Скарбы Прыдзвінскай зямлі

№ 10 (1553) 05.03.2022 - 11.03.2022 г

Ві­цеб­скі край збе­ра­гае мнос­тва ку­ль­тур­ных на­быт­каў: рос­сып гіс­та­рыч­ных і архі­тэк­тур­ных по­мні­каў, эле­мен­ты не­ма­тэ­ры­яль­най спад­чы­ны, яркія су­час­ныя імпрэ­зы. Ту­рыс­там га­ран­та­ва­ныя ці­ка­выя пад­арож­жы, мясц­овым жы­ха­рам — ка­рыс­ны ад­па­чы­нак, маг­чы­масць да­кра­нуц­ца да ад­мет­ных уз­ораў мас­тац­тва і пра­явіць свае здо­ль­нас­ці. Якіх на­ма­ган­няў гэ­та каш­туе і чым яшчэ рэ­гі­ён аб­яцае ўра­зіць, рас­ка­заў на­ча­ль­нік упраў­лен­ня ку­ль­ту­ры Ві­цеб­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма Пётр ПАД­ГУР­СКІ.

— Ле­тась уста­но­вы ку­ль­ту­ры Ві­цеб­скай воб­лас­ці па­ка­за­лі вы­шэй­шы за ся­рэд­ні па кра­іне ўзро­вень рос­ту па­за­бю­джэт­ных да­хо­даў. Якім чы­нам да­сяг­ну­лі гэ­тай план­кі?

— Уста­но­вы ку­ль­ту­ры шу­ка­юць да­дат­ко­выя кры­ні­цы фі­нан­са­ван­ня, і асноў­най ста­ла плат­ная ку­ль­тур­ная дзей­насць. Па­шы­рыў­ся круг па­слуг, за­пат­ра­ба­ва­ных мо­лад­дзю, як за­баў­ля­ль­ных, так і інфар­ма­цый­на-па­зна­ва­ль­ных. Уве­дзе­ны но­выя ві­ды ку­ль­тур­на-асвет­ніц­кай ра­бо­ты ў біб­лі­ятэ­ках і му­зе­ях. У пра­кты­ку ўка­ра­ня­юцца фор­мы ку­ль­тур­на-да­су­га­вай дзей­нас­ці, за­сна­ва­ныя на ўжы­ван­ні су­час­най камп’ютар­най тэх­ні­кі, так­са­ма пра­во­дзяц­ца квэс­ты, кар­па­ра­ты­вы для арга­ні­за­цый і ўста­ноў, дзі­ця­чыя ра­ніш­ні­кі і дні на­ра­джэн­няў.

На­прык­лад, у Лёз­на на сцэ­не ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры ўва­саб­ля­юць мно­гія тэ­ле­ві­зій­ныя пра­екты: “Точь-в-точь” — адзін з са­мых па­пу­ляр­ных ся­род мясц­овых жы­ха­роў, ва­ка­ль­ны шоу-пра­ект “Ты су­пер­стар”. Вя­до­мым стаў ку­ль­тур­ны пра­ект “Доб­ро­ви­де­ние” ў агра­га­рад­ку Да­бра­мыс­лі.

Ад­ной з га­лоў­ных пры­чын да­сяг­нен­ня вы­со­кіх вы­ні­каў па рос­це па­за­бю­джэт­ных да­хо­даў ста­ла тое, што арга­ні­за­цы­ямі ку­ль­ту­ры пра­ве­дзе­на бо­льш за 29 ты­сяч ме­рап­ры­емстваў на плат­най асно­ве. Так­са­ма пры­цяг­ну­та 1,5 мі­ль­ёна руб­лёў спон­сар­скіх срод­каў.

— Ві­цеб­шчы­на — край з ба­га­тай гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­най. І дзяр­жа­ва імкнец­ца збе­раг­чы гэ­ты скарб. Якія най­бо­льш важ­ныя ра­бо­ты ў гэ­тым на­прам­ку пра­вя­лі ле­тась?

— Сап­раў­ды, наш рэ­гі­ён мае ба­га­тую спад­чы­ну — ма­тэ­ры­яль­ную і не­ма­тэ­ры­яль­ную. У Дзяр­жаў­ны спіс гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей уклю­ча­на 966 аб’ектаў, раз­меш­ча­ных на тэ­ры­то­рыі Ві­цеб­скай воб­лас­ці. У мі­ну­лым го­дзе ў спіс да­да­дзе­ны два но­выя — ком­плекс бы­лой ся­дзі­бы Цюн­дзя­віц­кіх у вёс­цы Га­ла­шо­ва Та­ла­чын­ска­га ра­ёна і по­мнік на мес­цы гі­бе­лі ге­не­ра­ла Яка­ва Ку­ль­нё­ва ў По­ла­цкім ра­ёне.

Пра­во­дзіц­ца знач­ная пра­ца па рэ­кан­струк­цыі і рэ­стаў­ра­цыі гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей. Зна­ка­вым аб’ектам у гэ­тым пла­не з’яўля­ецца Спа­са-Пра­абра­жэн­ская цар­ква ў По­ла­цку, на якой пра­цяг­ва­юцца маш­таб­ныя ра­бо­ты па ад­на­ўлен­ні фрэ­сак ХІІ ста­год­дзя і рэ­кан­струк­цыі са­мо­га хра­ма. Акра­мя та­го, вя­лі­ся пра­цы на тэ­ры­то­рыі Вер­хня­га за­мка ў По­ла­цку, уклю­ча­ючы маш­таб­ныя архе­ала­гіч­ныя да­сле­да­ван­ні, якія не ма­юць ана­ла­гаў у кра­іне ў апош­нія га­ды.

У го­ра­дзе Ле­пе­лі на­блі­жа­ецца да за­вяр­шэн­ня рэ­стаў­ра­цыя по­мні­ка архі­тэк­ту­ры XIX ста­год­дзя — бу­дын­ка бы­ло­га ві­на­ачыш­ча­ль­на­га скла­да — пад кра­язнаў­чы му­зей. На пра­цы вы­дат­ка­ва­ны срод­кі ў тым лі­ку з фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва.

Да­рэ­чы, ёсць пры­кла­ды за­ці­каў­ле­нас­ці по­мні­ка­мі з бо­ку пры­ват­на­га біз­не­су. У 2021 го­дзе з лі­ку аб’ектаў, што не вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца, праз аўкцы­ён рэ­алі­за­ва­ны па­што­вая стан­цыя ў вёс­цы Ку­зь­мі­на Га­ра­доц­ка­га ра­ёна, ся­дзі­ба ў вёс­цы Дзе­дзі­на Мёр­ска­га ра­ёна. Вы­ра­ша­ецца пы­тан­не аб пе­рад­ачы яўрэй­скай аб­шчы­не ру­ін бы­лой Вя­лі­кай Лю­ба­віц­кай сі­на­го­гі ў Ві­цеб­ску.

У Дзяр­жаў­ны спіс гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей уклю­ча­на 19 эле­мен­таў не­ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны Ві­цеб­шчы­ны, у тым лі­ку ў 2021 го­дзе “Бе­ла­рус­кае мас­тац­тва вы­ці­нан­кі”, “Ткац­тва по­сці­лак у тэх­ні­цы ад­на­ба­ко­ва­га пе­ра­бо­ру Ле­пе­льс­ка­га ра­ёна Ві­цеб­ска”. Ра­мес­ныя тра­ды­цыі рэ­гі­ёна за­хоў­ва­юць і раз­ві­ва­юць 24 да­мы (цэн­тры) ра­мёс­тваў і 28 на­род­ных клу­баў май­строў на­род­ных мас­тац­кіх ра­мёс­тваў. Леп­шыя ўзо­ры твор­час­ці яны дэ­ман­стру­юць у рам­ках аб­лас­ных пра­ектаў “Парт­рэт май­стра” і “За­ха­ва­ль­ні­кі на­род­ных тра­ды­цый”. Так­са­ма існуе ідэя ства­рэн­ня му­зея на­род­най твор­час­ці, ана­ла­гаў яко­га па­куль ня­ма ў рэ­спуб­лі­цы.

