Якімі цікавосткамі музейшчыкам варта вабіць наведвальніка?

№ 11 (1554) 12.03.2022 - 18.03.2022 г

Музеі Беларусі: планы платных паслуг, новыя праекты і ўвага да школьніцтва
Пры­язджа­ючы ў роз­ныя рэ­гі­ёны Бе­ла­ру­сі, за­ўсё­ды імкну­ся на­ве­даць ра­ённы ці аб­ласны му­зей. Ме­на­ві­та там, у му­зей­ных уста­новах, мож­на не то­ль­кі да­ве­дац­ца пра гіс­то­рыю го­ра­да ці га­рад­ско­га па­сёл­ка, па­ўзі­рац­ца ў ад­мет­ныя артэ­фак­ты і ці­ка­вос­ткі, але і паба­чыць, якім чы­нам му­зей­шчы­кі пра­цу­юць з сён­няш­нім, звы­чай­на рас­пеш­ча­ным Інтэрнэ­там, на­вед­ва­ль­ні­кам. Та­му пры на­вед­ван­ні му­зе­яў ад­ра­зу пы­таю ў су­пра­цоў­ні­каў пра ці­ка­выя му­зей­ныя пра­екты, вір­ту­аль­ныя экскур­сіі, QR-ко­ды і іншыя ноу-хау, што пры­жылі­ся (ці не пры­жы­лі­ся) на ўрад­лі­вай ра­ённай гле­бе. І не так важ­на, ці бу­дзе гэ­та са­ма­стойная іні­цы­яты­ва, ці акцыя з удзе­лам парт­нё­раў ды спон­са­раў. Га­лоў­нае, што дзей­насць пад­обнай уста­но­вы ад­ра­зу па­ўстае крэ­атыў­най, ці­ка­вай, жы­вой, звер­ну­тай да яўных і ўяў­ных на­вед­ва­ль­ні­каў. А іна­чай як пра му­зей да­веда­ецца знач­ная ко­ль­касць лю­дзей — бу­ду­чых на­вед­ва­ль­ні­каў экс­па­зі­цый­ных за­лаў і, магчы­ма, бу­ду­чых ад­да­ных сяб­роў на­ват у ча­сы сус­вет­най пан­дэ­міі? Та­му і сён­няш­ні арты­кул пра дзей­насць му­зеяў роз­ных рэ­гі­ёнаў Бе­ла­ру­сі ў пер­шую чар­гу быў скі­ра­ва­ны на по­шук но­ва­га, не­стан­дартна­га, ці­ка­ва­га і ад­мет­на­га. Хоць, на­ту­ра­ль­на, і пра пла­ны плат­ных па­слуг, і пра вы­ста­вы, і пра аліч­боў­ку му­зей­на­га фон­ду так­са­ма пага­ва­рыць з ма­імі су­раз­моў­ца­мі ўда­ло­ся. Але пра ўсё — па па­ра­дку.

/i/content/pi/cult/894/18915/6.jpgПРАЕКТ ЗА ПРАЕКТАМ

Не бу­ду сцвяр­джаць вя­до­мую ісці­ну пра тое, што ці­ка­вая і ад­мет­ная дзей­насць, а так­са­ма но­выя фор­мы ра­бо­ты — пры­яры­тэт для шмат­лі­кіх му­зей­ных уста­ноў кра­іны. Пры­вя­ду то­ль­кі фак­ты. На­прык­лад, су­пра­цоў­ні­кі Мсціс­лаў­ска­га ра­ённа­га гіс­то­ры­ка-архе­ала­гіч­на­га му­зея шу­ка­юць і зна­хо­дзяць пад­обныя но­выя фор­мы ра­бо­ты здаў­на. Так, у Мсціс­лаў­лі, што на Ма­гі­лёў­шчы­не, як вя­до­ма, ёсць За­мка­вая га­ра, на якой пра­цуе за­кан­сер­ва­ва­ны рас­коп ста­ра­даў­ня­га га­ра­дзіш­ча, дзе мож­на па­ба­чыць рэ­шткі куз­ні, до­ма і ста­ра­жыт­ную драў­ля­ную мас­та­вую, па якой ха­дзі­лі на­шы про­дкі яшчэ ў XII ста­год­дзі.

