“Да­бра­вес­це”: бібліятэка ў “лічбе”

№ 9 (1552) 26.02.2022 - 04.03.2022 г

Сён­ня ўсё бо­льш да­дат­каў для смар­тфо­наў атрым­лі­ва­юць бе­ла­рус­кую вер­сію. Ад­нак ёсць і тыя, што з са­ма­га па­чат­ку ары­ента­ва­ныя на бе­ла­рус­ка­моў­на­га ка­рыс­та­ль­ні­ка. Ся­род іх і ліч­ба­вая біб­лі­ятэ­ка “Да­бра­вес­це”.

/i/content/pi/cult/892/18880/12.jpgДу­хоў­ная лі­та­ра­ту­ра на бе­ла­рус­кай мо­ве з кож­ным го­дам ста­но­віц­ца ўсё бо­льш за­пат­ра­ба­ва­най у прад­стаў­ні­коў роз­ных кан­фе­сій. У тым лі­ку і пра­вас­лаў­ных бе­ла­ру­саў. Пра гэ­та свед­чаць фак­ты. Ад­но ўжо тое, што бо­гас­лу­жэн­ні на бе­ла­рус­кай мо­ве ў пра­вас­лаў­ных хра­мах не так і рэ­дка мож­на сус­трэць як у Мін­ску, так і ў рэ­гі­ёнах.

За не­ка­ль­кі апош­ніх дзе­ся­ці­год­дзяў бы­ла рас­пра­ца­ва­на ад­па­вед­ная тэр­мі­на­ло­гія, ажыц­цёў­ле­ны пе­ра­кла­ды з грэ­час­кай, цар­коў­нас­ла­вян­скай моў. Вы­йшлі з дру­ку і раз­на­стай­ныя кні­гі па-бе­ла­рус­ку: ад ака­фіс­таў, спеў­ні­каў, жы­цій­най лі­та­ра­ту­ры да Но­ва­га За­па­ве­ту. На­спеў час саб­раць на­за­па­ша­нае ў зруч­най су­час­на­му вер­ні­ку фор­ме — у вы­гля­дзе элек­трон­най біб­лі­ятэ­кі.

Да дня род­най мо­вы зроб­ле­на аб­наў­лен­не сай­та “Да­бра­вес­це” (https://www.dabravesce.by) і ма­бі­ль­на­га да­дат­ку, да­ступ­на­га на смар­тфо­нах з плат­фор­май android (https://play.google.com/store/apps/details?id=by.dabravesce). Ця­пер там лёг­ка мож­на знай­сці Но­вы За­па­вет у пе­ра­кла­дзе на бе­ла­рус­кую Біб­лей­скай ка­мі­сіі Бе­ла­рус­кай Пра­вас­лаў­най Цар­квы, тэк­сты лі­тур­гіі, ма­лі­тоў­нік, ака­фіс­ты бе­ла­рус­кім свя­тым, іншую бо­гас­луж­бо­вую лі­та­ра­ту­ру і на­ват спеў­нік з па­за­лі­тур­гіч­ным змес­там. Яшчэ ад­на ад­мет­насць пра­екта: мно­гія тэк­сты і на­ват спе­вы ма­юць аўды­явер­сію.

У пла­нах ства­ра­ль­ні­каў пра­екта, ся­род якіх пра­гра­міс­ты, пе­ра­клад­чы­кі, гіс­то­ры­кі, прад­стаў­ні­кі цар­коў­ных арга­ні­за­цый, па­паў­няць ка­лек­цыю тэк­стаў, на­сы­чаць яе жыц­ця­пі­са­мі бе­ла­рус­кіх і агу­ль­на­ша­на­ва­ных свя­тых, а так­са­ма інтэ­рак­тыў­ны­мі эле­мен­та­мі.

Кан­стан­цін АНТА­НО­ВІЧ