У по­шу­ках да­ты ад­лі­ку

№ 9 (1552) 26.02.2022 - 04.03.2022 г

17 лю­та­га ў На­цы­яна­ль­ным гіс­та­рыч­ным му­зеі ад­бы­ло­ся ад­крыц­цё вы­ста­вач­на­га пра­екта “Лёс Му­зея — лёс Кра­іны. Шлях да­ўжы­нёй у ста­год­дзе”. Экс­па­зі­цыя пры­све­ча­ная на­ра­джэн­ню і ста­наў­лен­ню га­лоў­най му­зей­най уста­но­вы кра­іны — На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея. Ка­лі быў ство­ра­ны гэ­ты му­зей, кім бы­лі пер­шыя збі­ра­ль­ні­кі і за­ха­ва­ль­ні­кі на­цы­яна­ль­ных каш­тоў­нас­цей, як склад­ваў­ся лёс му­зей­ных ка­лек­цый на пра­ця­гу ста­год­дзя — ад­ка­зы на гэ­тыя пы­тан­ні дае но­вая вы­ста­ва.

/i/content/pi/cult/892/18885/19.jpgІдэя ства­рэн­ня экс­па­зі­цыі з’яві­ла­ся з той пры­чы­ны, што на шля­ху свай­го ста­наў­лен­ня му­зей пра­йшоў ба­га­та ад­роз­ных эта­паў. Вя­до­мы пад роз­ны­мі на­зва­мі, у роз­ныя ча­сы ён раз­мяш­чаў­ся ў роз­ных бу­дын­ках, але за­ўжды звед­ваў ня­ста­чу па­мяш­кан­няў для за­хоў­ван­ня і экс­па­на­ван­ня сва­іх збо­раў. Сён­ня па­ўстае пы­тан­не, з якой да­ты га­лоў­ная му­зей­ная ўста­но­ва кра­іны му­сіць вес­ці ад­лік сва­ёй гіс­то­рыі — з 1956 го­да, ка­лі бы­ла вы­да­дзе­ная па­ста­но­ва Са­ве­та Мі­ніс­траў БССР аб ства­рэн­ні ра­бо­чай гру­пы па арга­ні­за­цыі му­зея, з 1964 го­да, ка­лі па­ча­ла­ся ра­бо­та над ства­рэн­нем экс­па­зі­цыі, аль­бо з 1967-га, ка­лі дзве­ры му­зея ўпер­шы­ню ад­чы­ні­лі­ся для на­вед­ва­ль­ні­каў?

Але ства­ра­ль­ні­кі вы­ста­вы пра­па­ноў­ва­юць ка­паць глы­бей і за­зір­нуць у 1919 год, ка­лі быў ство­ра­ны мін­скі Аб­лас­ны му­зей, які з’яўляў­ся пра­воб­ра­зам сён­няш­няй уста­но­вы. Як адзна­чы­ла вя­ду­чы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік ад­дзе­ла ўлі­ку фон­даў На­тал­ля Мар­ты­на­ва, да­ту ства­рэн­ня му­зея маг­чы­ма вы­зна­чаць па­вод­ле двух кры­тэ­ры­яў: да­та за­сна­ван­ня най­ста­рэй­шай му­зей­най ка­лек­цыі аль­бо да­та ства­рэн­ня му­зея як арга­ні­за­цыі.

Ка­лі пі­ль­на­вац­ца пер­ша­га кры­тэ­рыя, то збо­ры сён­няш­ня­га На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га бя­руць свой па­ча­так ад Мін­ска­га цар­коў­на­га гіс­то­ры­ка-архе­ала­гіч­на­га му­зея, які быў ство­ра­ны ў 1908 го­дзе і прад­ме­ты з ка­лек­цый яко­га збе­ра­га­юцца сён­ня ў зга­да­най уста­но­ве. Той му­зей існа­ваў ня­доў­гі час — ужо ў 1915 го­дзе, у вы­ні­ку падзей Пер­шай сус­вет­най вай­ны, ён быў эва­ку­ява­ны ў Раз­ань, але па­сля ства­рэн­ня Бе­ла­рус­кай Са­вец­кай Са­цы­яліс­тыч­най Рэ­спуб­лі­кі яго збо­ры бы­лі вер­ну­тыя ў Мінск, і ме­на­ві­та яны бы­лі па­кла­дзе­ныя ў асно­ву Мін­ска­га аб­лас­но­га му­зея, які з 1923 го­да па­чаў на­зы­вац­ца Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным му­зе­ем.