— Дзе сё­ле­та раз­гор­нуц­ца ра­мон­тна-рэ­стаў­ра­цый­ныя ра­бо­ты?

— У По­ла­цку за­пла­на­ва­ны ра­бо­ты па рэ­стаў­ра­цыі з рэ­кан­струк­цы­яй бы­ло­га жы­ло­га кор­пу­са ма­нас­ты­ра фран­цыс­кан­цаў на ву­лі­цы Ніж­не-Па­кроў­скай з пры­ста­са­ван­нем пад му­зей архе­ало­гіі. Гэ­ты бу­ды­нак XVIII ста­год­дзя — гіс­то­ры­ка ку­ль­тур­ная каш­тоў­насць ка­тэ­го­рыі “2”.

Ужо па­ча­лі­ся ра­бо­ты па ад­на­ўлен­ні ся­дзі­бы ў агра­га­рад­ку Арэ­хаў­на Ушац­ка­га ра­ёна, якія ўклю­ча­юць рас­пра­цоў­ку пра­екта, на­тур­ныя да­сле­да­ван­ні, ачыс­тку бу­дын­ка і тэ­ры­то­рыі. Так­са­ма ідзе пра­ца ў Клу­бе ме­та­ліс­таў па ву­лі­цы Энге­ль­са ў Ві­цеб­ску і бу­дын­ку му­зея Ге­роя Са­вец­ка­га Са­юза Мі­ная Шмы­ро­ва на ву­лі­цы Чэ­ха­ва (гэ­та бы­лы пры­ту­лак ад­стаў­ных чы­ноў­ні­каў — по­мнік архі­тэк­ту­ры па­чат­ку XX ста­год­дзя).

— Зра­зу­ме­ла, са­мае гуч­нае ме­рап­ры­емства на Ві­цеб­шчы­не — “Сла­вян­скі ба­зар”, які збі­рае ты­ся­чы гас­цей. Але свае ад­мет­ныя фэс­ты ёсць ба­дай у кож­ным ра­ёне. Якія з іх ужо мож­на на­зваць брэн­да­вы­мі?

— Тра­ды­цый­на на Ві­цеб­шчы­не што­год пра­во­дзіц­ца звыш 90 ты­сяч ме­рап­ры­емстваў, у тым лі­ку 12 між­на­род­ных фес­ты­ва­ляў. Без­умоў­на, на пер­шым мес­цы “Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску” — са­мы яркі і шы­ро­ка­фар­мат­ны пра­ект. Так­са­ма най­бо­льш зна­ка­вы­мі і не­сум­нен­на брэн­да­вы­мі ме­рап­ры­емства­мі для Ві­цеб­шчы­ны мож­на на­зваць Між­на­род­нае свя­та тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры “Брас­лаў­скія за­рні­цы”, Між­на­род­нае свя­та пес­ні і му­зы­кі “Дняп­роў­скія га­ла­сы ў Дуб­роў­не”, Між­на­род­нае свя­та на­род­най му­зы­кі “Зві­няць цым­ба­лы і гар­мо­нік” у Па­ста­вах, Між­на­род­нае свя­та “Віш­нё­вы фес­ты­валь” у Глы­бо­кім, Між­на­род­ны кон­курс юных вы­ка­наў­цаў эстрад­най пес­ні “Ха­лі-Ха­ло” ў На­ва­по­лац­ку, Між­на­род­ны фес­ты­валь су­час­най ха­рэ­агра­фіі (IFMC) у Ві­цеб­ску і іншыя, якія ве­да­юць да­лё­ка за меж­амі рэ­спуб­лі­кі.

