Свой чалавек у Зорным гарадку

№ 9 (1552) 26.02.2022 - 04.03.2022 г

На ўра­чыс­тай імпрэ­зе, пры­све­ча­най 90-год­дзю Іва­на Міс­ко, му­зыч­ным пад­арун­кам юбі­ля­ру ста­ла пес­ня “Мас­так з глы­бін­кі”, тэкст якой на­пі­саў сяб­ра ску­льп­та­ра па­эт Фё­дар Ба­ра­вы. Іван Які­ма­віч на­сам­рэч па­хо­джан­нем — вяс­ко­вец. І ве­ра­год­на, што “вы­біц­ца ў лю­дзі”, да­сяг­нуць сён­няш­ня­га са­цы­яль­на­га і твор­ча­га ста­ту­су яму зы­ход­на бы­ло ця­жэй, чым яко­му-не­будзь жы­ха­ру ме­га­по­лі­са. Але ві­да­воч­на так­са­ма іншае: у Бе­ла­ру­сі ня­ма пра­він­цыі ў яе звык­лым раз­умен­ні. А ка­лі зга­даць, ко­ль­кі ге­ні­яў і ка­ры­фе­яў вы­йшла з на­шых вё­сак, фа­ль­вар­каў і мяс­тэ­чак — вы­йшла ды раз­ышло­ся па све­це, — дык на­ту­ра­ль­ным бу­дзе па­ра­ўнаць на­шу кра­іну са студ­няй, з якой ко­ль­кі ні бя­рэш ва­ду, а яе менш не ста­но­віц­ца. Бо сіл­ку­юць студ­ню падзем­ныя кры­ні­цы. А ка­лі ва­ду з яе не браць, яна за­рас­тае… Мяр­кую, з тых глы­бін­ных кры­ніц і та­лент Іва­на Міс­ко, мас­та­ка на­род­на­га і па­вод­ле га­на­ро­ва­га зван­ня, і сут­нас­на.

/i/content/pi/cult/892/18872/2.jpgЯ не­як за­пы­таў­ся ў Іва­на Які­ма­ві­ча, якую сваю ра­бо­ту ён лі­чыць га­лоў­най. “Усе ра­бо­ты, — ад­ка­заў мэтр. — А са­мая га­лоў­ная з пер­шых — тая, за якую мы атры­ма­лі Дзяр­жаў­ную прэ­мію СССР. По­мнік у Жо­дзі­на Ма­рыі Куп­ры­яна­вай — ма­ці, што згу­бі­ла на вай­не ўсіх сва­іх сы­ноў. А за­раз я пра­цую над кам­па­зі­цы­яй, якая му­сіць воб­раз­на ўва­со­біць цяж­кі шлях у Кос­мас. Я пры­свя­чаю яе кан­крэт­на­му кас­ма­наў­ту, але сам воб­раз аб­агу­ль­не­ны, а сім­во­лі­ка не мае на­цы­яна­ль­най пры­вяз­кі. У кос­ма­се ня­ма меж­аў. Асва­енне ж гэ­та­га бяз­меж­жа па­тра­буе вы­сіл­каў уся­го ча­ла­вец­тва”.

Як вя­до­ма, кас­міч­ная тэ­ма ста­ла для твор­час­ці Іва­на Міс­ко стрыж­ня­вой. Фак­тыч­на ён ства­рыў мас­тац­кі ле­та­піс кас­міч­ных па­лё­таў у фор­ме парт­рэт­най га­ле­рэі. Ён свой ча­ла­век у Зор­ным га­рад­ку. У тых, ка­го рых­ту­юць да па­лё­таў, ёсць на­ват пры­кме­та: з двух прэ­тэн­дэн­таў, асноў­на­га і дуб­лё­ра, у кос­мас па­ля­ціць той, чый парт­рэт узяў­ся вы­ле­піць Іван Міс­ко.

У свой час для мя­не бы­ло за­гад­каю, ча­му лю­дзям, для якіх кас­міч­ныя пра­екты — пра­фе­сій­ная дзей­насць і ра­бо­чая за­вя­дзён­ка, пад­аба­юцца тво­ры ме­на­ві­та рэ­аліс­та-тра­ды­цы­яна­ліс­та Міс­ко, на­прык­лад, а не з твор­цаў “аван­гар­дна­га” на­прам­ку. Вя­до­ма, што ў зор­нае не­ба ўзі­раў­ся Ка­мі­зір Ма­ле­віч, не­абы­яка­вы­мі да гэ­тай тэ­мы бы­лі вя­лі­кія сюр­рэ­аліс­ты. Што да­ты­чыць аб­страк­тнай сты­ліс­ты­кі, дык яна ні­бы­та спе­цы­яль­на ство­ра­на, каб рас­па­вя­даць пра рэ­чы, па­тлу­ма­чыць якія на по­бы­та­вым уз­роў­ні да­во­лі скла­да­на. Пра кос­мас у тым лі­ку. Бы­ло за­гад­каю, па­куль не пра­чы­таў у вя­до­ма­га тэ­арэ­ты­ка архі­тэк­ту­ры пра тое, што зна­ёмыя яму лю­дзі інжы­нер­на­га сас­лоў­я, ства­ра­ль­ні­кі фан­тас­тыч­най тэх­ні­кі, у по­бы­це ад­да­юць пе­ра­ва­гу жыт­лу кштал­ту ста­рас­вец­кай ся­дзі­бы, а не фу­ту­рыс­тыч­ным хай­тэ­каў­скім па­бу­до­вам. Ча­ла­ве­ку — ча­ла­ве­чае. А тым бо­льш ка­лі кос­мас — у пэў­ным сэн­се звы­чай­ная, хоць і па­тра­бу­ючая ўні­ка­ль­ных ве­даў і ква­лі­фі­ка­цыі ра­бо­та, дык і пра­фе­сі­яна­лы да яе ста­вяц­ца спа­кой­на, без па­фа­су. І ім пад­аба­ецца, што на парт­рэ­тах Іва­на Міс­ко яны про­ста лю­дзі. Так, кож­ны з іх са сва­ім ха­рак­та­рам, амбі­цы­ямі, але ні­чо­га “звыш” і “су­пер”. Пра­цу­юць з не­бам, але ста­яць на зям­лі.

