Згодна з часткай 2 артыкула 142 змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 (Рашэнне Рэспубліканскага рэферэндуму 27 лютага 2022 года ад 4 сакавіка 2022 г.), на працягу двух гадоў пасля ўступлення ў сілу змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі законы, якія прадугледжаны ў Канстытуцыі, указы і распараджэнні Прэзідэнта павінны быць прыведзены ў адпаведнасць з Канстытуцыяй.
Плануецца ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у наступныя нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь: Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, Закон Рэспублікі Беларусь “Аб змяненні законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання” і інш. Гэтыя змяненні і дапаўненні ўключаны ў План падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2022 год, зацверджаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2021 года № 508.
Таксама прадугледжана прыняцце новага Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Усебеларускім народным сходзе”. Прычым, згодна з артыкулам 144 змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 (Рашэнне Рэспубліканскага рэферэндуму 27 лютага 2022 года ад 4 сакавіка 2022 г.), Закон, які вызначае кампетэнцыю, парадак фарміравання і дзейнасці Усебеларускага народнага сходу, будзе прыняты на працягу года з дня ўступлення ў сілу змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі.
Важна тое, што ў новай Канстытуцыі, якая набудзе моц ужо 15 сакавіка 2022 года, замацаваны статус Усебеларускага народнага сходу. Згодна з артыкулам 891 змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 г. (Рашэнне Рэспубліканскага рэферэндуму 27 лютага 2022 года ад 4 сакавіка 2022 г.), Усебеларускі народны сход з’яўляецца вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя. Менавіта гэты орган будзе вызначаць стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечваць непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду. Кіраўнік дзяржавы на ўрачыстай цырымоніі падпісання Рашэння Рэспубліканскага рэферэндуму па змяненнях і дапаўненнях у Канстытуцыю краіны сказаў, што наданне УНС канстытуцыйнага статусу стала актам гістарычнай справядлівасці.
Акрамя таго, планам прадугледжваецца падрыхтоўка канцэпцыі Кодэкса аб ахове здароўя, які адлюстроўвае палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
У сувязі з гэтым абедзве палаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чакае плённая работа ў сферы нарматворчай дзейнасці. Праекты новых нарматыўных прававых актаў, а таксама праекты нарматыўных прававых актаў аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у дзейныя нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь будуць прадметам разгляду на сесіях Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Людміла ГОЛУБЕВА, загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрфака БДУ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт