Крыніцы памяці народа

№ 11 (1554) 12.03.2022 - 18.03.2022 г

Днямі ў Доме прэсы адбылася даволі значная прэс-канферэнцыя, пры­мер­ка­ва­ная да 100-год­дзя На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі і Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Як гіс­та­рыч­ныя кры­ні­цы сён­ня зна­хо­дзяць свой шлях да чы­та­ча, з які­мі но­вы­мі свед­чан­ня­мі бе­ла­рус­кай гіс­то­рыі зна­ёмяць архі­віс­ты і да­след­чы­кі шы­ро­кую аўды­то­рыю і якім чы­нам сён­ня ад­бы­ва­ецца па­пу­ля­ры­за­цыя па­мя­ці аб тра­гіч­ных і лё­са­выз­на­ча­ль­ных падзе­ях мі­ну­лых га­доў? Пра ўсё гэта ішла гаворка між суразмоўцамі на пляцоўцы Дома прэсы.

/i/content/pi/cult/894/18921/12.jpgНа­мес­нік ды­рэк­та­ра вы­да­вец­тва “Бе­ла­русь” Во­ль­га Ва­ні­на рас­па­вя­ла аб вы­да­вец­кіх пра­ектах, звя­за­ных з тэ­ма­ты­кай гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Пра­цяг­ва­ецца вы­пуск вы­дан­няў у се­рыі “Бе­ла­русь па­мя­тае. У імя жыц­ця і мі­ру”, якая рас­па­вя­дае аб падзе­ях Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны і ахвя­рах ма­са­вых за­бой­стваў, здзей­сне­ных аку­пан­та­мі і іх па­ма­га­ты­мі, аб мес­цах ма­са­вай гі­бе­лі і па­ха­ван­ня, ге­та і кан­цла­ге­рах. На чар­зе вы­дан­ні аб та­кіх мясц­інах у Ві­цеб­скай і Ма­гі­лёў­скай аб­лас­цях, аб мін­скім і брэс­цкім ге­та. Удзел бе­ла­ру­саў у Вя­лі­кай Айчын­най і вой­нах іншых ста­год­дзяў у да­ступ­най і па­пу­ляр­най фор­ме рас­кры­ва­ецца так­са­ма ў кні­гах се­рыі “Гіс­то­рыя для шко­ль­ні­каў”, якія вы­хо­дзяць як на бе­ла­рус­кай, так і на рус­кай мо­вах.

Так­са­ма сё­ле­та вы­да­вец­тва ў су­пра­цоў­ніц­тве з Інсты­ту­там гіс­то­рыі На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук і На­цы­яна­ль­ным архі­вам пла­нуе вы­даць кні­гу, пры­све­ча­ную дэ­пу­та­там Вяр­хоў­на­га Са­ве­та БССР пер­ша­га склі­кан­ня, мно­гія з якіх удзе­ль­ні­ча­лі ў Вя­лі­кай Айчын­най вай­не, за­гі­ну­лі пад­час яе аль­бо ўдзе­ль­ні­ча­лі ў па­сля­ва­енным ад­на­ўлен­ні кра­іны. Акра­мя гэ­та­га, у пла­нах вы­да­вец­тва на най­блі­жэй­шы час — вы­дан­ні, пры­све­ча­ныя на­род­на­му ка­лен­да­ру, ва­дзя­ным млы­нам Бе­ла­ру­сі, а так­са­ма бе­ла­рус­ка­му бор­тніц­тву — тра­ды­цый­на­му про­мыс­лу, які ў 2020 го­дзе быў уклю­ча­ны ў Рэ­прэ­зен­та­тыў­ны спіс не­ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны UNESCO.

БЕЗ ТЭР­МІ­НУ ДА­ЎНІ­НЫ

За­гад­чык ад­дзе­ла пуб­лі­ка­цый На­цы­яна­ль­на­га архі­ва Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Свя­тас­лаў Ку­лі­нок пад­крэс­ліў асаб­лі­вую важ­насць архі­ваў у пы­тан­ні за­ха­ван­ня гіс­та­рыч­най спад­чы­ны кра­іны. Але, раз­ам з тым, не менш важ­най за­да­чай з’яўля­ецца так­са­ма па­пу­ля­ры­за­цыя і ўвя­дзен­не архіў­ных кры­ніц у на­ву­ко­вы аб­арот. Сё­ле­та адзна­ча­ецца не то­ль­кі 100-год­дзе На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі, як ужо згад­ва­ла­ся вы­шэй, але і 100-год­дзе архіў­най га­лі­ны Бе­ла­ру­сі ды 95-год­дзе На­цы­яна­ль­на­га архі­ва.