/i/content/pi/cult/892/18872/3.jpgТрак­тоў­ка кас­міч­най тэ­мы Іва­на Міс­ко та­му акту­аль­ная, за­пат­ра­ба­ва­ная, бо ад­па­вя­дае не то­ль­кі вуз­кас­пе­цы­ялі­за­ва­на­му, а гра­мад­ска шы­ро­ка­му раз­умен­ню кос­ма­су як мес­ца пра­цы, а ў пер­спек­ты­ве — экс­пан­сіі. “Зям­ля — ка­лыс­ка ча­ла­вец­тва, але не­ль­га пра­вес­ці ў ка­лыс­цы ўсё жыц­цё”, — ка­заў на­пя­рэ­дад­ні кас­міч­най эры Цы­ялкоў­скі, і аб­са­лют­на меў ра­цыю.

Да­рэ­чы, Іван Акі­ма­віч гра­ніч­на ўпэў­не­ны, што Зям­ля — гэ­та не адзі­ны аа­зіс у Сус­ве­це, не адзі­ная пла­не­та, пры­дат­ная для жыц­ця, і ад­ной­чы ад­бу­дзец­ца на­ша сус­трэ­ча з іншап­ла­не­ця­на­мі. Пры­чым, маг­чы­ма, яна бу­дзе ўспры­мац­ца ча­ла­вец­твам, псі­ха­ла­гіч­на пад­рых­та­ва­ным да гэ­тай падзеі, так жа бу­дзён­на, як сён­ня — рэ­гу­ляр­ныя па­лё­ты ў кос­мас на пра­цу.

Я ка­лі­сь­ці чуў та­кое вы­слоў­е: “Лю­дзі імкнуц­ца да зо­рак, за­быў­шы, што Зям­ля — так­са­ма зор­ка”. Дык вось ня­згас­най зор­кай для ску­льп­та­ра Іва­на Міс­ко з’яўля­ецца Бе­ла­русь. Усім, хто ці­ка­віц­ца на­шым на­цы­яна­ль­ным мас­тац­твам, ка­му пад­аба­ецца ван­дра­ваць па Бе­ла­ру­сі, вя­до­мыя яго­ныя ма­ну­мен­та­ль­ныя тво­ры ў роз­ных мясц­інах на­ша­га краю. З апош­ніх, як мне пад­аец­ца — най­бо­льш знач­ных тво­раў, я зга­даю по­мнік Льву Са­пе­гу ў Сло­ні­ме. Ён быў ад­кры­ты, ка­лі го­рад стаў ста­лі­цай чар­го­ва­га Дня пі­сь­мен­ства.

Людзі заўжды глядзелі ў неба. Стагоддзямі разуменні “Бог” і “Абсалют” былі ў свядомасці людзей тоеснымі, і меркавалася, што іх месцазнаходжанне там, куды не сягае наша вока. У космасе, сказалі б мы сёння. Завоблачныя думкі  гэта, зрэшты, натуральна, але нехта мусіць дбаць пра ўладкаванасць жыцця на зямлі, на глебе. Такой асобаю быў вялікі канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега. Стваральнік Статута  адной з самых дасканалых заканадаўчых сістэм у гісторыі чалавецтва. Дарэчы, гэты геній шчыра верыў у Бога, у Абсалют і па маладых гадах ледзь не стаў святаром.

Я гэта ўсё да таго, што нашага слыннага скульптара заўжды вабілі вобразы асоб незвычайнага лёсу і таленту. Людзей, якіх лёс і асабістыя якасці, а сярод іх высокая маральнасць, узнялі над будзённасцю. Але пры гэтым яны засталіся глыбока ўкаранёнымі ў родную глебу. Гэта і дзяржаўны дзеяч, што даў краіне дасканалыя законы. І маці, чые дзеці не вярнуліся з вайны, дзе вырашаўся лёс краіны. І той, хто здолеў у літаральным сэнсе ўзняцца над Зямлёю дзеля агульначалавечай справы і ўбачыць сваю краіну як неад’емны чыннік планеты.  

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"