Новы музей — справа гонару

№ 10 (1553) 05.03.2022 - 11.03.2022 г

Зна­ёмства гас­цей Оршы з ге­ра­ічнай гіс­то­ры­яй го­ра­да па­чы­на­ецца, як то­ль­кі яны сы­хо­дзяць з цяг­ні­ка на пе­рон. По­бач з вак­за­лам вы­сіц­ца по­мнік Кан­стан­ці­ну За­сло­на­ву, які ў га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны арга­ні­за­ваў на мясц­овым чы­гу­нач­ным вуз­ле пад­по­ль­ныя гру­пы і зла­дзіў з імі шэ­раг ды­вер­сій су­праць аку­пан­таў. І ма­ну­мент не адзі­ны на­па­мін пра ге­роя: не­да­лё­ка ад стан­цыі, на ву­лі­цы Мо­ла­ка­ва, рых­ту­юць да ад­крыц­ця но­вы ва­енна-гіс­та­рыч­ны му­зей, на­зва­ны ў го­нар сла­ву­та­га ка­ман­дзі­ра.

/i/content/pi/cult/893/18901/15.jpgМе­ма­ры­яль­ны му­зей Кан­стан­ці­на За­сло­на­ва ад­крыў­ся яшчэ ў 1948 го­дзе згод­на з па­ста­но­вай Са­ве­та Мі­ніс­траў БССР. Спа­чат­ку экс­па­зі­цыя за­йма­ла два не­вя­лі­кія па­коі ў ле­вым кры­ле До­ма ку­ль­ту­ры чы­гу­нач­ні­каў, а по­тым пе­ра­еха­ла ў бы­лы дом пі­яне­раў. Там збе­ра­га­ла­ся шмат каш­тоў­ных прад­ме­таў і да­ку­мен­таў, не­ка­то­рыя з якіх пе­рад­алі з Мін­ска і Мас­квы. У лі­пе­ні 2016 го­да ўра­ган­ны ве­цер па­шко­дзіў дах ста­ро­га бу­дын­ка, і па­зней экс­пер­ты зра­бі­лі за­клю­чэн­не: аб’ект ава­рый­ны і ад­на­ўлен­ню не пад­ля­гае. Як адзна­чае ды­рэк­тар Му­зей­на­га ком­плек­су гіс­то­рыі і ку­ль­ту­ры Аршан­шчы­ны Юлія Ка­ма­ро­ва, за­ха­ван­не па­мя­ці пра ле­ген­дар­на­га кам­бры­га — спра­ва го­на­ру для га­ра­джан і мясц­овай ула­ды, та­му бы­ло вы­ра­ша­на на мес­цы ста­ро­га му­зея ўзвес­ці но­вы за кошт ра­ённа­га бю­джэ­ту. Асноў­ныя бу­даў­ні­чыя эта­пы про­йдзе­ны, на ста­рым мес­цы ўжо па­ўстаў двух­па­вяр­хо­вы бу­ды­нак з ка­ла­на­дай. Ця­пер ідзе этап унут­ра­ных апра­цоў­чых ра­бот, на­пе­ра­дзе — ман­таж экс­па­зі­цыі і доб­раў­па­рад­ка­ван­не тэ­ры­то­рыі.

Дня­мі за­вяр­шыў­ся ад­кры­ты кон­курс пра­ектаў экс­па­зі­цыі. Ча­ты­ры ўдзе­ль­ні­кі пра­па­на­ва­лі свае мас­тац­кія кан­цэп­цыі, эскі­зы з раз­мяш­чэн­нем экс­па­на­таў, ды­зайн-пра­екты раз­мяш­чэн­ня асвят­лен­ня і аўды­яві­зу­аль­ных сіс­тэм. Па­тра­ба­ван­ні да аўта­раў вы­со­кія. Ся­род па­жа­дан­няў му­зей­шчы­каў бы­ло за­ха­ван­не пе­ра­емнас­ці з мі­ну­лым му­зе­ем у спа­лу­чэн­ні з су­час­ны­мі тэн­дэн­цы­ямі. У пра­екце кож­най за­ле прад­ума­ныя мас­тац­кія ком­плек­сы і інста­ля­цыі, інфар­ма­цый­на-экс­кур­сій­ныя акцэн­ты, гу­ка­вое су­пра­ва­джэн­не, мар­шрут ру­ху на­вед­ва­ль­ні­каў, аб­ста­ля­ван­не, свет­ла­вы ды­зайн і асаб­лі­ва ка­ля­ро­выя ра­шэн­ні.