З мі­ну­ла­га го­да архіў пра­цуе над шас­ці­та­мо­вым вы­дан­нем “Без тэр­мі­ну да­ўні­ны. Бе­ла­русь”, пры­све­ча­ным зла­чын­ствам на­цыс­таў і іх па­ма­га­тых су­праць мір­на­га на­се­ль­ніц­тва на тэ­ры­то­рыі на­шай кра­іны. На гэ­ты мо­мант па­ба­чы­лі свет ужо ча­ты­ры кні­гі гэ­тай се­рыі, якія рас­па­вя­да­юць аб падзе­ях на тэ­ры­то­рыі Ві­цеб­скай, Го­ме­льс­кай, Гро­дзен­скай і Ма­гі­лёў­скай аб­лас­цей, ця­пер пла­ну­ецца вы­пуск та­моў, пры­све­ча­ных Брэс­цкай і Мін­скай аблас­цям. Акра­мя та­го, пад­рых­та­ва­ны ру­ка­піс кні­гі аб ма­са­вым зніш­чэн­ні яўрэ­яў на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі ў га­ды на­цыс­цкай аку­па­цыі, рых­ту­ецца вы­дан­не, якое рас­па­вя­дзе аб ад­на­ўлен­ні сель­скай гас­па­дар­кі Бе­ла­ру­сі ў 1946-1950 гг., а так­са­ма аль­бом “Вы­яўлен­чая твор­часць парт­ызан”, у якім бу­дуць апуб­лі­ка­ва­ныя шмат­лі­кія ма­люн­кі, вы­ка­на­ныя на­род­ны­мі мсціў­ца­мі ў га­ды вай­ны.

У су­пра­цоў­ніц­тве з На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кай анан­су­ецца вы­пуск се­рыі элек­трон­ных му­ль­ты­ме­дый­ных вы­дан­няў “НЭП у БССР” і “Пе­ра­ся­лен­цы з БССР” — апош­няя пры­све­ча­ная ўдзе­лу бе­ла­ру­саў у міг­ра­цый­ных пра­цэ­сах на тэ­ры­то­рыі СССР у па­сля­ва­енны час, у тым лі­ку ў асва­енні ца­лін­ных зем­ляў Ка­зах­ста­на, пе­ра­ся­лен­ні ў Ка­рэ­ла-Фін­скую Са­вец­кую Са­цы­яліс­тыч­ную Рэ­спуб­лі­ку, Ка­лі­нін­град­скую воб­ласць і іншыя рэ­гі­ёны Са­вец­ка­га Са­юза.

АД­НА­ЎЛЕН­НЕ І ВЯР­ТАН­НЕ

Сё­ле­та На­цы­яна­ль­ная біб­лі­ятэ­ка адзна­чае 100-год­дзе з дня свай­го за­сна­ван­ня. Зу­сім ня­даў­на ко­ль­касць да­ку­мен­таў у ка­лек­цы­ях біб­лі­ятэ­кі да­сяг­ну­ла дзе­ся­ці мі­ль­ёнаў. Тут за­хоў­ва­юцца ары­гі­на­ль­ныя архіў­ныя да­ку­мен­ты, ру­ка­піс­ныя і дру­ка­ва­ныя кні­гі за мно­гія ста­год­дзі бе­ла­рус­кай гіс­то­рыі, га­зе­ты, фо­та­здым­кі, афі­шы, пла­ка­ты, якія з’яўля­юцца каш­тоў­ны­мі свед­чан­ня­мі аб на­шай мі­нуў­шчы­не.

Тра­гіч­ныя гіс­та­рыч­ныя падзеі роз­ных ста­год­дзяў пры­вя­лі да та­го, што да­лё­ка не ўсе та­кія кры­ні­цы і артэ­фак­ты ўда­ло­ся збе­раг­чы — так, на­прык­лад, яшчэ пе­рад па­чат­кам Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны ў фон­дах Дзяр­жаў­най біб­лі­ятэ­кі БССР на­ліч­ва­ла­ся ка­ля двух мі­ль­ёнаў да­ку­мен­таў, з якіх па­сля вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад аку­пан­таў за­ха­ва­ла­ся, на жаль, то­ль­кі ка­ля трох­сот двац­ца­ці ты­сяч — не
бо­льш за шас­нац­цаць пра­цэн­таў ад да­ва­еннай ко­ль­кас­ці. Астат­няе бы­ло зніш­ча­на аль­бо вы­ве­зе­на гіт­ле­раў­ца­мі. Та­му сён­ня ад­ной з га­лоў­ных за­дач На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі з’яўля­ецца не то­ль­кі за­ха­ван­не, але і ад­на­ўлен­не ды вяр­тан­не стра­ча­най спад­чы­ны.

РАС­САК­РЭ­ЧА­НЫЯ СТА­РОН­КІ

У меж­ах адзна­чэн­ня Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кай Бе­ла­ру­сі ла­дзіц­ца цыкл лек­цый “Кры­ні­цы гіс­та­рыч­най па­мя­ці”, у рам­ках яко­га най­леп­шыя экс­пер­ты па гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі рас­кры­ва­юць тыя ці іншыя тэ­мы з на­шай мі­нуў­шчы­ны. Сус­трэ­чы ла­дзяц­ца як ужы­вую, так і ў анлайн-фар­ма­це, та­му пры­цяг­ва­юць ува­гу со­цень і ты­сяч гле­да­чоў, бо ві­дэ­аза­пі­сы лек­цый за­ста­юцца да­ступ­ны­мі на ві­дэ­ака­на­ле біб­лі­ятэ­кі. Так, ужо ад­бы­лі­ся сус­трэ­чы, пры­све­ча­ныя раз­на­стай­ным ві­дам кры­ніц ве­даў аб мі­ну­лым, та­кім як ле­та­пі­сы, ста­ра­даў­няя мас­тац­кая лі­та­ра­ту­ра, кар­ты, эпіг­ра­фі­ка і та­па­ні­мі­ка.