Не вар­та і ка­заць, што ўсім гэ­тым ве­ль­мі ці­ка­вяц­ца шко­ль­ні­кі і звы­чай­ныя ту­рыс­ты, бо кож­на­му хо­чац­ца ад­чуць ся­бе хоць бы на па­ру хві­лін сап­раў­дным архе­ола­гам і шу­ка­ль­ні­кам ста­ра­даў­ніх скар­баў ды артэ­фак­таў. Ба­ла­зе ў архе­ала­гіч­ным му­зеі мож­на па­ба­чыць та­кія ўні­ка­ль­ныя экс­па­на­ты, як ша­рык для гу­ль­ні ў мур­мен­шпіль (зем­ля­ны бі­ль­ярд, па­пу­ляр­ны ся­род ня­мец­кіх най­мі­таў у ча­сы Ся­рэд­ня­веч­ча), фраг­мент па­за­ло­ча­на­га араб­ска­га куф­ля з араб­скай вяз­зю, фраг­мен­ты бран­за­ле­таў, шмат­лі­кія ма­не­ты з ге­ра­ль­дыч­ны­мі ма­люн­ка­мі ды мно­гае іншае.

А яшчэ ле­тась ва ўста­но­ве ку­ль­ту­ры пра­йшла тра­ды­цый­ная акцыя “Ноч му­зе­яў”. У пра­гра­ме ме­рап­ры­емства, якое на­зы­ва­ла­ся “Лаў­ка зна­ха­ра”, кож­ны ахвот­ны мог па­ўдзе­ль­ні­чаць у роз­ных вік­та­ры­нах, па­каш­та­ваць на­ту­ра­ль­ныя чаі з ра­мон­ка, лі­пы, свя­та­янні­ка, эхі­на­цэі ды іншых зё­лак, а так­са­ма да­ве­дац­ца бо­льш пад­ра­бяз­на пра гіс­то­рыю ўзнік­нен­ня аптэк на Мсціс­лаў­шчы­не.

—Так­са­ма мы су­пра­цоў­ні­ча­ем з мясц­овым Цэн­трам са­цы­яль­най аб­аро­ны на­се­ль­ніц­тва, ла­дзім су­мес­на з ім вір­ту­аль­ныя экс­кур­сіі па го­ра­дзе і па Бе­ла­ру­сі, — ка­жа стар­шы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік му­зея Іры­на Ма­ль­ко. — А яшчэ ня­даў­на пад­пі­са­лі да­мо­ву аб су­пра­цоў­ніц­тве з гіс­то­ры­ка-лі­та­ра­тур­ным ча­со­пі­сам “Стран­ник” з рас­ійска­га Сма­лен­ска, пра­во­дзім з імі су­мес­ныя акцыі асвет­ніц­ка­га кі­рун­ку.

На­ту­ра­ль­на, пра­цу­юць тут ця­гам го­да і шмат­лі­кія ка­мер­цый­ныя вы­ста­вы, якія пры­цяг­ва­юць ува­гу шмат­лі­кіх на­вед­ва­ль­ні­каў. А яшчэ му­зей­шчы­кі актыў­на ўдзе­ль­ні­ча­юць у рэ­спуб­лі­кан­скіх акцы­ях, на­прык­лад у кон­кур­се “Па­знай Бе­ла­русь”.

