За­ўжды на па­чат­ку шля­ху

№ 9 (1552) 26.02.2022 - 04.03.2022 г

22 лю­та­га Іва­ну Які­ма­ві­чу Міс­ко — на­род­на­му мас­та­ку Бе­ла­ру­сі, лаў­рэ­ату прэс­тыж­ных прэ­мій, твор­цу, які з’яўля­ецца кла­сі­кам на­цы­яна­ль­на­га мас­тац­тва, — споў­ні­ла­ся 90 год. З гэ­тай на­го­ды ў той жа дзень у Мін­скай га­рад­ской ра­ту­шы ад­бы­ла­ся ўра­чыс­тая імпрэ­за. Па­він­ша­ваць юбі­ля­ра пры­йшлі яго­ныя сяб­ры, зем­ля­кі, прад­стаў­ні­кі ку­ль­тур­ніц­кіх інсты­ту­цый, улад­ных струк­тур і тыя, хто про­ста не­абы­яка­вы да твор­час­ці Іва­на Які­ма­ві­ча.

/i/content/pi/cult/892/18891/21.jpgПра­хо­дзі­ла імпрэ­за ў за­ле пад ку­па­лам, а ў хо­ле пер­ша­га па­вер­ха на­ла­дзі­лі вы­ста­ву тво­раў мэт­ра. Збо­ль­ша­га гэ­та фо­та­здым­кі ма­ну­мен­та­ль­ных ра­бот, але бы­лі і ары­гі­на­лы — парт­рэ­ты, а так­са­ма кам­па­зі­цыі, якія, на дум­ку аўта­ра, му­сяць стаць ма­ну­мен­та­мі.

Пер­шым на імпрэ­зе браў сло­ва мі­ністр ку­ль­ту­ры на­шай кра­іны Ана­то­лій Мар­ке­віч. Ён за­чы­таў пры­ві­та­ль­ны ад­рас Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сан­дра Лу­ка­шэн­кі юбі­ля­ру. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы на­зваў Іва­на Міс­ко вы­дат­ным ску­льп­та­рам, адзна­чыў яго­ную вы­ключ­ную ро­лю ў ства­рэн­ні, за­ха­ван­ні, раз­віц­ці і па­пу­ля­ры­за­цыі леп­шых тра­ды­цый на­шай ку­ль­ту­ры. Зга­даў­шы леп­шае са зроб­ле­на­га юбі­ля­рам, падзя­ка­ваў за плён­ную пра­цу на ка­рысць Ба­ць­каў­шчы­ны, вы­ка­заў упэў­не­насць, што ску­льп­тар яшчэ доў­га бу­дзе ра­да­ваць гра­мад­ства но­вы­мі твор­чы­мі да­сяг­нен­ня­мі. Прэ­зі­дэнт па­жа­даў юбі­ля­ру моц­на­га зда­роў­я, да­ўга­лец­ця і не­вы­чэр­пна­га на­тхнен­ня.

Сло­вы Прэ­зі­дэн­та, яго­ная ацэн­ка твор­час­ці Іва­на Міс­ко ста­лі свай­го ро­ду ка­мер­то­нам для ўдзе­ль­ні­каў ура­чыс­тас­ці, што вы­хо­дзі­лі да мік­ра­фо­на. Падзя­ку за твор­часць і вы­раз­ную гра­ма­дзян­скую па­зі­цыю мас­та­ку вы­ка­за­лі прад­стаў­ні­кі Мін­скай га­рад­ской і аб­лас­ной ула­ды, кі­раў­ніц­тва Сло­нім­шчы­ны — ма­лой ра­дзі­мы Іва­на Міс­ко, твор­чых са­юзаў, Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў і Дзяр­жаў­на­га мас­тац­ка­га ка­ле­джу імя Гле­ба­ва, Сту­дыі ва­енных мас­та­коў, Інсты­ту­та дзяр­жаў­най служ­бы Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі, На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Бы­лі він­ша­ван­ні ад Бе­ла­рус­кай фон­ду мі­ру, Му­зея гіс­то­рыі го­ра­да Мін­ска, Бе­ла­рус­кай арміі, ад артыс­таў і лі­та­ра­та­раў.

Асоб­на вар­та зга­даць доб­ра­га сяб­ра на­ша­га мэт­ра — рас­ійска­га кас­ма­наў­та бе­ла­рус­ка­га па­хо­джан­ня, Ге­роя Рас­іі Але­га На­віц­ка­га. Ён спе­цы­яль­на пры­ехаў у Бе­ла­русь дзе­ля юбі­лею Іва­на Які­ма­ві­ча. Алег На­віц­кі ска­заў, што ве­ль­мі га­на­рыц­ца сяб­роў­ствам з та­кой асо­баю, а сва­ім апты­міз­мам і пра­ца­ві­тас­цю юбі­ляр мо­жа даць фо­ру яшчэ мно­гім.

Да­рэ­чы, адзін з цэн­тра­ль­ных экс­па­на­таў вы­ста­вы, пра якую згад­ва­ла­ся вы­шэй, — гэ­та фо­та­зды­мак на­шай ста­лі­цы, зроб­ле­ны Але­гам На­віц­кім з кос­ма­су.

Браў сло­ва і юбі­ляр. Стрыж­ня­вая тэ­за яго­най пра­мо­вы та­кая: “За­раз я раб­лю кам­па­зі­цыю, якая на­зы­ва­ецца “Шлях на старт”. Пры­све­ча­на яна кас­ма­наў­там і апа­вя­дае пра тое, што шлях гэ­ты лёг­кім не бы­вае. Да свай­го па­лё­ту ідзеш усё жыц­цё, а ў жыц­ці зда­ра­ецца роз­нае. Сён­ня мне 90 год, і па­чы­на­ецца мой шлях да ста­га­до­ва­га юбі­лею. Спа­дзя­юся сус­трэц­ца з усі­мі ва­мі праз дзе­сяць год”.

Твор­часць — ня­спын­ны пра­цэс. Доб­ра, ка­лі мас­та­ку ёсць на што азір­нуц­ца, але ба­гаж да­сяг­нен­няў, зда­быт­каў, дос­ве­ду — гэ­та пад­ста­ва, каб не спы­няць ха­ду. Твор­ца за­ўжды на па­чат­ку шля­ху, а мя­жа для яго — за­ўжды па да­ляг­ля­дзе. Як у кас­ма­наў­та.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"