ЭТА­ПЫ СТА­НАЎ­ЛЕН­НЯ

У экс­па­зі­цыі прад­стаў­ле­ныя раз­на­стай­ныя му­зей­ныя прад­ме­ты роз­ных гіс­та­рыч­ных эпох, саб­ра­ныя су­пра­цоў­ні­ка­мі му­зея з 1919-га па 1950-я га­ды. Тут мож­на па­ба­чыць зна­ход­кі з архе­ала­гіч­ных рас­ко­пак, прад­ме­ты ся­лян­ска­га і га­рад­ско­га по­бы­ту, фо­та­здым­кі і за­ма­лёў­кі з этнаг­ра­фіч­ных экс­пе­ды­цый 1920-х, тво­ры мас­тац­тва, зве­зе­ныя з па­ла­цаў і ма­ёнткаў у 1918 — 1919 га­дах, ку­ль­та­выя рэ­чы, ру­ка­пі­сы, кні­гі і шмат інша­га.

Раз­дзе­лы экс­па­зі­цыі ад­люс­троў­ва­юць асноў­ныя эта­пы ў гіс­то­рыі ўста­но­вы: Мін­скі аб­лас­ны му­зей у 1919 го­дзе, дзей­насць Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея 1920-х га­доў, му­зей­ная ўста­но­ва ў 1930-я га­ды, лёс ка­лек­цый пад­час Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны і ў па­сля­ва­енныя га­ды, пра­ца Арга­ні­за­цый­най гру­пы па пад­рых­тоў­цы Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га гіс­то­ры­ка-кра­язнаў­ча­га му­зея, ад­крыц­цё экс­па­зі­цыі ў 1967 го­дзе. Вы­ста­ва пад­рых­та­ва­ная з удзе­лам На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі, Інсты­ту­та гіс­то­рыі На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі, На­цы­яна­ль­на­га архі­ва Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, Дзяр­жаў­на­га архі­ва Мін­скай воб­лас­ці і Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны.

БЕ­ЛА­РУС­КІ ДЗЯР­ЖАЎ­НЫ

Пер­шы раз­дзел экс­па­зі­цыі пры­све­ча­ны ка­лек­цы­ям Мін­ска­га цар­коў­на­га гіс­то­ры­ка-архе­ала­гіч­на­га му­зея і ства­рэн­ню на іх асно­ве Мін­ска­га аб­лас­но­га і Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зе­яў. Ся­род іншых экс­па­на­таў тут мож­на па­ба­чыць тво­ры вы­дат­ных мас­та­коў, якія бы­лі му­зей­ны­мі су­пра­цоў­ні­ка­мі, — Яка­ва Кру­ге­ра, Мі­ха­іла Фі­лі­по­ві­ча і Габ­ры­еля Ві­ера, які так­са­ма быў вя­до­мы як пра­фе­сій­ны рэ­стаў­ра­тар тво­раў жы­ва­пі­су, да­рэ­чы, ме­на­ві­та ён пад­час на­цыс­цкай аку­па­цыі Мін­ска, за­стаў­шы­ся ў за­хоп­ле­ным го­ра­дзе, пра­во­дзіў рэ­стаў­ра­цыю цу­дат­вор­на­га аб­ра­за Ма­ці Бо­жай Мін­скай, якая цу­дам збе­раг­ла­ся ў збо­рах му­зея, а сён­ня зна­хо­дзіц­ца ў ста­ліч­ным Ка­фед­ра­ль­ным са­бо­ры Са­шэс­ця Свя­то­га Ду­ха.

На­ступ­ныя раз­дзе­лы вы­ста­вы ад­па­вя­да­юць тэ­ма­тыч­ным ад­дзе­лам і ка­лек­цы­ям, якія бы­лі ство­ра­ныя ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным му­зеі ў 1920-я га­ды. У этнаг­ра­фіч­ным ад­дзе­ле прад­стаў­ле­ныя шмат­лі­кія прад­ме­ты на­род­на­га по­бы­ту, на якіх мож­на па­ба­чыць інвен­тар­ныя ну­ма­ры між­ва­енна­га пе­ры­яду. Гэ­тыя рэ­чы бы­лі саб­ра­ныя пад­час этнаг­ра­фіч­ных экс­пе­ды­цый, якія бы­лі зла­джа­ныя му­зе­ем у роз­ных мясц­овас­цях та­га­час­най БССР.

