Ха­дзіць па “...Струн­цы”? З імпра­ві­за­цы­яй!

№ 9 (1552) 26.02.2022 - 04.03.2022 г

У Мас­кве пра­йшоў Пер­шы Дзі­ця­чы му­зыч­ны кон­курс на­род­ных вы­ка­наў­цаў “Свет і раз­віц­цё” — у рус­ка­моў­най аб­рэ­ві­яту­ры “МИР”. Ён быў пры­мер­ка­ва­ны да Го­да на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур, што пра­во­дзіц­ца ў Рас­іі, і Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці, аб’яўле­на­га ў Бе­ла­ру­сі. Ся­род пе­ра­мож­цаў (і ў тым лі­ку ўла­да­ль­ні­каў Гран-пры ў роз­ных на­мі­на­цы­ях) — бе­ла­рус­кія цым­ба­ліс­ты. Але гэ­ты кон­курс ці­ка­вы яшчэ і сва­ім не зу­сім звык­лым фар­ма­там, што на­во­дзіць на роз­дум пра да­лей­шыя маг­чы­мыя шля­хі му­зыч­на­га вы­ка­на­ль­ніц­тва.

/i/content/pi/cult/892/18871/1.jpgУла­да­ль­ні­цай Гран-пры ў со­ль­най на­мі­на­цыі ста­ла юная цым­ба­ліс­тка Стэ­фа­нія Са­ба­леў­ская. Яе ду­эт з Са­фі­яй Пы­ці­ка­вай “За­ла­тая струн­ка” — лаў­рэ­ат пер­шай сту­пе­ні ў на­мі­на­цыі “Ансамбль”. А Са­фія як са­ліс­тка атры­ма­ла трэ­цюю прэ­мію. Дзяў­ча­ты — ву­ча­ні­цы Цэн­тра пра­кты­кі Мін­ска­га дзяр­жаў­на­га му­зыч­на­га ка­ле­джа імя М.Глін­кі, дзе за­йма­юцца ў Ган­ны Пол­еса­вай, вя­до­май сва­ёй вы­дат­най пад­рых­тоў­кай цым­ба­ліс­таў ся­рэд­ня­га ад­ука­цый­на­га звя­на, леп­шыя з іх скла­да­юць ансамбль “За­ла­тая стру­на”. Так што ця­пе­раш­няя “...Струн­ка”, мож­на лі­чыць, ма­лод­шая “сяс­трыч­ка” та­го зна­ка­мі­та­га ка­лек­ты­ву.

— Пра гэ­ты кон­курс, — рас­па­вя­ла Ган­на Ста­ніс­ла­ваў­на, — мы да­ве­да­лі­ся ад на­шай бы­лой вы­пус­кні­цы Ма­рыі Раў­ней­ка. Па­сля за­кан­чэн­ня ка­ле­джа па кла­се цым­ба­лаў яна па­сту­пі­ла ў Рас­ійскую ака­дэ­мію му­зы­кі імя Гне­сі­ных — на гус­лі. Але ад­на­ча­со­ва ёй пра­па­на­ва­лі пра­цяг­нуць за­нят­кі на цым­ба­лах, маў­ляў, ёсць маг­чы­масць за­пра­сіць ва­ша­га вы­клад­чы­ка. І яна звяр­ну­ла­ся да мя­не. У Мас­кве Ма­шу за­ўва­жы­лі, за­пра­сі­лі ў Grand Melody Orchestra, дзе яна грае на аб­одвух інстру­мен­тах. Гэ­ты ка­лек­тыў арга­ні­за­ваў Аляк­сандр Якаў­леў — пі­яніст па сва­ёй ад­ука­цыі, але вя­лі­кі пры­хі­ль­нік на­род­на­га інстру­мен­та­рыю. Яго­ны ба­ць­ка Ула­дзі­мір Іва­на­віч — пра­фе­сар, за­гад­чык ка­фед­рай тэ­орыі і гіс­то­рыі вы­ка­на­ль­ніц­ка­га мас­тац­тва Ка­зан­скай дзяр­жаў­най кан­сер­ва­то­рыі, до­ма ў іх сап­раў­дны му­зей на­род­ных інстру­мен­таў. Та­му і Аляк­сандр не спы­ніў­ся на ідэі ўлас­на­га твор­ча­га ка­лек­ты­ву, а вы­ра­шыў зла­дзіць яшчэ і кон­курс. Яго пра­ект пад­тры­ма­лі: Прэ­зі­дэн­цкі фонд ку­ль­тур­ных іні­цы­ятыў Рас­іі вы­лу­чыў грант, ма­тэ­ры­яль­ную да­па­мо­гу ака­за­ла так­са­ма Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Мас­коў­скай воб­лас­ці. І ўсё атры­ма­ла­ся як най­ле­пей! Кон­курс саб­раў ка­ля трох ты­сяч удзе­ль­ні­каў. На­мі­на­цый бы­ло шмат, яны ахоп­лі­ва­лі не то­ль­кі інстру­мен­та­ль­ную му­зы­ку, але і ва­ка­ль­ную, ха­ра­вую, ансам­бле­ва-аркес­тра­вую. Удзел у кон­кур­се — бяс­плат­ны. Юныя му­зы­кан­ты бы­лі за­бяс­пе­ча­ны бяс­плат­ны­мі аб­еда­мі. Усе, хто пра­йшоў у дру­гі тур, атры­ма­лі су­ве­ні­ры — пры­го­жыя эмбле­мы кон­кур­су. А лаў­рэ­атам уру­ча­лі каш­тоў­ныя пад­арун­кі, на­ўпрост звя­за­ныя з іх спе­цы­яль­нас­цю: элек­тра­дом­ра, гар­мо­нік, су­час­ная ўдар­ная ўста­ноў­ка. Стэ­фа­нія ў якас­ці Гран-пры атры­ма­ла ча­ты­ры мік­ра­фо­ны, што за­ма­цоў­ва­юцца на цым­ба­лах — на ніж­нім і вер­хнім рэ­гіс­трах, каб мож­на бы­ло вы­сту­паць ажно на ста­ды­ёне. Та­кое стаў­лен­не да вы­ка­на­ль­ніц­тва на на­род­ных інстру­мен­тах скі­ра­ва­на на як ма­га бо­ль­шую іх па­пу­ля­ры­за­цыю ся­род дзя­цей і мо­ла­дзі.

