Закрытая тэма

№ 10 (1553) 05.03.2022 - 11.03.2022 г

Нашаму знакамітаму на ўвесь свет земляку — лётчыкукасманаўту СССР, двойчы Герою Савецкага Саюза, генерал-палкоўніку авіяцыі Уладзіміру Васільевічу Кавалёнку — 3 сакавіка споўнілася 80 год
9 кас­трыч­ні­ка 1977 го­да ра­дыё і тэ­ле­ба­чан­не СССР аб­вяс­ці­ла са­вец­ка­му на­ро­ду: “Сён­ня ў 5 га­дзін 40 хві­лін у Са­вец­кім Са­юзе ажыц­цёў­ле­ны за­пуск кас­міч­на­га ка­раб­ля “Са­юз-25”. Ка­ман­дзір ка­раб­ля пад­пал­коў­нік Ка­ва­лё­нак Ула­дзі­мір Ва­сі­ль­евіч, бор­тін­жы­нер Ру­мін Ва­ле­рый Вік­та­ра­віч”. Да­та за­пус­ку вы­бра­на не вы­пад­ко­ва — усё раз­лі­ча­на: 1977-ы — год 60-год­дзя Кас­трыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі, да та­го ж на­пя­рэ­дад­ні пры­ня­та но­вая Кан­сты­ту­цыя СССР: “ста­лін­скую” за­мя­ні­ла “брэж­неў­ская”. Але стаць тры­умфа­ль­ным гэ­та­му па­лё­ту не су­джа­на… Ча­му? Што ж зда­ры­ла­ся? Гэ­та доў­га, ажно да 2011 го­да, лі­чы­ла­ся, існа­ва­ла як

/i/content/pi/cult/893/18897/8.jpg1. СТРЫ­МА­НА І ТУ­МАН­НА

Па­сля сты­коў­кі са стан­цы­яй “Са­лют-6” пік па­спя­хо­вай пра­цы кас­ма­наў­таў на ёй па­ві­нен быў пры­пас­ці на дні кас­трыч­ніц­кіх ура­чыс­тас­цей, ка­лі ў Мас­кву з’едуц­ца кі­раў­ні­кі ўсіх ка­му­ніс­тыч­ных парт­ый све­ту.

У ха­ту ма­ці і ба­бу­лі Ка­ва­лён­ка, што ў вёс­цы Бе­лае, ра­ённыя ўла­ды пры­вез­лі з Кру­пак тэ­ле­ві­зар — най­вя­лік­шы та­ды дэ­фі­цыт! — каб, зна­чыц­ца, ро­дзі­чы і ад­на­вяс­коў­цы раз­ам уба­чы­лі тры­умф зем­ля­ка.

Кож­ны кас­міч­ны па­лёт са­вец­кіх ка­раб­лёў пра­цяг­ваў­ся да­ўжэй за па­пя­рэд­ні. Па­ча­так па­ве­дам­лен­ня ТАСС звык­ла аб­на­дзей­ваў: “Па­ча­ло­ся зблі­жэн­не ка­раб­ля “Са­юз-25” са стан­цы­яй “Са­лют-6”, за­тым з ад­лег­лас­ці ў 120 мет­раў пра­во­дзі­ла­ся пры­ча­ль­ван­не…”

Але за­кан­чва­ла­ся па­ве­дам­лен­не стры­ма­на і ту­ман­на:

“…Ад­нак з-за ад­хі­лен­няў ад прад­угле­джа­на­га рэ­жы­му пры­ча­ль­ван­ня сты­коў­ка ад­ме­не­на. Экі­паж па­чаў пад­рых­тоў­ку да вяр­тан­ня на Зям­лю”.

Што за “ад­хі­лен­ні”?

На­род у не­даў­мен­ні ад хут­ка­га вяр­тан­ня экі­па­жа.

На­род аза­да­ча­ны: што па­й-
шло не так? Хто ві­на­ва­ты?