Гэ­так жа ня­спын­на пра­цу­юць і ў Ваў­ка­выс­кім ва­енна-гіс­та­рыч­ным му­зеі імя П. І. Баг­ра­ці­ёна, што на Гро­дзен­шчы­не. Як ка­жа га­лоў­ны за­ха­ва­ль­нік фон­даў уста­но­вы Во­ль­га Су­ета, ле­тась яны ла­дзі­лі і тра­ды­цый­ныя вы­ста­вы, і ка­мер­цый­ныя акцыі, і вы­ста­вы ад­на­го дня, і чы­та­лі лек­цыі для шко­ль­ні­каў. Так­са­ма, згод­на з пла­нам, ад­бы­ва­ла­ся пра­ца па аліч­боў­цы і па­шпар­ты­за­цыі му­зей­ных прад­ме­таў. А з мясц­овым Цэн­трам ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці быў зла­джа­ны ці­ка­вы этна-пра­ект “Бе­ла­рус­кая ха­та гас­ця­мі ба­га­та”, на які за­ві­та­ла шмат гас­цей. Тут мож­на бы­ло па­ба­чыць са­ма­тка­ныя па­ясы Ваў­ка­выш­чы­ны, па­ўдзе­ль­ні­чаць у бе­ла­рус­кіх на­род­ных гу­ль­нях і май­стар-кла­сах па по­бы­та­вых тан­цах, па­ўзі­рац­ца ў аўтэн­тыч­ныя ста­ра­даў­нія пры­ла­ды хат­ня­га по­бы­ту ды па­ба­чыць шмат ці­ка­ва­га.

— З гэ­тай пры­чы­ны мы знач­на пе­ра­вы­ка­на­лі план плат­ных па­слуг, — ка­жа Во­ль­га Су­ета. — На­прык­лад, ле­тась мы па­він­ны бы­лі за­ра­біць па­вод­ле пла­на ка­ля 9 ты­сяч руб­лёў, а па фак­це ў нас атры­ма­ла­ся па­клас­ці ў скар­бон­ку пла­на плат­ных па­слуг 22 ты­ся­чы руб­лёў. Як ка­жуць, роз­ні­ца ад­чу­ва­ль­ная. Але ж, на­ту­ра­ль­на, спы­няц­ца на да­сяг­ну­тым мы не збі­ра­емся.

Так, ужо сё­ле­та, як ка­жа Во­ль­га Су­ета, яны змаг­лі пры­цяг­нуць ува­гу мясц­овых шко­ль­ні­каў да свай­го пі­лот­на­га пра­екта, зла­джа­на­га ў Год гіс­та­рыч­най па­мя­ці, і пад­пі­са­лі дзе­сяць да­моў са шко­ла­мі. На­ту­ра­ль­на, гэ­та то­ль­кі па­ча­так пра­цы, бо і год то­ль­кі рас­па­чаў­ся.

/i/content/pi/cult/894/18915/7.jpgПЛАН БЕЗ ПРА­БЛЕМ

Ня­гле­дзя­чы на не­спры­яль­нае эпі­дэ­мі­яла­гіч­нае ста­но­віш­ча, звя­за­нае з рас­паў­сю­джан­нем Covid-19, лі­та­ра­ль­на ўсе му­зей­ныя ўста­но­вы, ку­ды да­тэ­ле­фа­на­ва­ла­ся “К”, вы­ка­на­лі і на­ват пе­ра­вы­ка­на­лі план плат­ных па­слуг 2021 го­да.

Як гэ­та атры­ма­ла­ся? Шля­хі тут бы­лі роз­ныя — дзе­сь­ці ла­дзі­лі бо­льш ка­мер­цый­ных вы­стаў, а ў іншых уста­но­вах зра­бі­лі акцэнт на пры­цяг­нен­не ўва­гі шко­ль­ні­каў праз вы­язныя ме­рап­ры­емствы і дэ­ман­стра­цыю сва­іх маг­чы­мас­цей на­ву­чэн­цам школ і ка­ле­джаў. А, на­прык­лад, на Мін­шчы­не, ва Уз­дзен­скім гіс­то­ры­ка-кра­язнаў­чым му­зеі, як адзна­чы­ла ды­рэк­тар уста­но­вы Та­ма­ра Лух­вер­чык, шмат гро­шай пры­нес­ла пра­вя­дзен­не раз­авых тэ­ма­тыч­ных ме­рап­ры­емстваў — на­прык­лад, Гу­кан­не вяс­ны ці пра­вя­дзен­не Ка­ля­даў. Спра­ва ў тым, што кві­ток на пад­обныя акцыі каш­туе да­ра­жэй, чым пры звы­чай­ным на­вед­ван­ні му­зея. Та­му, хоць з на­вед­ван­нем му­зея ёсць пэў­ныя цяж­кас­ці — ко­ль­касць гас­цей кры­ху змен­шы­ла­ся, — му­зей­шчы­кі змаг­лі вы­ка­наць план плат­ных па­слуг на 120 пра­цэн­таў.

