Край герояў і талентаў

№ 10 (1553) 05.03.2022 - 11.03.2022 г

Ві­цеб­ская воб­ласць — у пэў­ным сэн­се не зу­сім звы­чай­ная ў па­ра­ўнан­ні з іншы­мі рэ­гі­ёна­мі на­шай кра­іны. Рас­цяг­нуў­шы­ся ад за­ход­ніх да ўсход­ніх меж­аў дзяр­жа­вы, яна ўклю­чае ў ся­бе рэ­гі­ёны, лё­сы якіх у пэў­ныя пе­ры­яды гіс­то­рыі склад­ва­лі­ся па-роз­на­му, — і тым не менш яны за­ўжды бы­лі не­па­рыў­на звя­за­ныя між са­бой.

УСя­рэд­ня­веч­чы ме­на­ві­та гэ­тая зям­ля, за­се­ле­ная пле­ме­нем кры­ві­чоў, зра­бі­ла­ся ка­лыс­кай на­шай дзяр­жаў­нас­ці. Тут, у Падзвін­ні, з’яві­ла­ся По­ла­цкае княс­тва, якое ў свой час бы­ло ад­ной з най­буй­ней­шых дзяр­жаў Еўро­пы. Межы яго рас­пас­ці­ра­лі­ся на ўсю тэ­ры­то­рыю су­час­най Ві­цеб­скай і лад­ную час­тку Мін­скай воб­лас­ці, а на па­ўднё­вым усхо­дзе да­хо­дзі­лі ажно да Ра­га­чо­ва. Ма­гут­насць, да­бра­быт і надзвы­чай­ная ро­ля княс­тва ў рэ­гі­ёне звя­за­ныя з тым, што зна­хо­дзі­ла­ся яно на ста­ра­даў­нім ган­длё­вым шля­ху “з ва­раг у грэ­кі”, які злу­чаў кра­іны Скан­ды­на­віі на по­ўна­чы з Ві­зан­ты­яй на по­ўдні.

Цэн­трам дзяр­жа­вы быў По­лацк — най­ста­рэй­шы з га­ра­доў Бе­ла­ру­сі, пер­шая ле­та­піс­ная згад­ка аб якім ад­но­сіц­ца да 862 го­да. Най­вя­лік­шай ма­гут­нас­ці княс­тва да­сяг­ну­ла ў дру­гой па­ло­ве ХІ ста­год­дзя, у ча­сы ўла­да­ран­ня Усяс­ла­ва Ча­ра­дзея. Надзвы­чай­ную ро­лю По­ла­цка сім­ва­ліч­на пад­крэс­лі­вае той факт, што ме­на­ві­та та­ды тут быў збу­да­ва­ны храм, асве­ча­ны ў го­нар свя­той Са­фіі, — та­кія са­мыя цэр­квы бы­лі ў той час уз­ве­дзе­ныя так­са­ма ў Кі­еве і Ноў­га­ра­дзе. У тыя ж ча­сы тут жы­ла ад­на з най­вы­дат­ней­шых асвет­ніц свай­го ча­су — свя­тая Еўфра­сін­ня По­ла­цкая.

У дру­гой па­ло­ве ХІ­ІІ ста­год­дзя по­ла­цкая зям­ля ўвай­шла ў склад Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га — і, зноў жа, вар­та адзна­чыць, што ме­на­ві­та гэ­ты рэ­гі­ён су­час­най Бе­ла­ру­сі быў най­бо­льш бліз­кім да та­га­час­най ста­лі­цы но­вай дзяр­жа­вы — Ві­ль­ні. У ча­сы Рэ­не­сан­су ме­на­ві­та По­лацк даў све­ту бе­ла­рус­ка­га пер­шад­ру­ка­ра — Фран­цыс­ка Ска­ры­ну, а ў эпо­ху Асвет­ніц­тва — па­эта і ба­гас­ло­ва Сі­мя­она По­ла­цка­га. А па­сля ўва­хо­джан­ня гэ­тых зем­ляў у склад Рас­ійскай імпе­рыі тут дзей­ні­ча­ла пер­шая і адзі­ная ў той час вы­шэй­шая на­ву­ча­ль­ная ўста­но­ва на су­час­най тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі — По­ла­цкая езу­іцкая ака­дэ­мія.

РА­ДЗІ­МА НО­ВА­ГА МАС­ТАЦ­ТВА

Вя­до­ма, што По­ла­цкае княс­тва бы­ло ка­лыс­кай не то­ль­кі на­шай дзяр­жаў­нас­ці, але і мас­тац­тва ды асве­ты. Тут уз­во­дзі­лі­ся хра­мы, вы­кон­ва­лі­ся рос­пі­сы, ства­ра­лі­ся ле­та­пі­сы, збі­ра­лі­ся біб­лі­ятэ­кі. Не дзіў­на, што, як і ця­гам усёй сва­ёй гіс­то­рыі, у ХХ ста­год­дзі гэ­ты край пра­сла­віў­ся сва­імі мас­та­ка­мі ды лі­та­ра­та­ра­мі.

Ві­цебск па­чат­ку ХХ ста­год­дзя зра­біў­ся мес­цам за­ра­джэн­ня аб’яднан­ня УНО­ВИС (“Утвер­ди­те­ли но­во­го ис­кус­ства”) і раз­віц­ця но­ва­га на­прам­ку аван­гар­дыс­цка­га мас­тац­тва — суп­рэ­ма­тыз­му. Тут жы­лі і ства­ра­лі Ка­зі­мір Ма­ле­віч, Марк Ша­гал, Эль Лі­сіц­кі, іх на­стаў­нік Юдаль Пэн і мно­гія іншыя вы­біт­ныя твор­цы.

