Рэ­зі­дэн­цыя Ва­ло­ві­чаў у Свяц­ку, або Што было, ёсць і будзе ў славутым палацы пад Гродна

№ 11 (1554) 12.03.2022 - 18.03.2022 г

Зу­сім ня­даў­на мы рас­па­вя­лі на­шым чы­та­чам пра тое, як ідзе рэ­стаў­ра­цыя па­ла­ца ро­ду Бул­га­каў у Жы­лі­чах, што на Баб­руй­шчы­не. Пры­йшоў час пе­ра­вес­ці фо­кус “К” на за­хад кра­іны. Там, на сты­ку трох дзяр­жаў, пры са­май мя­жы з Поль­шчай і Літ­вой, з кан­ца 2016 го­да вя­дзец­ца рэ­стаў­ра­цыя ад­на­го з най­важ­ней­шых по­мні­каў гіс­то­рыі і ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі. Пра яго знач­насць свед­чыць вя­лі­кая ко­ль­касць пуб­лі­ка­цый у рэ­гі­яна­ль­ных і рэ­спуб­лі­кан­скіх СМІ. Не раз з’яў­ляў­ся Свяцк і на ста­рон­ках на­шай га­зе­ты.

/i/content/pi/cult/894/18922/13.jpgПад­аец­ца, ад­на з пер­шых пуб­лі­ка­цый, у якой згад­ваў­ся пра­блем­ны па­лац Ва­ло­ві­чаў, у “К” вы­йшла яшчэ ў лі­пе­ні 2014 го­да (гл. “К” № 30 і 38). Ме­на­ві­та та­ды на­шы ка­ле­гі па­бы­ва­лі ў ве­ла­ту­ры па ва­ко­лі­цах “ка­ра­леў­ска­га го­ра­да” Грод­на і, вя­до­ма, не аб­мі­ну­лі ад­ну з бу­ду­чых ту­рыс­тыч­ных жам­чу­жын рэ­гі­ёна. На той мо­мант ні­якіх бач­ных во­ку ад­на­ўлен­чых прац яшчэ не рас­па­ча­лі. Але з рас­по­ве­даў Та­рэ­зы Ге­да, бы­ло­га га­лоў­на­га ўра­ча са­на­то­рыя, які мес­ціў­ся ў па­ла­цы да 2005 го­да, вы­ні­ка­ла, што пра­ца ішла. Над бу­ду­чы­няй па­ла­ца­ва­га ком­плек­су (у яго, акра­мя са­мо­га па­ла­ца, ува­хо­дзі­лі гас­па­дар­чыя бу­дын­кі, ро­да­вая кап­лі­ца-па­ха­ва­ль­ня, ста­вы і ста­ра­даў­ні парк) у ці­шы пра­цоў­ных па­ко­яў і архіў­ных схо­віш­чаў раз­ва­жа­лі архі­тэк­та­ры і гіс­то­ры­кі. Не аб­ыхо­дзі­ла­ся без гуч­ных спрэ­чак. Да­во­лі вос­тра ста­яла пы­тан­не фор­мы да­ху па­ла­ца. Час­тка рэ­стаў­ра­та­раў, на­прык­лад Люд­мі­ла Іва­но­ва, вы­сту­па­ла за тое, каб па­зба­віць па­лац ман­сар­дна­га па­вер­ха, які ні­бы­та не ад­па­вя­даў пер­ша­па­чат­ко­ва­му вы­гля­ду. Іншая час­тка спе­цы­яліс­таў не менш ка­тэ­га­рыч­на ад­стой­ва­ла гэ­ты па­верх. Іх кан­цэп­цыя, на шчас­це, пе­ра­маг­ла. А за­раз аб усім па чар­зе.

ВА­ЛО­ВІ­ЧЫ І СВЯЦК

Маг­нац­кі род Ва­ло­ві­чаў — адзін з най­даў­ней­шых у Бе­ла­ру­сі. Свой ра­да­вод яны вы­во­дзі­лі ад Ход­кі (Хо­дзь­кі, Фё­да­ра), які жыў у Га­ра­дзен­скім па­ве­це Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га яшчэ ў пер­шай па­ло­ве XV ста­год­дзя. Ся­род Ва­ло­ві­чаў бы­ло ня­ма­ла ці­ка­вых гіс­та­рыч­ных пер­са­на­жаў, але най­бо­льш вя­до­мым прад­стаў­ні­ком ро­ду з’яў­ля­ецца вы­дат­ны дзяр­жаў­ны дзеяч, кан­цлер ВКЛ Аста­фій Ва­ло­віч (1520—1587). Важ­ны­мі ве­ха­мі яго жыц­ця ста­лі пра­ца над дру­гой рэ­дак­цы­яй Ста­ту­та ВКЛ (1566), у які ім быў пра­ла­бі­ра­ва­ны пункт аб за­ба­ро­не інша­зем­цам (у тым лі­ку па­ля­кам) на­бы­ваць зям­лю ў ВКЛ.