Ка­лі ў ста­рым му­зеі за­лы бы­лі пры­све­ча­ны асо­бе Кан­стан­ці­на За­сло­на­ва, парт­ызан­скай і пад­по­ль­най дзей­нас­ці, то но­вы ахо­піць усю ва­енную гіс­то­рыю Аршан­шчы­ны. А яна ба­га­тая на ад­мет­ныя падзеі, як пер­шы залп “Ка­цю­шы” на бе­ра­зе Дняп­ра 14 лі­пе­ня 1941 го­да або Ві­цеб­ска-Аршан­ская вы­зва­лен­чая апе­ра­цыя. Экс­па­зі­цыя так­са­ма вы­йдзе за хра­на­ла­гіч­ныя рам­кі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, асоб­ная час­тка бу­дзе пры­све­ча­на во­інам-інтэр­на­цы­яна­ліс­там. Экс­па­на­таў, якія ад­люс­троў­ва­юць жыц­цё­вы шлях Кан­стан­ці­на За­сло­на­ва, у фон­дах уста­но­вы шмат. На­прык­лад, ары­гі­на­ль­ныя да­ку­мен­ты, ліс­ты кам­бры­га сям’і і на­ват яго ма­люн­кі. Пры гэ­тым з па­шы­рэн­нем тэ­ма­ты­кі экс­па­зі­цыі ўзні­кае па­трэ­ба ў па­паў­нен­ні ка­лек­цыі. Па сло­вах Юліі Ка­ма­ро­вай, му­зей­ны ком­плекс атры­маў не­абход­нае фі­нан­са­ван­не для ўзба­га­чэн­ня фон­даў. У экс­па­зі­цыі з’явяц­ца як сап­раў­дныя прад­ме­ты (аса­біс­тыя рэ­чы, да­ку­мен­ты, га­зе­ты, зброя, фо­та­здым­кі), так і му­ля­жы ды ма­ке­ты, звя­за­ныя з асо­бай Кан­стан­ці­на За­сло­на­ва і ба­ра­ць­бой з аку­пан­та­мі.

/i/content/pi/cult/893/18901/16.jpgАсноў­ная экс­па­зі­цыя раз­мес­ціц­ца ў трох за­лах на дру­гім па­вер­се, але па кан­цэп­цыі па­глыб­лен­не ў тэ­му па­чнец­ца яшчэ на пер­шым уз­роў­ні: увя­дзен­нем у га­лоў­ную час­тку па­слу­жаць гра­фіч­ныя вы­явы. Пер­шы зал ад­люс­труе мір­нае жыц­цё го­ра­да на­пя­рэ­дад­ні Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, яе па­ча­так, жыц­цё ў аку­па­цыі, гіс­то­рыю Аршан­ска­га ге­та, жыц­цё і дзей­насць Кан­стан­ці­на За­сло­на­ва. Асаб­лі­вую ўва­гу над­адуць парт­ызан­ска­му ру­ху і пад­по­ль­най ба­ра­ць­бе ў краі — ад арга­ні­за­цыі атра­да на ча­ле з Кан­стан­ці­нам За­сло­на­вым да рэ­йка­вай вай­ны. Дру­гая за­ла рас­ка­жа пра Ві­цеб­ска-Аршан­скую апе­ра­цыю, вы­зва­лен­не го­ра­да і яго па­сля­ва­еннае ад­на­ўлен­не, пра­цоў­ны подзвіг на­ро­да. Трэ­цяя за­ла ста­не ме­ма­ры­яль­най. Так­са­ма прад­у-
гле­джа­на пра­сто­ра для ча­со­вых вы­стаў.

Да­лей рас­пра­цоў­шчы­кі экс­па­зі­цыі з удзе­лам на­ву­ко­вых су­пра­цоў­ні­каў удак­лад­няць дэ­та­лі пра­екта — і па­чнец­ца ман­таж. Гэ­тая кар­пат­лі­вая пра­ца зой­ме не менш за пяць ме­ся­цаў. Ад­крыц­цё ва­енна-гіс­та­рыч­на­га му­зея му­сіць стаць яркім за­вяр­шэн­нем 2022 го­да, на пра­ця­гу яко­га Орша бу­дзе не­сці ста­тус ку­ль­тур­най ста­лі­цы Бе­ла­ру­сі. Па­куль жа ста­цы­янар­ная вы­ста­ва з прад­мет­на­га шэ­ра­гу ме­ма­ры­яль­на­га му­зея Кан­стан­ці­на За­сло­на­ва пра­цуе ў Му­зеі гіс­то­рыі і ку­ль­ту­ры го­ра­да Оршы. Там дэ­ман­стру­юцца прад­ме­ты по­бы­ту, аса­біс­тыя рэ­чы і фо­та­здым­кі, архіў­ныя да­ку­мен­ты. Вы­ста­ва асвят­ляе дзі­ця­чыя га­ды, на­ву­чан­не, пра­цоў­ны і ба­явы шлях ге­роя, які ўнёс знач­ны ўклад у ба­ра­ць­бу з аку­пан­та­мі.

Да­ні­іл ШЭЙ­КА

Фота Сяргея Сляпцова і з Інтэрнэту.