Першы тур праходзіў з канцэртмайстрам (нашым дзяўчатам акампаніравала Ірына Лук’янчык), а фіналісты гралі з Grand Melody Orchestra, як абавязковыя ім былі прапанаваны апрацоўкі фальклору і папулярнай класікі. Асаб­лі­васць гэ­та­га кон­кур­су яшчэ ў тым, што тут па­тра­бу­ецца не ака­дэ­міч­ная ігра, а мак­сі­ма­ль­на ня­зму­ша­ная, раз­ня­во­ле­ная: му­зы­кан­ты не за­са­джа­ны за інстру­мент, бы ў тую клет­ку, а мо­гуць ру­хац­ца па сцэ­не ў час вы­ка­нан­ня, да­да­ваць да нот­на­га тэк­сту імпра­ві­за­цый­ныя эле­мен­ты — іншы­мі сло­ва­мі, кон­курс скі­ра­ва­ны на пра­цяг тра­ды­цый ме­на­ві­та на­род­на­га вы­ка­на­ль­ніц­тва, але ў яго су­час­ным вы­гля­дзе. І дзе­ці гэ­та­му то­ль­кі ра­ды! Трэ­ба ба­чыць, з якой за­ці­каў­ле­нас­цю яны ста­вяц­ца да сва­іх но­вых маг­чы­мас­цей, успры­ма­юць усё не як аб­авя­зак, а як гу­ль­ню, у іх уз­рас­тае са­ма­ацэн­ка, бо яны не про­ста па­ўта­ры­лі, як пра­ві­ль­на, а пры­ду­ма­лі што­сь­ці сваё. Вя­до­ма, та­кі но­вы, су­час­ны фар­мат вы­ка­нан­ня па­тра­ба­ваў іншых пад­ыхо­даў у на­ву­чан­ні, дзя­цей трэ­ба бы­ло пад­рых­та­ваць да яго. У Ака­дэ­міі му­зы­кі, на­ко­ль­кі я ве­даю, вы­кла­да­юцца асно­вы імпра­ві­за­цыі. А ў му­зыч­ных шко­лах? І Ма­рыя Раў­ней­ка пры­язджа­ла да нас, пра­во­дзі­ла май­стар-кла­сы, па­каз­ва­ла на спра­ве, як мо­гуць раз­на­стай­на гу­чаць тыя ж аб­авяз­ко­выя тво­ры. Яна аб­ышла ледзь не ўсе дзі­ця­чыя на­ву­ча­ль­ныя ўста­но­вы — не то­ль­кі ста­ліч­ныя, але і аб­лас­ныя. Та­му ўдзе­ль­ні­каў ад Бе­ла­ру­сі бы­ло ба­га­та. І я за­ду­ма­ла­ся: ка­лі шко­лы мо­гуць вы­стаў­ляць сва­іх дзя­цей на кон­кур­сы, дык ча­му не мо­жа наш Цэнтр пра­кты­кі, дзе за­йма­юцца дзе­ці з шас­ці га­доў? Так, тут ёсць свае асаб­лі­вас­ці: у Цэн­тры пра­кты­кі вы­кла­да­юць на­ву­чэн­цы на­ша­га ка­ле­джа — трэ­ця­га і чац­вёр­та­га кур­саў, так што “на­стаў­ні­кі” ў дзя­цей увесь час змя­ня­юцца. Але ж пра­цэс ідзе пад кі­раў­ніц­твам ста­лых пед­аго­гаў. І я вы­ра­шы­ла пад­рых­та­ваць да кон­кур­су “МИР” дзвюх дзяў­чы­нак 13-14-га­до­ва­га ўзрос­ту. Іх пе­ра­мо­га — гэ­та яшчэ і па­пу­ля­ры­за­цыя кон­кур­су. А га­лоў­нае — пра­соў­ван­не но­ва­га фар­ма­ту му­зы­цы­ра­ван­ня, які раз­ня­во­ль­вае дзі­ця­чую фан­та­зію і мо­жа спры­яць ці­ка­вас­ці да на­род­ных інстру­мен­таў і му­зыч­най кла­сі­кі. Ка­лі ж зір­нуць на гэ­тую з’яву шы­рэй, у та­кім пад­ыхо­дзе ба­чац­ца доб­рыя маг­чы­мас­ці для вы­ха­ван­ня твор­ча­га па­тэн­цы­ялу ўво­гу­ле — той кем­лі­вас­ці, пра­гі да ўлас­ных по­шу­каў, што бу­дуць за­пат­ра­ба­ва­ны ў лю­бой пра­фе­сіі і ў лю­бых жыц­цё­вых сі­ту­ацы­ях. І ве­ль­мі да­па­мо­гуць кож­на­му ча­ла­ве­ку ў бу­ду­чым.

Да­да­дзім, што 6 са­ка­ві­ка аб­одва цым­ба­ль­ныя ансам­блі — “За­ла­тая стру­на” і “За­ла­тая струн­ка” — дадуць канцэрт у зале імя Рыгора Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"