кан­ка­ма, уз­год­не­ным з Кі­раў­ні­ком дзяр­жа­вы, — ме­ма­ры­яль­ныя ком­плек­сы, по­мні­кі (не­за­леж­на ад мес­ца ўста­ноў­кі і кры­ніц фі­нан­са­ван­ня);

над­ма­гі­ль­ныя по­мні­кі (не­за­леж­на ад мес­ца ўста­ноў­кі за кошт срод­каў бю­джэ­ту);

по­мні­кі-бюс­ты ў аб­лас­ных цэн­трах і го­ра­дзе Мін­ску (не­за­леж­на ад кры­ніц фі­нан­са­ван­ня);

па ра­шэн­ні гар­рай­вы­кан­ка­маў, уз­год­не­ным з аб­лвы­кан­ка­ма­мі, — по­мні­каў-бюс­таў на тэ­ры­то­рыі ра­ёнаў, га­ра­доў не­за­леж­на ад кры­ніц фі­нан­са­ван­ня;

па ра­шэн­ні гар­рай­вы­кан­ка­маў, уз­год­не­ным з аб­лвы­кан­ка­ма­мі, Мін­ска­га гар­вы­кан­ка­ма, — па­мят­ных зна­каў, ме­ма­ры­яль­ных до­шак, аб­еліс­каў, стэл на тэ­ры­то­рыі ра­ёнаў, га­ра­доў, го­ра­да Мін­ска не­за­леж­на ад кры­ніц фі­нан­са­ван­ня.

Уста­ноў­ле­на, што дзея­нне Па­ла­жэн­ня не рас­паў­сю­джва­ецца на над­ма­гі­ль­ныя по­мні­кі Ге­ро­ям Са­вец­ка­га Са­юза, Ге­ро­ям Са­цы­яліс­тыч­най Пра­цы, по­ўным ка­ва­ле­рам ордэ­наў Айчы­ны, Сла­вы, Пра­цоў­най Сла­вы, ства­рэн­не якіх рэ­гу­лю­ецца іншы­мі на­рма­тыў­ны­мі пра­ва­вы­мі акта­мі; тво­ры ма­ну­мен­та­ль­на­га мас­тац­тва, якія ства­ра­юцца ў па­мяш­кан­нях і на тэ­ры­то­ры­ях, не пры­зна­ча­ных для ма­са­ва­га на­вед­ван­ня, і па вы­шы­ні скла­да­юць не бо­льш за дзве тра­ці­ны вы­шы­ні ага­ро­джы; рэ­кан­струк­цыю і рэ­стаў­ра­цыю тво­раў, якія зна­хо­дзяц­ца ў Му­зей­ным фон­дзе Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь; тво­ры ма­ну­мен­та­ль­на-дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва для афар­млен­ня інтэ­р’е­раў, якія ства­ра­юцца без пры­цяг­нен­ня срод­каў бю­джэ­ту.

Ад­па­вед­на пры ства­рэн­ні (рэ­кан­струк­цыі) гэ­тых тво­раў уз­гад­нен­не з Мін­ку­ль­ту­ры і пры­няц­це ра­шэн­ня вы­кан­ка­ма не па­тра­бу­ецца.

2. Па­шы­ра­ны пе­ра­лік да­ку­мен­таў, якія мясц­овым вы­ка­наў­чым і рас­па­рад­чым орга­нам не­абход­на прад­ста­віць у Мін­ку­ль­ту­ры. Акра­мя ліс­та-аб­грун­та­ван­ня, у пе­ра­лік уклю­ча­ны ко­пія кар­ты мяс-ц­овас­ці з ука­зан­нем мес­ца ўста­ноў­кі по­мні­ка, за­клю­чэн­не НАН Бе­ла­ру­сі, Упаў­на­ва­жа­на­га па спра­вах рэ­лі­гій і на­цы­яна­ль­нас­цей (для тво­раў рэ­лі­гій­на­га змес­ту), МЗС (для тво­раў, якія ўве­ка­веч­ва­юць па­мяць за­меж­ных гра­ма­дзян або падзей гіс­то­рыі за­меж­ных кра­ін), інфар­ма­цыя аб вы­ні­ках кон­кур­су эскіз­ных пра­ектаў, на пад­ста­ве яко­га вы­бра­ны пра­ект для ўста­ноў­кі (у вы­пад­ках, ка­лі пра­вя­дзен­не кон­кур­су прад­угле­джа­на за­ка­на­даў­ствам).

3. Уста­ноў­ле­на аб­авяз­ко­вае пра­вя­дзен­не кон­кур­су эскіз­ных пра­ектаў пры ства­рэн­ні тво­раў за кошт або з пры­цяг­нен­нем срод­каў бю­джэ­ту.

4. Аб ад­лі­чэн­ні аўтар­ска­га ўзна­га­ро­джан­ня ў ДУ “На­цы­яна­ль­ны цэнтр інтэ­лек­ту­аль­най улас­нас­ці” за вы­ка­нан­не тво­раў на ме­рап­ры­емствах, якія пры­мер­ка­ва­ны да дзяр­жаў­ных свят і па­мят­ных дат і арга­ні­зу­юцца без рэ­алі­за­цыі ўва­ход­ных бі­ле­таў.

У пун­кце 3 арты­ку­ла 16 За­ко­на Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь “Аб аўтар­скім пра­ве і су­меж­ных пра­вах” прад­угле­джа­на пра­ва аўта­ра (або яго спад­ка­емцаў) на атры­ман­не аўтар­ска­га ўзна­га­ро­джан­ня за кож­ны вы­па­дак вы­ка­рыс­тан­ня тво­ра, за вы­клю­чэн­нем вы­пад­каў, прад­угле­джа­ных глав­ой 4 За­ко­на, і (або) да­га­во­рам.

У пун­ктах 5, 6 арты­ку­ла 32 главы 4 За­ко­на змяш­ча­юцца нор­мы, якія да­пус­ка­юць пуб­ліч­нае вы­ка­нан­не му­зыч­ных тво­раў без вы­пла­ты аўтар­ска­га ўзна­га­ро­джан­ня ў хо­дзе цы­ры­мо­ній рэ­лі­гій­на­га ха­рак­та­ру, па­ха­ван­ня ў аб’­ёме, апраў­да­ным ха­рак­та­рам та­кой цы­ры­мо­ніі, а так­са­ма іх вы­ка­нан­не не­пра­фе­сій­ны­мі вы­ка­наў­ца­мі і не­пра­фе­сій­ны­мі (са­ма­дзей­ны­мі) ка­лек­ты­ва­мі мас­тац­кай твор­час­ці, у тым лі­ку на­ву­чэн­ца­мі, вы­ха­ван­ца­мі, пед­ага­гіч­ны­мі і іншы­мі ра­бот­ні­ка­мі ўста­ноў ад­ука­цыі, пры ўмо­ве, што та­кое вы­ка­рыс­тан­не тво­раў не мае на мэ­це атры­ман­ня пры­быт­ку.

Ва ўсіх астат­ніх вы­пад­ках аўтар­скае ўзна­га­ро­джан­не вы­плач­ва­ецца без улі­ку ха­рак­та­ру ме­рап­ры­емства.