Афі­цый­ныя па­ве­дам­лен­ні аб па­лё­це ўсё ка­ра­цей­шыя, не­йкія не­да­моў­кі, пра­соч­ва­ецца ў іх на­ват пры­ха­ва­ная раз­драж­нё­насць…

І не бы­ло пры­ёму ў Крам­лі вы­шэй­шым кі­раў­ніц­твам кра­іны, не ўга­на­роў­ва­лі кас­ма­наў­таў, як звы­чай­на, за пер­шы па­лёт зван­ня­мі Ге­ро­яў, а аб­ме­жа­ва­лі­ся ордэ­на­мі Ле­ні­на…

Але са­вец­кі на­род да­ўно на­ву­чыў­ся раз­гад­ваць рэ­бу­сы ў дру­ку, чы­таць па­між рад­коў: ага, ка­лі ордэ­ны, а не мед­алі Ге­ро­яў, зна­чыць, не­шта не так, як пла­на­ва­ла­ся. Дык што, што зда­ры­ла­ся?

Прад­стаў­ні­кі рай­вы­кан­ка­ма за­бра­лі ў ма­ці тэ­ле­ві­зар…

— Які со­рам ад су­се­дзяў! — злу­ецца і праз га­ды кас­ма­наўт.

Што ж зда­ры­ла­ся на арбі­це? На­ват за­ўсё­ды да­свед­ча­ныя ў на­шых спра­вах “за­буг­ро­выя” ра­дыё­стан­цыі раз­губ­ле­на маў­ча­лі…

Што ж за та­ямні­ца “кас­міч­на­га маш­та­бу” з на­шым зем­ля­ком?

2. “НА ПЫ­ЛЬ­НЫХ СЦЯ­ЖЫН­КАХ ДА­ЛЁ­КІХ ПЛА­НЕТ”

Бе­ла­ру­сы спрад­ве­ку лі­чы­лі­ся “зям­ной” на­цы­яй.

І сап­раў­ды, но­сь­бі­ты на­цы­яна­ль­най асаб­лі­вас­ці Ку­па­ла, Ко­лас, ды і су­час­ныя па­эты пі­са­лі і пі­шуць аб сва­ёй зям­лі, аб род­най пры­ро­дзе, успя­ва­юць ба­ць­коў­скія ха­ты…

Але вось: ге­не­рал-лей­тэ­нант ка­рон­най арты­ле­рыі Ка­зі­мір Се­мя­но­віч — ро­дам з Ві­цеб­шчы­ны — у пад­руч­ні­ках па ба­ліс­ты­цы, вы­да­дзе­ным у 60-я га­ды XVII ста­год­дзя, змяс­ціў главу “Об устро­ении фей­ервер­ков и про­чих огнен­ных за­бав” са схе­май… трох­сту­пен­ча­тай ра­ке­ты! Ён на 200 га­доў апя­рэ­дзіў прад­ка­зан­ні Цы­ялкоў­ска­га.

Пры ца­ры Пят­ры І Ілья Ка­пі­евіч са Слуц­ка вы­даў пер­шую кар­ту зор­на­га не­ба з тлу­ма­чэн­нем “Уго­то­ва­ние и тол­ко­ва­ние ясное и зе­ло из­ряд­но раз­но­образ­ное по­вер­та­ния кру­гов не­бес­ных”. Пры­чым кар­та з ка­арды­на­та­мі! Азна­ёміў­шы­ся, Пётр І вы­даў Указ “О со­зда­нии ма­те­ма­ти­чес­ко-на­ви­гац­кой шко­лы”.

З яе з’я­ві­лі­ся пер­шыя ў Рас­іі свае лоц­ма­ны і штур­ма­ны.

Яшчэ адзін ура­джэ­нец Слуц­ка — Ві­то­льд Кар­ла­віч Ця­рэс­кі — за­сна­ваў аб­сер­ва­то­рыю МДУ, якая з ча­сам у Рас­іі пе­ра­тва­ры­ла­ся ў Дзяр­жаў­ны астра­на­міч­ны інсты­тут.

