Ушачы: памяць і мірнае жыццё

№ 10 (1553) 05.03.2022 - 11.03.2022 г

Культурная карта Беларусі: акцэнты Віцебшчыны
Кож­ны ра­ён у Бе­ла­ру­сі мае сваю глы­бо­кую і ўні­ка­ль­ную гіс­то­рыю. Ушач­чы­на на Ві­цеб­шчы­не вя­до­мая ў пер­шую чар­гу парт­ызан­скай ба­явой сла­вай, а так­са­ма зна­ка­мі­тым “Пра­ры­вам”, ка­лі ўзя­тыя ў ка­ль­цо ня­мец­кі­мі сі­ла­мі ляс­ныя ва­яры пра­бі­ва­лі­ся на­сус­трач Чыр­во­най Арміі. Акра­мя та­го, у гэ­тым ра­ёне на­ра­дзі­лі­ся ад­ра­зу ча­ты­ры вя­до­мыя бе­ла­рус­кія лі­та­ра­та­ры: Еўда­кія Лось, Пят­русь Броў­ка, Ва­сіль Бы­каў, Ры­гор Ба­ра­ду­лін. А пры­шчап­ля­юць твор­чыя здо­ль­нас­ці ва Уша­чах дзе­цям у ня­даў­на ўзве­дзе­ным бу­дын­ку му­зыч­най шко­лы та­ле­на­ві­тыя пед­аго­гі, май­стры сва­ёй спра­вы.

/i/content/pi/cult/893/18893/1.jpgАЙЧЫН­НЫ СУ­ПЕР­ГЕ­РОЙ

Дзя­м’ян Кру­пе­ня — адзі­ны жы­вы парт­ызан, які ўдзе­ль­ні­чаў у “Пра­ры­ве”. На­ра­дзіў­ся ён у 1928 го­дзе, а та­му вай­ско­выя падзеі па­мя­тае доб­ра. Яго ба­ць­ка пра­ца­ваў пад­лі­коў­цам у кал­га­се, ма­ці да­гля­да­ла жы­вёл, у ся­м’і бы­лі яшчэ дзед і ма­лод­шы брат. Вай­на на­сту­пі­ла не рап­тоў­на, ка­жа Дзя­м’ян Ула­дзі­мі­ра­віч, лю­дзі га­ва­ры­лі пра яе за­га­дзя. Не­як на лет­ніх ка­ні­ку­лах Дзя­м’ян з сяб­ра­мі па­йшлі ку­пац­ца на воз­ера, а ка­лі пры­йшлі на­зад, уба­чы­лі, што вяс­коў­цы саб­ра­лі­ся пе­рад клу­бам і слу­ха­лі зва­рот Мо­ла­та­ва. Мо­ладзь бы­ла на­стро­еная ўпэў­не­на, ка­за­лі, што са­вец­кія сі­лы раз­гра­мяць во­ра­га. Але не ўсё ака­за­ла­ся так про­ста…

“Пер­шы раз мы ўба­чы­лі аку­пан­таў, ка­лі двое не­мцаў пры­еха­лі да нас на ро­ва­рах і за­га­да­лі даць ежы, — ка­жа Дзя­м’ян Кру­пе­ня. — Спа­чат­ку ба­явых дзея­нняў у нас не бы­ло, але ў кож­най вёс­цы ста­лі з’яў­ляц­ца гар­ні­зо­ны і па­лі­цаі. Не­мцы ста­ві­лі­ся да мясц­овых жор­стка, ад­бі­ра­лі ма­ёмасць і прад­укты, на­ват збі­ва­лі. Ста­рас­та на­шай вёс­кі за­ха­цеў падзя­ліць зям­лю не­сум­лен­на, як пры цар­скай ула­дзе, але мой ба­ць­ка-пад­лі­ко­вец па­рваў ста­рыя да­ку­мен­ты, за што яго ледзь не па­зба­ві­лі жыц­ця. Па­сту­по­ва мясц­овыя жы­ха­ры вы­ра­шы­лі даць ад­пор не­мцам. Па­ча­лі арга­ні­зоў­вац­ца парт­ызан­скія бры­га­ды і гра­міць гар­ні­зо­ны. Да 1944 го­да ў на­шай зо­не бы­ло ка­ля 17 ты­сяч парт­ызан. Я да­па­ма­гаў бу­да­ваць аэ­рад­ром, каб атрым­лі­ваць бо­епры­па­сы з вя­лі­кай зям­лі, рыць ако­пы. У 1944 го­дзе я ўсту­піў у парт­ызан­скі атрад, і праз не­ка­ль­кі ме­ся­цаў не­мцы акру­жы­лі на­шу зо­ну, каб зніш­чыць уся­ля­кае су­пра­ціў­лен­не.

