Закрытая тэма

№ 12 (1555) 19.03.2022 - 25.03.2022 г

Нашаму знакамітаму на ўвесь свет земляку — лётчыку-касманаўту СССР, двойчы Герою Савецкага Саюза, генерал-палкоўніку авіяцыі Уладзіміру Васільевічу Кавалёнку — 3 сакавіка споўнілася 80 год

/i/content/pi/cult/895/18927/1.jpgЗа­кан­чэн­не. Па­ча­так у №№10-11.

6. “ВОГ­НЕН­НАЯ ПА­ХОД­НЯ” АД СЛУЧ­ЧА­НІ­НА

Ся­мён Ары­евіч Кос­берг быў уга­на­ра­ва­ны най­вы­шэй­шы­мі ўзна­га­ро­да­мі СССР, але дзе і чым ён за­ймаў­ся, не ве­да­лі на­ват блі­жэй­шыя род­ныя.

Яго сын, так­са­ма кан­струк­тар, Ры­гор Ся­мё­на­віч рас­каз­ваў мне, што ба­ць­ка га­на­рыў­ся ву­чо­бай у сла­ву­тай Слуц­кай гім­на­зіі, па­бу­да­ва­най яшчэ фун­да­та­рам Чыр­во­на­га кас­цё­ла ў Мін­ску Эдвар­дам Вай­ні­ло­ві­чам.

— Не сак­рэт, што на па­чат­ку вай­ны са­вец­кія са­ма­лё­ты ў хут­кас­ці сас­ту­па­лі фа­шыс­цкім. Ба­ць­ка рас­пра­ца­ваў пры­ста­са­ван­не для ўзмоц­не­на­га ўпрыс­ку па­лі­ва ў по­ршне­выя ма­то­ры — і на­шы са­ма­лё­ты “Ла-5” ста­лі лёг­ка аб­га­няць ня­мец­кія “фо­ке­ры”.

За­тым на­сту­пі­ла эра рэ­актыў­ных ру­ха­ві­коў, і Ся­мён Кос­берг стаў пра­ца­ваць, як та­ды ка­за­лі, над “вог­нен­най па­ход­няй”. У 1959-м Сяр­гей Ка­ра­лёў за­ці­ка­віў­ся кан­струк­тар­скім бю­ро, дзе Кос­берг быў га­лоў­ным кан­струк­та­рам. На той час ру­ха­ві­кі Глуш­ко для пер­шай і дру­гой сту­пе­няў ра­ке­ты не да­зва­ля­лі на­блі­зіц­ца да кос­ма­су.

— У мя­не ака­за­ла­ся гру­па­вое фо­та, дзе ба­ць­ка ў бе­лым плаш­чы, з кі­ёчкам по­бач з Ка­ра­лё­вым на Бай­ка­ну­ры ад­ра­зу па­сля за­пус­ку “Усхо­ду” Га­га­ры­на, — пра­цяг­вае ўспа­мі­ны сын. — У ба­ць­кі про­пуск на Бай­ка­нур быў пад ну­ма­рам “2”. Мы пе­рад­алі яго ў Слуц­кі му­зей…

Про­пуск “№ 1” быў, вя­до­ма ж, у Ка­ра­лё­ва.

— А з кі­ёчкам ба­ць­ка вось ча­му: до­ма па­лез ку­ды­сь­ці па ву­ды, упаў і па­шко­дзіў на­гу, ха­дзіў з кі­ёчкам. Але ка­лі ўзля­цеў Га­га­рын, там, на стар­це, яго ад­кі­нуў і па­йшоў у ско­кі!

“Вог­нен­ная па­ход­ня” КБ Ся­мё­на Кос­бер­га да­ва­ла моц­ны імпу­льс ра­кет­ным ру­ха­ві­кам дру­гой сту­пе­ні для вы­ха­ду на арбі­ту. Без гэ­та­га пе­ра­адо­лець зям­ное пры­цяг­нен­не не­маг­чы­ма. Кож­ны кас­ма­наўт па­сля Га­га­ры­на меў пра­ва вы­крык­нуць: “Кос­берг спра­ца­ваў!”

