Захаваць самабытнасць і суверэнітэт

№ 9 (1552) 26.02.2022 - 04.03.2022 г

Рэ­спуб­лі­кан­скі рэ­фе­рэн­дум па пы­тан­ні ўня­сен­ня да­паў­нен­няў і змя­нен­няў у Кан­сты­ту­цыю — час кож­на­му гра­ма­дзя­ні­ну да­лу­чыц­ца да вы­зна­чэн­ня лё­су кра­іны. Га­ла­са­ван­ню па­пя­рэд­ні­ча­ла шы­ро­кае гра­мад­скае аб­мер­ка­ван­не, якое за­свед­чы­ла: аб­наў­лен­не Асноў­на­га За­ко­на сво­еча­со­вае. У пад­трым­ку пра­па­на­ва­ных ка­рэк­ты­ваў вы­сту­па­юць і прад­стаў­ні­кі сфе­ры ку­ль­ту­ры.

На­мес­нік ды­рэк­та­ра Го­ме­льс­ка­га аб­лас­но­га му­зея ва­еннай сла­вы Кан­стан­цін Міш­чан­ка:

— Азна­ёміў­шы­ся з пра­ектам да­паў­нен­няў і змя­нен­няў Асноў­на­га За­ко­на, вы­не­се­ным на рэ­спуб­лі­кан­скі рэ­фе­рэн­дум, пад­трым­лі­ваю да­паў­нен­не аб за­ха­ван­ні гіс­та­рыч­най пра­ўды і па­мя­ці пра ге­ра­ічны подзвіг бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ў га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. Яно дасць но­вы імпу­льс для ра­бо­ты па па­тры­ятыч­ным вы­ха­ван­ні ва ўмо­вах, ка­лі ўсё менш за­ста­ецца ўдзе­ль­ні­каў і све­дак тых падзей, якія мно­гія дзе­ся­ці­год­дзі ад­стой­ва­лі пра­ўду пра вай­ну і да­но­сі­лі яе мо­ла­дзі. У су­ве­рэн­най Бе­ла­ру­сі шмат зроб­ле­на для за­ха­ван­ня па­мя­ці. Пры­кла­дам мо­жа па­слу­жыць ства­рэн­не Го­ме­льс­ка­га аб­лас­но­га му­зея ва­еннай сла­вы, бо­ль­шая час­тка яко­га пры­све­ча­на ге­ра­ічнай ба­ра­ць­бе сал­дат і ка­ман­дзі­раў Чыр­во­най Арміі, парт­ызан і пад­по­льш­чы­каў Го­ме­ль­шы­ны. За па­ўта­ра дзе­ся­ці­год­дзя ў на­шым му­зеі па­бы­ва­лі бо­льш за мі­ль­ён на­вед­ва­ль­ні­каў. Ра­дуе, што мно­гія з іх — дзе­ці і мо­ладзь. Но­выя па­ка­лен­ні ці­ка­вяц­ца ва­еннай гіс­то­ры­яй, і му­зей­ныя спе­цы­яліс­ты да­па­ма­га­юць ім ра-
з­абрац­ца ў тых тра­гіч­ных і ге­ра­ічных падзе­ях. Уня­сен­не ў Кан­сты­ту­цыю да­паў­нен­ня аб за­бес­пя­чэн­ні дзяр­жа­вай за­ха­ван­ня гіс­та­рыч­най пра­ўды і па­мя­ці да­зво­ліць на за­ка­на­даў­чым уз­роў­ні па­ста­віць за­слон фа­ль­сі­фі­ка­та­рам гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. Ве­ль­мі важ­ным лі­чу да­паў­нен­не да арты­ку­ла 54 пра тое, што пра­яўлен­не па­тры­ятыз­му, за­ха­ван­не гіс­та­рыч­най па­мя­ці з’яўля­юцца доў­гам кож­на­га гра­ма­дзя­ні­на.

Ды­рэк­тар му­зея “За­мка­вы ком­плекс “Мір” Аляк­сандр Лой­ка:

— У прэ­амбу­ле пра­екта Кан­сты­ту­цыі ў якас­ці асноў­ных пры­нцы­паў за­ма­ца­ва­ны за­ха­ван­не на­цы­яна­ль­най са­ма­быт­нас­ці і су­ве­рэ­ні­тэ­ту, ку­ль­тур­ных і ду­хоў­ных тра­ды­цый. Гэ­тыя па­ла­жэн­ні з’яўля­юцца ад­ка­зам на не­га­тыў­ныя на­ступ­ствы гла­ба­лі­за­цыі: аб­ясцэ­нь­ван­не на­цы­яна­ль­ных су­ве­рэ­ні­тэ­таў, тра­ды­цый­ных каш­тоў­нас­цей і ду­хоў­на-гіс­та­рыч­най спад­чы­ны. Збе­ра­жэн­не гіс­та­рыч­най па­мя­ці, акцэн­та­ван­не ўва­гі на ба­га­тай і ўні­ка­ль­най гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­не на­шай кра­іны з’яўля­ецца ба­зі­сам, асно­вай, на якой па­ві­нен тры­мац­ца пра­цэс вы­ха­ван­ня па­тры­ятыз­му. У рам­ках Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці наш му­зей рас­пра­ца­ваў план ме­рап­ры­емстваў. Збі­ра­емся за­вяр­шыць год фак­сі­мі­ль­ным вы­дан­нем по­мні­ка бе­ла­рус­ка­га пі­сь­мен­ства Жу­ха­віц­ка­га Еван­гел­ля XVI ста­год­дзя. Гэ­ты ру­ка­піс, як пры­ня­та лі­чыць, быў ство­ра­ны для цар­квы вёс­кі Ма­лыя Жу­ха­ві­чы, якая ўва­хо­дзі­ла ў склад Мір­ска­га граф­ства, з XVII ста­год­дзя за­хоў­ваў­ся ў Жы­ро­віц­кім ма­нас­ты­ры, з па­чат­ку 1920-х га­доў — у Ві­лен­скім бе­ла­рус­кім му­зеі, а за­тым і да ця­пе­раш­ня­га ча­су — у біб­лі­ятэ­цы Ака­дэ­міі на­вук Літ­вы. Гэ­ту іні­цы­яты­ву му­зей рэ­алі­зуе ў рам­ках ра­бо­ты Ка­мі­сіі па вы­яўлен­ні, вяр­тан­ні, су­мес­ным вы­ка­рыс­тан­ні і ўвя­дзен­ні ў на­ву­ко­вы і ку­ль­тур­ны ўжы­так ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей. Упэў­не­ны, што ўста­но­вы ку­ль­ту­ры ў сва­ёй пра­цы па­він­ны кі­ра­вац­ца асноў­ны­мі пры­нцы­па­мі, ад­люс­тра­ва­ны­мі ў Кан­сты­ту­цыі, а гэ­та вы­ха­ван­не па­тры­ятыз­му на асно­ве да­лу­чэн­ня да гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны і тра­ды­цый­ных каш­тоў­нас­цей.

Да­ні­іл ШЭЙ­КА