Імя Ця­рэс­ка­га но­сяць кра­тар на Ме­ся­цы і ма­лая пла­не­та.

Та­ямні­чае зда­рэн­не з экі­па­жам “Са­юза-25” у зла­вес­ную ноч 10 кас­трыч­ні­ка 1977 го­да… Та­ямні­ца і імё­ны бе­ла­ру­саў, да­лу­ча­ных да кос­ма­су ўжо ў на­шы ча­сы.

Пад­пал­коў­нік Ула­дзі­мір Мак­сі­ма­віч Дуд­ко быў прад­стаў­ні­ком па тэ­ле­мет­рыі Упраў­лен­ня ра­кет­ных вой­скаў СССР. Не­ка­ль­кі га­доў ён пра­ца­ваў на Бай­ка­ну­ры.

Уво­гу­ле Бай­ка­нур — мес­ца асаб­лі­вай пры­ця­га­ль­нас­ці бе­ла­ру­саў, асаб­лі­ва ўра­джэн­цаў Случ­чы­ны: 22 ча­ла­ве­кі!

Ад­туль жа ге­не­рал-па­лкоў­нік Кан­стан­цін Ва­сі­ль­евіч Гер­чык, які ка­ман­да­ваў кас­мад­ро­мам з 1958-га па 1961-ы год. На­го­дай для яго змяш­чэн­ня стаў вы­бух ра­ке­ты на стар­та­вай пля­цоў­цы, пры якім за­гі­ну­лі ка­ля ста су­пра­цоў­ні­каў, у тым лі­ку мар­шал арты­ле­рыі Міт­ра­фан Ня­дзе­лін.

А Гер­чык вы­пад­ко­ва за­стаў­ся жы­вым, то­ль­кі аб­га­рэў, та­му што якраз ста­яў за па­жар­най ма­шы­най.

Ула­дзі­мір Ка­ва­лё­нак рас­каз­ваў пра Гер­чы­ка: той пя­рэ­чыў, на­стой­ваў, каб з ра­ке­ты пе­рад да­пра­цоў­кай, кан­чат­ко­вай пад­рых­тоў­кай яе да стар­ту злі­лі па­лі­ва. Але тэр­мі­но­вы старт ра­ке­ты ме­на­ві­та ў гэ­ты дзень па­трэб­ны быў лі­да­ру СССР Хруш­чо­ву, які якраз зна­хо­дзіў­ся ў Аме­ры­цы, у якас­ці важ­ка­га “аргу­мен­та” мо­цы СССР пры пе­ра­га­во­рах з прэ­зі­дэн­там ЗША. “Аргу­мент” пе­ра­тва­рыў­ся ў тра­ге­дыю. Раз­лі­тае па­лі­ва пла­ві­ла асфа­льт пля­цоў­кі. Лю­дзі, якія раз­бя­га­лі­ся, не здо­ле­лі вы­прас­таць ног з кі­пу­чай ла­вы…

— У нас быў адзі­ны пры­нцып пра­цы: “Да­вай, да­вай!”, — гор­ка пад­во­дзіць кас­ма­наўт рас­по­вед.

Мар­шал, які так па­крык­ваў, за­гі­нуў. Гер­чык цу­дам ура­та­ваў­ся — яго і зра­бі­лі “па­трэб­ным” ві­на­ва­тым.

З 1983-га шэсць га­доў на­ча­ль­ні­кам кас­мад­ро­ма быў ге­не­рал-лей­тэ­нант Юрый Жу­каў. Гэ­та пры ім ад­быў­ся за­пуск ка­раб­ля ва­енна­га пры­зна­чэн­ня “Зе­ніт” і кас­міч­най сіс­тэ­мы “Бу­ран — Энер­гія”.

