За мір, згоду і бяспеку

№ 9 (1552) 26.02.2022 - 04.03.2022 г

Пы­тан­не, ісці ці не ісці на вы­ба­ры, не па­він­на на­ват ста­яць. Аб­авяз­ко­ва ісці! І сур’ёзна, удум­лі­ва, скру­пу­лёз­на ад­ка­заць на па­стаў­ле­нае пы­тан­не: ці пры­ма­еце вы змя­нен­ні і да­паў­нен­ні ў Кан­сты­ту­цыю Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь?

Не сак­рэт, што са­ма кар­ці­на све­ту ХХІ ста­год­дзя істот­ным чы­нам змя­ні­ла­ся. У све­це ад­бы­ва­юцца гра­ма­дзян­скія, гіб­рыд­ныя, інфар­ма­цый­ныя вой­ны, па­ру­ша­юцца межы дзяр­жаў­на­га су­ве­рэ­ні­тэ­ту, з’яві­ла­ся шмат бе­жан­цаў з роз­ных кра­ін. Гэ­та не мо­жа не пе­ра­кон­ваць нас у тым, што тра­ды­цый­ныя каш­тоў­нас­ці ўжо па­ста­янна вы­пра­боў­ва­юцца на тры­ва­ласць, па­тра­бу­юць кан­сты­ту­цый­най, пра­ва­вой аб­аро­ны.

Ве­ль­мі сво­еча­со­ва Па­ла­тай прад­стаў­ні­коў іні­цы­ява­ны і пры­ня­ты За­кон Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь “Аб ге­на­цы­дзе бе­ла­рус­ка­га на­ро­да”, рэ­алі­за­цыя норм яко­га на­кі­ра­ва­на на ўве­ка­ве­чан­не па­мя­ці ахвяр ге­на­цы­ду і за­клі­ка­на вы­вес­ці на но­вы ўзро­вень інфар­ма­цый­ную, асвет­ніц­кую і ву­чэб­на-вы­ха­ваў­чую ра­бо­ту. Шко­лы, уні­вер­сі­тэ­ты, пед­аго­гі сён­ня ро­бяць мно­гае ў вы­ха­ваў­чай дзей­нас­ці, але і ба­ць­кі не па­він­ны за­ста­вац­ца ўба­ку.

Не­сум­нен­на, рэ­фе­рэн­дум — гэ­та стра­тэ­гіч­ны крок для да­лей­ша­га раз­віц­ця кра­іны, вы­ве­ра­нае і ўзва­жа­нае ра­шэн­не, як бу­дзем жыць мы, на­шы сем’і за­ўтра.

Кан­сты­ту­цыя нам га­ран­туе, што Бе­ла­русь бы­ла і за­ста­нец­ца са­цы­яль­на ары­ента­ва­най дзяр­жа­вай. У нас за­ха­ва­ны ўсе са­цы­яль­ныя га­ран­тыі для роз­ных ка­тэ­го­рый гра­ма­дзян, да­поў­не­ны ме­ры пад­трым­кі інва­лі­даў і іх сем’яў. Дзяр­жа­ва за­бяс­печ­вае інва­лі­дам роў­ныя маг­чы­мас­ці для ўдзе­лу ва ўсіх сфе­рах жыц­ця, вы­хоў­вае гра­мад­ства ў ду­ху па­ва­гі і са­лі­дар­нас­ці з імі, а так­са­ма пры­мае да ўва­гі іх па­трэ­бы, пла­ну­ючы бу­даў­ніц­тва са­цы­яль­ных аб’ектаў.

Так­са­ма вы­зна­ча­на, што дзяр­жа­ва са­дзей­ні­чае інтэ­лек­ту­аль­на­му, ду­хоў­на­му, ма­ра­ль­на­му і фі­зіч­на­му раз­віц­цю мо­ла­дзі, ства­рае не­абход­ныя ўмо­вы для сва­бод­на­га і эфек­тыў­на­га ўдзе­лу мо­ла­дзі ў па­лі­тыч­ным, са­цы­яль­ным, эка­на­міч­ным і ку­ль­тур­ным жыц­ці, рэ­алі­за­цыі яе па­тэн­цы­ялу ў інта­рэ­сах уся­го гра­мад­ства.

Я ўваж­лі­ва са­чыў за тым, як ад­бы­ва­ла­ся аб­мер­ка­ван­не змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у Кан­сты­ту­цыю. Бу­дзе пра­ўдай, ка­лі ска­жу, што іх унес­ла са­мо жыц­цё. Но­вы пра­ект Асноў­на­га За­ко­на гэ­та па­тра­ба­ван­не дня сён­няш­ня­га. Каб ісці ў на­гу з ча­сам і раз­ві­вац­ца як са­цы­яль­на ары­ента­ва­ная дзяр­жа­ва, і бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не аб не­абход­нас­ці рэ­фар­ма­ван­ня Кан­сты­ту­цыі, пры гэ­тым за­ха­ваў­шы су­ве­рэ­ні­тэт, ду­хоў­ныя і ку­ль­тур­ныя тра­ды­цыі, да­бра­быт гра­ма­дзян.

Кож­ны гра­ма­дзя­нін, які не­абы­яка­вы да лё­су на­шай Бе­ла­ру­сі, па­ві­нен пры­няць удзел у га­ла­са­ван­ні. Апус­ка­ючы бю­ле­тэнь у урну, мы тым са­мым га­ла­су­ем за мір, зго­ду, ста­бі­ль­насць, бяс­пе­ку, квіт­не­ючую бу­ду­чы­ню Бе­ла­ру­сі. Га­ла­су­ем за тое, што мы доб­рыя, гу­ман­ныя лю­дзі і не­абы­яка­вая на­цыя.

Кан­стан­цін КАР­НЯ­ЛЮК