Што ж да­ты­чыц­ца гіс­то­рыі па­ла­ца ў Свяц­ку, то яна на­сы­ча­ная падзе­ямі не менш, чым жыц­цё вя­лі­ка­га кан­цле­ра ВКЛ. Лі­чыц­ца, што бу­даў­ніц­тва рас­па­ча­ло­ся ка­ля 1779 го­да, ка­лі Анто­ній Ва­ло­віч атры­маў зем­лі Свяц­ка ад свай­го ба­ць­кі Юза­фа. Пра­ект па­ла­ца быў ство­ра­ны ка­ра­леў­скім архі­тэк­та­рам Джу­зэ­пэ Са­ка. Але да­ку­мен­таў, якія б свед­чы­лі аб гэ­тым, не­ба­га­та. Ка­ля 1780 го­да па­лац быў уз­ве­дзе­ны, але пра­цы па аздаб­лен­ні пра­цяг­ва­лі­ся яшчэ шмат га­доў. Вя­до­ма, што архі­тэк­тар на­зі­раў за гэ­тым пра­цэ­сам да сва­ёй смер­ці ў 1798 го­дзе. Гіс­то­ры­кі лі­чаць, што най­бо­льш ве­ра­год­ны­мі аўта­ра­мі фрэ­сак бы­лі вя­до­мыя ў тыя ча­сы мас­та­кі Анто­ній Смуг­ле­віч і іта­ль­янец Там­ба­ры.

Па­лац не­адна­ра­зо­ва пе­ра­бу­доў­ва­лі. У ся­рэ­дзі­не ХІХ ста­год­дзя па­аба­пал яго па­ўста­лі афі­цы­ны, якія бы­лі злу­ча­ны з цэн­тра­ль­ным бу­дын­кам ка­ла­на­да­мі. Ка­ля та­го ча­су за­кла­дзе­ны парк і ўзве­дзе­ны ка­мен­ныя гас­па­дар­чыя па­бу­до­вы (на ад­ной з іх бач­на да­та “1841 г.”, па­кі­ну­тая бу­даў­ні­ка­мі). Ва­ло­ві­чы ва­ло­да­лі Свяц­кам да кан­ца ХІХ ста­год­дзя, а да­лей гас­па­да­ры па­ча­лі мя­няц­ца да­во­лі час­та.

У 1909 го­дзе там гас­па­да­рыў мяш­ча­нін Аб­рам Ме­рац­кі, а за ім у Свяц­ку ата­ба­рыў­ся род Гум­ніц­кіх з Поль­шчы. У 1928 го­дзе па­лац, які быў у ве­ль­мі не­зай­здрос­ным ста­не, стаў улас­нас­цю дзяр­жа­вы. Та­ды ж рас­па­ча­ла­ся пер­шая рэ­стаў­ра­цыя.

ПРА­ЦЭС РЭ­СТАЎ­РА­ЦЫІ, РАС­ЦЯГ­НУ­ТЫ НА СТА­ГОД­ДЗЕ

У пе­ры­яд з 1930 па 1933 га­ды спе­цы­яліс­та­мі бы­ла пра­ве­дзе­на ка­ла­са­ль­ная ра­бо­та па фік­са­цыі ўсіх фрэ­сак, ляп­ні­ны і інша­га ўпры­га­жэн­ня па­ла­ца. Як сцвяр­джае гіс­то­рык Андрэй Ваш­ке­віч, у спра­ваз­да­чах па ад­на­ўлен­ні гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны між­ва­еннай Поль­шчы спра­ва па­ла­ца ха­рак­та­ры­за­ва­ла­ся як “ад­на з най­важ­ней­шых рэ­стаў­ра­цый­ных ра­бот”. Асноў­ная час­тка ра­бот бы­ла за­вер­ша­на ў 1933 го­дзе, але не­ка­то­рыя пра­цы пра­цяг­ва­лі­ся да па­чат­ку Дру­гой сус­вет­най вай­ны.

