“У но­вы круг дзя­нь­коў іду”

№ 9 (1552) 26.02.2022 - 04.03.2022 г

2022 год у на­шай кра­іне ад­мет­ны зна­ка­вы­мі падзе­ямі ку­ль­тур­на­га жыц­ця, га­лоў­ная з якіх — 140-год­дзе з дня на­ра­джэн­ня на­род­на­га па­эта Бе­ла­ру­сі Яку­ба Ко­ла­са. З гэ­тай на­го­ды “К” па­чы­нае дру­ка­ваць цыкл ма­тэ­ры­ялаў, пры­све­ча­ных твор­час­ці Пес­ня­ра, не­вя­до­мым фак­там яго бі­ягра­фіі, а так­са­ма на­ві­нам і ці­ка­вым ад­крыц­цям у га­лі­не ко­ла­саз­наў­ства, які­мі падзе­ляц­ца на­ву­ко­выя су­пра­цоў­ні­кі Дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­тур­на-ме­ма­ры­яль­на­га му­зея Яку­ба Ко­ла­са.

/i/content/pi/cult/892/18877/9.jpgЯкуб Ко­лас — адзін з са­мых вя­лі­кіх пі­сь­мен­ні­каў, якіх ка­лі­сь­ці на­ра­джа­ла бе­ла­рус­кая зям­ля; ча­ла­век, па­сла­ны Бо­гам, каб апець пры­га­жосць род­най кра­іны, спаз­наць і рас­крыць для нас за­гад­ка­васць быц­ця, на­ву­чыць жыць і кож­ны дзень здзіў­ляц­ца да­рам Сус­ве­ту. Шмат збі­раў ён “скар­баў не­ві­до­мых з люд­скіх сар­дэц і душ, з па­лёў сва­іх і пушч”. Твор­часць Пес­ня­ра скла­дае цэ­лую эпо­ху ў гіс­то­рыі айчын­най лі­та­ра­ту­ры, а мас­тац­кая вар­тасць яго тво­раў па­цвяр­джа­ецца на пра­ця­гу ста­год­дзя ўсё но­вы­мі па­ка­лен­ня­мі чы­та­чоў. Та­му юбі­лей Яку­ба Ко­ла­са — гэ­та падзея ў жыц­ці ўся­го на­ро­да.

З кож­ным го­дам усё бо­ль­шы пра­ме­жак ча­су ад­дзя­ляе нас ад пе­ры­яду, ка­лі жыў і ства­раў свае ге­ні­яль­ныя тво­ры кла­сік, і ўсё бо­льш пры­ця­га­ль­ным ста­но­віц­ца воб­раз Яку­ба Ко­ла­са не то­ль­кі як най­вы­дат­ней­ша­га май­стра сло­ва, але і як ча­ла­ве­ка, з яго ма­ра­мі, хва­ля­ван­ня­мі, ра­дас­ця­мі і кло­па­та­мі.

Дом Ко­ла­са яшчэ пры яго жыц­ці быў тым мес­цам, дзе пан­ава­ла твор­чая і сяб­роў­ская атмас­фе­ра. І на­ват сён­ня кож­ны, хто ў яго за­хо­дзіць, ад­чу­вае ся­бе ве­ль­мі ўту­ль­на ў бе­раж­лі­ва за­ха­ва­най пра­сто­ры до­ма-му­зея.

У юбі­лей­ны год Дзяр­жаў­ны лі­та­ра­тур­на-ме­ма­ры­яль­ны му­зей Яку­ба Ко­ла­са пад­рых­та­ваў для пры­хі­ль­ні­каў твор­час­ці Пес­ня­ра ня­ма­ла ці­ка­вос­так. 24 сту­дзе­ня 2022 го­да стар­та­ваў Рэ­спуб­лі­кан­скі лі­та­ра­тур­ны кон­курс ся­род шко­ль­ні­каў і мо­ла­дзі “Май­му Па­эту пры­свя­чаю…”, які і рас­па­чаў цыкл свя­точ­ных ме­рап­ры­емстваў. Да ўдзе­лу ў кон­кур­се за­пра­ша­юцца дзе­ці, пад­лет­кі і мо­ладзь. Твор­чая ра­бо­та ў лю­бой на­мі­на­цыі (про­за, па­эзія) па­він­на быць ці пры­свя­чэн­нем Яку­бу Ко­ла­су, ці ўтрым­лі­ваць спа­сыл­ку на твор­часць кла­сі­ка або факт яго бі­ягра­фіі. Леп­шыя ра­бо­ты бу­дуць над­ру­ка­ва­ны ў збор­ні­ку “140 пры­свя­чэн­няў Пес­ня­ру”, а пе­ра­мож­цаў за­про­сяць на ўра­чыс­тую цы­ры­мо­нію ўзна­га­ро­джан­ня. Ра­бо­ты пры­ма­юцца му­зе­ем да 24 кра­са­ві­ка, а з па­ла­жэн­нем кон­кур­су мож­на азна­ёміц­ца на сай­це kolasmuseum.by, дзе, да­рэ­чы, бу­дуць раз­меш­ча­ны тво­ры ўсіх удзе­ль­ні­каў твор­ча­га спа­бор­ніц­тва.

Лю­бы пры­хі­ль­нік твор­час­ці на­род­на­га па­эта мо­жа па­ўдзе­ль­ні­чаць у флэш­мо­бе #люб­лю­Ко­ла­са. Умо­вы та­кія: трэ­ба раз­мяс­ціць на сва­ёй ста­рон­цы ў са­цы­яль­най сет­цы до­каз лю­бо­ві да Ко­ла­са (вер­шы, ці­ка­выя рас­по­ве­ды, ма­люн­кі, фо­та­здым­кі з су­ве­нір­най прад­укцы­яй му­зея і г.д.) і па­зна­чыць пуб­лі­ка­цыю хэш­тэ­гам #люб­лю­Ко­ла­са. Усе тво­ры бу­дуць раз­меш­ча­ны на ста­рон­ках са­цы­яль­най сет­кі му­зея, а аўта­раў са­мых не­звы­чай­ных ра­бот уз­на­га­ро­дзяць пры­за­мі. Да та­го ж кож­ны на­вед­ва­ль­нік му­зея на пра­ця­гу ўся­го го­да бу­дзе атрым­лі­ваць раз­ам з ува­ход­ным квіт­ком ну­мар­ны су­ве­нір­ны бі­лет. 140-я ўла­да­ль­ні­кі бі­ле­таў бу­дуць уз­на­га­ро­джа­ны пад­арун­ка­мі.

У юбі­лей­ны год бу­дуць ла­дзіц­ца ці­ка­выя ча­со­выя экс­па­зі­цыі. У лю­тым — “Якуб Ко­лас у твор­час­ці мас­та­коў” (су­мес­на з На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зе­ем Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь і Дзяр­жаў­ным лі­та­ра­тур­ным му­зе­ем Янкі Ку­па­лы), у са­ка­ві­ку — “Тэ­атра­ль­ная ка­ла­сі­яна”, у маі — вы­стаў­ка фо­та­пар­трэ­таў Яку­ба Ко­ла­са. Так­са­ма бу­дзе асвет­ле­на да­бра­чын­ная дзей­насць Пес­ня­ра і гіс­то­рыя ўзнік­нен­ня яго псеў­да­ні­маў.

“Ад уся­го сэр­ца, ад усёй ду­шы: інскрып­ты на­род­на­га па­эта Бе­ла­ру­сі Яку­ба Ко­ла­са на кні­гах” — так на­зы­ва­ецца свя­точ­ны пра­ект му­зея, які зна­ёміць з аўтог­ра­фа­мі кла­сі­ка і доў­жыц­ца на пра­ця­гу го­да.

У лі­пе­ні фі­лі­ял му­зея “Мі­ка­ла­еўшчы­на” за­про­сіць на “Сяб­роў­скую сус­трэ­чу ў Смо­ль­ні”, пры­мер­ка­ва­ную да юбі­ле­яў Яку­ба Ко­ла­са і Янкі Ку­па­лы, а так­са­ма да 110-год­дзя пер­шай сус­трэ­чы кла­сі­каў бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры.

Во­сен­ню мож­на бу­дзе пры­няць удзел у “Дні Ко­ла­са”, у Рэ­спуб­лі­кан­скім свя­це па­эзіі ў Мін­ску і на Стаў­бцоў­шчы­не, а так­са­ма ў тра­ды­цый­най Між­на­род­най на­ву­ко­ва-пра­ктыч­най кан­фе­рэн­цыі “Ка­ла­са­вi­ны-2022”, на якую збя­руц­ца зна­ныя да­след­чы­кі твор­час­ці Яку­ба Ко­ла­са.

Ме­ма­ры­яль­ны му­зей ад­ной асо­бы — гэ­та рэ­дкі і сво­еа­саб­лі­вы арга­нізм. За­ха­ва­насць ме­ма­ры­яль­ных экс­па­на­таў, тра­ды­цый і ўкла­ду до­ма — свя­ты аб­авя­зак яго за­ха­ва­ль­ні­каў. Му­зей, не­сум­нен­на, па­ві­нен быць ці­ка­вым на­вед­ва­ль­ні­ку, пры­цяг­ваць яго і ва­біць су­час­ны­мі інтэ­рак­тыў­ны­мі пра­екта­мі. Раз­ам з тым су­пра­цоў­ні­кі імкнуц­ца да та­го, каб храм мас­тац­тва не ўспры­ма­лі як за­баў­ля­ль­ную ўста­но­ву, бо Дом Ко­ла­са па­ві­нен ад­па­вя­даць свай­му про­фі­лю і не губ­ляць са­ма­быт­нас­ці. Ня­гле­дзя­чы на імклі­вы сус­вет­ны пра­грэс, тут пад­трым­лі­вац­ца дух ча­су Асо­бы. І, на­пэў­на, сім­ва­ліч­на, што Дом Ко­ла­са, раз­меш­ча­ны ў не­ка­ль­кіх дзя­сят­ках мет­раў ад цэн­тра ста­лі­цы, зна­хо­дзіц­ца ўба­ку ад шу­му, за­кры­ты ад мі­тус­ні ве­ка­вы­мі хво­ямі, што вя­дуць па­між са­бою ці­хія раз­мо­вы і вет­лі­ва сус­тра­ка­юць гас­цей…

КУ­ЛЬ­ТУР­НАЯ АСВЕ­ТА ПА-КО­ЛА­САЎ­СКУ

Спе­цы­фі­ка лі­та­ра­тур­на­га му­зея за­клю­ча­ецца ў тым, што ён па­тра­буе да­стат­ко­ва пад­рых­та­ва­на­га на­вед­ва­ль­ні­ка. Та­му та­кая фор­ма ра­бо­ты з аўды­то­ры­яй, як экс­кур­сія, за­ста­ецца ве­ль­мі важ­най у сце­нах До­ма-му­зея Яку­ба Ко­ла­са. У юбі­лей­ны год тут пра­во­дзяц­ца як агля­да­выя экс­кур­сіі, так і тэ­ма­тыч­ныя, пры­све­ча­ныя роз­ным пе­ры­ядам жыц­ця твор­цы, акцэнт у якіх ро­біц­ца на ма­лаз­на­ёмых ста­рон­ках бі­ягра­фіі пі­сь­мен­ні­ка. Вя­лі­кую эма­цый­ную рэ­акцыю, асаб­лі­ва ў шко­ль­ні­каў, вы­клі­кае ме­ма­ры­яль­ная час­тка дру­го­га па­вер­ха му­зея, дзе мож­на ўба­чыць шмат рэ­чаў, якія на­ле­жа­лі сям’і Міц­ке­ві­чаў. Асаб­лі­ва ўраж­вае пра­цоў­ны ка­бі­нет кла­сі­ка, які за­ха­ваў­ся та­кім жа, як і пры яго жыц­ці. Не сак­рэт, што му­зей­ны прад­мет з’яўля­ецца га­лоў­най кры­ні­цай, што вы­клі­кае моц­ныя ўра­жан­ні на­вед­ва­ль­ні­каў, та­му зра­зу­ме­ла, ча­му ка­бі­нет, на­сы­ча­ны аса­біс­ты­мі рэ­ча­мі Ко­ла­са, стаў “сэр­цам му­зея”. Цэн­тра­ль­ным мес­цам у му­зеі ка­бі­нет кла­сі­ка з’яўля­ецца і та­му, што там Кан­стан­цін Мі­хай­ла­віч пра­во­дзіў ба­га­та ча­су і да­піс­ваў тво­ры, што ста­лі кла­сі­кай бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры: “На рос­та­нях”, “Ры­ба­ко­ва ха­та”, “Каз­кі жыц­ця” і іншыя.

Вар­та адзна­чыць, што му­зей­ная лек­цыя пры­нам­сі для шко­ль­ні­каў — гэ­та не про­ста рас­по­вед пра жыц­цё слын­на­га на­цы­яна­ль­на­га па­эта, а ілюс­тра­цыя твор­ча­га шля­ху і па­кру­час­та­га лё­су Кан­стан­ці­на Міц­ке­ві­ча з дэ­ман­стра­цы­яй фон­да­вых ма­тэ­ры­ялаў: ко­пій ру­ка­пі­саў вер­шаў і пі­сем, фо­та­здым­каў роз­ных га­доў, аса­біс­тых рэ­чаў і інш. Цыкл лек­цый­ных за­нят­каў, пры­све­ча­ных твор­час­ці і асноў­ным ве­хам жыц­ця кла­сі­ка, уклю­чае шэ­раг тэм, да пры­кла­ду: “Ма­ла­вя­до­мыя фак­ты бі­ягра­фіі Яку­ба Ко­ла­са”, “Па­эма «Но­вая зям­ля»: твор­чая гіс­то­рыя тво­ра, воб­ра­зы і пра­та­ты­пы”, “Твор­чы лёс па­эмы Яку­ба Ко­ла­са «Сы­мон-му­зы­ка», “Тры­ло­гія «На рос­та­нях»: гіс­то­рыя на­пі­сан­ня і пра­та­ты­пы”. Праз пры­зму аса­біс­тых рэ­чаў і жыц­цё­вых за­хап­лен­няў мож­на па­зна­ёміц­ца з вя­до­мым твор­цам пад­час за­нят­ку пад на­звай “Хто та­кі Якуб Ко­лас”. Лек­цыя дае маг­чы­масць уя­віць усю шмат­гран­насць асо­бы пі­сь­мен­ні­ка, а так­са­ма да­ве­дац­ца пра хо­бі, звыч­кі і ха­рак­тар, ад­крыў­шы для ся­бе амаль не­вя­до­мы бок жыц­ця Кан­стан­ці­на Міц­ке­ві­ча. Спро­бай вы­йсці на аўды­то­рыю ма­лод­ша­га шко­ль­на­га ўзрос­ту з’яўля­ецца лек­цый­ны за­ня­так-вік­та­ры­на “Вось што дзет­кі мае крас­кі…”, па­бу­да­ва­ны на асно­ве тво­раў Ко­ла­са для дзя­цей.

Лек­цыі і экс­кур­сіі па тэ­мах “Ван­дру­ем раз­ам з Ко­ла­сам” (пад­арож­жы пі­сь­мен­ні­ка) ці “Мін­скія ад­ра­сы Яку­ба Ко­ла­са” бу­дуць ці­ка­выя не то­ль­кі ста­рэй­шым шко­ль­ні­кам і сту­дэн­там, але і да­рос­лай аўды­то­рыі, бо на­сы­ча­ны фак­та­мі, якія рэ­дка дзе па­чу­еш. Час­тка за­нят­каў пры­зна­ча­на вы­ключ­на для да­рос­лай аўды­то­рыі, у іх асвят­ля­юцца жыц­цё­выя мо­ман­ты бі­ягра­фіі, што зна­ёмы ве­ль­мі аб­ме­жа­ва­най ко­ль­кас­ці лю­дзей: “Вя­лі­кая Айчын­ная вай­на ў лё­се Яку­ба Ко­ла­са”, “Мой мі­лы друг, мая свя­ты­ня…” (пра жон­ку Я. Ко­ла­са). У меж­ах ад­ука­цый­най пра­гра­мы “Ку­ль­ту­ра не ве­дае пра­він­цыі” су­пра­цоў­ні­кі му­зея з лек­цый­ны­мі за­нят­ка­мі вы­язджа­юць у на­ву­ча­ль­ныя ўста­но­вы роз­ных рэ­гі­ёнаў кра­іны.

Пад­ыхо­ды да му­зей­най пед­аго­гі­кі, экс­па­зі­цыі і экс­па­на­таў змя­ня­юцца. Ця­пер му­зей­ны­мі су­пра­цоў­ні­ка­мі час­та вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца та­кія фор­мы ра­бо­ты, як му­ль­ты­ме­дый­ная прэ­зен­та­цыя ці му­зей­ны тэ­атр. З да­па­мо­гай му­ль­ты­ме­дый­най прэ­зен­та­цыі пра­во­дзяц­ца зга­да­ныя лек­цыі для роз­наў­зрос­та­вай аўды­то­рыі, а для ма­ле­нь­кіх удзе­ль­ні­каў му­зея да­во­лі па­спя­хо­ва арга­ні­зу­юцца тэ­атра­лі­за­ва­ныя прад­стаў­лен­ні па ма­ты­вах дзі­ця­чых тво­раў Кан­стан­ці­на Міц­ке­ві­ча. Ся­род іх “Са­вось-рас­пус­нік”, “Воўк-ду­рань” і інш.

Спе­цы­яліс­ты ў га­лі­не му­зе­яло­гіі адзна­ча­юць, што бу­ду­чае му­зея — у па­шы­рэн­ні аўды­то­рыі за кошт пры­цяг­нен­ня на­вед­ва­ль­ні­каў роз­ных уз­рос­та­вых груп і рас­пра­цоў­кі но­вых форм му­зей­най дзей­нас­ці. Вы­ні­кам по­шу­ку но­вых форм і ме­та­даў ка­му­ні­ка­цыі з аўды­то­ры­яй ста­ла­ся пра­вя­дзен­не квэс­таў. Для роз­наў­зрос­та­вай аўды­то­рыі рас­пра­ца­ва­на гу­ль­ня “Та­ямні­цы До­ма Пес­ня­ра”. З да­па­мо­гай спе­цы­яль­на пад­абра­ных пы­тан­няў удзе­ль­ні­кі квэс­ту кі­ру­юць га­лоў­ным ге­ро­ем Са­во­сем. За­ня­так “Та­ямні­цы До­ма Пес­ня­ра” не то­ль­кі рас­кры­вае ўсе та­ямні­цы до­ма кла­сі­ка, але і пе­рад­ае атмас­фе­ру і дух му­зея. На­тхнё­ныя квэс­там, шко­ль­ні­кі ў твор­чым па­ры­ве ства­ра­юць мас­тац­кія ра­бо­ты па тво­рах кла­сі­ка.

Ся­род буй­ных вір­ту­аль­ных пра­ектаў му­зея — 3D-ма­дэль да­ва­енна­га До­ма Ко­ла­са (1927-1941) на Вай­ско­вым за­вул­ку. Аб­апі­ра­ючы­ся на архіў­на-біб­лі­ягра­фіч­ныя звес­ткі, ма­тэ­ры­ялы з фон­даў му­зея і ўспа­мі­ны сям’і Міц­ке­ві­чаў, су­пра­цоў­ні­кам му­зея Ахрэ­мам Бе­лаб­ро­ві­кам быў ад­ноў­ле­ны га­рад­скі лан­дшафт, пла­ні­ро­вач­ная струк­ту­ра і архі­тэк­тур­ныя да­мі­нан­ты. 3D-інста­ля­цыя да­зва­ляе ўба­чыць, якой бы­ла ста­лі­ца бо­льш за 80 га­доў та­му, і ад­чуць атмас­фе­ру да­ва­енна­га Мін­ска.

Важ­насць для му­зея ўяў­ляе яшчэ і пры­ся­дзіб­ны учас­так, які да­дат­ко­ва пры­цяг­вае жа­да­ючых ад­па­чыць у час та­кіх ме­рап­ры­емстваў, як, на­прык­лад, “Ноч му­зе­яў”, ка­лі ў роз­ных час­тках тэ­ры­то­рыі пра­во­дзяц­ца май­стар-кла­сы раз­на­стай­най тэ­ма­ты­кі. Ся­дзі­ба Пес­ня­ра з’яўля­ецца не то­ль­кі по­мні­кам жыц­ця і твор­час­ці слын­на­га Сы­на Бе­ла­ру­сі, ад­нак і ма­ле­нь­кай па­рка­вай зо­най у цэн­тры вя­лі­ка­га го­ра­да. Час­та для ад­ука­цый­ных пра­грам і му­зей­ных за­нят­каў вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца спе­цы­яль­на арга­ні­за­ва­ная пра­сто­ра. У му­зеі Яку­ба Ко­ла­са та­кой пра­сто­рай з’яўля­ецца не­вя­ліч­кая аль­тан­ка, дзе ў цёп­лы пе­ры­яд для дзя­цей па­каз­ва­юць ля­леч­ныя прад­стаў­лен­ні. Гэ­та ж пра­сто­ра ства­рае да­дат­ко­вую тэ­ры­то­рыю для май­стар-кла­саў і іншых ме­рап­ры­емстваў.

Пра­гул­кі па ся­дзі­бе па­эта, па ма­ляў­ні­чых мес­цах яго дзя­цін­ства і ма­ла­лец­тва, дзе дзей­ні­чае фі­лі­ял му­зея “Мі­ка­ла­еўшчы­на”, на­вед­ван­не вы­стаў жы­ва­пі­су, кан­цэр­таў кла­січ­най му­зы­кі і фа­льк­лор­ных ка­лек­ты­ваў, ля­леч­ных прад­стаў­лен­няў, му­зей­на-пед­ага­гіч­ных пра­ектаў фар­мі­ру­юць све­та­пог­ляд на­вед­ва­ль­ні­каў роз­на­га ўзрос­ту, па­шы­ра­юць межы іх па­знан­ня.

…Якуб Ко­лас ве­ль­мі лю­біў лю­дзей, быў доб­рым і спа­гад­лі­вым ча­ла­ве­кам, за­ўсё­ды да­па­ма­гаў тым, хто сап­раў­ды меў у гэ­тым па­трэ­бу. Як за­па­вет нам, тым, хто жы­ве сён­ня, гу­чаць сло­вы Кла­сі­ка: “Я пры­йшоў у жыц­цё не дзе­ля ся­бе са­мо­га, я пры­йшоў дзе­ля Вас. Ка­лi Вам бу­дзе доб­ра, ка­лi Вы (я тут раз­умею ўвесь ком­плекс жыц­ця) по­йдзе­це па пра­ўдзi­вай да­ро­зе жыц­ця, ка­лi Вы бу­дзе­це мець на ўва­зе не то­ль­кi ся­бе, але i на­род, якi Вас пус­цiў у жыц­цё, i ка­лi Вы бу­дзе­це жыць на­ро­дам дзе­ля на­ро­да, та­ды я ска­жу: «Ня­хай жа бу­дзе шчас­лi­ва Ва­ша да­ро­га»”.

Во­ль­га НА­ВА­ЖЫ­ЛА­ВА, Аляк­сандр КРЫ­ЖЭ­ВІЧ

Фо­та аўта­раў і з фон­даў Дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­тур­на-ме­ма­ры­яль­на­га му­зея Яку­ба Ко­ла­са