З увагай да асобы, каб стварыць прафесіянала

№ 12 (1555) 19.03.2022 - 25.03.2022 г

Ка­ля па­ўго­да та­му мне ўда­ло­ся па­зна­ёміц­ца з На­ваг­руд­скай шко­лай мас­тац­тваў. За­раз ха­чу рас­па­вес­ці пра яе су­се­да і ста­рэй­ша­га та­ва­ры­ша — Лід­скі му­зыч­ны ка­ледж.

/i/content/pi/cult/895/18929/3.jpgПа сло­вах ды­рэк­та­ра ка­ле­джа Але­ны Се­ра­ко­вай, на су­вя­зі гэ­тых двух уста­ноў ку­ль­ту­ры, а так­са­ма Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі, мож­на ўба­чыць айчын­ную сіс­тэ­му твор­чай ад­ука­цыі “шко­ла-ка­ледж-ВНУ”. Але, вя­до­ма, не то­ль­кі на­ваг­руд­скія та­лен­ты за­пат­ра­ба­ва­ныя ў Лі­дзе, тут пра­фе­сій­ны­мі му­зы­кан­та­мі ста­но­віц­ца мо­ладзь з усёй Гро­дзен­шчы­ны і на­ват най­блі­жэй­шых аб­лас­цей.

“У нас здаў­на ідзе зда­ро­вая кан­ку­рэн­цыя па ад­бо­ры ды пад­рых­тоў­цы мо­ла­дзі з усі­мі ка­ле­джа­мі мас­тац­тваў кра­іны, — ка­жа Але­на Се­ра­ко­ва. — Я ба­чу на­шу пе­ра­ва­гу ў тым, што мы ў пэў­най сту­пе­ні ары­ента­ва­ны на пра­цу з сель­скі­мі дзе­ць­мі, у тым лі­ку са шмат­дзет­ных і ма­ла­ма­ёмных се­м’яў, для якіх на­ву­чан­не ў нас дае бу­ду­чы­ню ў жыц­ці і му­зы­цы. На­прык­лад, вы­пус­кні­кі пра­цяг­ва­юць іграць у аркес­трах сі­ла­вых струк­тур, за­ма­цоў­ва­юцца ў га­ра­дах, ста­но­вяц­ца вы­клад­чы­ка­мі.

Як пра­ві­ла, у ка­ледж едуць ву­чыц­ца, ары­енту­ючы­ся на моц­на­га вы­клад­чы­ка ці та­го, хто ку­ры­ра­ваў бу­ду­чых на­ву­чэн­цаў на пра­ця­гу не­ка­ль­кіх га­доў. Та­му на­шы пед­аго­гі пра­цу­юць з рэ­гі­ёна­мі, ад­соч­ва­юць на кон­кур­сах са­мых роз­ных уз­роў­няў та­лен­ты, ідуць за імі ў глы­бін­ку. У скла­да­ным мі­ну­лым го­дзе, ка­лі шмат якія ўста­но­вы ад­ука­цыі не вы­ка­на­лі план на­бо­ру, мы за­кры­лі ўсе свае мес­цы, та­му што ве­да­лі за­га­дзя на­ват па імё­нах, хто да нас пры­йдзе ву­чыц­ца.

Ця­пер у ка­ле­джы 189 на­ву­чэн­цаў на трох спе­цы­яль­нас­цях: інстру­мен­та­ль­нае вы­ка­на­ль­ніц­тва, ды­ры­жы­ра­ван­не і му­зы­каз­наў­ства. На­бі­ра­ем пер­ша­кур­сні­каў па­сля 9 кла­саў. Тыя, хто ары­ента­ва­ны на су­р’ёз­ную пра­цу, пра­цяг­ва­юць ву­чо­бу ў Ака­дэ­міі му­зы­кі, якая раз­ві­вае як пры­клад­ное ва­ло­дан­не інстру­мен­там, так і агу­ль­ны кру­гаг­ляд у га­лі­не мас­тац­тва. Мно­гія пра­цяг­ва­юць ву­чыц­ца ў БДУКМ, ГДУ імя Я. Ку­па­лы і БДПУ імя М. Тан­ка”.

