Ста­рыя га­дзін­ні­кі яшчэ ідуць

№ 11 (1554) 12.03.2022 - 18.03.2022 г

Калі калекцыянеры — партнёры
Пад бой ку­ран­таў і ку­ка­ван­не зя­зю­лі ў Смар­гон­скім гіс­то­ры­ка-кра­язнаў­чым му­зеі ад­кры­ла­ся вы­ста­ва “Да­вай­це зве­рым га­дзін­ні­кі”. Упер­шы­ню сваю ка­лек­цыю га­дзін­ні­каў і гуч­на­га­ва­ры­це­ляў прад­ста­віў жы­хар Смар­го­ні Ва­ле­рый Мя­дзве­дзеў. Бо­льш за 20 на­сцен­ных (у тым лі­ку 14 — з бо­ем), па­ўта­ры со­тні на­сто­ль­ных і пры­клад­на сто­ль­кі ж жа­но­чых і муж­чын­скіх на­руч­ных га­дзін­ні­каў, а так­са­ма бо­льш за со­тню гуч­на­га­ва­ры­це­ляў ча­со­ва па­ся­лі­лі­ся ў ма­лой вы­ста­вач­най за­ле му­зея.

/i/content/pi/cult/894/18913/4.jpgЛЕ­ЧЫЦЬ НЕ ТО­ЛЬ­КІ ЛЮ­ДЗЕЙ

Ва­ле­рый Ула­дзі­мі­ра­віч у Бе­ла­ру­сі жы­ве з 2003 го­да, а ро­дам — з Пер­мска­га краю, з го­ра­да Чу­са­вы. Па пра­фе­сіі ён мед­ык, пра­цуе ў Ашмян­скім цэн­тры гі­гі­ены і эпі­дэ­мі­яло­гіі, а ў во­ль­ны час — ле­чыць... га­дзін­ні­кі. Бо­льш за 90% прад­стаў­ле­ных на вы­ста­ве га­дзін­ні­каў доб­ра пра­цу­юць, хоць у ру­кі Ва­ле­рыя Мя­дзве­дзе­ва мно­гія тра­пі­лі ў “цяж­кім ста­не”. Ка­лек­цы­янер, ён жа га­дзін­ні­ка­вы май­стар, адзна­чыў, што на да­дзе­ны мо­мант мо­жа ад­ра­ман­та­ваць пра­ктыч­на лю­бы га­дзін­нік, абы бы­лі за­пчас­ткі. “Я ка­лек­цы­янер з не­вя­лі­кім во­пы­там. Да гэ­тай спра­вы пад­ышоў як рэ­стаў­ра­тар і га­дзін­ны май­стар. На збі­ран­не ка­лек­цыі па­тра­ціў га­доў пяць-шэсць. Гэ­тай спра­вай за­ха­піў­ся па­сля та­го, як у ад­ным ста­рым за­кі­ну­тым до­ме знай­шоў зла­ма­ны га­дзін­нік, — удак­лад­ніў Ва­ле­рый Ула­дзі­мі­ра­віч. — А яшчэ ра­ней я па­чаў за­ймац­ца ад­на­ўлен­нем ста­рых ра­дыё­кро­пак. Тэ­ма гуч­на­га­ва­ры­це­ляў мне так­са­ма ве­ль­мі ці­ка­вая — гэ­та час­тка жыц­ця са­вец­ка­га ча­ла­ве­ка. Ра­ней ра­дыё­кроп­кі бы­лі ў кож­ным до­ме. Па ра­дыё лю­дзі слу­ха­лі на­ві­ны, роз­ныя пе­рад­ачы і спек­так­лі, звя­ра­лі свае га­дзін­ні­кі. У ад­да­ле­ных на­се­ле­ных пун­ктах, ку­ды не да­хо­дзі­лі хва­лі для звы­чай­на­га ра­дыё­пры­ёмні­ка, ра­бі­лі пра­вад­ное ра­дыё. Вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся гуч­на­га­ва­ры­це­лі і як срод­кі апа­вяш­чэн­ня ў гра­ма­дзян­скай аб­аро­не. Са­мы ста­ры ўзор ра­дыё­кроп­кі, які прад­стаў­ле­ны на вы­ста­ве, да­ту­ецца 1945 го­дам.

Асво­іўшы ра­монт гуч­на­га­ва­ры­це­ляў, я вы­ра­шыў ад­на­ўляць га­дзін­ні­ка­выя ме­ха­ніз­мы. З да­па­мо­гай ве­даў, атры­ма­ных у Інтэр­нэ­це, па­спра­ба­ваў ад­ра­ман­та­ваць зна­ход­ку. І мя­не гэ­ты пра­цэс так за­ха­піў!”