Штур­ман на­зем­на­га экі­па­жа “Лу­на­ход-1” Кан­стан­цін Да­ві­доў­скі — ро­дам з вёс­кі Ізбо­рыш­ча — пе­рад 8-м са­ка­ві­ка зра­біў жан­чы­нам све­ту “кас­міч­ны” пад­ару­нак: пры­му­сіў лу­на­ход вы­пі­саць вя­лі­кую ліч­бу “8”. Па­ко­ль­кі на Ме­ся­цы ня­ма вят­роў, знак той не сат­рэц­ца, пыл яго не за­ня­се.

У роз­ны час на Бай­ка­ну­ры пра­ца­ва­лі “на­шы”: вя­ду­чы спе­цы­яліст ва­еннай пры­ёмкі кас­міч­ных войск Ба­рыс Ня­рон­скі ро­дам з вёс­кі Ліп­ні­кі; Яўген За­лкоў­скі — стар­шы­ня ка­мі­сіі па за­пус­ках і кі­ра­ван­ні па­лё­та­мі кас­міч­ных апа­ра­таў на­род­на-гас­па­дар­ча­га пры­зна­чэн­ня.

Ці вар­та на­гад­ваць, што ўсе на­зва­ныя — ура­джэн­цы Слуц­ка­га ра­ёна, і ўсе, як Клі­мук і Ка­ва­лё­нак, вяс­ко­выя хлоп­цы. Кас­ма­наўт Алег На­віц­кі, пра­ўда, з рай­цэн­тра: з Чэр­ве­ня!

І яшчэ “кас­міч­ны” бе­ла­рус з Хо­цім­ска, што на Ма­гі­лёў­шчы­не: па­лкоў­нік Ба­рыс Бе­ла­ву­саў — стар­шы ў гру­пе па ад­бо­ры кас­ма­наў­таў.

Ён, ка­неш­не ж, ад­абраў у гру­пу кас­ма­наў­таў “сва­іх”, з Бе­ла­ру­сі: Ана­то­ля Іва­на­ві­ча Дзят­ко­ва ро­дам з Ра­га­чо­ва і Ва­лян­ці­на Да­ні­ло­ві­ча з Ка­ло­дзішч, што пад Мін­скам.

Пра­цяг­ваю спіс “на­шых”, да­лу­ча­ных да кос­ма­су:

Ва­ле­рый За­йцаў — 13 год пра­ца­ваў Га­лоў­ным суд­ме­дэк­спер­там Бай­ка­ну­ра.

Іван Умін­скі — ка­ман­дзір асо­бай інжы­нер­на-вы­пра­ба­ва­ль­най час­ткі.

Ма­рат Бра­на­вец — кі­раў­нік экс­пе­ры­мен­ту па тры­ба-кос­ма­се на між­на­род­най кас­міч­най стан­цыі.

Сап­раў­ды ж, спіс рас­сак­рэ­ча­ных ураж­вае!

Пэў­на, то­ль­кі ад­каз­най на­ту­ры бе­ла­ру­са маг­лі з 1972-га да­ве­рыць на Бай­ка­ну­ры ажно на пят­нац­цаць га­доў па­са­ду кі­раў­ні­ка на­зем­ны­мі вы­пра­ба­ван­ня­мі ка­раб­лёў “Са­юз”, стан­цый “Са­лют” і “Мір” пад­пал­коў­ні­ку кас­міч­ных сіл СССР, мін­чу­ку Мі­ка­лаю Смер­да­ву. Ён за­ўсё­ды апош­нім аб­сле­да­ваў га­то­вы да стар­ту кас­міч­ны ка­ра­бель пе­рад тым, як ту­ды ўвой­дуць кас­ма­наў­ты. Пад­ра­бяз­нас­ці мне рас­каз­ваў:

— За­доў­га да экі­па­жа мес­ца ў ка­раб­лі за­ймаю я, інжы­нер-вы­пра­ба­ва­ль­нік. Мя­не на­зы­ва­лі “ро­бат-кас­ма­наўт”. Я ме­сяц жыў, спаў у ка­раб­лі. Я пра­вя­раю ўсе сіс­тэ­мы, з які­мі пры­йдзец­ца пра­ца­ваць у па­лё­це, і даю за­клю­чэн­не аб га­тоў­нас­ці да стар­ту. Мой под­піс пад актам га­тоў­нас­ці — ад­каз­ны і вы­ра­ша­ль­ны. Ёсць фо­та, дзе я сас­ту­паю мес­ца Клі­му­ку, я — у на­кі­ну­тым бе­лым ха­ла­це, каб не бы­ло бач­на па­го­наў.