— Так­са­ма мы до­сыць актыў­на пры­сут­ні­ча­ем у са­цы­яль­ных сет­ках і на ві­дэ­ахос­тын­гу YouTube, — ка­жа Та­ма­ра Лух­вер­чык. — Да та­го ж, каб пры­ва­біць да ся­бе гас­цей, мы так­са­ма зра­бі­лі вір­ту­аль­ны 3D-тур па му­зеі ў Інтэр­нэ­це, які мо­жа па­гля­дзець лю­бы ахвот­ны ў Се­ці­ве.

Да сло­ва, ня­даў­на, у лю­тым, у Уз­дзен­скім ра­ённым гіс­то­ры­ка-кра­язнаў­чым му­зеі пра­йшла су­мес­ная ча­со­вая экс­па­зі­цыя Мін­ска­га аб­лас­но­га кра­язнаў­ча­га му­зея і дзяр­жаў­ных му­зе­яў Мін­скай воб­лас­ці “Ты з За­ход­няй, я з Усход­няй”, пры­мер­ка­ва­ная да Дня на­род­на­га адзін­ства. На вы­ста­ве праз фа­таг­ра­фіі і да­ку­мен­ты дэ­ман­стра­ва­лі­ся па­лі­тыч­ныя, са­цы­яль­на-эка­на­міч­ныя і ку­ль­тур­ныя пра­цэ­сы, якія ад­бы­ва­лі­ся ў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі па­сля пад­пі­сан­ня Рыж­скай мір­най да­мо­вы ў 1921 го­дзе, а так­са­ма падзеі 1939 го­да.

А ў Дра­гі­чын­скім ва­енна-гіс­та­рыч­ным му­зеі імя Д. К. Удо­ві­ка, што зна­хо­дзіц­ца ў Брэс­цкай воб­лас­ці, ле­тась, як ка­жа га­лоў­ны за­ха­ва­ль­нік фон­даў уста­но­вы Ла­ры­са Гай­чук, хоць і зні­зі­ла­ся ко­ль­касць груп на­вед­ва­ль­ні­каў, лю­дзі ішлі бес­пе­ра­пын­на.

— Гру­пы ідуць ма­ла­лі­кія, па пяць-дзе­сяць ча­ла­век, але гэ­та ад­бы­ва­ецца па­ста­янна, бо дзве­ры сва­ёй уста­но­вы мы не за­чы­ня­лі і ра­бі­лі ўсё, каб да нас не пе­ра­пы­ня­ла­ся плынь лю­дзей, — ка­жа Ла­ры­са Гай­чук. — Та­му, на­ту­ра­ль­на, змаг­лі і пе­ра­вы­ка­наць план плат­ных па­слуг, а так­са­ма, спа­дзя­юся, за­ці­ка­віць на­шы­мі акцы­ямі но­вых сяб­роў і ама­та­раў гіс­то­рыі. Да­дам, што сё­ле­та наш му­зей быў пры­зна­ны леп­шым ся­род уста­ноў ку­ль­ту­ры ра­ёна ў 2021 го­дзе.

Зра­зу­ме­ла, што ва ўста­но­ве не пе­ра­пы­ня­ла­ся і не­пас­рэд­ная му­зей­ная пра­ца. На­прык­лад, бы­лі аліч­ба­ва­ныя 10 пра­цэн­таў му­зей­на­га фон­ду, а яшчэ сю­ды актыў­на пры­но­сі­лі роз­ныя ці­ка­выя артэ­фак­ты, якія по­тым ста­на­ві­лі­ся ці­ка­вы­мі прад­ме­та­мі ў не­ка­то­рых экс­па­зі­цый­ных за­лах.

