На трох вялікіх і мудрых кітах

№ 10 (1553) 05.03.2022 - 11.03.2022 г

Колькі слоў пра фестывальны рух
Пра Ві­цеб­шчы­ну я ма­гу ка­заць бяс­кон­ца і з вя­лі­кай лю­боў­ю. То­ль­кі тут, я пе­ра­ка­на­ны, маг­ло ўзнік­нуць і за­ма­ца­вац­ца не­ве­ра­год­нае сло­ва “ма­ль­цы” з на­ціс­кам на пер­шы склад і зна­чэн­нем зу­ха­ва­тай бра­тэр­скай еднас­ці. Ме­на­ві­та тут быў па­бу­да­ва­ны гас­па­дар­чым спо­са­бам пер­шы на Бе­ла­ру­сі дом ад­мыс­ло­ва для ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры. І ад­кры­ты пер­шы ра­ённы Дом ра­мёс­тваў. І ўсё гэ­та ў Глы­бо­кім. А та­кой звон­кай ке­ра­мі­кі, як у Шу­мі­лі­не, я бо­льш ні­дзе не чуў. І не каш­та­ваў я бо­льш та­кіх смач­ных яблы­каў, як у му­зей­ным са­дзе Сі­ко­ры на Шар­каў­шчы­не.

/i/content/pi/cult/893/18902/17.jpgЦі­ка­вос­ткі твор­чай Ві­цеб­скай воб­лас­ці, шчод­рай на мас­та­коў, пі­сь­мен­ні­каў і май­строў, мож­на доў­жыць бяс­кон­ца. Але не­ль­га ўтры­маць у аб­дым­ках не­абдым­нае, вар­та вы­браць што­сь­ці ад­но. Вось ха­ця б гэ­та. Пер­шын­ство тры­мае воб­ласць і па фес­ты­ва­ль­ным ру­ху, раз­на­стай­ным і яскра­вым. Вось пра яго, што тры­ма­ецца на трох вя­лі­кіх і муд­рых кі­тах, і па­ста­ра­юся рас­па­вес­ці.

СПЕЎ­НЫ ДОЎ­ГА­ЖЫ­ХАР

“Брас­лаў­скія за­рні­цы” — на­ша ста­рэй­шае пе­сен­нае свя­та. Яго мож­на лі­чыць пра­ва­пе­ра­емні­кам пе­сен­ных фэс­таў ча­сін За­ход­няй Бе­ла­ру­сі. У га­зе­тах та­го ча­су па­ве­дам­ля­ла­ся, што ў мяс­тэч­ку Брас­лаў 28 чэр­ве­ня 1931 го­да ад­бы­ло­ся пер­шае па­вя­то­вае свя­та пес­ні. За са­вец­кім ча­сам фэст па­чаў ад­лік з 1953 го­да. З 1967-га свя­та па­ча­ло на­зы­вац­ца “Брас­лаў­скія за­рні­цы”. Яно ад­ра­зу ста­ла зна­ка­мі­тым сва­ім звод­ным хо­рам. Не дзі­ва, што з ця­гам ча­су фес­ты­валь на­быў за­слу­жа­ны ста­тус між­на­род­на­га.

Да­лей — бо­лей. “Брас­лаў­скія за­рні­цы” пры­рас­лі ад­мет­ным свя­там “Меч Бра­чыс­ла­ва” на За­мка­вай га­ры. Гэ­та інтэ­рак­тыў­нае ві­до­віш­ча з удзе­лам гіс­та­рыч­ных клу­баў, што за­йма­юцца рэ­кан­струк­цы­ямі ры­цар­скіх ба­ёў і па­пу­ля­ры­за­цы­яй ся­рэд­ня­веч­най ку­ль­ту­ры. Свая дзя­лян­ка фес­ты­ва­ль­най дзей­нас­ці пры­на­ле­жыць тут і клу­бу май­строў на­род­ных мас­тац­кіх ра­мёс­тваў і мас­та­коў “Ля воз­ера” на­ву­ко­ва-да­след­чай уста­но­вы ку­ль­ту­ры “Брас­лаў­скае ра­ённае аб’­яднан­не му­зе­яў”.

