Гліна спявае

№ 10 (1553) 05.03.2022 - 11.03.2022 г

У па­ўноч­ным рэ­гі­ёне ўра­та­ва­лі ад за­быц­ця ста­ра­жыт­ны від на­род­на­га мас­тац­тва, які му­сіць стаць яшчэ ад­ным ку­ль­тур­ным брэн­дам краю. Гэ­та глі­ня­ныя цац­кі Аршан­ска­га Пад­няп­роў­я і Ві­цеб­ска­га Падзвін­ня. Іх тра­ды­цый­ныя воб­ра­зы і тэх­на­ло­гія вы­ра­бу ў 2020 го­дзе ўне­се­ны ў Дзяр­жаў­ны спіс гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей як эле­мент не­ма­тэ­ры­яль­най спад­чы­ны. Но­сь­бі­та­мі пры­зна­ны ўся­го во­сем ча­ла­век, ся­род якіх — май­стар-ме­та­дыст Аршан­ска­га до­ма ра­мёс­тваў Тац­ця­на Шын­ка­ро­ва.

/i/content/pi/cult/893/18895/4.jpgЯе ўту­ль­ная май­стэр­ня по­ўніц­ца цу­доў­ны­мі ўзо­ра­мі ган­чар­на­га мас­тац­тва — рэ­кан­струк­цы­ямі аўтэн­тыч­ных вы­ра­баў, фан­та­зій­ны­мі ра­бо­та­мі ў тра­ды­цый­ным сты­лі і цал­кам аўтар­скі­мі тво­ра­мі. Кра­су­юцца на па­лі­цах зба­ны, гар­шкі ды іншыя па­су­дзі­ны, фі­гур­кі на­род­ных пер­са­на­жаў і жы­вёл. Не­ка­то­рыя ма­юць улас­ны го­лас. Вось Тац­ця­на Ва­сі­ль­еўна да­стае з ша­фы саз­лу­ча­ныя глі­ня­ныя са­су­ды, на­паў­няе іх ва­дой, кры­ху раз­гой­двае вад­касць — сло­ікі па­чы­на­юць за­вы­ваць, ні­бы­та ве­цер. А ця­пер быц­цам са­ла­вей за­спя­ваў: то свіс­цёл­кі імі­ту­юць звон­кія пту­шы­ныя пе­ра­лі­вы. Да­рэ­чы, вы­раб свіс­тка лі­чыц­ца най­бо­льш скла­да­ным эта­пам леп­кі аршан­скай цац­кі. Каб ста­ту­этка за­гу­ча­ла, трэ­ба якас­на зра­біць тры эле­мен­ты — па­вет­ра­ную ка­ме­ру, ка­нал для вы­дзі­ман­ня па­вет­ра і язы­чок.

Свіс­цёл­ку мож­на ства­рыць тры­ма ме­та­да­мі: зра­біць унут­ра­ную пус­тэ­чу для па­вет­ра па­лач­кай у га­то­вай фор­ме, зля­піць ва­кол вя­лі­ка­га па­ль­ца або рас­цяг­нуць ка­ва­лак глі­ны ў тон­кую алад­ку і за­ма­ца­ваць яе краі ў фор­ме пе­ль­ме­ня. Усё гэ­та па­тра­буе ад ган­ча­ра спрыт­нас­ці і па­чуц­ця ма­тэ­ры­ялу. Ро­біц­ца та­кая цац­ка то­ль­кі з ад­на­го ка­вал­ка глі­ны, з яго па­зней вы­цяг­ва­юцца дэ­та­лі.

/i/content/pi/cult/893/18895/5.jpgАршан­ская цац­ка вы­лу­ча­ецца вы­раз­най плас­ты­кай і ла­ка­ніч­ным сі­лу­этам. Май­стры не імкну­лі­ся па­ка­заць усе пад­ра­бяз­нас­ці лю­дзей і жы­вёл, ства­ра­лі аб­агу­ле­ныя воб­ра­зы. Але ў ра­бо­тах лёг­ка па­зна­юцца ко­ні з вер­шні­ка­мі, птуш­кі, коз­лі­кі, ба­ран­чы­кі. Ёсць да­во­лі дзіў­ныя тво­ры, на­прык­лад вер­шні­кі на птуш­ках. Усе гэ­тыя воб­ра­зы ад­сы­ла­юць да мі­фа­ла­гіч­ных уяў­лен­няў кры­ві­чоў, якія жы­лі ў вяр­хоў­і Дняп­ра і За­ход­няй Дзві­ны. Спа­чат­ку вы­ра­бы ад­ыгры­ва­лі ры­ту­аль­ную ро­лю, яны му­сі­лі па­ўплы­ваць на зда­роў­е і да­бра­быт.