На­прык­лад, ле­тась не­абы­яка­выя жы­ха­ры Дра­гі­чы­на пе­рад­алі ў му­зей пад­су­мак сал­да­та ча­соў яшчэ Пер­шай сус­вет­най вай­ны. А яшчэ фон­ды му­зея па­поў­ні­лі­ся ве­ль­мі каш­тоў­ным з гіс­та­рыч­на­га пун­кту гле­джан­ня артэ­фак­там — ста­ра­жыт­ным ка­мен­ным ру­бі­лам. Гэ­ты прад­мет пры­нёс жы­хар вёс­кі Ліп­ні­кі Ва­сіль Кі­вель. Па яго сло­вах, гэ­тае ка­мен­нае ру­бі­ла (ста­ра­жыт­ную ка­мен­ную ся­ке­ру) ён вы­пад­ко­ва знай­шоў на бе­ра­зе ме­лі­яра­цый­на­га ка­на­ла ў грун­це, ка­лі на­зі­раў за пра­цай экс­ка­ва­та­ра, які чыс­ціў рэ­чыш­ча. Так што, як бач­на, артэ­фак­ты сён­ня мож­на знай­сці і вы­пад­ко­ва, і кож­на­му ама­та­ру сі­вой да­ўні­ны, а не то­ль­кі пра­фе­сій­на­му архе­ола­гу.

А яшчэ му­зей­шчы­кі ла­дзі­лі ця­гам го­да і шмат раз­на­стай­ных экс­кур­сій. Так, ад­ным з са­мых па­пу­ляр­ных ту­рыс­тыч­ных мар­шру­таў, які рас­пра­ца­ва­ны Дра­гі­чын­скім ва­енна-гіс­та­рыч­ным му­зе­ем, з’яў­ля­ецца гіс­то­ры­ка-эка­ла­гіч­нае пад­арож­жа па па­ўднё­вай час­тцы Дра­гі­чын­ска­га ра­ёна. Ту­рыс­ты на­вед­ва­юць ста­рыя га­рад­скія мо­гіл­кі, по­тым едуць у вёс­ку Бра­шэ­ві­чы, дзе мес­ціц­ца дэн­дра­парк і ёсць ва­ль­еры з дзі­кі­мі жы­вё­ла­мі, а так­са­ма на­вед­ва­юць вёс­ку За­ка­зель са зна­ка­мі­тай кап­лі­цай-па­ха­ва­ль­няй ро­ду Ажэш­каў ды іншыя ці­ка­выя мясц­іны. Так што і спеш­ча­на­му ту­рыс­ту на Дра­гі­чын­шчы­не ёсць на што па­гля­дзець, не ка­жу­чы ўжо пра зна­ка­мі­ты Му­зей на­род­най твор­час­ці “Без­дзеж­скі фар­ту­шок”, у якім “К” бы­ва­ла не раз і ку­ды яшчэ не­адной­чы за­ві­тае...

ШКО­ЛЫ Ў ДА­ПА­МО­ГУ

На­ту­ра­ль­на, не ўсю­ды му­зей­ная пра­ца ад­бы­ва­ецца так лёг­ка, як гэ­та­га ха­це­ла­ся б. Ча­сам гэ­та­му пе­ра­шка­джа­юць і аб’ектыў­ныя пры­чы­ны, на­прык­лад ра­мон­тныя ра­бо­ты. Так, Му­зей ба­явой сад­руж­нас­ці ў Рас­онах, што на Ві­цеб­шчы­не, па­куль зна­хо­дзіц­ца на ма­дэр­ні­за­цыі, і яго дзве­ры за­чы­не­ны для на­вед­ва­ль­ні­каў. Але му­зей­шчы­кі актыў­на пра­цу­юць на вы­язных ме­рап­ры­емствах, ка­лі за­віт­ва­юць у шко­ль­ныя ўста­но­вы га­рад­ско­га па­сёл­ка і сель­скія шко­лы.