“МА­ЯК”, “УЛА­ДЗІ­МІР”, “ВЯС­НА”

У на­ша­га ге­роя ру­кі за­ла­тыя. З дзя­цін­ства ён лю­біў пра­ца­ваць з дрэ­вам, лі­та­ра­ль­на пра­па­даў у шко­ль­най май­стэр­ні, дзе ба­ць­ка вёў уро­кі пра­цы. Па­зней Ва­ле­рый Ула­дзі­мі­ра­віч стаў цу­доў­на рэ­стаў­ра­ваць мэб­лю. Ня­дзіў­на, што, ка­лі яму ў ру­кі па­тра­піў ста­ры драў­ля­ны га­дзін­нік, ён вы­ра­шыў ад­на­віць яго знеш­ні вы­гляд, а по­тым і да “сэр­ца” да­браў­ся.

“Ка­лі я за­ха­піў­ся га­дзін­ні­ка­мі, то не скуп­ляў іх усе за­пар. На вы­ста­ве ня­ма і да­ра­гіх, антык­вар­ных экс­па­на­таў. Усе яны бы­лі да­ступ­ныя па ца­не са­вец­кім лю­дзям. Пра­ўда, ёсць не­ка­ль­кі, на мой по­гляд, уні­ка­ль­ных экс­па­на­таў, — адзна­чыў ка­лек­цы­янер і рас­па­вёў аб ка­лек­цыі: — Усе зна­ка­мі­тыя хо­дзі­кі, “зя­зю­лі” — вы­ра­бы Сяр­доб­ска­га га­дзін­ні­ка­ва­га за­во­да, якія вы­пус­ка­лі­ся пад мар­кай “Ма­як”. Ёсць не­ка­ль­кі га­дзін­ні­каў пад мар­кай “Ула­дзі­мір”, у тым лі­ку і так зва­ныя ста­лін­скія ка­ло­ны з бо­ем, а так­са­ма шмат ві­даў га­дзін­ні­каў пад мар­кай “Вяс­на” — усё пе­ра­лі­ча­нае вы­пус­ка­ла­ся на Ула­дзі­мір­скім га­дзін­ні­ка­вым за­во­дзе.

Ка­лі­сь­ці гэ­тыя за­во­ды квіт­не­лі, сла­ві­лі­ся не то­ль­кі на ўвесь Са­вец­кі Са­юз, але і на ўвесь свет. На жаль, не змаг­лі пе­ра­жыць пе­ра­бу­до­ву і пе­ра­ста­лі пра­ца­ваць.

Ка­лі га­ва­рыць пра гіс­то­рыю ства­рэн­ня га­дзін­ні­ка­вай вы­твор­час­ці ў СССР, то вар­та пры­га­даць 1929 год, ка­лі ўрад СССР пры­няў ра­шэн­не аб ства­рэн­ні пер­ша­га за­во­да па вы­твор­час­ці га­дзін­ні­каў у рам­ках пра­гра­мы пер­шай пя­ці­год­кі. Та­ды гру­па са­вец­кіх інжы­не­раў змаг­ла ў ЗША за­клю­чыць да­мо­ву з дзвю­ма га­дзін­ні­ка­вы­мі кам­па­ні­ямі, якія раз­ары­лі­ся. У Мас­кву, дзе бу­да­ва­лі­ся кар­пу­сы пер­ша­га і дру­го­га га­дзін­ні­ка­вых за­во­даў, пе­ра­еха­лі не то­ль­кі інжы­нер­на-тэх­ніч­ныя ра­бот­ні­кі, але пе­ра­вез­лі і да­ку­мен­та­цыю, і тэх­на­ла­гіч­ную лі­нію. Гэ­тыя прад­пры­емствы аж да вай­ны па­спя­хо­ва пра­ца­ва­лі. Вы­пус­ка­лі кі­шэн­ныя га­дзін­ні­кі для тых, хто бо­льш за ўсё меў па­трэ­бу ў іх, — вай­скоў­цаў, ра­бот­ні­каў тран­спар­ту і іншых. А по­тым на дру­гім Мас­коў­скім га­дзін­ні­ка­вым за­во­дзе ста­лі вы­пус­каць роз­ныя бу­дзі­ль­ні­кі, на­сто­ль­ныя га­дзін­ні­кі — да­ступ­ныя па ца­не звы­чай­най са­вец­кай сям’і.

У па­чат­ку вай­ны час­тка Мас­коў­ска­га га­дзін­ні­ка­ва­га за­во­да бы­ла пе­ра­ве­зе­на ў Сяр­добск, час­тка — у Зла­та­вуст Чэ­ля­бін­скай воб­лас­ці. У 1950-х га­дах тут ста­лі вы­раб­ляць уні­ка­ль­ныя во­да­неп­ра­ні­ка­ль­ныя, су­пра­ць­удар­ныя, пад­вод­ныя га­дзін­ні­кі для ва­да­ла­заў ва­енна-мар­ско­га фло­ту Са­вец­кай Арміі. Да­рэ­чы, да­гэ­туль за­вод пра­цяг­вае жыць, у роз­ныя кроп­кі све­ту па­стаў­ляе ле­ген­дар­ныя га­дзін­ні­кі для ва­да­ла­заў і да­йве­раў, а так­са­ма роз­ныя ві­ды се­кун­да­ме­раў”.