Моц­ныя ру­ха­ві­кі для аўта­ма­тыч­ных між­пла­нет­ных стан­цый, што на­праў­ля­лі­ся да Ве­не­ры, Мар­са, Ме­ся­ца, ру­ха­ві­кі для “Пра­то­наў”, для ра­кет “Р-9”, што двац­цаць год ста­ялі на ўзбра­енні са­вец­кай арміі, — усё гэ­та ства­ра­ла­ся ў сак­рэт­ным Асаб­лі­вым КБ Лаў­рэ­ата Ле­нін­скай прэ­міі, Ге­роя Са­цы­яліс­тыч­най пра­цы Ся­мё­на Кос­бер­га.

У сту­дзе­ні 1965 го­да Ся­мён Ары­евіч за­гі­нуў у аўта­ка­тас­тро­фе пад Ва­ро­не­жам.

Ра­дыё­стан­цыя “Бі-бі-сі” па­ве­да­мі­ла аб гэ­тым у той жа ве­чар, на­зваў­шы і мес­ца зда­рэн­ня. Га­зе­та “Пра­ўда” змяс­ці­ла не­кра­лог то­ль­кі на пя­ты дзень. На­ват скон га­лоў­на­га кан­струк­та­ра ра­кет­ных ру­ха­ві­коў быў за­сак­рэ­ча­ны.

Пры­све­ча­ны яму і астат­нім случ­ча­нам, пры­лу­ча­ным да кос­ма­су, стэн­ды ў Слуц­кім му­зеі.

Про­звіш­ча­мі не ўсіх 22-х слуц­кіх “кос­ма­асоб” на­зва­ныя ў рай­цэн­тры ву­лі­цы. Але ву­лі­ца Кос­бер­га ёсць. Хто за­ду­мае на­ве­даць: гэ­та з цэн­тра го­ра­да ад­ра­зу на­ле­ва, да Т-скры­жа­ван­ня, амаль на­суп­раць цар­квы.

А дом яго — у ма­ім фі­ль­ме “Слуц­кая ана­ма­лія”.

7. ЗА­ПЛА­НА­ВА­НАЯ СУС­ТРЭ­ЧА З ВЯ­ЛІ­КІМ БЕ­ЛА­РУ­САМ

Да­сле­да­ван­ні і гіс­то­рыя па тэ­ме — азна­чым яе ўмоў­на як “Бе­ла­рус­кі кос­мас” — па­шы­ра­юцца, да­паў­ня­юцца, да­да­юцца не­звы­чай­ны­мі і не­ча­ка­ны­мі фак­та­мі.

У 20-я га­ды ХХ ста­год­дзя ў бе­ла­рус­кай гім­на­зіі На­ваг­руд­ка вы­кла­даў Язэп Драз­до­віч — зям­ля­нін, ва­ла­цу­га з ма­ль­бер­там, з ва­чы­ма, уз­ня­ты­мі да ня­бёс. Што яму ба­чы­ла­ся, уяў­ля­ла­ся — кас­міч­ныя ле­ту­цен­ні, — пе­ра­но­сіў на па­лат­но ці на цы­рат і па­кі­даў у ха­тах, дзе да­ва­лі на­члег, ка­рот­кі пры­ту­лак. Не­звы­чай­ныя тво­ры гэ­тыя ў на­шы ча­сы па­ча­лі збі­раць па вяс­ко­вых пад­даш­шах бе­ла­рус­кія мас­та­кі, якія лі­чаць Язэ­па Д­раз­до­ві­ча за­сна­ва­ль­ні­кам кас­міч­на­га жы­ва­пі­су.

Та­ды ж у той гім­на­зіі ву­чыў­ся хла­пец Ба­рыс Кіт — у бу­ду­чым ма­тэ­ма­тык, фі­зік, хі­мік сус­вет­на­га маш­та­бу. Ён мог ба­чыць жы­ва­піс­ныя кас­міч­ныя фан­та­зіі Драз­до­ві­ча.

8. НЕ­РАС­КРЫ­ТАЯ “КАС­МІЧ­НАЯ” ТА­ЯМНІ­ЦА

Ула­дзі­мір Ва­сі­ль­евіч Ка­ва­лё­нак без ага­ла­шэн­ня, інког­ні­та пры­ехаў на ля­чэн­не ў падзем­ныя са­ля­ныя пя­чо­ры Са­лі­гор­ска. Я, ка­неш­не, пры­ехаў ту­ды з ка­ме­рай і апе­ра­та­рам.