Мне з ма­ім сяб­рам Мі­ка­ла­ем По­ла­за­вым да­во­дзі­ла­ся слу­жыць і на ба­явым па­сту, і пры парт­ызан­скім шта­бе. Ка­лі не­мцы па­ча­лі по­ў-
на­маш­таб­ныя ба­явыя дзея­нні, мы ўсе ве­ль­мі ба­ялі­ся са­ма­лё­таў, бо з імі ні­як не маг­лі зма­гац­ца. Так­са­ма не­як па чы­гун­цы пад’­еха­лі два бро­не­цяг­ні­кі і ста­лі аб­стрэ­ль­ваць на­шы па­зі­цыі, ды так, што лес ва­ліў­ся. Бы­лі па­ста­янныя пе­ра­стрэл­кі, го­лад, да­во­дзі­ла­ся есці на­ват ка­ру і ліс­це. Га­лоў­нае, ча­го мы ба­ялі­ся, — каб не па­ра­ні­ла і не па­тра­піць у па­лон, а смер­ці ча­му­сь­ці не ба­ялі­ся. Ад­ной­чы наш атрад ад­рэ­за­лі не­мцы, і мы доў­га блу­ка­лі па ле­се, па­куль нас не пад­абраў адзін з парт­ызан­скіх ка­ман­дзі­раў. Ён пры­зна­чыў нас раз­вед­чы­ка­мі.

Ка­лі ў парт­ызан­скім шта­бе зра­зу­ме­лі, што не­мцы сціс­ка­юць ко­ла, бы­ло вы­ра­ша­на ад­ыхо­дзіць да па­зі­цый Чыр­во­най Арміі, якая ўжо пе­ра­хо­дзі­ла ў на­ступ. Я быў свед­кам подзві­гу ча­ла­ве­ка. Ён ад­сту­паў са мной і тым са­мым ма­ім сяб­рам, і ка­лі фа­шыс­ты нас амаль да­гна­лі, за­га­даў, каб мы сха­ва­лі­ся ў ба­лот­ны вы­ва­ра­цень, а сам уз­яў усю зброю і гра­на­ты і па­чаў ад­стрэ­ль­вац­ца. Ён на­вя­заў бой не­мцам і за­гі­нуў. Мы так­са­ма ўзя­лі са­бе су­пра­ць­тан­ка­вую гра­на­ту, каб, ка­лі нас зной­дуць пад вы­ва­рат­нем, пад­арваць і ся­бе, і во­ра­гаў. Ка­лі стра­ля­ні­на скон­чы­ла­ся, не­мцы пра­йшлі па­блі­зу, але не за­ўва­жы­лі нас. Мы змер­злі, але да­ча­ка­лі­ся цем­ры і сыш­лі з-пад вы­ва­рат­ня.

Я з сяб­рам быў адзін з пер­шых, хто ўба­чыў на­шых бай­цоў. Мы раз­вед­ва­лі і знай­шлі ў вы­со­кім жы­це не­зна­ёмых сал­дат. Ка­лі пад­паў­злі блі­жэй, зра­зу­ме­лі па га­вор­цы, што яны свае, і ад­кры­лі­ся. Тыя да­лі нам па па­ке­це пра­мас­ле­най пша­ніч­най кру­пы і ха­це­лі зва­рыць нам ка­шу на су­хім спір­це, але мы з за­да­ва­ль­нен­нем з’е­лі кру­пу сы­рой, бо да та­го ча­су не елі ні­чо­га бо­льш за ты­дзень. Я на­ват за­пом­ніў над­піс на па­ке­ці­ку з ка­шай: “Уго­щай­ся ка­шей пшен­ной, а вра­га кор­ми ста­ль­ной, что­бы гость не­приг­ла­шен­ный не топ­тал зем­ли род­ной”.

Па­сля пра­ры­ву Дзя­м’ян Ула­дзі­мі­ра­віч вяр­нуў­ся да­до­му і за­хва­рэў. Ён успа­мі­нае, што яго дзед раз­ра­заў на ім бо­ты, бо яны про­ста пры­рас­лі да ног. У свой час наш во­ін ча­ты­ры з па­ло­вай га­ды слу­жыў у па­вет­ра­на-дэ­сан­тных вой­сках пад Кі­ра­ваг­ра­дам. То­ль­кі скач­коў з па­ра­шу­там здзей­сніў бо­льш за 50. Па­сля ўсё жыц­цё пра­пра­ца­ваў у га­лі­не ку­ль­ту­ры: у ха­це-чы­та­ль­ні, у рай­ка­ме парт­ыі, у пра­фса­юзе і доў­гі час ды­рэк­та­рам До­ма ку­ль­ту­ры ў вёс­цы Глы­бач­ка, дзе і жы­ве ця­пер. Лю­бі­мы за­ня­так, які не па­кі­дае да­гэ­туль, — ма­ля­ван­не кар­цін.

ПА­МЯ­ТА­ЕМ ПРА ПОДЗВІГ

За­хоў­вае па­мяць аб подзві­гу парт­ызан му­зей На­род­най сла­вы ва Уша­чах. Дар’я Мі­лая, га­лоў­ны за­ха­ва­ль­нік фон­даў, рас­каз­вае, што бу­ды­нак уз­во­дзі­лі з 1979 па 1982 год. Але пэў­ны час та­му яго за­кры­лі на вы­му­ша­ную рэ­стаў­ра­цыю. Пры­йшло­ся ра­ман­та­ваць пад­му­рак, дах, аб­наў­ляць экс­па­зі­цый­ныя за­лы. Мас­так Ула­дзі­мір Кры­ваб­лоц­кі рэ­стаў­ра­ваў свой рос­піс унут­ры му­зея. Та­кім чы­нам, му­зей На­род­най сла­вы ва Уша­чах збі­ра­юцца на­на­ва ад­крыць ары­енці­ро­вач­на 15 са­ка­ві­ка.

Пер­шая за­ла му­зея рас­каз­вае пра гіс­то­рыю Ушач­чы­ны і са­мо­га га­рад­ско­га па­сёл­ка, які ў свой час меў Маг­дэ­бур­гскае пра­ва. За­тым пра асноў­ныя дзея­нні ча­соў Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны і ў бо­ль­шас­ці сва­ёй аб мясц­овых парт­ызан­скіх атра­дах. Адзін з кут­коў пры­све­ча­ны апе­ра­цыі «Зо­рач­ка», па­вод­ле якой з по­ла­цка­га дзі­ця­ча­га до­ма лёт­чы­кі-ге­роі Мар­каў і Куз­ня­цоў вы­вез­лі вя­лі­кую ко­ль­касць дзя­цей, якіх не­мцы ха­це­лі вы­ка­рыс­тоў­ваць як до­на­раў кры­ві. Ці­ка­ва бы­ло да­ве­дац­ца, што Мі­ха­іл Яго­раў, які ўста­ля­ваў са­вец­кі сцяг на рэ­йхста­гу, так­са­ма ва­яваў у парт­ызан­скай зо­не ва Уша­чах.

У му­зеі ёсць вя­ліз­ная вы­ста­вач­ная за­ла, дзе ство­ра­на кар­цін­ная га­ле­рэя. У асноў­ным у ёй прад­стаў­ле­ны па­лот­ны і ка­ры­ка­ту­ры на аку­пан­таў Мі­ка­лая Аб­ры­нь­бы і Мі­ка­лая Гу­ці­ева, якія ства­ра­лі­ся пад­час вай­ны. Акра­мя та­го, у вы­ста­вач­най за­ле зна­хо­дзяц­ца кар­ці­ны ўра­джэн­цаў ра­ёна, а так­са­ма ра­бо­ты, ство­ра­ныя мас­та­ка­мі Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў, ка­лі яны пры­язджа­лі на пле­нэ­ры, арга­ні­за­ва­ныя Свят­ла­най Ба­ра­ноў­скай. Раз­лі­ча­на, што па­сля ад­крыц­ця зна­ёміц­ца з экс­па­зі­цы­ямі му­зея мож­на бу­дзе на пра­ця­гу дзвюх га­дзін.