— Так­са­ма мы ла­дзім тэ­ма­тыч­ныя вы­ста­вы, на­прык­лад да Тыд­ня па­мя­ці Пят­ра Мі­ро­на­ві­ча Ма­шэ­ра­ва, да Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці, — адзна­чы­ла ды­рэк­тар уста­но­вы На­тал­ля Мак­сі­мен­ка. — Да та­го ж на­шы су­пра­цоў­ні­кі ла­дзяць для ўсіх ахвот­ных квэс­ты, а так­са­ма тэ­ма­тыч­ныя агляд­ныя экс­кур­сіі па Рас­онах.

Да­рэ­чы, яшчэ ле­тась у га­рад­скім па­сёл­ку ад­бы­ла­ся прэ­зен­та­цыя вы­ста­вач­на­га пра­екта, пры­све­ча­на­га Яну Бар­шчэў­ска­му, які, як вя­до­ма, на­ра­дзіў­ся ў вёс­цы Му­ра­гі Рас­онска­га ра­ёна. На гіс­та­рыч­ную ра­дзі­му да­ста­ві­лі артэ­факт — над­ма­гі­ль­ную плі­ту з мес­ца па­ха­ван­ня вя­до­ма­га па­эта і пі­сь­мен­ні­ка. Уні­ка­ль­ная маг­чы­масць уба­чыць над­ма­гі­ль­ную плі­ту Яна Бар­шчэў­ска­га з’яві­ла­ся ў жы­ха­роў Рас­оншчы­ны дзя­ку­ючы су­пра­цоў­ніц­тву кі­раў­ніц­тва ра­ёна з фон­дам імя Ма­рыі Маг­да­ле­ны Ра­дзі­віл і па­со­льс­твам Укра­іны ў Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь.

І на­пас­ле­дак яшчэ не­ка­ль­кі слоў пра Бра­гін­скі гіс­та­рыч­ны му­зей з кар­цін­най га­ле­рэ­яй, што на Го­ме­льш­чы­не. Як за­пэў­ні­лі мя­не су­пра­цоў­ні­кі, сён­ня тут актыў­на пра­во­дзіц­ца пра­ца са шко­ль­ні­ка­мі, для якіх ла­дзяц­ца шмат­лі­кія экс­кур­сіі па экс­па­зі­цый­ных за­лах. Да та­го ж, як ка­жа га­лоў­ны за­ха­ва­ль­нік фон­даў уста­но­вы Але­на Ба­ло­бан, яны зна­хо­дзяць но­выя фор­мы ра­бо­ты з на­вед­ва­ль­ні­ка­мі і ла­дзяць ці­ка­выя тэ­ма­тыч­ныя акцыі. Так, у сту­дзе­ні для за­ці­каў­ле­ных у сце­нах му­зея па­ста­ві­лі бат­ле­ечны спек­такль, а да 8 са­ка­ві­ка тут бы­ла ад­кры­та вы­ста­ва “Воб­раз жан­чы­ны”. А яшчэ ў му­зеі пра­во­дзяць шмат­лі­кія вы­ста­вы, на­прык­лад пры­све­ча­ныя ва­еннай тэ­ма­ты­цы ці Дню на­род­на­га адзін­ства.

Як бач­на, у му­зе­ях Бе­ла­ру­сі сён­ня ёсць шмат ці­ка­ва­га і ад­мет­на­га. А іна­чай про­ста і не мо­жа быць. Бо на­ват у не­спры­яль­ных эпі­дэ­мі­яла­гіч­ных умо­вах му­зей­шчы­кі кра­іны не спы­ня­юцца ў сва­ім крэ­атыў­ным па­мкнен­ні пры­ду­маць не­шта но­вае, ад­мет­нае, уні­ка­ль­нае, каб пры­цяг­нуць ува­гу на­вед­ва­ль­ні­каў, каб за­ці­ка­віць сва­ёй пра­цай і дзей­нас­цю. І гэ­та, на­ту­ра­ль­на, не мо­жа не ра­да­ваць.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"