Каляндар багаты на падзеі

№ 10 (1553) 05.03.2022 - 11.03.2022 г

Што­год у лі­пе­ні Ві­цебск пры­мае ты­ся­чы гас­цей з іншых га­ра­доў Бе­ла­ру­сі і за­меж­жа. Пуб­лі­ку роз­ных па­ка­лен­няў у аб­лас­ны цэнтр пры­цяг­вае між­на­род­ны фес­ты­валь мас­тац­тваў “Сла­вян­скі ба­зар”. Але ку­ль­тур­нае жыц­цё ў го­ра­дзе не за­ці­хае з апош­ні­мі акор­да­мі гэ­та­га фо­ру­му, бо твор­чы год пра­цяг­ва­юць іншыя фес­ты­ва­лі роз­ных кі­рун­каў — ад аўтар­скай пес­ні да су­час­най ха­рэ­агра­фіі. Іх арга­ні­за­та­рам вы­сту­пае цэнтр ку­ль­ту­ры “Ві­цебск”. Пра зна­ка­выя пра­екты ўста­но­вы вя­дзём гу­тар­ку з ге­не­ра­ль­ным ды­рэк­та­рам Гле­бам ЛА­ПІЦ­КІМ.

/i/content/pi/cult/893/18908/22.jpg— Са­мая гуч­ная падзея ў ва­шай афі­шы — між­на­род­ны фес­ты­валь мас­тац­тваў “Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску”. Што­год ды­рэк­цыя спра­буе ўра­зіць пуб­лі­ку на­він­ка­мі. Чым пла­ну­еце здзі­віць на­вед­ва­ль­ні­каў сё­ле­та?

— Тра­ды­цый­на на­пя­рэ­дад­ні ад­крыц­ця, 13 лі­пе­ня, ад­бу­дзец­ца ўвер­цю­ра да фес­ты­ва­лю. Гэ­тым раз­ам па­ста­ра­емся зра­біць вя­лі­кую цыр­ка­вую фе­ерыю, у якой па­ўдзе­ль­ні­ча­юць не то­ль­кі бе­ла­рус­кія, але і за­меж­ныя ка­лек­ты­вы. Шоу скла­да­нае з тэх­ніч­на­га пун­кту гле­джан­ня, мы рых­ту­ем яго ад­ра­зу з не­ка­ль­кі­мі тру­па­мі і рэ­жы­сё­ра­мі. Пад­ра­бяз­нас­ці па­куль не рас­кры­ва­ем, але, ду­маю, атры­ма­ецца ве­ль­мі ці­ка­ва. Цыр­ка­вое свя­та мы па­зі­цы­яну­ем як дзень ся­мей­на­га ад­па­чын­ку, з ары­ента­цы­яй на гэ­та рас­пра­ца­ва­на бі­лет­ная пра­гра­ма: дзе­ці да 5 га­доў мо­гуць тра­піць на прад­стаў­лен­не бяс­плат­на, а да 14 га­доў — за па­ло­ву кош­ту. У чар­го­вы раз па­ка­жам, на­ко­ль­кі шмат­гран­нае мас­тац­тва. На “Сла­вян­скім ба­за­ры” кож­ны змо­жа ад­шу­каць імпрэ­зу па гус­це, трэ­ба то­ль­кі ўваж­лі­ва пра­чы­таць пра­гра­му. На жаль, не­ка­то­рыя гле­да­чы ду­ма­юць, што падзеі ў лет­нім амфі­тэ­атры — гэ­та і ёсць увесь фес­ты­валь. А мы за­дзей­ні­ча­ем не то­ль­кі стан­дар­тныя ла­ка­цыі. На­прык­лад, сё­ле­та ма­ла­дзёж­най аўды­то­рыі на тры но­чы ад­да­дзім пля­цоў­ку ка­ля кан­цэр­тнай за­лы “Ві­цебск”. Ся­род інша­га там за­пла­на­ва­на дыс­ка­тэ­ка з элек­трон­най му­зы­кай. Вя­до­ма, зла­дзім фэст ву­ліч­на­га мас­тац­тва, тэ­атра­ль­ную, ля­леч­ную і фі­лар­ма­ніч­ную пра­гра­мы, со­ль­ныя кан­цэр­ты. У гіс­то­рыю фес­ты­ва­лю ўвой­дзе пер­шы кан­цэрт юбі­лей­на­га тур­нэ на­род­най артыс­ткі Рас­іі і Гру­зіі Та­ма­ры Гвер­дцы­тэ­лі ў су­пра­ва­джэн­ні аркес­тра. Ве­ль­мі пры­емна, што вя­лі­кая вы­ка­на­ль­ні­ца аб­ра­ла для стар­ту ту­ру сцэ­ну лет­ня­га амфі­тэ­атра ў Ві­цеб­ску. Так­са­ма ў пра­гра­ме фес­ты­ва­лю — ура­чыс­тыя цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця і за­крыц­ця, Дзень Са­юзнай дзяр­жа­вы, на­чны пра­ект “За­ла­ты хіт” і шмат іншых яркіх падзей.