Сён­ня ра­ёны ма­юць і свае ад­мет­ныя ку­ль­тур­ныя пра­екты, якія ад­люс­троў­ва­юць мясц­овыя асаб­лі­вас­ці, чым пры­цяг­ва­юць гас­цей. На­бі­ра­юць па­пу­ляр­насць свя­та ама­тар­скіх аб’яднан­няў “Яблыч­ны фэст”, якое пра­во­дзіц­ца на ра­дзі­ме вя­до­ма­га се­лек­цы­яне­ра Іва­на Сі­ко­ры ў вёс­цы Алаш­кі Шар­каў­шчын­ска­га ра­ёна, рэ­гі­яна­ль­нае свя­та “Га­ра­доц­кі Па­рнас” у го­нар аўта­ра па­эмы “Та­рас на Па­рна­се” Кан­стан­ці­на Ве­ра­ні­цы­на, фес­ты­валь ву­ліч­на­га мас­тац­тва “Во­ла­ты Пры­дзвін­ня” ў Ві­цеб­скім ра­ёне, эка­ла­гіч­нае свя­та “Жу­раў­лі і жу­ра­ві­ны Мёр­ска­га краю” і шэ­раг іншых.

— Ці ёсць ідэі, як пры­цяг­нуць ува­гу ту­рыс­таў да гэ­тых ме­рап­ры­емстваў?

— Каб свя­та атры­ма­ла­ся пры­ваб­ным, па­трэб­на доб­рая рэ­кла­ма і якас­ная пад­рых­тоў­ка. Над гэ­тым і пра­цу­юць рэ­гі­ёны. У воб­лас­ці ўжы­ва­ецца пра­кты­ка аб­аро­ны рэ­жы­сёр­скіх кан­цэп­цый з улі­кам твор­чых удзе­ль­ні­каў ме­рап­ры­емстваў, іх рэ­пер­ту­ару і кас­цю­мі­ра­ван­ня. Для пра­вя­дзен­ня рэ­гі­яна­ль­ных ме­рап­ры­емстваў на на­леж­ным уз­роў­ні за­цвяр­джа­юцца аргка­мі­тэ­ты, пры­ма­юцца ра­шэн­ні мясц­овых орга­наў ула­ды, звяр­та­ецца ўва­га на пра­ўдзі­вае ад­люс­тра­ван­не гіс­та­рыч­ных падзей, аб’­ектыў­насць, дэ­ман­стра­цыю адзін­ства бе­ла­рус­ка­га на­ро­да, фар­мі­ра­ван­не ду­хоў­на-ма­ра­ль­ных каш­тоў­нас­цей. Асаб­лі­вая ўва­га над­аец­ца пад­трым­цы твор­чай актыў­нас­ці па­тры­ятыч­на на­кі­ра­ва­най мо­ла­дзі. Інфар­ма­цыя аб ме­рап­ры­емствах раз­мяш­ча­ецца ў СМІ, на інфар­ма­цый­ных парт­алах, у са­цы­яль­ных сет­ках і ме­сен­джа­рах.

/i/content/pi/cult/893/18909/25.jpg— 2022-гі аб­веш­ча­ны ў рэ­спуб­лі­цы Го­дам гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Без­умоў­на, гэ­та ра­шэн­не не мо­жа не па­ўплы­ваць на пра­цу ўста­ноў ку­ль­ту­ры. Які­мі акцы­ямі адзна­чаць тэ­ма­тыч­ны год на Ві­цеб­шчы­не?