У 2012 го­дзе аб­лас­ное ўпраў­лен­не ку­ль­ту­ры пры­ня­ло ра­шэн­не ад­ра­дзіць на свя­це вы­ступ­лен­не ты­сяч­на­га хо­ру, з яко­га і па­чы­на­лі­ся ка­лі­сь­ці “Брас­лаў­скія за­рні­цы”. Ра­шэн­не бы­ло з по­спе­хам вы­ка­на­на.

У роз­ныя ча­сы ўдзе­ль­ні­ка­мі фэс­ту з’яў­ля­лі­ся твор­цы з Бе­ла­ру­сі, Лат­віі, Рас­іі, Літ­вы, Укра­іны, Эсто­ніі, Поль­шчы, Арме­ніі, Ве­не­су­элы… А ле­тась у рам­ках свя­та ўпер­шы­ню ад­быў­ся ад­кры­ты кон­курс на­род­на­га тан­ца “Па­азер­скія та­пат­кі”. У ім удзе­ль­ні­ча­лі сям­нац­цаць за­слу­жа­ных, на­род­ных і ўзор­ных ха­рэ­агра­фіч­ных ка­лек­ты­ваў з са­мых роз­ных аб­лас­цей на­шай Бе­ла­ру­сі.

/i/content/pi/cult/893/18902/18.jpgПАД ЦЫМ­БА­ЛЫ І ГАР­МО­НІК

У 2019 го­дзе пра­йшоў XXX Між­на­род­ны фес­ты­валь на­род­най му­зы­кі “Зві­няць цым­ба­лы і гар­мо­нік” у Па­ста­вах. Го­рад за гэ­ты час пры­звы­ча­іўся быць фес­ты­ва­ль­ным. А за­сна­ваў свя­та стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га фон­ду ку­ль­ту­ры Та­дэ­вуш Стру­жэц­кі. Фэст стаў пры­дат­ным і для ама­та­раў, і для пра­фе­сі­яна­лаў, і для на­ву­коў­цаў.

Ча­му Па­стаў­скі ра­ён? Ме­на­ві­та тут за­ха­ва­лі­ся са­ма­быт­ныя вы­ка­на­ль­ніц­кія шко­лы ігры на на­род­ных му­зыч­ных інстру­мен­тах, у тым лі­ку на ўні­ка­ль­ных ды­ята­ніч­ных цым­ба­лах. Асаб­лі­ва сла­ві­лі­ся му­зыч­ныя тра­ды­цыі вё­сак Груз­да­ва і По­жар­цы. У 1939 го­дзе ў Груз­да­ве ства­ры­лі фа­льк­лор­ны гурт цым­ба­ліс­таў, які стаў аркес­трам і пра­існа­ваў ка­ля шас­ці дзе­ся­ці­год­дзяў. Тра­ды­цыю пад­ха­піў ансамбль “Па­азе­р’е”.

Па­сту­по­ва фэст за­ймеў сваю ста­лую струк­ту­ру і брэн­да­вую знач­насць. Маю на ўва­зе най­перш кон­курс вы­ка­наў­цаў на на­род­ных інстру­мен­тах “Хто ка­го”. А яшчэ ёсць тэ­атра­лі­за­ва­ны “Па­стаў­скі баль”, твор­чыя ла­ба­ра­то­рыі, вы­ста­вы інстру­мен­таў.