У тым жа 1933 го­дзе ў Свяц­ку быў ад­кры­ты муж­чын­скі са­на­то­рый-ля­чэб­ні­ца для хво­рых. Псі­ха­ана­ліз, гід­ра­тэ­ра­пія, пра­ца­тэ­ра­пія і іншыя са­мыя су­час­ныя на той мо­мант срод­кі — усё гэ­та знай­шло сваё мес­ца ў Свяц­ку. У са­вец­кі час рэ­стаў­ра­цый­ныя пра­цы пра­во­дзі­лі­ся ў 1960—1980-я га­ды. Але бы­лі яны не над­та маш­таб­ныя. У вы­ні­ку шмат што з рос­пі­саў інтэр’ераў па­ла­ца без­зва­рот­на стра­ча­на. Па­сля 2005 го­да па­лац не­ка­ль­кі га­доў ста­яў пус­ты, што моц­на ад­бі­ла­ся на яго­ным ста­не. Сап­са­ва­ная сіс­тэ­ма ва­дас­цё­каў пры­вя­ла да та­го, што ў “сце­нах з’я­ві­лі­ся пра­мо­іны, а са­мі сце­ны па­ла­ца знут­ры па­кры­лі­ся цвіл­лю”. І та­ды за­бі­лі ў на­бат гро­дзен­скія гіс­то­ры­кі. Пра­ўда, ва­дас­цё­кі бы­лі ад­ноў­ле­ны то­ль­кі па­сля та­го, як у 2009 го­дзе па­лац быў пе­рад­адзе­ны са­на­то­рыю “Азёр­ны”. Пры­чым бяз­вып­лат­на, бо на аўкцы­ёнах ахво­чых на­быць ро­да­вае гняз­до Ва­ло­ві­чаў не знай­шло­ся.

Ця­гам 2012-2013 га­доў бы­лі пра­ве­дзе­ны пра­цы па асу­шэн­ні і ачыш­чэн­ні са­жа­лак. Што ж да са­мой гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці, то пер­шыя су­ця­ша­ль­ныя на­ві­ны з’яві­лі­ся ў 2013 го­дзе. Та­ды ў пуб­лі­ка­цыі Свят­ла­ны Му­ры­най у га­зе­це “Гро­дзен­ская пра­ўда” быў пад­ра­бяз­на рас­пі­са­ны план вяр­тан­ня па­ла­ца­ва­га ком­плек­су да жыц­ця. У ім ся­род інша­га быў ша­ка­ва­ль­ны для гіс­то­ры­каў пункт аб “вы­зва­лен­ні” па­ла­ца ад “ман­сар­ды”, якая ні­бы­та бы­ла над­бу­до­вай са­вец­ка­га ча­су. Аку­рат аб гэ­тым ня­ўда­лым ра­шэн­ні мы зга­да­лі ў па­чат­ку арты­ку­ла. Улас­на ка­жу­чы, бы­ло аб чым спра­чац­ца. Да­стат­ко­ва бы­ло гля­нуць на фор­мы да­хаў пад­обных рэ­зі­дэн­цый та­го ча­су ды звяр­нуц­ца да іншых пра­ектаў архі­тэк­та­ра Джу­зэ­пэ Са­ка. Спрэч­ка гіс­то­ры­каў і ама­та­раў за­вяр­шы­ла­ся пе­ра­мо­гай пер­шых.

Што ж па­вод­ле мер­ка­ван­ня но­вых гас­па­да­роў па­ві­нен быў уяў­ляць са­бой па­ла­ца-па­рка­вы ком­плекс “Свяцк” па­сля рэ­стаў­ра­цыі і пры­ста­са­ван­ня?

У са­мім па­ла­цы, дзе ра­ней бы­ла акта­вая за­ла, па­ві­нен быў раз­мяс­ціц­ца рэ­ста­ран. Га­ле­рэі, якія лу­чаць па­лац з афі­цы­на­мі (флі­ге­ля­мі), му­сі­лі пе­ра­тва­рыць у зі­мо­вы сад. У гас­па­дар­чых па­бу­до­вах ХІХ ста­год­дзя пла­на­ва­ла­ся ад­крыць ка­вяр­ню, стай­ню і куз­ню, у якой кож­ны ахво­чы мог бы пан­азі­раць за пра­цай ка­ва­ля. Ва­лу­ны, за­кі­ну­тыя ў Свяцк ле­да­ві­ком ты­ся­чы га­доў та­му, ду­ма­лі пе­ра­мяс­ціць у ство­ра­ны на тэ­ры­то­рыі ком­плек­су му­зей ка­мя­нёў. Вы­ра­ша­на бы­ло ад­на­віць яшчэ і “рыб­ны цэх”, ства­рыць поле для гу­ль­ні ў кры­кет і мі­ні-го­льф, пра­клас­ці ве­ла­да­рож­ку і сцеж­кі для пе­ша­хо­даў.

Ня­гле­дзя­чы на амбіт­ны, але цал­кам рэ­аліс­тыч­ны план раз­віц­ця, да з’яўлен­ня пер­шых рэ­стаў­ра­цый­ных рыш­та­ван­няў пра­йшло ня­ма­ла ча­су. То­ль­кі на­пры­кан­цы 2016 го­да на тэ­ры­то­рыі ком­плек­су з’явіў­ся інфар­ма­цый­ны стэнд, на якім па­зна­ча­ны да­ты па­чат­ку і за­вяр­шэн­ня ра­бот. Што і як бы­ло зроб­ле­на за пяць га­доў, мы рас­ка­жам у на­ступ­най час­тцы.

Пра­цяг бу­дзе.

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар