Натхненне, любоў, беларускасць

№ 11 (1554) 12.03.2022 - 18.03.2022 г

За­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў Бе­ла­ру­сі, кам­па­зі­тар Алег ЧЫР­КУН спра­віў у лю­тым 80-год­дзе. Пры­све­ча­ны гэ­тай падзеі юбі­лей­ны кан­цэрт, што ад­быў­ся ў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі аку­рат у дзень на­ро­дзі­наў імя­нін­ні­ка, на­зы­ваў­ся “Ба­ць­коў­ская зям­ля мне сэр­ца грэе”. На­зва зу­сім не вы­пад­ко­вая: шчы­рай бе­ла­рус­кас­цю, на­род­на-пе­сен­най ме­ло­ды­кай пра­сяк­ну­та ўся твор­часць кам­па­зі­та­ра, мно­гія яго пес­ні блу­ка­юць па Інтэр­нэ­це і, ад­па­вед­на, па кан­цэр­тных пля­цоў­ках як на­род­ныя.

/i/content/pi/cult/894/18924/15.jpgКАМ­ПА­ЗІ­ТАР­СКІЯ ТА­ЯМНІ­ЦЫ

— Алег Мі­хай­ла­віч, ка­лі ва­шы пес­ні ве­да­юць ле­пей, чым вас са­мо­га, гэ­та ра­дас­на ці ўсё ж кры­ху крыў­дна?

— За што ж крыў­дзіц­ца? Сяб­ры-му­зы­кан­ты не­адной­чы мне ка­за­лі, маў­ляў, ты са­мы спеў­ны бе­ла­рус­кі кам­па­зі­тар, бо твае пес­ні час­цей за якія іншыя гу­чаць у за­меж­жы. Ча­му так? Пэў­на, та­му, што яны ёсць у рэ­пер­ту­ары ба­дай кож­на­га на­род­на­га ансам­бля ці гур­та. А тыя час­ця­ком вы­сту­па­юць у іншых кра­інах, дзе за­пат­ра­ба­ва­на бе­ла­рус­кае му­зыч­нае мас­тац­тва, і вы­кон­ва­юць мае пес­ні і ў за­яўле­ных пра­гра­мах, і на біс. Ко­ль­кі га­доў та­му вы­пус­каў­ся збор бе­ла­рус­кіх пе­сень для Кі­тая — на кі­тай­скай мо­ве. Мая твор­часць там так­са­ма прад­стаў­ле­на. А “Кру­піц­кія му­зы­кі” з ма­ёй пес­няй “Се­на ма­ла­дое” вы­сту­па­лі ў Мас­кве на з’ездзе кал­гас­ні­каў — пе­рад та­га­час­ным Па­літ­бю­ро, і Мі­ха­іл Гар­ба­чоў там так­са­ма пры­сут­ні­чаў. Як мне пе­рад­ава­лі, усмі­хаў­ся, слу­ха­ючы іх вы­ступ­лен­не. “Се­на ма­ла­дое” ўво­гу­ле ста­ла сво­еа­саб­лі­вай ві­зі­тоў­кай, ха­ця не­ка­то­рыя не зда­гад­ва­юцца, што гэ­та мая пес­ня, і лі­чаць яе на­род­най. А яна скрозь аўтар­ская — і па му­зы­цы, і па сло­вах.

— На­конт му­зы­кі — я за­ўжды ве­да­ла, што пес­ня ва­ша. А сло­вы — лі­чы­ла, на­род­ныя. Бо ў свой час На­цы­яна­ль­ная ака­дэ­мія на­вук дру­ка­ва­ла не­ка­ль­кі та­моў фа­льк­лор­ных пе­сен­ных тэк­стаў, і ва­шы ка­ле­гі час­ця­ком звяр­та­лі­ся да тых вы­дан­няў, ства­ра­ючы ўлас­ныя кам­па­зі­цыі, асаб­лі­ва для хо­ру. А “Се­на ма­ла­дое”, атрым­лі­ва­ецца, сты­лі­за­цыя?

— Мно­гія, як і вы, здзіў­ля­юцца, але сло­вы на­пі­саў Ва­лян­цін Мыс­лі­вец, бо­льш вя­до­мы як жур­на­ліст і пі­сь­мен­нік. Ён ро­дам з вёс­кі ў Пу­ха­віц­кім ра­ёне, доб­ра зве­даў і ся­лян­скую пра­цу, і пе­сен­ны фа­льк­лор — не па кні­гах, а не­пас­рэд­на з жыц­ця. Та­му, ма­быць, і па­тра­піў так вы­дат­на ў на­род­ны стру­мень. Ка­лі раз­абрац­ца, дык лю­быя фа­льк­лор­ныя пры­кла­ды спа­чат­ку бы­лі аўтар­скі­мі. А пад­хоп­ле­ныя на­ро­дам, па­ча­лі пе­рад­авац­ца з вус­наў у вус­ны, ад­шлі­фоў­вац­ца да­лей.

— У вас шмат пе­сень і для дзя­цей, і для вай­скоў­цаў — для ўсіх.

— Так, ёсць і дзі­ця­чая опе­ра, і му­зыч­ная каз­ка. У свой час ста­ві­ла­ся мая на­род­ная му­зыч­ная ка­ме­дыя “Ка­лі за­спя­вае пе­вень” на ліб­рэ­та вя­до­ма­га пі­сь­мен­ні­ка і дра­ма­тур­га Гео­ргія Мар­чу­ка. Дый з Ансам­блем пес­ні і тан­ца Уз­бро­еных сіл Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь шмат су­пра­цоў­ні­чаю. Ёсць і пес­ні пра афган­цаў. На ня­даў­ніх ура­чыс­тас­цях да Дня аб­арон­ца Айчы­ны вы­кон­ваў­ся мой “Сла­вян­скі на­бат” на сло­вы Сяр­гея Зміт­ро­ві­ча. Тэ­ма­ты­ка са­мая раз­на­стай­ная.

/i/content/pi/cult/894/18924/16.jpg— Сло­вы пес­ні “Янка”, якую мы дру­ку­ем у гэ­тым ну­ма­ры, на­ле­жаць Іва­ну Ці­таў­цу, што так­са­ма ня­даў­на свят­ка­ваў юбі­лей — 85-год­дзе.

— Мы зна­ёмыя з ім бо­льш як 30 га­доў. І сто­ль­кі ж су­пра­цоў­ні­ча­ем і сяб­ру­ем. Ён пад­ышоў да мя­не па­сля ад­на­го з ма­іх кан­цэр­таў, га­во­рыць: “У мя­не ёсць вер­шы — па­гля­дзі­це”. Я іх па­чы­таў, не­ка­то­рыя мне спа­да­ба­лі­ся — і мы па­ча­лі су­пра­цоў­ні­чаць, раз­ам на­пі­са­лі ве­ль­мі мно­га пе­сень. “Янку” я яму за­мо­віў: па­пра­сіў што­сь­ці вя­сё­лае для на­род­на­га го­ла­су, і ён пра­па­на­ваў мне гэ­ты верш. А з пес­няй “Там ка­ля кры­ні­цы” ўво­гу­ле бы­ла ці­ка­вая гіс­то­рыя. Імпу­льс там быў на­род­ны — пер­шыя два рад­кі пра тое, як дзеў­чы­на хо­дзіць да кры­ні­цы па ва­ду сцеж­кай лу­га­вой. Мож­на ска­заць, гэ­та­кі пе­сен­ны архе­тып у тэ­ма­ты­цы і сю­жэт­ным раз­ва­ро­це: кры­ні­ца, сцеж­ка і дзяў­чы­на, якая па­він­на сус­трэць сваё ка­хан­не. А ўсё да­лей­шае я сам пры­ду­маў — і сло­вы так­са­ма, “па­вод­ле на­род­ных”. Пры­чым спа­чат­ку пес­ня бы­ла без пры­пе­ву. І шмат вы­кон­ва­ла­ся ў та­кім вы­гля­дзе. Але я ад­чу­ваў, быц­цам ча­го­сь­ці не стае, не­йкі аб­арва­ны ў ёй фі­нал — так і про­сіц­ца пра­цяг. І раз­ам з ансам­блем “Свя­та” мы зра­бі­лі но­вы ва­ры­янт, ужо з пры­пе­вам пра тое, што шчас­це — у ка­хан­ні, у лю­бо­ві. З пры­пе­вам пес­ня атры­ма­ла­ся на­ват бо­льш “на­род­най”, чым ра­ней.

— А для вас гэ­тая фор­му­ла дзей­сная? Пра тое, што шчас­це — у лю­бо­ві.

— Ка­неш­не! Я па­чаў пес­ні скла­даць у пад­лет­ка­вым уз­рос­це, ка­лі ўпер­шы­ню за­ка­хаў­ся. Я ж дзет­до­маў­скі хла­пец. На­ра­дзіў­ся ў час вай­ны. Ма­ці ве­ль­мі хва­рэ­ла. Дый на­гля­дзе­ла­ся жу­дас­на­га: на яе ва­чах хлоп­ца тан­кам “пра­са­ва­лі”. Як вы­зва­лі­лі Мінск, па­тра­пі­ла ў шпі­таль: у яе на це­ле зор­кі бы­лі вы­па­ле­ны. А мя­не ад­пра­ві­лі ў дзі­ця­чы дом — у Глуск. Ве­да­еце, праз со­рак га­доў я пры­ехаў у Глуск, на­ве­даў той дзі­ця­чы дом. Там усё за­ха­ва­ла­ся, як бы­ло, успа­мі­ны на­хлы­ну­лі... По­тым бы­лі іншыя пры­тул­кі, па­сля 16-ці — са­ма­стой­нае жыц­цё. Па­йшоў у бу­даў­ні­чае ПТВ, па­сля за­кан­чэн­ня пра­ца­ваў сле­са­рам на за­во­дзе. І ўвесь час спя­ваў у са­ма­дзей­нас­ці, дый на гар­мо­ні­ку доб­ра граў: усе тан­цы пад яго ішлі. А ўжо по­тым бы­лі і Мін­скае му­зыч­нае ву­чы­ліш­ча, і Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная кан­сер­ва­то­рыя, дзе я кан­чат­ко­ва ўсвя­до­міў ся­бе кам­па­зі­та­рам. Спа­чат­ку ву­чыў­ся ў Пят­ра Пад­ка­вы­ра­ва, па­сля яго смер­ці за­кан­чваў на­ву­чан­не ў кла­се Дзміт­рыя Смо­льс­ка­га.

— А на гар­мо­ні­ку ў дзі­ця­чым до­ме граць на­ву­чы­лі­ся?

— Там бы­лі ба­ла­лай­кі, дом­ры, я са­ма­стой­на іх за­сво­іў. У кла­се чац­вёр­тым, як то­ль­кі Бе­ла­рус­кае тэ­ле­ба­чан­не з’яві­ла­ся, спя­ваў там “Арлён­ка”, які ўзля­таў “вы­шэй за со­нца”, і “Сан­та Лю­чыю” — як Энры­ка Ка­ру­за. А гар­мо­нік мне ма­ці пад­ары­ла. Яна, як са шпі­та­ля вы­хо­дзі­ла, мя­не зна­хо­дзі­ла і да ся­бе за­бі­ра­ла. А як зноў ёй горш ста­на­ві­ла­ся і ў шпі­таль кла­лі, я ўжо сам ішоў у дзі­ця­чы пры­ёмнік, і ад­туль мя­не ў які-не­будзь дзі­ця­чы дом на­кі­роў­ва­лі. Ма­ці ме­ла інва­лід­насць, але пад­пра­цоў­ва­ла, эка­но­мі­ла на ўсім. І ку­пі­ла мне гар­мо­нік, а по­тым яшчэ і акар­дэ­он.

— Ма­быць, за­хоў­ва­еце тыя інстру­мен­ты як ра­ры­тэ­ты?

— Ды скра­лі іх. Гар­мо­нік знік у бу­даў­ні­чым інтэр­на­це, мы па­кой ні­ко­лі не за­чы­ня­лі. Акар­дэ­он я па­зы­чыў, а мне яго не вяр­ну­лі. Што рэ­чы? Га­лоў­нае — па­мяць. Ні­ко­лі не за­бу­ду­ся, як я па­знаў сваю ма­ці. Я ж зу­сім ма­ле­нь­кі быў, ка­лі мя­не ў дзі­ця­чы дом за­бра­лі, ні­чо­га та­ды не па­мя­таў, не раз­умеў. А вось як мы сус­трэ­лі­ся праз не­йкі час — па­мя­таю. Ба­чу, жан­чы­на ідзе. І што­сь­ці мя­не ў сэр­ца ад­ра­зу тор­кну­ла: ма­ма! Сап­раў­ды ака­за­ла­ся ма­ці. Але ж як я яе па­знаў? Не ве­даю. Ма­быць, сэр­ца бы­вае бо­льш муд­рэй­шым, чым усё астат­няе.

— Пес­ні вы так­са­ма сэр­цам пі­ша­це, а не алоў­кам?

— На­тхнен­нем. Зда­ра­ецца, му­зы­ка ад­ра­зу скла­да­ецца. А бы­вае іна­чай: я і так і гэ­так, а што­сь­ці не атрым­лі­ва­ецца. Му­чыш­ся-му­чыш­ся, а ме­ло­дыя не ідзе. Ме­сяц про­йдзе — і раз, усё на ад­ным ды­хан­ні. Ка­лі га­во­раць, што твор­часць — гэ­та най­перш што­дзён­ная пра­ца, дык гэ­та ты­чыц­ца ча­го за­ўгод­на, акра­мя ўлас­на ме­ло­дыі. Ме­ло­дыі на­ра­джа­юцца са­мі — па на­тхнен­ні. Ад Бо­га гэ­та ідзе! А ця­пер я пра­цую над ба­ле­там, ды пад­ра­бяз­нас­ці не ха­чу па­куль рас­кры­ваць.

ВЫ­КА­НА­ЛЬ­НІЦ­КІ ПАД­ЫХОД

Ся­род па­ста­янных вы­ка­наў­цаў пе­сень Але­га Чыр­ку­на — ансамбль на­род­най му­зы­кі “Свя­та”. Не­вы­пад­ко­ва ме­на­ві­та гэ­ты твор­чы ка­лек­тыў пра­во­дзіў юбі­лей­ны ве­чар кам­па­зі­та­ра ў фі­лар­ма­ніч­най за­ле імя Ры­го­ра Шыр­мы. Рых­ту­ецца вы­дан­не збор­ні­ка, ку­ды па­тра­пяць пес­ні Але­га Чыр­ку­на з рэ­пер­ту­ару ка­лек­ты­ву. Мас­тац­кі кі­раў­нік ансам­бля “Свя­та” Вя­час­лаў СТАТ­КЕ­ВІЧ з вя­лі­кай па­ва­гай ста­віц­ца да кам­па­зі­та­ра і яго твор­час­ці:

— Алег Чыр­кун — цу­доў­ны ме­ла­дыст. Дый ча­ла­век доб­ры: ла­год­ны, спра­вяд­лі­вы. Не ве­даю, каб у яго бы­лі “во­ра­гі”, як час­ця­ком зда­ра­ецца ў твор­чым ася­род­ку. Яго пес­ні за­па­мі­на­ль­ныя, ад­ра­зу за­па­да­юць у ду­шу. Мы як па­чы­на­ем якую пес­ню ву­чыць, дык яна з га­ла­вы не вы­хо­дзіць, кру­ціц­ца ды кру­ціц­ца: і не ха­цеў бы, а са­ма спя­ва­ецца. Та­кая бліз­касць да на­род­най ме­ло­ды­кі ў яго ў кры­ві, та­му і спя­ваць яго пес­ні мы лі­чым за шчас­це. Ён з вя­лі­кай ад­каз­нас­цю ста­віц­ца да вы­ка­нан­ня, не кі­дае свае тво­ры на во­лю лё­су, удзе­ль­ні­чае ў рэ­пе­ты­цы­ях. Уні­кае ва ўсе дэ­та­лі зроб­ле­най аран­жы­роў­кі, пад­каз­вае, дзе і што мож­на змя­ніць, каб атры­ма­ла­ся ле­пей: дзе якую сін­ко­пу да­даць, дзе яшчэ што­сь­ці да­пі­саць. Зда­ецца, у яго са­мо­га твор­чы пра­цэс не спы­ня­ецца ні­ко­лі. Пес­ня ўжо зроб­ле­на, вы­кон­ва­ецца, па­йшла ў на­род, а ў яго яшчэ не­йкія ідэі з’яўля­юцца, як удас­ка­на­ліць. Та­му і мы на­тхня­емся на твор­чы пад­ыход, і ён, у сваю чар­гу, за­ўсё­ды га­то­вы вы­слу­хаць на­шы пра­па­но­вы. Ду­маю, так у яго і з па­эта­мі скла­да­ецца — атрым­лі­ва­ецца сап­раў­днае твор­чае су­пра­цоў­ніц­тва, па ду­ху бліз­кае фа­льк­ло­ру.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"