“Я родам з Крынак з-пад Бялынічаў...”

№ 10 (1553) 05.03.2022 - 11.03.2022 г

Да 150-годдзя з дня нараджэння славянскага класіка жывапісу Вітольда Бялыніцкага-Бірулі
Чыс­так­роў­ны бе­ла­рус, вы­ха­дзец са ста­ра­жыт­на­га шля­хец­ка­га ро­ду, ён сва­ім пей­заж­ным жы­ва­пі­сам на­тхнё­на і моц­на ўвай­шоў у вя­лі­кую ка­гор­ту мас­та­коў све­ту і стаў по­бач з та­кі­мі па­сі­янар­ны­мі пей­за­жыс­та­мі, як І.Ле­ві­тан, І.Айва­зоў­скі, І.Шыш­кін, А.Ку­інджы, К.Ма­нэ, К.Ка­ро, К.Пі­са­ро, У.Цёр­нер, Д.Кан­стэбл, М.Сар’ян, наш су­час­нік і яго ма­лод­шы ка­ле­га па пэн­дзлі В.Цвір­ка. Ві­то­ль­да Ка­эта­на­ві­ча ня­ма з на­мі ўжо 65 га­доў, але вя­до­ма: та­кія твор­цы не ад­ыхо­дзяць у ня­быт, бо для нас і на­шых на­шчад­каў за­ста­юцца іхнія па­лот­ны, у якіх веч­на жы­ве шчод­рае сэр­ца і ду­ша, пры­га­жосць і ча­ла­ве­ка­люб­ства. Не­хта ска­заў, што “сты­хія лю­бо­ві ўклад­ва­ецца то­ль­кі ў рам­кі па­эзіі”. Да­да­мо: і ў рам­кі вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва — так­са­ма. Ме­на­ві­та та­ко­га мас­тац­тва, яко­му пры­свя­ціў сваё жыц­цё гэ­ты вы­дат­ны бе­ла­рус­кі і рас­ійскі мас­так, чыя юбі­лей­ная вы­ста­ва тво­раў ад­кры­ла­ся 3 са­ка­ві­ка ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі Бе­ла­ру­сі.

/i/content/pi/cult/893/18898/9.jpgНІ­КО­ЛІ НЕ РАЗ­ЛЮ­БІЎ...

Вя­до­мая тры­ві­яль­ная фра­за: жыц­цё по­ўніц­ца па­ра­док­са­мі. Але, што ты­чыц­ца Ві­то­ль­да Ка­эта­на­ві­ча, ме­на­ві­та так і ёсць. Уя­ві­це са­бе: з 85 га­доў жыц­ця мас­так пра­жыў у Рас­іі бо­льш за сем дзе­ся­ці­год­дзяў! І, улас­на ка­жу­чы, то­ль­кі да 12 га­доў быў звя­за­ны з бе­ла­рус­кай зям­лёй, з ма­лой ра­дзі­май. Па­сля лёс за­кі­нуў яго ў Кі­еў, у Ры­са­ва­ль­ную шко­лу Мі­ка­лая Му­раш­кі, по­тым — у Мас­кву і Цвер­шчы­ну, на зна­ка­мі­тую да­чу “Чай­ка”. А ў фі­на­ле жыц­цё­ва­га шля­ху ён знай­шоў апош­няе мес­ца веч­на­га спа­чы­ну на Но­ва­дзя­во­чых мо­гіл­ках.

Па сут­нас­ці, ме­на­ві­та Бе­ла­русь зра­бі­ла яго пра­нік­нё­ным пес­ня­ром пры­ро­ды, якіх у сус­вет­ным мас­тац­тве не так шмат. І пра свае ран­нія га­ды мас­так за­ўсё­ды ўспа­мі­наў цёп­ла: “Я — бе­ла­рус, — ка­заў ён. — Я на­ра­дзіў­ся ў ма­ёнтку ка­ля Бя­лы­ні­чаў, на Ма­гі­лёў­шчы­не. Там пра­йшлі мае дзі­ця­чыя га­ды. Ба­ць­ка быў аран­да­та­рам, слу­жыў у Дняп­роў­скім па­ра­ход­стве. Вы­праў­ля­ючы­ся ў рэ­йсы па Дняп­ры, Пры­пя­ці, Со­жы, час­та браў мя­не з са­бою, што бы­ло най­вя­лік­шым шчас­цем і ра­дас­цю, бо якраз та­ды, у тых па­ездках, я ад­крыў ні з чым не па­ра­ўна­ль­ную пры­ро­ду род­най Бе­ла­ру­сі...” І ка­лі па­сля Вя­лі­кай Айчын­най упер­шы­ню на­ве­даў Бе­ла­русь, зноў жа на­пі­саў пра сваю лю­боў да Ба­ць­каў­шчы­ны: “У кож­на­га ча­ла­ве­ка ёсць ра­дзі­ма. Яна жы­ве ў сэр­цы, у дум­ках. Мож­на раз­лю­біць ня­вес­ту, жон­ку, але раз­лю­біць ра­дзі­му — жах­лі­ва, не­маг­чы­ма… Бы­ла вяс­на. Я ха­дзіў па род­най бе­ла­рус­кай зям­лі. Я быў шчас­лі­вы…”