ЗА­БЫ­ТЫ БРЭНД

Ва­ле­рый Ула­дзі­мі­ра­віч звяр­нуў ува­гу на са­мы ста­ры га­дзін­нік з яго ка­лек­цыі — ён з 60-х га­доў 19 ста­год­дзя. І тут жа рас­па­вёў гіс­то­рыю, звя­за­ную з гэ­тым экс­па­на­там: “У цар­скай Рас­іі не бы­ло га­дзін­ні­ка­вай пра­мыс­ло­вас­ці, бы­лі са­ма­туж­ныя май­стэр­ні, якія вы­пус­ка­лі про­стыя га­дзін­нік з гі­ра­мі. Дэ­та­лі за­куп­ля­лі ў асноў­ным у Гер­ма­ніі. Каш­та­ва­лі яны тан­на, а га­то­выя га­дзін­ні­кі — до­ра­га. Та­му ў цар­скай Рас­іі ста­лі з’яўляц­ца збо­рач­ныя га­дзін­ні­ка­выя цэ­хі. У гэ­тай спра­ве да­бі­лі­ся по­спе­ху не Мас­ква і не Пе­цяр­бург, а ся­ло Ша­ра­па­ва, якое зна­хо­дзі­ла­ся ў Зве­ні­га­род­скім па­ве­це Мас­коў­скай гу­бер­ні. Ва­сіль Іль­іч Пла­таў, які быў за­ла­та­ром, па за­кан­чэн­ні пра­цоў­най дзей­нас­ці вы­ра­шыў за­няц­ца га­дзін­ні­ка­вай спра­вай. Па­сту­по­ва гэ­тай вы­твор­час­цю па­ча­ло за­ймац­ца ўсё ся­ло. Ша­ра­паў­скі га­дзін­нік стаў вя­до­мым брэн­дам”. Адзін з та­кіх га­дзін­ні­каў прад­стаў­ле­ны ця­пер у смар­гон­скім му­зеі. У ім на­ват га­дзін­ні­ка­вы ме­ха­нізм, пла­ты драў­ля­ныя, шас­ця­рэ­нь­кі ўстаў­ле­ны ў драў­ля­ны кор­пус.

Лю­дзі пры­піс­ва­юць га­дзін­ні­кам ма­гіч­ныя ўлас­ці­вас­ці. У не­ка­то­рых на­ро­даў да­рыць га­дзін­нік — дрэн­ная пры­кме­та. Што ду­мае на гэ­ты конт наш ге­рой? Яго ад­каз та­кі: “Га­дзін­ні­кі, як і лю­быя іншыя прад­ме­ты, ня­суць у са­бе энер­гію мі­ну­лых га­доў і тых лю­дзей, ка­му яны на­ле­жа­лі. Як ста­ноў­чую, так і ад­моў­ную. Та­му не­ль­га ска­заць, што га­дзін­нік утрым­лі­вае ў са­бе то­ль­кі ад­моў­ную энер­гію і здо­ль­ны пе­рад­аваць яе лю­дзям. Гэ­та за­ба­бо­ны. Я ў іх не ве­ру. А ка­лі ча­ла­век ве­рыць у доб­рае, свет­лае, то так яно і бу­дзе”.

На ад­крыц­ці вы­ста­вы пры­сут­ні­ча­лі жон­ка і сяб­ры ка­лек­цы­яне­ра. “Ка­лі Ва­ле­рый Ула­дзі­мі­ра­віч ныр­нуў у гэ­та га­дзін­ні­ка­вае мо­ра ве­даў і умен­няў, мы ду­ма­лі: як жа так, ба­гац­це, якім ён ва­ло­дае, ніх­то не ба­чыць! Але не па­спе­лі мы азір­нуц­ца — і вось ужо га­дзін­ні­кі ці­ка­юць тут, у му­зеі, — адзна­чы­ла сяб­роў­ка сям’і Мя­дзве­дзе­вых, ідэй­ны на­тхня­ль­нік вы­ста­вы На­тал­ля Гай­ду­ке­віч і па­жа­да­ла: — Ва­ле­рый Ула­дзі­мі­ра­віч, хай пра ва­ша мас­тац­тва, якое вы до­ры­це ўсім нам, да­ве­да­ецца як ма­га
бо­льш лю­дзей”.

Га­лі­на АНТО­НА­ВА, Смар­гонь