Але­на Се­ра­ко­ва са­ма скон­чы­ла ў свой час Ака­дэ­мію му­зы­кі і да­клад­на ве­дае, што там саб­ра­на са­мая здо­ль­ная мо­ладзь з усіх рэ­гі­ёнаў. У 2003-м яна па­ча­ла пра­ца­ваць у Лід­скім му­зыч­ным ка­ле­джы вы­клад­чы­кам, по­тым на­мес­ні­кам ды­рэк­та­ра, а з 2011 го­да — ды­рэк­та­рам. Ця­пер яна ву­чыц­ца на юры­дыч­ным фа­ку­ль­тэ­це ГДУ імя Я. Ку­па­лы. Ча­ла­век вя­ліз­на­га энту­зі­язму, Але­на Вік­та­раў­на лі­чыць, што для кі­раў­ні­ка асаб­лі­ва важ­на раз­бі­рац­ца ў за­ко­нах. Тым бо­льш што жы­ха­ры рэ­гі­ёна вы­бра­лі яе ў Гро­дзен­скі аб­лас­ны са­вет дэ­пу­та­таў, каб прад­стаў­ляць іх інта­рэ­сы і вы­ра­шаць са­мыя роз­ныя пра­бле­мы і кан­флік­тныя сі­ту­ацыі.

“Мы імкнём­ся за­раз да­паў­няць наш ка­лек­тыў ма­ла­ды­мі спе­цы­яліс­та­мі, а так­са­ма спры­яем іх за­ма­ца­ван­ню, — пра­цяг­вае Але­на Се­ра­ко­ва. — Га­лоў­нае тут — за­бяс­пе­чыць год­ную апла­ту пра­цы. Та­му аплач­ва­ем вы­клад­чы­кам па­за­бю­джэт­ную дзей­насць, як кан­цэр­ты, так і да­дат­ко­выя за­нят­кі, а так­са­ма пра­па­ну­ем на­груз­ку вы­шэй за стаў­ку. Ма­ла­дыя спе­цы­яліс­ты, а так­са­ма ўсе на­ву­чэн­цы ў нас за­бяс­пе­ча­ны кам­фор­тным інтэр­на­там”.

/i/content/pi/cult/895/18929/4.jpgМа­ла­ды спе­цы­яліст Але­на Са­віц­кая па­ча­ла пра­ца­ваць тут год та­му. Яна са Смар­го­ні, дзе ву­чы­ла­ся цым­ба­лам у прад­аўжа­ль­ні­каў спра­вы кам­па­зі­та­ра Мі­ха­іла Кле­афа­са Агін­ска­га. Але­на не пла­на­ва­ла звяз­ваць жыц­цё з му­зы­кай, але зноў жа дзя­ку­ючы пед­аго­гу і ўдзе­лу ў кон­кур­сах зра­бі­ла для ся­бе гэ­ты вы­бар. Ды так, што двой­чы ста­на­ві­ла­ся лаў­рэ­атам спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі. Ву­чы­ла­ся ў Мін­скім ка­ле­джы ім М. Глін­кі, а по­тым у Ака­дэ­міі му­зы­кі, су­пра­цоў­ні­ча­ла з аркес­трам імя Жы­но­ві­ча. Та­му яна ве­дае шмат тон­кас­цей ва­ло­дан­ня інстру­мен­там, якім мож­на на­ву­чыць.

У Лід­скім ка­ле­джы сап­раў­ды вы­со­кі ўзро­вень вы­кла­дан­ня цым­ба­лаў. Гэ­та па­цвяр­джае Га­лі­на Пуш­кі­на, мас­тац­кі кі­раў­нік і ды­ры­жор аркес­тра бе­ла­рус­кіх на­род­ных інстру­мен­таў. Не­адна­ра­зо­ва іх ка­лек­тыў вы­сту­паў і пры­во­зіў дып­ло­мы з са­ма­га вя­до­ма­га фес­ты­ва­лю да­дзе­ных інстру­мен­таў “Зві­няць цым­ба­лы і гар­мо­нік”. На шмат­лі­кіх кон­кур­сах у еўра­пей­скіх га­ра­дах Га­лі­не Ба­ры­саў­не дзя­ку­юць за тое, што ў Бе­ла­ру­сі не за­бы­лі­ся на цым­ба­лы і ву­чаць мо­ладзь ва­ло­даць імі.