— Як і браз­гот­кі, на­шы цац­кі ма­юць ста­ра­даў­нія ка­ра­ні. Лю­дзі ля­пі­лі фі­гур­кі та­тэм­ных жы­вёл як ахоў­ны прад­мет. Па­зней ста­лі ра­біць гу­ча­ль­ныя цац­кі, каб ад­пуж­ваць злых ду­хаў. А з рас­паў­сю­джан­нем хрыс­ці­янства гэ­та пе­ра­тва­ры­ла­ся ў за­ба­ву, — рас­каз­вае Тац­ця­на Шын­ка­ро­ва. — Ства­рэн­не ца­цак ста­ла­ся про­мыс­лам па­боч­ным у сям’і ган­ча­ра: па­куль ба­ць­ка ра­біў по­суд ці іншыя ўжыт­ко­выя рэ­чы, ма­ці з дзе­ць­мі маг­ла ля­піць фі­гур­кі для гу­ль­ні. Та­му спра­ва не атры­ма­ла та­ко­га маш­та­бу, як гэ­та ад­бы­ло­ся са зна­ка­мі­ты­мі дым­каў­скі­мі фі­гур­ка­мі.

Май­стры­ха ад­на­ві­ла тра­ды­цый­ную аршан­скую цац­ку па­вод­ле не­шмат­лі­кіх этнаг­ра­фіч­ных прад­ме­таў і архе­ала­гіч­ных зна­хо­дак. Пад­обныя артэ­фак­ты не­ка­лі ад­шу­ка­лі на тэ­ры­то­рыі за­мчыш­ча і бы­ло­га па­са­да за ра­кой Аршы­ца, дзе жы­лі ра­мес­ні­кі і ган­для­ры. Важ­на, што Тац­ця­на Ва­сі­ль­еўна не про­ста рэ­кан­стру­юе фі­гур­кі па ста­ра­даў­ніх уз­орах, а пе­рад­ае тра­ды­цыю но­ва­му па­ка­лен­ню. Тэх­на­ло­гію пе­ра­йма­юць дзе­ці, якія на­вед­ва­юць ган­чар­ны гур­ток Аршан­ска­га до­ма ра­мёс­тваў. Да­лу­чыц­ца да твор­час­ці мо­гуць і да­рос­лыя: гас­па­ды­ня з ахво­тай прад­эман­струе свае на­быт­кі і пра­вя­дзе май­стар-клас для гас­цей уста­но­вы. Так­са­ма гас­цям пра­па­ну­юць на­ве­даць су­ве­нір­ную лаў­ку і на­быць га­то­выя ра­бо­ты ў роз­ных ві­дах на­род­на­га мас­тац­тва. Але, на маю дум­ку, тра­ды­цый­ным цац­кам мес­ца не то­ль­кі ў та­кіх пун­ктах про­да­жу, яны за­слу­гоў­ва­юць асоб­на­га ад­дзе­ла ў кож­най дзі­ця­чай кра­ме. І гу­ль­ня­выя па­коі сад­коў вар­та бы­ло б па­поў­ніць пад­обны­мі ра­мес­ны­мі вы­ра­ба­мі. Гэ­та да­зво­ліць да­лу­чыць дзя­цей да на­цы­яна­ль­най спад­чы­ны, пры­шча­піць мас­тац­кі густ і да­па­маг­чы ім лепш па­знаць на­ва­ко­ль­ны свет на­воб­ма­цак. Па­га­дзі­це­ся, глі­на жы­вей­шая за плас­тык.

Да­ні­іл ШЭЙ­КА