У раз­мо­ве пра “бе­ла­рус­кі кос­мас”, што мя­не ці­ка­ві­ла, ён да­поў­ніў мае ве­ды:

— У Гео­ргія Грэч­кі про­дкі з Ві­цеб­шчы­ны. Род Шо­ні­ных з Го­ме­льс­кай воб­лас­ці. У на­шай да­ра­гой “Чай­кі” Ва­лі Це­раш­ко­вай про­дкі з вёс­кі Ця­рэш­кі з Ві­цеб­шчы­ны. І вось яшчэ, каб ты ве­даў: ся­род са­вец­кіх кас­ма­наў­таў уся­го ча­ты­ры ге­не­рал-па­лкоў­ні­кі: Гер­ман Ці­тоў — рус­кі, Ле­анід Кі­зім — укра­інец, Пётр Клі­мук і Ула­дзі­мір Ка­ва­лё­нак — бе­ла­ру­сы.

Мо ця­пер іх і бо­льш, гэ­та інфар­ма­цыя на па­ча­так ХХІ ста­год­дзя.

На­га­даю кра­на­ль­ны эпі­зод са свай­го фі­ль­ма “Зям­ля і зо­ры”. Ка­ва­лё­нак і Аляк­сандр Іван­чан­каў ужо не пер­шы ме­сяц пра­цу­юць на стан­цыі “Са­лют-6”. Кож­ны вя­чэр­ні вы­пуск тэ­ле­на­він ЦТ СССР па­чы­на­ецца з інфар­ма­цыі аб ста­но­віш­чы на кас­міч­най стан­цыі. І кож­ны ве­чар у ха­це Ка­ва­лён­каў у вёс­цы Бе­лае збі­ра­юцца су­се­дзі. Ця­пер ужо ў ха­тах су­се­дзяў тэ­ле­ві­за­ры, але ж гля­дзець і аб­мяр­коў­ваць кас­ма­наў­та-ад­на­вяс­коў­ца хо­чац­ца раз­ам.

Мы па­ста­ві­лі зды­мач­ную ка­ме­ру па-за тэ­ле­ві­за­рам, каб зды­маць тва­ры, рэ­акцыю гле­да­чоў.

Ба­бу­ля Улля­на ся­дзе­ла блі­жэй за ўсіх да тэ­ле­ві­за­ра, а зна­чыць, да ка­ме­ры.

Па­йшлі па­зыў­ныя тэ­ле­на­він, мы ўклю­чы­лі ка­ме­ру. Дык­тар:

— Сён­ня кас­ма­наў­ты ад­па­чы­ва­юць. У іх — бан­ны дзень.

І па­йшлі да­лей на­ступ­ныя на­ві­ны: эка­но­мі­ка, рэ­кор­ды, па­лі­ты­ка.

Ба­бу­ля гэ­та­га не слу­ха­ла, раз­ва­жа­ла за­дум­лі­ва:

— У Ва­ло­дзі бан­ны дзень… Ці­ка­ва: дзе ж яны там ва­ду бя­руць? — па­сля па­ўзы ра­шы­ла: — Му­сіць, з да­жджу.

Доб­ра, што ка­ме­ру не вы­клю­чы­лі, і гэ­ты “на­ву­ко­вы” роз­дум ба­бу­лі Улля­ны ўвай­шоў у кар­ці­ну.

На ка­раб­лі “Са­юз-29” пры­ля­це­лі на стан­цыю “ў гос­ці” Пётр Клі­мук і па­ляк Мі­рас­лаў Гер­ма­шэў­скі. Клі­мук зды­мае фран­цуз­скай ка­ме­рай “Ба­лье”, як ён з на­пар­ні­кам “плы­ве” з пе­ра­ход­на­га ад­се­ка на стан­цыю. Ата­ба­ры­лі­ся, за­дра­ілі люк-за­слон­ку, і тут вы­свет­лі­ла­ся, што ка­ме­ра сап­са­ва­ла­ся, не пра­ца­ва­ла, “гіс­та­рыч­на­га” эпі­зо­ду сус­трэ­чы і аб­дым­каў ча­ты­рох кас­ма­наў­таў ня­ма. А люк ужо за­дра­ены.