Чар­го­вая лек­цыя, якая ад­бы­ла­ся 23 лю­та­га, у Дзень аб­арон­цаў Айчы­ны, не­вы­пад­ко­ва бы­ла пры­све­ча­ная та­ко­му ці­ка­ва­му ві­ду кры­ніц па гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, як апе­ра­тыў­ныя і раз­вед­ва­ль­ныя звод­кі Бе­ла­рус­ка­га шта­ба парт­ызан­ска­га ру­ху. Як рас­па­вёў да­клад­чык, за­гад­чык ад­дзе­ла пуб­лі­ка­цый На­цы­яна­ль­на­га архі­ва Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Свя­тас­лаў Ку­лі­нок, яшчэ на па­чат­ку 2000-х га­доў гэ­ты ма­сіў кры­ніц зна­хо­дзіў­ся пад гры­фам “Зу­сім сак­рэт­на” і быў не­да­сяж­ны для шы­ро­ка­га ко­ла да­след­чы­каў. Для па­ра­ўнан­ня — у Рас­ійскай Фе­дэ­ра­цыі, на­прык­лад, час­тка ана­ла­гіч­ных да­ку­мен­таў за­ста­ецца за­сак­рэ­ча­най да­гэ­туль.

Бе­ла­рус­кі штаб парт­ызан­ска­га ру­ху быў ство­ра­ны 9 ве­рас­ня 1942 го­да, і ўжо не­ўза­ба­ве быў вы­зна­ча­ны пры­клад­ны спіс звес­так, якія му­сі­лі быць ад­люс­тра­ва­ныя ў яго раз­вед­ва­ль­ных звод­ках: звес­ткі аб пла­на­ва­ных кар­ных апе­ра­цы­ях аку­пан­таў су­праць парт­ызан, аб дыс­ла­ка­цыі гар­ні­зо­наў, кар­ных атра­даў і па­лі­цэй­скіх час­так, раз­мяш­чэн­не шта­боў і ка­мен­да­тур, аэ­рад­ро­маў, скла­доў, баз, вай­ско­вай тэх­ні­кі, аб­арон­чых збу­да­ван­няў, пра­мыс­ло­вых прад­пры­емстваў, ра­дыё­стан­цый і вуз­лоў су­вя­зі, ла­ге­раў ва­енна­па­лон­ных, аб’ектаў су­пра­ць­па­вет­ра­най аб­аро­ны, школ для пад­рых­тоў­кі аген­таў ня­мец­кіх спец­служб.

Так­са­ма ці­ка­ві­лі парт­ызан­скае кі­раў­ніц­тва рэ­жым ру­ху па да­ро­гах і інфар­ма­цыя аб да­ку­мен­тах, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся для ідэн­ты­фі­ка­цыі асо­бы на аку­па­ва­ных тэ­ры­то­ры­ях. У звод­ках рас­кры­ва­лі­ся і та­кія ма­ла­вя­до­мыя тра­гіч­ныя ста­рон­кі вай­ны, як дзей­насць раз­вед­ва­ль­ных школ, у якіх аку­пан­ты рых­та­ва­лі аген­таў з лі­ку дзя­цей і пад­лет­каў, аль­бо ме­рап­ры­емствы так зва­най “Акцыі 1005”, у рам­ках якой на­цыс­ты імкну­лі­ся за­цер­ці сля­ды сва­іх зла­чын­стваў, экс­гу­му­ючы і зніш­ча­ючы це­лы ахвяр у мес­цах ма­са­ва­га зніш­чэн­ня мір­на­га жы­хар­ства.

Дзей­насць па збе­ра­жэн­ні і па­пу­ля­ры­за­цыі гіс­та­рыч­ных кры­ніц з’яўля­ецца асно­вай за­ха­ван­ня па­мя­ці аб мі­ну­лым. З ці­каў­нас­ці да іх, з іх уваж­лі­ва­га і ўдум­лі­ва­га вы­ву­чэн­ня, су­па­стаў­лен­ня роз­ных кры­ніц, кры­тыч­на­га стаў­лен­ня да іх па­чы­на­ецца сап­раў­дная лю­боў да гіс­то­рыі сва­іх зям­лі і на­ро­да, фар­мі­ру­ецца па­ша­на да про­дкаў і іх здзяй­снен­няў. А ма­ючы моц­ныя ка­ра­ні ў мі­ну­лым, на­мно­га ляг­чэй упэў­не­на ад­чу­ваць ся­бе ў су­час­нас­ці і гля­дзець у бу­ду­чы­ню.