/i/content/pi/cult/893/18908/23.jpg— На­пэў­на, дэ­віз “Праз мас­тац­тва — да мі­ру і ўза­ема­ра­зу­мен­ня” ад­люс­троў­вае мэ­ту не то­ль­кі “Сла­вян­ска­га ба­за­ру”. Та­кім жа вы­слоў­ем мож­на апі­саць пра­цу цэн­тра на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур у скла­дзе ва­шай уста­но­вы. Чым за­раз жы­ве гэ­ты фі­лі­ял?

— Сап­раў­ды, “Сла­вян­скі ба­зар” — то­ль­кі вяр­шы­ня айсбер­га. Наш цэнтр ку­ль­ту­ры з’яўля­ецца шмат­про­фі­ль­най уста­но­вай, дзе пра­цу­юць бо­льш за 25 ка­лек­ты­ваў, у тым лі­ку са зван­ня­мі “на­род­ны”, “за­слу­жа­ны” і “ўзор­ны”, дзей­ні­чае шмат фі­лі­ялаў. Экс­клю­зіў­ным для бе­ла­рус­кіх рэ­гі­ёнаў мож­на на­зваць цэнтр на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур. Мы ве­ль­мі шчы­ль­на су­пра­цоў­ні­ча­ем з рэ­спуб­лі­кан­скім цэн­трам на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур, але ста­ра­емся ла­дзіць і свае пра­екты. Ня­даў­на пра­вя­лі Дні ку­ль­ту­ры Індыі ў Ві­цеб­ску пры пад­трым­цы па­со­льс­тва гэ­тай дзяр­жа­вы. Пры­вез­лі ў аб­лас­ны цэнтр уз­оры мас­тац­тва. На­вед­ва­ль­ні­кі так­са­ма за­йма­лі­ся ёгай, ма­ля­ва­лі хной, гля­дзе­лі ба­лі­вуд­скія фі­ль­мы, бра­лі тан­ца­ва­ль­ныя май­стар-кла­сы. На тэ­ма­тыч­най вы­ста­ве сва­ім по­гля­дам на індый­скую ку­ль­ту­ру падзя­лі­лі­ся юныя мас­та­кі з на­шай кра­іны. Пра­ектны на­пра­мак — га­лоў­ны для на­ша­га фі­лі­яла. Так­са­ма важ­най спра­вай лі­чу пад­трым­ку су­вя­зей з зям­ляц­тва­мі Шры-Лан­кі, Тур­кме­ніс­та­на, Кі­тая, Індыі, сла­вян­скіх кра­ін. Су­мес­на з гэ­ты­мі су­пол­ка­мі за­раз рых­ту­ем кон­курс пры­га­жос­ці “ГРА­ЦЫЯ INTERNATIONAL”, які сё­ле­та атры­маў пад­трым­ку Мі­ніс­тэр­ства ад­ука­цыі. Пра­ект раз­лі­ча­ны на за­меж­ных сту­дэн­так. Удзе­ль­ні­цы не то­ль­кі дэ­ман­стру­юць аб­ая­ль­насць, але і зна­ёмяць гле­да­чоў з тра­ды­цы­ямі сва­іх кра­ін, на­прык­лад час­ту­юць стра­ва­мі на­цы­яна­ль­ных кух­няў. У кон­кур­се ара­тар­ска­га май­стэр­ства (сё­ле­та ён пры­све­ча­ны Го­ду гіс­та­рыч­най па­мя­ці) дзяў­ча­ты рас­ка­жуць пра каш­тоў­нас­ці сва­іх дзяр­жаў. Та­кім чы­нам, дзей­насць цэн­тра на­кі­ра­ва­на на тое, каб прэ­зен­та­ваць на­шу ку­ль­ту­ру за­меж­ні­кам і са­мім па­зна­ёміц­ца з тра­ды­цы­ямі іншых на­ро­даў, пе­ра­няць іх леп­шыя да­сяг­нен­ні.