/i/content/pi/cult/893/18898/10.jpgНЕ ЎПІ­СА­ЛІ­СЯ Ў САЦ­РЭ­АЛІЗМ

Уба­чыць не­звы­чай­нае ў звы­чай­ным — ма­быць, га­лоў­ная “фіш­ка” пей­заж­най твор­час­ці Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі. Ну вось хоць бы гэ­тая “май­ская” се­рыя кар­цін (“Пры­цем­кі юна­га мая”, “Бе­ла­русь. Зноў за­цві­ла вяс­на”, “За­зе­ля­не­лі бе­ла­рус­кія бя­роз­кі”, “Сад у кве­це­ні”, “Бла­кіт­най вяс­ной”, “Кра­са­вік. Вя­сен­ні лес”, “Са­ка­віц­кая ноч”) ці мі­нор­ная бар­вя­ная во­сень з па­ла­ючым зо­ла­там бя­ро­за­вай ліс­то­ты пад сі­нім не­бам (“За­ду­мен­ныя дні во­се­ні” і яшчэ эле­гіч­ныя “Во­сень у па­рку”, “Ці­хая во­сень”) або се­раб­рыс­та-бла­кіт­ныя зі­мы (“Пе­рад­ве­ча­ро­вая ці­шы­ня”, “Зі­мо­выя ка­рун­кі”, “Зі­мо­вы сон”, “Апош­ні снег”). Ёсць у яго і ма­ты­вы лет­нія (“Бе­ла­русь. Па­ча­так ле­та”, “Пе­рад на­ва­ль­ні­цай”), так­са­ма шмат эцю­даў пра мін­скія ва­ко­лі­цы і Бе­лую да­чу, дзе мас­так гас­ця­ваў у 1947 го­дзе.

Я ўжо не ка­жу, ко­ль­кі ён на­ма­ля­ваў пей­заж­ных кар­цін і эцю­даў на Цвер­шчы­не, дзе мас­так на сва­ёй да­чы “Чай­ка” пра­жыў, з пе­ра­пын­ка­мі на па­ездкі па кра­іне, амаль усё твор­чае жыц­цё. І ка­лі раз­гля­да­еш мас­тац­тва Ві­то­ль­да Ка­эта­на­ві­ча, так і ба­чыш: ён за­ў-
сё­ды імкнуў­ся імгнен­на сха­піць і на вя­кі за­ха­ваць пры­род­ную па­літ­ру фар­баў усіх ча­ты­рох пор го­да. Асаб­лі­ва лю­бі­мую вяс­ну. Ма­ле­нь­кі ка­ва­ла­чак вя­ліз­на­га пры­го­жа­га све­ту, ка­рот­кі лі­рыч­ны верш у жы­ва­пі­се! Ска­за­на ўся­го не­ка­ль­кі “слоў”, але як ска­за­на — з ве­ль­мі цёп­лым па­чуц­цём, з мяк­кай за­ду­шэў­нас­цю, не­пас­рэд­нас­цю і чыс­ці­нёй све­таў­спры­ман­ня. І як цу­доў­на вы­ка­на­ны леп­шыя тво­ры, з якім вя­лі­кім жы­ва­піс­ным май­стэр­ствам і з тон­кім ад­чу­ван­нем ка­ла­ры­ту! Так, яго твор­часць — гэ­та гу­ма­нізм, з яго вы­со­кім на­тхнен­нем і чыс­ці­нёй ду­шы, з яго чу­лас­цю да да­бра і надзеі.

