Слу­жэн­не му­зы­цы і хо­ру

№ 9 (1552) 26.02.2022 - 04.03.2022 г

19 лю­та­га маг­ло б споў­ніц­ца 83 га­ды вя­до­ма­му му­зы­кан­ту, ды­ры­жо­ру, пед­аго­гу Ва­ле­рыю Аўра­мен­ку, чыё імя не­па­рыў­на звя­за­на з раз­віц­цём ха­ра­во­га мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі. Ён не да­жыў да гэ­тай да­ты роў­на дзе­сяць дзён.

/i/content/pi/cult/892/18874/5.jpgУ Ва­ле­рыя Ля­вон­ць­еві­ча бы­лі тры ве­ль­мі важ­ныя ры­сы: сціп­ласць, умен­не за­хоў­ваць спа­кой і та­кая лю­боў да му­зы­кі раз­ам са звя­за­ны­мі з ёй уста­но­ва­мі, што пе­ра­рас­ла ў сап­раў­дную ад­да­насць гэ­та­му ві­ду мас­тац­тва. Тое, што за­вец­ца слу­жэн­нем у са­мым вы­со­кім сэн­се гэ­та­га сло­ва. Усе, хто яго ве­даў, згад­ва­юць і цы­ту­юць ад­ну яго фра­зу, якую ён лю­біў па­ўта­раць у роз­ных ва­ры­янтах, зра­біў­шы яе кры­ла­тай — ды пра­ктыч­на вы­слоў­ем: “Я не пра­цую ў Ака­дэ­міі му­зы­кі, я ёй слу­жу”.

Гэ­та бы­лі не про­ста сло­вы, а сво­еа­саб­лі­вая фор­му­ла жыц­ця. Слу­жэн­не не пе­ра­тва­ра­ла­ся ні ў “пры­слу­гоў­ван­не”, ні ў кло­пат пра кар’ерны рост ці іншыя вы­го­ды: так слу­жыць, як ён, мож­на то­ль­кі сап­раў­дна­му мас­тац­тву ці на­ву­цы — аль­бо ім раз­ам.

Слу­жэн­не мас­тац­тву ён спа­вя­даў на ўсіх сва­іх па­са­дах: ка­лі быў ды­рэк­та­рам Дзяр­жаў­най ака­дэ­міч­най ха­ра­вой ка­пэ­лы Бе­ла­ру­сі імя Р.Шыр­мы, а по­тым — Мін­ска­га му­зыч­на­га ву­чы­ліш­ча імя М.І.Глін­кі, Рэ­спуб­лі­кан­ска­га До­ма на­род­най твор­час­ці — на­ву­ко­ва-ме­та­дыч­на­га цэн­тра, скі­ра­ва­на­га на да­па­мо­гу ама­тар­скім ка­лек­ты­вам. Раз­уме­ючы важ­насць па­пу­ля­ры­за­цыі ака­дэ­міч­ных ха­ра­вых спе­ваў, шмат сіл ад­даў На­род­най ха­ра­вой ка­пэ­ле Па­ла­ца ку­ль­ту­ры пра­фса­юзаў: быў і яе хор­май­страм, і мас­тац­кім кі­раў­ні­ком.

Але бо­льш за ўсё Ва­ле­рый Ля­вон­ць­евіч быў звя­за­ны з Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­мі­яй му­зы­кі. Спа­чат­ку, ка­лі гэ­тая на­ву­ча­ль­ная ўста­но­ва на­зы­ва­ла­ся кан­сер­ва­то­ры­яй, ён скон­чыў яе як сту­дэнт. Праз тры га­ды — як асіс­тэнт-ста­жор. На­рэш­це, аку­рат со­рак га­доў та­му па­чаў тут вы­кла­даць, а ў хут­кім ча­се стаў дэ­ка­нам ва­ка­ль­на-ха­ра­во­га фа­ку­ль­тэ­та — ажно на чвэрць ста­год­дзя.

Яго стаў­лен­не да сту­дэн­таў і вы­клад­чы­каў бы­ло па­праў­дзе ба­ць­коў­скім. У кож­ным, на­ват у “зя­лё­ным” пер­ша­кур­сні­ку, ён ба­чыў ма­лод­ша­га ка­ле­гу. У лю­бых вы­пад­ках умеў за­хоў­ваць раў­на­ва­гу і спа­кой, што пе­рад­ава­ла­ся на­ва­ко­ль­ным. Па­во­дзіў ся­бе муд­ра, як і на­ле­жыць ста­ла­му май­стру. А вось сціп­ласць яго ча­сам бы­ла за­ліш­няй. Ма­быць, з-за гэ­та­га ён не быў аб­ця­жа­ра­ны га­на­ро­вы­мі зван­ня­мі — то­ль­кі шмат­лі­кі­мі гра­ма­та­мі і мед­алём Фран­цыс­ка Ска­ры­ны.

Але ж у па­мя­ці на­шчад­каў за­ста­юцца доб­рыя спра­вы, а не пе­ра­лік уз­на­га­род. Ся­род здзей­сне­на­га Ва­ле­ры­ем Аўра­мен­кам — Рэ­спуб­лі­кан­скае дзі­ця­чае ха­ра­вое свя­та “Сяб­ры­на”, якое ён раз­ам з Вік­та­рам Роў­дам арга­ні­зоў­ваў і пра­во­дзіў дзе­вяць раз­оў. Тыя “сяб­ры­ны”-зяр­нят­кі да­лі доб­рыя па­ра­сткі: з іх па­ўста­лі і ўзрас­лі мно­гія да­лей­шыя ха­ра­выя фес­ты­ва­лі ды іншыя пра­екты. Бо тое, што ўкла­дзе­на ў дзя­цей і мо­ладзь, ад­гу­ка­ецца ў не­ка­ль­кіх па­ка­лен­нях і ста­но­віц­ца на­цы­яна­ль­най спад­чы­най.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"