Да­лей прад­стаў­ле­ны архе­ала­гіч­ны ад­дзел — ім у між­ва­енныя га­ды за­гад­ваў вя­до­мы архе­олаг Аляк­сандр Ляў­дан­скі. А по­бач мож­на па­ба­чыць віт­ры­ны, якія рэ­кан­стру­ююць збо­ры на­цы­яна­ль­ных ад­дзе­лаў му­зея, — тут, на­прык­лад, прад­стаў­ле­ныя артэ­фак­ты яўрэй­скай спад­чы­ны. Ця­гам між­ва­енна­га пе­ры­яду му­зей быў вы­му­ша­ны змя­ніць шэ­раг па­мяш­кан­няў — ад ко­ліш­ня­га архі­ерэй­ска­га па­ла­ца (ця­пер по­бач з До­мам афі­цэ­раў) да До­ма се­ля­ні­на, які зна­хо­дзіў­ся на мес­цы сён­няш­ня­га бу­дын­ка кі­раў­ніц­тва Бе­ла­рус­ка­га рэ­спуб­лі­кан­ска­га са­юза мо­ла­дзі на ра­гу ву­ліц Кар­ла Мар­кса ды Чыр­во­на­армей­скай, і, урэш­це, флі­ге­ля архі­ерэй­ска­га пад­вор’я з су­час­ным ад­ра­сам па пра­спек­це Не­за­леж­нас­ці, 24.

АД­РА­ДЖЭН­НЕ З НЯ­БЫ­ТУ

У га­ды на­цыс­цкай аку­па­цыі ка­лек­цыі му­зея ў знач­най сту­пе­ні бы­лі раз­ра­ба­ва­ныя гіт­ле­раў­ца­мі, а рэ­шта яго збо­раў бы­ла вы­ве­зе­ная ў Гер­ма­нію пе­рад ад­ступ­лен­нем аку­пан­таў з Бе­ла­ру­сі. За­гад­чык ад­дзе­ла пі­сь­мо­вых і вы­яўлен­чых кры­ніц Надзея Саў­чан­ка вы­каз­вае зда­гад­ку, што, маг­чы­ма, ме­на­ві­та гэ­тая ака­ліч­насць па­ўплы­ва­ла на тое, што ў па­сля­ва­еннай ста­лі­цы му­зей доў­гі час за­ста­ваў­ся не­адноў­ле­ным. Тым не менш знач­ную час­тку ка­лек­цый уда­ло­ся вяр­нуць у Бе­ла­русь, ме­на­ві­та яна і бы­ла па­кла­дзе­ная ў асно­ву збо­раў Дзяр­жаў­на­га му­зея БССР, ра­бо­чую гру­пу па ства­рэн­ні яко­га за­сна­ва­лі ў 1956 го­дзе. Так­са­ма сю­ды бы­лі ўклю­ча­ныя прад­ме­ты з ка­лек­цый Бе­ла­рус­ка­га му­зея імя Іва­на Луц­ке­ві­ча ў Ві­ль­ні, лік­ві­да­ва­на­га ў 1944 го­дзе, — сён­ня ў фон­дах На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея зна­хо­дзіц­ца бо­льш за 1500 адзі­нак са збо­раў гэ­тай уста­но­вы.

Ад­ноў­ле­ны му­зей у 1960-я га­ды му­сіў за­няць но­ва­ўзве­дзе­ны бу­ды­нак на Кас­трыч­ніц­кай плош­чы — але ў вы­ні­ку ту­ды за­ся­ліў­ся Дзяр­жаў­ны му­зей гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. А гіс­та­рыч­ны му­зей тра­піў у да­рэ­ва­лю­цый­ны гмах, які
за­ймае і сён­ня, — на ву­лі­цы Кар­ла Мар­кса, 12. Ця­пер уста­но­ва ўжо доў­гі час ча­кае на пе­ра­езд у но­вы бу­ды­нак, што да­зво­лі­ла б па­шы­рыць плош­чы, ад­ве­дзе­ныя як пад за­хоў­ван­не фон­даў, так і пад экс­па­зі­цый­ныя за­лы. Та­ды яшчэ бо­льш пе­ра­ка­наў­ча мож­на бу­дзе прад­ста­віць на­вед­ва­ль­ні­кам артэ­фак­ты гіс­то­рыі на­ша­га на­ро­да з вы­ка­рыс­тан­нем но­вых тэх­на­ло­гій і пад­ыхо­даў.

Ілюс­тра­цыі (фо­та аўта­ра): Фраг­мен­ты экс­па­зі­цыі.