Фе­на­ме­на­ль­на!

№ 12 (1555) 19.03.2022 - 25.03.2022 г

Дня­мі ў На­цы­яна­ль­ным ака­дэ­міч­ным Вя­лі­кім тэ­атры опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­ру­сі ад­бы­ла­ся прэ­зен­та­цыя кні­гі Інэ­сы Плес­ка­чэў­скай “Фе­но­мен Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева”.

/i/content/pi/cult/895/18935/14.jpgПра­ца над вы­дан­нем цяг­ну­ла­ся два га­ды, але да мо­ман­ту выйсця з дру­ку яно па­спе­ла... “сас­та­рэць”. Бо ў кні­зе за­кра­на­ецца ба­лет “Спя­чая пры­га­жу­ня” П.Чай­коў­ска­га, па­стаў­ле­ны Ва­лян­ці­нам Мі­ка­ла­еві­чам па­вод­ле ха­рэ­агра­фіі М.Пе­ці­па ў 2001-м, а 26 і 27 са­ка­ві­ка май­стар прад­ста­віць пуб­лі­цы сваю но­вую вер­сію гэ­тай ба­лет­най кла­сі­кі. Што ні ка­жы­це, а ве­ль­мі ра­дас­на, што пры ўсёй сва­ёй апе­ра­тыў­нас­ці жур­на­ліс­ты­ка ну ні­як не па­спя­вае за ба­лет­най твор­час­цю.

Зна­чыць, бу­дзем ча­каць яшчэ ад­ну кні­гу — пра ця­пе­раш­нюю прэм’еру? Тым бо­льш што ў час прэ­зен­та­цыі, ка­лі ўсіх удзе­ль­ні­каў па­пра­сі­лі на­зваць “са­мы-са­мы” фе­на­ме­на­ль­ны ба­лет га­лоў­на­га ге­роя апо­ве­ду, ге­не­ра­ль­ны ды­рэк­тар тэ­атра, док­тар мас­тац­тваз­наў­ства, пра­фе­сар Ка­ця­ры­на Ду­ла­ва ад­ка­за­ла, што аса­біс­та для яе гэ­та “Спя­чая пры­га­жу­ня”. Бо спек­такль дае ад­каз на пы­тан­не, што та­кое пры­га­жосць мас­тац­тва. Амаль усе, па­чы­на­ючы з аўта­ра кні­гі, на­зы­ва­лі “Кар­мэн-сю­іту” — пер­шы ба­лет Елі­зар’ева, па­стаў­ле­ны на бе­ла­рус­кай сцэ­не. Як адзна­чы­ла на­род­ная артыс­тка Бе­ла­ру­сі Люд­мі­ла Бржа­зоў­ская, гэ­ты спек­такль за­кра­нуў не­ка­ль­кі па­ка­лен­няў артыс­таў, кож­ны з якіх уно­сіў у трак­тоў­ку ге­ро­яў што­сь­ці сваё. А за­слу­жа­ная артыс­тка на­шай кра­іны Ма­ры­на Веж­на­вец, якая кі­руе ўлас­най ха­рэ­агра­фіч­най шко­лай, усклік­ну­ла: “У мя­не 10-га­до­выя дзяў­чын­кі хо­чуць тан­ца­ваць Кар­мэн!” Чым не свед­чан­не за­пат­ра­ба­ва­нас­ці спек­так­ля, ува­соб­ле­на­га зу­сім ма­ла­дым на той час ба­лет­май­страм? За­слу­жа­ная артыс­тка Бе­ла­ру­сі, за­гад­чы­ца тру­пай ба­ле­та Тац­ця­на Ша­ме­та­вец да “Кар­мэн” да­да­ла “Ба­ле­ро”, што ня­се, на яе дум­ку, “эфект ка­тар­сі­су”. Мас­тац­кі кі­раў­нік Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ха­рэ­агра­фіч­на­га ка­ле­джа, на­род­ная артыс­тка Бе­ла­ру­сі Інэ­са Душ­ке­віч зга­да­ла так­са­ма “Ра­мэа і Джу­ль­ету”, бо гэ­ты ба­лет ста­віў­ся ме­на­ві­та на яе ў цэн­тра­ль­най ро­лі. І ўсе ў адзін го­лас пад­крэс­лі­ва­лі, што на та­кое пы­тан­не не­маг­чы­ма ад­ка­заць ад­на­знач­на, бо ўсе па­ста­ноў­кі Елі­зар’ева ад­мет­ныя сва­імі зна­ход­ка­мі.

Кні­га ста­ла вы­ні­кам шмат­га­до­вай ці­ка­вас­ці аўта­ра да твор­час­ці май­стра: Інэ­са Плес­ка­чэў­ская яшчэ сту­дэн­ткай БДУ бе­га­ла ў Вя­лі­кі тэ­атр, фі­ла­со­фіі яго ба­ле­таў пры­свя­ці­ла ад­ну з кур­са­вых ра­бот. А рых­ту­ючы ця­пе­раш­нюю кні­гу (да­рэ­чы, ужо 11-ю ў яе жур­на­ліс­цкай дзей­нас­ці), ездзі­ла ў Мюн­хен, каб за­пі­саць інтэрв’ю з кам­па­зі­та­рам Ра­дзі­во­нам Шчад­ры­ным, у Мас­кву — дзе­ля раз­мо­вы з ба­лет­май­страм Ген­ры­хам Ма­ёра­вым, у Кі­еў — каб сус­трэц­ца з вы­пус­кні­ком Елі­зар’ева Ра­ду Па­клі­та­ру. Бы­ла і амаль дэ­тэк­тыў­ная гіс­то­рыя — з по­шу­кам кні­гі вод­гу­каў, дзе са­вец­кія гле­да­чы, не пры­ву­ча­ныя да но­вай ха­рэ­агра­фіч­най эстэ­ты­кі, на­зы­ва­лі Елі­зар’ева “раз­бэш­чва­ль­ні­кам мо­ла­дзі”. І бы­ло гэ­та ў 1976 го­дзе па­сля яго фі­ль­ма-ба­ле­та “Фан­та­зія” па­вод­ле “Вес­на­вых во­даў” Тур­ге­не­ва. Шмат ва­ды ўцяк­ло з тае па­ры, а ба­ле­ты Елі­зар’ева за­ста­юцца акту­аль­ны­мі на ўсе ча­сы.

Кні­га падзе­ле­на на ча­ты­ры час­ткі: “Ра­ні­ца”, “Поў-дзень”, “Дзень”, “Ве­чар”. Кож­ная з іх утрым­лі­вае па не­ка­ль­кі раз­дзе­лаў, дзе чар­гу­юцца раз­ва­жан­ні пра твор­часць, і асоб­ным пун­кці­рам праз усю кні­гу — пад­ра­бяз­ны пра­цэс па­ста­ноў­кі “Шчаў­кун­ка”. У вы­дан­ні змеш­ча­ны здым­кі бо­льш як 20-ці фа­тог­ра­фаў, да­да­дзе­ны ле­та­піс, лі­та­ра­ту­ра і мно­гае іншае. Апош­ні раз­дзел на­зы­ва­ецца “Не пад­во­дзя­чы вы­ні­каў”. Бо тыя па­паў­ня­юцца — у пры­ват­нас­ці, но­вай “Спя­чай пры­га­жу­няй”. І, бу­дзем спа­дзя­вац­ца, яшчэ мно­гі­мі но­вы­мі па­ста­ноў­ка­мі.

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ 

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"