Зна­ёмя­чы­ся з ка­лек­ты­ва­мі Лід­ска­га му­зыч­на­га ка­ле­джа, не так і про­ста рас­ка­заць пра ўсе га­ра­ды све­ту, дзе вы­со­ка аца­ні­лі іх уз­ро­вень. Вось, на­прык­лад, ка­мер­ны аркестр, які ў 2017 го­дзе атры­маў зван­не на­род­на­га, пры­во­зіў гран-пры з кон­кур­саў у Бе­ль­гіі, Сер­біі, Аўстрыі, Чэ­хіі, Укра­іны, Рас­іі, Поль­шчы, Літ­вы, шмат раз­оў пе­ра­ма­гаў у Бе­ла­ру­сі. Кі­руе ім ды­ры­жор і вы­клад­чык Ла­ры­са Ула­дзі­мі­раў­на Ру­та.

Ансамбль “Вер­бі­ца” існуе тут 22 га­ды і ка­ля 15 га­доў но­сіць зван­не на­род­на­га. Яго кі­раў­нік Та­ма­ра Пят­роў­на Ха­ра­шы­ла­ва ка­жа, што з да­па­мо­гай пес­ні, тан­ца і акам­па­не­мен­ту ў яе вуч­няў атрым­лі­ва­ецца ства­раць ве­ль­мі чул­лі­выя ну­ма­ры. За­йма­ецца ансамбль то­ль­кі бе­ла­рус­кай му­зы­кай і пес­ня­мі, у асноў­ным ты­мі, якія вы­кон­ва­юцца ў Гро­дзен­скай воб­лас­ці. Та­ма­ра Ха­ра­шы­ла­ва ву­чыць ад­чу­ваць свет праз на­род­нае мас­тац­тва, ста­на­віц­ца яго час­ткай, ха­ця, бы­вае, мно­гія на­ву­чэн­цы спа­чат­ку са­ро­ме­юцца і не ўме­юць спя­ваць на бе­ла­рус­кай мо­ве. Між тым, ад­на з ву­ча­ніц пед­аго­га — са­ліс­тка хо­ру імя Ці­то­ві­ча На­тал­ля Ба­за­рэ­віч.

Люд­мі­лу Фё­да­раў­ну Пя­сец­кую, кі­раў­ні­ка і ды­ры­жо­ра ка­мер­на­га жа­но­ча­га хо­ру, я за­стаў на за­нят­ках. Яна да­клад­на сфар­му­ля­ва­ла дум­ку аб тым, што, ко­ль­кі б уз­на­га­род ні ўда­ва­ла­ся за­слу­жыць з якім-не­будзь скла­дам вуч­няў, трэ­ба пра­цяг­ваць пра­цу і з іншы­мі дзе­ць­мі ў на­ступ­ных на­бо­рах, за­дзей­ні­чаць іх на кон­кур­сах, вы­хоў­ваць іх, ву­чыць май­стэр­ству.

На­мес­нік ды­рэк­та­ра па ву­чэб­най ра­бо­це Але­на Эду­ардаў­на Сяч­ко арга­ні­зоў­вае ву­чэб­ную і пра­фа­ры­ента­цый­ную ра­бо­ту, рых­туе ка­лек­ты­вы да ўдзе­лу ў роз­ных кон­кур­сах, пра­во­дзіць ме­та­дыч­ную ра­бо­ту. На гэ­тай па­са­дзе яна пра­цуе бо­льш за 25 га­доў і ка­ля 40 га­доў у ка­ле­джы. Акра­мя та­го, Але­на Эду­ардаў­на кі­руе аркес­трам рус­кіх на­род­ных інстру­мен­таў, ад­на з га­лоў­ных пе­ра­мог яко­га ад­бы­ла­ся ў фран­цуз­скім Бе­ль­фо­ры, дзе бо­льш за 160 ка­лек­ты­ваў з уся­го све­ту ўдзе­ль­ні­ча­лі ў ад­кры­тым ад­бо­ры. Як кі­раў­нік з доў­гай і шы­ро­кай пра­кты­кай, яна га­во­рыць, што да кож­на­га дзі­ця­ці ў Лід­скім ка­ле­джы ста­вяц­ца з па­ва­гай, уліч­ва­юць асо­бу і тэм­пе­ра­мент. Ёсць дзе­ці пра­блем­ныя, ёсць тыя, хто на­цэ­ле­ны на ву­чо­бу, але з кож­ным з іх вя­дзец­ца вя­ліз­ная вы­ха­ваў­чая ра­бо­та. Га­лоў­нае, каб бу­ду­чы му­зы­ка здо­леў арга­ні­за­ваць ся­бе і ву­чыў­ся на­бы­ваць май­стэр­ства, па­ста­янна пра­кты­ка­ваў­ся.