— Знач­ная час­тка што­дзён­най пра­цы ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры скі­ра­ва­на на за­ха­ван­не гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Та­му га­лоў­ная за­да­ча за­раз — якас­на пра­цяг­ваць гэ­ту дзей­насць. Асаб­лі­ва важ­ная ро­ля на­ле­жыць му­зе­ям. На 2022 год пе­рад імі ста­іць за­да­ча на вы­со­кім уз­роў­ні пра­вес­ці юбі­лей­ны 5 на­цы­яна­ль­ны фо­рум “Му­зеі Бе­ла­ру­сі”, які про­йдзе ўво­сень у Ві­цеб­ску. На­цы­яна­ль­ны По­ла­цкі гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ны му­зей-за­па­вед­нік за­пла­на­ваў вы­ста­ву “Кніж­ка ма­лая — вя­лі­кая спра­ва” да 500-год­дзя вы­дан­ня “Ма­лой пад­арож­най кніж­кі” Фран­цыс­ка Ска­ры­ны, а так­са­ма Між­на­род­ную на­ву­ко­ва-пра­ктыч­ную кан­фе­рэн­цыю “Гіс­то­рыя і архе­ало­гія По­ла­цка і По­ла­цкай зям­лі”. Ві­цеб­скі аб­лас­ны кра­язнаў­чы му­зей пра­вя­дзе вы­ста­ву твор­час­ці мас­та­коў — ура­джэн­цаў на­шай воб­лас­ці.

На пра­ця­гу го­да пра­хо­дзіць аб­лас­ны кон­курс на най­леп­шае ме­рап­ры­емства па­тры­ятыч­най тэ­ма­ты­кі, пры­све­ча­нае зем­ля­кам — ге­ро­ям Вя­лі­кай Айчын­най і Афган­скай вой­наў “З поля бою не вяр­ну­лі­ся”, аб­лас­ны агляд-кон­курс фа­льк­лор­на­га мас­тац­тва дзя­цей і мо­ла­дзі “Ад пра­шчу­раў да зор”. У маі за­пла­на­ва­ны аб­лас­ны се­мі­нар па пы­тан­нях за­ха­ван­ня гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най і архе­ала­гіч­най спад­чы­ны. Да дня го­ра­да Ві­цеб­ска 24 чэр­ве­ня пры­све­ча­на прэ­зен­та­цыя ба­зы да­дзе­ных за­гі­ну­лых ура­джэн­цаў рэ­спуб­лік СССР на тэ­ры­то­рыі Ві­цеб­скай воб­лас­ці ў га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны.

Біб­лі­ятэ­кі так­са­ма не за­ста­юцца ўба­ку. Ві­цеб­ская аб­лас­ная біб­лі­ятэ­ка імя У.І. Ле­ні­на ўжо ў лю­тым арга­ні­за­ва­ла аб­лас­ны се­мі­нар “Кра­язнаў­чая дзей­насць біб­лі­ятэк як асно­ва гіс­та­рыч­на­га і па­тры­ятыч­на­га вы­ха­ван­ня”, а на ліс­та­пад за­пла­на­ва­ла VIII Між­на­род­ную кан­фе­рэн­цыю “Ві­цеб­скі край”.

Про­фі­ль­ныя ўста­но­вы ад­ука­цыі сфе­ры ку­ль­ту­ры пра­вя­дуць ад­кры­ты аб­лас­ны фес­ты­валь-кон­курс вы­ка­наў­цаў на струн­на-смыч­ко­вых інстру­мен­тах “Гу­чы, Бе­ла­русь!”, аб­лас­ны кон­курс юных ва­ка­ліс­таў і інстру­мен­та­ліс­таў “Ме­ло­дыі вяс­ны”, ад­кры­тыя ды­яло­гі “Мы гэ­тай па­мя­ці вер­ныя” ў рам­ках пра­екта “Ланч-кан­цэрт”. Амаль усе ку­ль­тур­ныя ме­рап­ры­емствы сё­ле­та про­йдуць пад зна­кам Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці.

Да­ні­іл ШЭЙ­КА

На здымках: фрэскі Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку (фота з сайта gorod214.by).