І вось у ноч з 9 на 10 кас­трыч­ні­ка Смер­даў пад­піс­вае за­клю­чэн­не аб га­тоў­нас­ці “Са­юза-25” да стар­ту, згад­вае:

— Ка­ва­лё­нак і Ру­мін аб­одва та­кія “крэ­пе­нь­кія”, што ман­таж­ні­кі ледзь уціс­ну­лі іх у крэс­лы. За­тым “ста­рыя” — тыя, хто яшчэ за­пус­ка­лі Га­га­ры­на, — за­дра­ілі люк.

Усё ішло штат­на.

Дык што ўсё ж зда­ры­ла­ся з экі­па­жам “Са­юза-25” Ула­дзі­мі­рам Ка­ва­лён­кам і Ва­ле­ры­ем Ру­мі­ным? У чым аб­ві­на­ва­ці­лі “дэ­бю­тан­таў” у кос­ма­се, у пер­шую чар­гу — ка­ман­дзі­ра ка­раб­ля?

Ма­гу пры­знац­ца: сваю вер­сію пра ня­вы­ка­на­нае за­дан­не Ва­ло­дзя Ка­ва­лё­нак агу­чыў мне яшчэ да­ўно ў Чэ­мі­так­ва­джэ, вяс­ной 1979-га. Яна вы­гля­да­ла ве­ль­мі рэ­аль­най. Але ён за­ў-
ва­жыў, што па­куль не вар­та яе раз­га­лош­ваць. І я маў­чаў: гэ­та ж бы­ла не мая та­ямні­ца. Пры на­шых сус­трэ­чах у бы­лых бяс­едах і праз 20 год, пад­час зды­мак дру­го­га фі­ль­ма аб ім у 2001-м “Ка­ман­дзір з вёс­кі Бе­лае”, не кра­на­лі гэ­тую тэ­му.

І то­ль­кі шчы­ры рас­по­вед Ка­ва­лён­ка ў ма­ім трэ­цім фі­ль­ме пра яго “Бе­ла­рус­кі кос­мас. За­кры­тая тэ­ма” рас­крыў “за­кры­тую” тэ­му.

Але за­гад­ка­вая гіс­то­рыя пра­ецы­ру­ецца на сі­ту­ацыю ў са­вец­кім кос­ма­се.

Яшчэ і да­лей бу­ду згад­ваць пра ма­ла­вя­до­мых ура­джэн­цаў Бе­ла­ру­сі, якія на “пы­ль­ных сця­жын­ках да­лё­кіх пла­нет” па­кі­да­лі свае сля­ды. Яны вар­тыя не быць за­бы­ты­мі.

Пра­ўда, Ва­ло­дзя Ка­ва­лё­нак злу­ецца пры згад­ван­ні слоў тае пес­ні:

— Мы ў кос­ма­се не па­кі­да­лі сля­ды, не “сля­дзі­лі”, а пра­ца­ва­лі!

Але ж слоў з пес­ні не вы­кі­неш.

Я шчы­ра дзя­лю­ся саб­ра­най га­да­мі інфар­ма­цы­яй: мо­жа, хто на­пі­ша кні­гу пра бе­ла­рус­кі кос­мас — ма­тэ­ры­ялу ўжо да­стат­ко­ва.

Падзя­лю­ся.

Пра­цяг бу­дзе...

Ула­дзі­мір АРЛОЎ, кі­на­рэ­жы­сёр

Фо­та з архі­ва аўта­ра.