Лі­рыч­ны ўспа­мін Ка­ва­лён­ка:

— Ля­цім над Еўро­пай. Са­шу Іван­чэн­ка­ва па­кі­да­ем са­чыць за пры­бо­ра­мі. А ўтрох пад­плы­ва­ем да ілю­мі­на­та­раў. Вось Вар­ша­ва, вось Брэст, вёс­ка Клі­му­ка, вось Мінск, ша­ша Мінск — Мас­ква, мае мясц­іны…

Да­лу­ча­ецца Клі­мук:

— Я ў кос­ма­се сніў, ні­бы гры­бы збі­раю, кош на­браў, іду з імі…

Пят­ру з Мі­рас­ла­вам трэ­ба ад­ля­таць. Пад­ра­ман­та­ва­лі “Ба­лье”, ад­дра­ілі люк-за­слон­ку ў пе­ра­ход­ны мо­дуль і зня­лі, быц­цам яны то­ль­кі што пры­ля­це­лі, пры­сты­ка­ва­лі­ся і аб­ды­ма­юцца пры сус­трэ­чы з Ка­ва­лён­кам і Іван­чан­ка­вым, ха­ця гэ­та бы­ло раз­ві­тан­не.

Клі­мук смя­ецца:

— Усё, як у вас у кі­но: зды­ма­еце спа­чат­ку скон, а по­тым вя­сел­ле!

А на за­кан­чэн­не стра­шэн­ная та­ямні­ца, якую да­ве­рыў мне Ка­ва­лё­нак з про­сь­бай аб не­раз­га­лош­ван­ні.

Пе­рад са­мым стар­там ка­раб­ля да яго пад’язджае цыс­тэр­на-за­праў­шчык і да­лі­вае ў ру­ха­вік ра­ке­ты праз шланг-ру­каў чыс­ты спірт. Ка­лі ёмкас­ці ру­ха­ві­ка на­поў­не­ны, шланг ад ра­ке­ты ад­сты­коў­ва­юць — і тут… ілю­зі­ённы трук! Не­ма­ве­да­ма ад­куль з’яўля­юцца дзе­сяць чыс­тых плас­ты­ка­вых вёд­раў, у якія злі­ва­ецца спірт са сты­ко­вач­на­га ру­ка­ва: роў­на сто літ­раў роў­на ў дзе­сяць 10-літ­ро­вых вёд­раў. І дру­гі трук: по­ўныя вёд­ры тыя так­са­ма “па-ілю­зі­ённа­му” імгнен­на не­ку­ды зні­ка­юць.

Ва­ло­дзя смя­ецца, маў­ляў, ко­ль­кі ад стар­ту Га­га­ры­на змя­ні­ла­ся кан­струк­цый ка­раб­лёў, сіс­тэм ра­кет-но­сь­бі­таў, стар­та­вых пры­лад, а гэ­тую пры­мі­тыў­ную “да­зап­раў­ку” праз доў­гі шланг кан­струк­та­ры і не ду­ма­юць удас­ка­на­ль­ваць. На­вош­та?

Мо і кан­струк­та­рам ад­лі­ва­юць?

З на­го­ды 80-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня ге­роя трох ма­іх фі­ль­маў Ула­дзі­мі­ра Ва­сі­ль­еві­ча Ка­ва­лён­ка на ста­рон­ках аўта­ры­тэт­най і па­ва­жа­най мною га­зе­ты “Ку­ль­ту­ра” я рас­па­вёў так­са­ма пра ўдзел і да­лу­чэн­не ўра­джэн­цаў Бе­ла­ру­сі да раз­вед­ван­ня і за­сва­ення кос­ма­су.

Я шчы­ра дзя­лю­ся час­ткай саб­ра­най га­да­мі інфар­ма­цыі: мо­жа, хто на­пі­ша кні­гу пра “бе­ла­рус­кі кос­мас” — ма­тэ­ры­ялу да­стат­ко­ва.

Ула­дзі­мір АРЛОЎ, кі­на­рэ­жы­сёр

Фо­та з архі­ва аўта­ра