“Што і ка­заць, ву­чыц­ца скла­да­на, — ка­жа Але­на Сяч­ко. — За­тое та­му, хто пе­ра­адо­леў ся­бе, бу­дзе ляг­чэй у да­рос­лым жыц­ці. У нас пра­цу­юць пра­фе­сі­яна­ль­ныя псі­хо­ла­гі, якія да­па­ма­га­юць прайсці ад­апта­цыю на но­вым мес­цы. На­ша дзят­ва пра­яўляе ся­бе і ў спор­це, гу­ляе ў фут­бол, бас­кет­бол, на­сто­ль­ны тэ­ніс, але ўся ўва­га за­ся­ро­джа­на на твор­час­ці”.

Пры­кла­дам та­кіх вуч­няў мо­гуць слу­жыць пер­ша­кур­сні­кі Аляк­сей Троц­кі і Ва­дзім Ла­ды­нін, якія вось ужо двой­чы ста­лі лаў­рэ­ата­мі Прэ­зі­дэн­цкай сты­пен­дыі. Хлоп­цы з не­вя­лі­кіх на­се­ле­ных пун­ктаў. Іх та­лент ця­пер раз­ві­вае вы­клад­чык Кан­стан­цін Сця­па­наў. Аляк­сей і Ва­дзім па­куль не ду­ма­юць, ку­ды за­ня­се іх жыц­цё, за­раз уся іх ува­га на­кі­ра­ва­на на тое, каб удас­ка­на­ліць ва­ло­дан­не інстру­мен­там. У во­ль­ны час яны лю­бяць па­зай­мац­ца спорт­ам, а за­раз рых­ту­юцца на кон­курс ду­ха­вых інстру­мен­таў імя Гле­ба­ва.

А вось трэ­ця­кур­сні­цы Анас­та­сія Ста­нь­ко і Ва­ле­рыя Ма­ла­хоў­ская хут­ка пла­ну­юць па­сту­паць у Ака­дэ­мію му­зы­кі. Анас­та­сія — шмат­ра­зо­вы лаў­рэ­ат сты­пен­дыі Прэ­зі­дэн­та па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі і ад­ора­ных на­ву­чэн­цаў, Ва­ле­рыя — па­куль ад­на­ра­зо­вы. Аб­едзве дзяў­чы­ны з На­ваг­руд­ка, дзе атры­ма­лі вы­дат­ную ба­зу ігры на ба­яне, і яны шчы­ра лю­бяць гэ­ты інстру­мент.

Так, ка­лек­ты­вы ка­ле­джа за­слу­жы­лі мнос­тва ўзна­га­род са­мо­га роз­на­га ўзроў­ню, але сап­раў­дны го­нар для на­стаў­ні­каў — та­ле­на­ві­тыя на­ву­чэн­цы. Дык ня­хай ні ця­пе­раш­нія вуч­ні, ні бу­ду­чыя вы­пус­кні­кі ні­ко­лі не пад­вя­дуць сва­іх вы­клад­чы­каў. І возь­муць свае вы­шы­ні ў гар­мо­ніі му­зы­кі.

Па­вел СА­ЛАЎ­ЁЎ

Фо­та аўта­ра.
Мінск — Лі­да — Мінск