У 1921 го­дзе Падзвін­не бы­ло пе­ра­рэ­за­на на­па­лам мя­жой, якая па­ўста­ла па­між Поль­шчай і СССР у вы­ні­ку Рыж­ска­га мір­на­га да­га­во­ра. У гэ­ты ж час на за­хад ад но­вай мя­жы мац­неў і раз­ві­ваў­ся та­лент Язэ­па Драз­до­ві­ча, які сён­ня ша­ну­ецца не то­ль­кі як са­ма­быт­ны мас­так, але і этног­раф ды архе­олаг. Тра­ды­цыі інсіт­на­га мас­тац­тва, улас­ці­выя твор­час­ці Драз­до­ві­ча, за­хоў­ва­юцца ў Ві­цеб­скай воб­лас­ці і сён­ня, у 2020 го­дзе яны бы­лі ўклю­ча­ныя ў Дзяр­жаў­ны спіс гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей як пра­ява не­ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны.

ПЕС­НЯ­РЫ АЗЁР­НА­ГА КРАЮ

Ві­цеб­ская воб­ласць сла­віц­ца так­са­ма сва­імі ўра­джэн­ца­мі, якія атры­ма­лі вя­до­масць як лі­та­ра­та­ры. Ад­ным з най­бо­льш ад­мет­ных аўта­раў між­ва­енна­га пе­ры­яду ў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі быў па­эт і пра­за­ік Мі­хась Ма­ша­ра, які ўдзе­ль­ні­чаў у дзей­нас­ці Бе­ла­рус­кай ся­лян­ска-ра­бот­ніц­кай гра­ма­ды і зня­во­ль­ваў­ся поль­скі­мі ўла­да­мі.

У між­ва­еннай БССР ад­ным з най­бо­льш яскра­вых та­лен­таў, якіх да­ла све­ту Ві­цеб­шчы­на, мож­на на­зваць на­род­на­га па­эта Бе­ла­ру­сі Пет­ру­ся Броў­ку. Тут так­са­ма на­ра­дзі­лі­ся та­кія кла­сі­кі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры, як на­род­ны па­эт Бе­ла­ру­сі Ры­гор Ба­ра­ду­лін, на­род­ны пі­сь­мен­нік Бе­ла­ру­сі, май­стар ва­еннай про­зы Ва­сіль Бы­каў і ства­ра­ль­нік жан­ру бе­ла­рус­ка­га гіс­та­рыч­на­га ра­ма­ну Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч.

ЗЯМ­ЛЯ БА­РА­ЦЬ­БІ­ТОЎ

У га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны Ві­цеб­шчы­на пра­сла­ві­ла­ся як парт­ызан­скі край. Тут існа­ва­лі Рас­онска-Асвей­ская, Сен­нен­ска-Аршан­ская, По­ла­цка-Ле­пе­льс­кая парт­ызан­скія зо­ны, тэ­ры­то­рыя якіх кан­тра­ля­ва­ла­ся на­род­ны­мі мсціў­ца­мі і бы­ла не­дас­туп­най для аку­пан­таў. Ме­на­ві­та ў гэ­тым краі існа­ва­лі ця­гам ся­мі ме­ся­цаў так зва­ныя Ві­цеб­скія, або Су­раж­скія ва­ро­ты — ка­лі­дор па­між ня­мец­кі­мі гру­па­мі армій “По­ўнач” і “Цэнтр”, які вы­ка­рыс­тоў­ваў­ся для су­вя­зі за­ня­тай гіт­ле­раў­ца­мі Бе­ла­ру­сі з не­аку­па­ва­най тэ­ры­то­ры­яй СССР.

Парт­ыза­ны Ві­цеб­шчы­ны вы­тры­ма­лі цэ­лы шэ­раг бла­кад пад­час кар­ных акцый аку­пан­таў. На гэ­тай зям­лі за­ста­лі­ся мно­гія не­за­гой­ныя ра­ны вай­ны — спа­ле­ныя вёс­кі, мес­цы рас­стрэ­лаў, тэ­ры­то­рыі яўрэй­скіх ге­та. Ня­гле­дзя­чы на ўсе ня­го­ды, гэ­ты край вы­ста­яў і за­ха­ваў свае скар­бы ку­ль­тур­най спад­чы­ны. Сён­ня Ві­цеб­ская воб­ласць з усі­мі сва­імі гіс­та­рыч­ны­мі і ку­ль­тур­ны­мі цэн­тра­мі і цу­доў­ны­мі азё­ра­мі ды ля­са­мі пра­цяг­вае пры­ваб­лі­ваць гас­цей як з іншых кут­коў Бе­ла­ру­сі, так і з-за меж­аў на­шай краіны кра­іны. ны. Сён­ня Ві­цеб­ская воб­ласць з усі­мі сва­імі гіс­та­рыч­ны­мі і ку­ль­тур­ны­мі цэн­тра­мі і цу­доў­ны­мі азё­ра­мі ды ля­са­мі пра­цяг­вае пры­ваб­лі­ваць гас­цей як з іншых кут­коў Бе­ла­ру­сі, так і з-за меж­аў на­шай кра­іны.