— Тры га­ды та­му ў “Сла­вян­ска­га ба­за­ру” з’явіў­ся ма­лод­шы брат — “Арт-па­рад у Ві­цеб­ску”. Як пры­йшла дум­ка за­пус­ціць но­вы фэст і ў чым яго ад­мет­насць?

— Наш твор­чы ка­лян­дар ба­га­ты на падзеі. Па­сля “Сла­вян­ска­га ба­за­ру” па­чы­на­ецца ад­кры­ты га­рад­скі пра­ект “Ві­цеб­скі квар­тал”, які ла­дзіц­ца па суб­отах уве­ча­ры. Да­лей пе­ра­хо­дзім да фес­ты­ва­лю “Ві­цеб­скі ліс­та­пад” і фес­ты­ва­лю су­час­най ха­рэ­агра­фіі. А по­тым, па­між на­ва­год­ні­мі імпрэ­за­мі і фес­ты­ва­лем ба­ль­ных тан­цаў “Ві­цеб­ская сня­жын­ка”, за­ўсё­ды бы­ло не­йкае за­мі­ран­не. Нам пад­ало­ся, што га­ра­джа­нам у гэ­ты час не ха­пае эстрад­на­га жан­ру. Та­му вы­ра­шы­лі зра­біць но­вы фес­ты­валь. Да та­го ж гэ­та маг­чы­масць па­ка­заць ту­рыс­там зу­сім іншы, зі­мо­вы Ві­цебск. “Арт-па­рад” за­ўсё­ды скла­да­ецца не то­ль­кі з кон­кур­снай, але і ад­ука­цый­най час­ткі. Мы за­пра­ша­ем на­шых сяб­роў — вя­до­мых твор­цаў з роз­ных кра­ін — і яны да­юць май­стар-кла­сы ма­ла­дым удзе­ль­ні­кам фес­ты­ва­лю. Пра­во­дзі­лі яго ў роз­ных ва­ры­янтах, з пры­хо­дам пан­дэ­міі звяр­ну­лі­ся да анлайн-фар­ма­ту, сё­ле­та су­мяс­ці­лі вір­ту­аль­ны і жы­вы. І ве­ль­мі пры­емна, што анлайн-удзе­ль­ні­кі мі­ну­ла­га фо­ру­му за­ха­це­лі па­бы­ваць у на­шым го­ра­дзе і сё­ле­та пры­еха­лі ў Ві­цебск.

— Яшчэ адзін за­пат­ра­ба­ва­ны фес­ты­валь — “Ві­цеб­скі ліс­та­пад” — пры­све­ча­ны аўтар­скай пес­ні і па­эзіі. На­пэў­на, тут раз­ліч­ва­еце на ста­лую аўды­то­рыю. Ці мо­ладзь так­са­ма да­лу­ча­ецца?