ЖЫЦ­ЦЁ ЯК ТВОР­ЧАСЦЬ

Два га­ды та­му ва Уша­чах з’я­віў­ся но­вы бу­ды­нак дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў, які по­ўнас­цю ад­па­вя­дае ко­ль­кас­ці дзя­цей, што жа­да­юць да­лу­чыц­ца да пры­го­жа­га. Ад­на­ча­со­ва ў шко­ле мо­гуць зна­хо­дзіц­ца 100 ча­ла­век. Шко­ла бы­ла па­бу­да­ва­на дзя­ку­ючы іні­цы­яты­ве дэ­пу­та­та Ула­дзі­мі­ра Андрэй­чан­кі, а так­са­ма ўся­го дэ­пу­тац­ка­га кор­пу­са Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў.

Ні­на Жу­ка­ва, на­мес­нік ды­рэк­та­ра шко­лы мас­тац­тваў, рас­каз­вае, што ў двух­па­вяр­хо­вым бу­дын­ку — 21 клас, дзе раз­ві­ва­юцца му­зыч­ны, інстру­мен­та­ль­ны, ха­ра­вы і эстрад­ны на­прам­кі, а так­са­ма вы­яўлен­чы, ха­рэ­агра­фіч­ны і ліч­ба­вы. Шко­ла мае доб­рыя тра­ды­цыі, тут два ўзор­ныя дзі­ця­чыя ка­лек­ты­вы, якія рэ­гу­ляр­на ўдзе­ль­ні­ча­юць у аб­лас­ных і рэ­спуб­лі­кан­скіх кон­кур­сах, а так­са­ма да­рос­лы на­род­ны ва­ка­ль­ны ансамбль “На­тхнен­не”.

Жан­на Са­віц­кая — кі­раў­нік му­зыч­на­га гур­та вы­клад­чы­каў “На­тхнен­не”. Бо­льш за 20 га­доў як іх ка­лек­тыў аб­ара­ніў зван­не на­род­на­га. Ка­лек­тыў, апроч асноў­най на­груз­кі ў шко­ле, з за­да­ва­ль­нен­нем збі­ра­ецца праз дзень на рэ­пе­ты­цыі, а пад­час пад­рых­тоў­кі да вы­сту­паў і кож­ны дзень. Пра­цу­юць вы­клад­чы­кі ў роз­ных кі­рун­ках, ад эстрад­най да ду­хоў­най му­зы­кі. Асаб­лі­ва скла­да­на бы­ло ўдзе­ль­ні­чаць у кон­кур­сах ду­хоў­най му­зы­кі, пры­зна­ецца Жан­на Вік­та­раў­на, бо пра­спя­ваць чыс­та не зна­чыць пра­спя­ваць ду­хоў­на. Ды і вар­та ад­роз­ні­ваць, што трэ­ба спя­ваць на клі­ра­се, а што мож­на ў кан­цэр­тным фар­ма­це. Так­са­ма ка­лек­тыў мае па­тры­ятыч­ную тэ­ма­ты­ку і ба­га­ты дос­вед удзе­лу ў пад­обных кон­кур­сах.

Ва ўзор­ным дзі­ця­чым хо­ры, якім так­са­ма кі­руе Жан­на Са­віц­кая, да­ецца маг­чы­масць спя­ваць дзе­цям, якім цяж­ка бы­ло б ра­біць гэ­та ў адзі­ноч­ку. Га­лоў­ная за­да­ча, якую ста­вяць са­бе вы­клад­чы­кі, — гэ­та не то­ль­кі знай­сці здо­ль­ных дзя­цей, але і за­тры­маць іх.

Уша­чы — гэ­та кам­пак­тны га­рад­скі па­сё­лак з вя­лі­кай гіс­то­ры­яй. Тут жы­вуць і пад мір­ным не­бам пра­цу­юць та­ле­на­ві­тыя лю­дзі. І ім ёсць чым га­на­рыц­ца як у мі­ну­лым, так і ў су­час­нас­ці.