Ка­неш­не, з ча­су за­кан­чэн­ня зна­ка­мі­та­га Мас­коў­ска­га ву­чы­ліш­ча жы­ва­пі­су, ску­льп­ту­ры і дой­лід­ства яго твор­часць змя­ня­ла­ся і тэ­ма­тыч­на, асаб­лі­ва ў па­сля­рэ­ва­лю­цый­ныя га­ды са­вец­кай ула­ды, і сты­ліс­тыч­на. Жы­ва­пі­сец пі­саў і пей­заж­ныя “ме­ма­ры­яль­ныя” рэ­чы, звя­за­ныя з мес­ца­мі жыц­ця і дзей­нас­ці У.Ле­ні­на, А.Пуш­кі­на, Л.Тал­сто­га і П.Чай­коў­ска­га. Ства­раў і індус­тры­яль­ныя пей­за­жы, і на­ват па­ру фі­гу­ра­тыў­ных кар­цін пра Вя­лі­кую Айчын­ную вай­ну, пра якія сён­ня ма­ла хто ве­дае. Стро­га ка­жу­чы, на­ват та­кія “ідэй­на-тэ­ма­тыч­ныя па­лот­ны”, як, маг­чы­ма, ні ста­раў­ся мас­так (та­кі быў час), ні­як не змаг­лі ўпі­сац­ца ў кан­цэп­цыю ме­та­ду сац­рэ­аліз­му. Для гэ­та­га ў Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі, у ад­роз­нен­не ад мно­гіх яго ардэ­на­нос­ных ка­лег, не ха­пі­ла “кан­фар­міс­цка­га та­лен­ту”. Бо мас­та­коў­ская ду­ша ме­на­ві­та ў сфе­ры лі­рыч­на­га пей­за­жа па сва­ёй да­бры­ні, шчы­рас­ці, ча­ла­веч­нас­ці за­ста­ва­ла­ся ня­змен­най на пра­ця­гу ўся­го жыц­ця твор­цы. У сва­іх ме­му­арах “З за­пі­сак мас­та­ка”, над­ру­ка­ва­ных па­сля смер­ці аўта­ра ў 1958 го­дзе, Бя­лы­ніц­кі-Бі­ру­ля пі­саў: “У асно­ве та­лен­та пей­за­жыс­та за­ўсё­ды ля­жыць сар­дэч­ная лю­боў да пры­ро­ды. Зра­зу­мець, ад­чуць пры­ро­ду, здо­лець пад­слу­хаць яе га­вор­ку не ўсім да­дзе­на... Пры­ро­да бу­дзіць у ча­ла­ве­ку роз­ныя па сва­ім ха­рак­та­ры па­чуц­ці і пе­ра­жы­ван­ні. Роз­ны стан за­хап­лен­ня ў жыц­ці яе па-роз­на­му ад­гу­ка­юцца ў ду­шы”.

БО­НУ­СЫ АД СТА­ЛІ­НА?

Мне пры­хо­дзі­ла­ся не ад­ной­чы чы­таць у СМІ і кніж­ках роз­ныя ці­ка­выя вер­сіі на­вед­ван­ня Ста­лі­ным не­йкай мас­тац­кай вы­ста­вы (яе на­зва так­са­ма пад­аец­ца па-роз­на­му) у дру­гой па­ло­ве 1930-х, дзе пра­ва­ды­ру быц­цам бы ве­ль­мі спа­да­баў­ся пей­заж Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі “Го­ры. Ра­дзі­ма Іо­сі­фа Ста­лі­на”. І, маў­ляў, ме­на­ві­та з та­го ча­су на мас­та­ка па­сы­па­лі­ся роз­ныя ўзна­га­ро­ды.

Вось ад­на з вер­сій, у якую я сам ра­ней ве­рыў. Ці ха­цеў ве­рыць. Іо­сіф Ві­са­ры­ёна­віч па­во­ль­на пра­хо­дзіў па за­лах, ні­дзе не за­трым­лі­ва­ючы­ся. І рап­там спы­ніў­ся ля пей­за­жа Ві­то­ль­да Ка­эта­на­ві­ча, які ад­люс­троў­ваў гру­зін­скі го­рад Го­ры — ра­дзі­му Ста­лі­на. Пра­ва­дыр доў­га моў­чкі гля­дзеў на па­лат­но. Арга­ні­за­та­ры вы­ста­вы і кі­раў­ні­кі Са­юза мас­та­коў, якія су­пра­ва­джа­лі вы­со­кіх гас­цей, ве­ль­мі за­хва­ля­ва­лі­ся. Мно­гіх пра­няў ха­лод­ны пот: што за­раз бу­дзе? Але Ста­лін не­спа­дзя­ва­на ўсміх­нуў­ся і ко­рат­ка кі­нуў: “Ве­ль­мі пад­обна...” Усе з па­лёг­кай уз­дых­ну­лі: аб­ышло­ся!.. І ўжо хут­ка пад­пі­саў Указ аб пры­сва­енні Бя­лы­ніц­ка­му-Бі­ру­лю зван­ня за­слу­жа­на­га дзея­ча мас­тац­тваў РСФСР. І яшчэ ка­жуць, што праз не­ка­ль­кі га­доў, ужо па­сля вай­ны, Ста­лі­ну пры­нес­лі спіс твор­чых дзея­чаў на за­цвяр­джэн­не іх у роз­ных га­на­ро­вых зван­нях. І быц­цам бы пра­ва­дыр у пе­ра­лі­ку імё­наў ад­ра­зу адзна­чыў імя Ві­то­ль­да Ка­эта­на­ві­ча: “А-а-а, акын мес­ца на­ра­джэн­ня та­ва­ры­ша Ста­лі­на?! У яго, ба­дай, да­стат­ко­ва за­слуг пе­рад са­вец­кай ку­ль­ту­рай...” — і з гэ­ты­мі сло­ва­мі пад­пі­саў прад­стаў­лен­не аб пры­сва­енні на­ша­му зем­ля­ку зван­ня на­род­на­га мас­та­ка РСФСР.

Ба­рыс КРЭ­ПАК, заслужаны дзеяч мастацтваў

Беларусі

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"