— На маю дум­ку, аўды­то­рыя вы­зна­ча­ецца не па­вод­ле ўзрос­ту, а па­вод­ле ста­ну ду­шы і ўспры­ман­ня та­го ці інша­га ві­ду мас­тац­тва. Без­умоў­на, “Ві­цеб­скі ліс­та­пад” не пры­зна­ча­ны для ма­са­ва­га гле­да­ча, але мо­ладзь фес­ты­ва­лем ці­ка­віц­ца. Ка­лі пра­са­чыць, як ён раз­ві­ваў­ся, то бач­на: спа­чат­ку гэ­та бы­ло вы­ключ­на бар­даў­скае свя­та, по­тым яно ўзба­га­ці­ла­ся но­вы­мі на­прам­ка­мі — ві­зу­аль­нае мас­тац­тва і па­эзія. Чы­тан­не вер­шаў ста­но­віц­ца мод­ным ся­род ма­ла­дых лю­дзей, та­му мы на­ват увя­лі на­мі­на­цыю “ві­дэ­апа­эзія”. Ка­лі ка­заць пра ві­зу­аль­ны на­пра­мак, мы пра­па­ну­ем арт-батл: да­ём ахвот­ным па­лот­ны метр на метр, за вы­зна­ча­ны час удзе­ль­ні­кі на­паў­ня­юць іх ма­люн­ка­мі па тэ­ме спа­бор­ніц­тва. Мы ўжо па­ча­лі пад­рых­тоў­ку да чар­го­ва­га фес­ты­ва­лю. Мяр­кую, ён атры­ма­ецца яркім. Пры гэ­тым імкнём­ся не сап­са­ваць асаб­лі­вую атмас­фе­ру “Ві­цеб­ска­га ліс­та­па­да”, бо ме­на­ві­та за кошт сва­ёй ду­шэў­нас­ці ён што­год пры­цяг­вае но­вых лю­дзей.

 Пан­дэ­мія не пе­ра­шко­дзі­ла вам за­ха­ваць улас­ныя ку­ль­тур­ныя брэн­ды. Вы апе­ра­тыў­на ад­рэ­ага­ва­лі на но­выя ўмо­вы і звяр­ну­лі­ся да маг­чы­мас­цей Інтэр­нэ­ту. Як ацэ­нь­ва­еце во­пыт пра­вя­дзен­ня фес­ты­ва­ляў анлайн?

— Гэ­та вя­лі­кая за­слу­га ка­лек­ты­ву. Ка­лі ў лю­дзей ёсць моц­нае жа­дан­не ру­хац­ца на­пе­рад, то іх не спы­няць ні­якія цяж­кас­ці. У на­шай уста­но­ве шмат ты­та­ніч­ных пра­ектаў з ба­га­ты­мі тра­ды­цы­ямі, і звы­чай­на іх скла­да­на пе­ра­фар­ма­та­ваць. А мы па­ка­за­лі ўсім, што хут­ка ад­апта­вац­ца мож­на. Пры­йшло­ся ка­рэк­ці­ра­ваць не то­ль­кі твор­чую, але і ка­мер­цый­ную дзей­насць: мы пра­вя­лі вя­лі­кую юры­дыч­ную пра­цу і ад­кры­лі інтэр­нэт-кра­му. На­пэў­на, ад­ны­мі з пер­шых па­ча­лі ла­дзіць за­нят­кі ама­тар­скіх ка­лек­ты­ваў анлайн. Ка­неш­не, у та­кім фар­ма­це атрым­лі­ваць пра­ктыч­ныя на­вы­кі на­шмат скла­да­ней, як і пад­час кон­кур­саў у по­ўнай ме­ры аца­ніць здо­ль­нас­ці ча­ла­ве­ка па той бок экра­на. Мо­жа, мо­ладзь га­то­вая ўспры­маць усё праз га­джэ­ты, але май­му па­ка­лен­ню лепш па­чуць вы­ступ­лен­не ўжы­вую. Як ча­со­вая ме­ра анлайн-фар­мат па­ві­нен быць, але ве­ль­мі не хо­чац­ца, каб ён на­заў­сё­ды за­мя­ніў звы­чай­ныя кан­так­ты.

Да­ні­іл ШЭЙ­КА