Ка­рысць свя­та яшчэ і ў тым, што яно па­ста­янна раз­ві­ва­ецца. Пра­гра­ма па­ста­янна па­паў­ня­ецца ме­рап­ры­емства­мі. Гэ­та кан­цэр­ты ста­ра­даў­няй і кла­січ­най бе­ла­рус­кай му­зы­кі ў мясц­овым кас­цё­ле, тэ­атра­лі­за­ва­ныя дзеі “Му­зы­ка бе­ла­рус­кіх па­ла­цаў і ся­дзіб” ля па­ла­ца Ты­зен­гаў­заў…

З 2010 го­да ў Па­ста­вах па­ча­лі ла­дзіць пле­нэ­ры рэ­зчы­каў па ка­ме­ні з удзе­лам вы­клад­чы­каў і сту­дэн­таў Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі мас­тац­тваў. Тво­ры ўпры­гож­ва­юць га­рад­скі лан­дшафт, арга­ніч­на ўпіс­ва­юцца ў фес­ты­ва­ль­ную твор­чую кан­ву.

За га­ды існа­ван­ня фэс­ту на Па­стаў­шчы­не па­бы­ва­ла ка­ля 150 ты­сяч удзе­ль­ні­каў і гас­цей з дзя­сят­каў кра­ін.

СА­ЛАЎ­ІНЫ РАЙ

Ка­жуць, са­мыя звон­кія са­лаў­і ў Бе­ла­ру­сі — на Дуб­ро­вен­шчы­не. Вось яны і на­пе­лі фэст. Спа­чат­ку, у дзень свят­ка­ван­ня 600-год­дзя Дуб­роў­на, гэ­та быў аб­лас­ны му­зыч­на-пе­сен­ны агляд. За 26 га­доў існа­ван­ня фес­ты­ва­лю пес­ні і му­зы­кі “Дняп­роў­скія га­ла­сы ў Дуб­роў­не” свя­та ста­ла рэ­гі­яна­ль­ным, а по­тым — між­на­род­ным. А сім­ва­лам яго ня­змен­на з’яў­ля­ецца са­лоў­ка.

А пры­ду­ма­лі фэст Мі­ка­лай Па­шын­скі, ко­ліш­ні на­ча­ль­нік упраў­лен­ня ку­ль­ту­ры Ві­цеб­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма (з 1990 па 2011 год), і та­га­час­ны стар­шы­ня Дуб­ро­вен­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Мі­ха­іл Ляш­чын­скі. Мэ­та бы­ла бо­льш чым вы­са­ка­род­най: аб’­яднаць твор­чыя на­ма­ган­ні рэ­гі­ёнаў Бе­ла­ру­сі, Укра­іны і Рас­іі, што раз­меш­ча­ны ля Дняп­ра. Але тое, што доб­ра па­са­джа­на і да­гле­джа­на, доб­ра ру­нее. Та­му ў 2004 го­дзе да са­лаў­іна­га свя­та да­лу­чы­лі­ся пра­фе­сій­ныя і ама­тар­скія ка­лек­ты­вы з Літ­вы, Лат­віі і Эсто­ніі. А яшчэ праз час ге­агра­фію ме­рап­ры­емства па­шы­ры­лі прад­стаў­ні­кі Поль­шчы, Сла­ва­кіі, Мал­до­вы, Сер­біі, Ру­мы­ніі, Тур­цыі, Арген­ці­ны, Індыі.

Ла­дзіц­ца фес­ты­валь у чэр­ве­ні ця­гам трох дзён. Кож­ны раз пра­па­ноў­ва­ецца што­сь­ці но­ве­нь­кае. Да пры­кла­ду, пер­шае ў кра­іне свя­та свіс­ту­ль­кі “Са­ла­вей­ка”. Ці кон­курс па ства­рэн­ні ля­лек у на­цы­яна­ль­ных тра­ды­цый­ных кас­цю­мах “Ля­ль­ка Дуб­ра­вуш­ка”. А яшчэ ўдзе­ль­ні­кі свя­та ро­бяць Ды­ван сяб­роў­ства, да­ўжы­ня яко­га на сён­ня — 15 мет­раў. У мя­не аса­біс­та та­кое ўра­жан­не, што не бу­дзе та­му ды­ва­ну ні кан­ца ні краю. І цу­доў­на!

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"