Вя­лі­кі Са­віц­кі

№ 8 (1551) 19.02.2022 - 26.02.2022 г

18 лю­та­га ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі Бе­ла­ру­сі ад­бы­ло­ся ад­крыц­цё вы­ста­вач­на­га пра­екта “Мі­ха­іл Са­віц­кі. Да 100-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня”. У пры­ві­та­ль­ным ад­ра­се Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сан­дра Лу­ка­шэн­кі, які пад­час ме­рап­ры­емства за­чы­таў на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніс­тра­цыі Прэ­зі­дэн­та Ігар Луц­кі, у пры­ват­нас­ці, ска­за­на: “Твор­часць май­стра ста­ла но­вым сло­вам у мас­тац­тве і атры­ма­ла сус­вет­нае пры­знан­не. Яго ра­бо­ты ўзба­га­ці­лі су­час­ную ку­ль­ту­ру і на­заў­жды ўвай­шлі ў гіс­то­рыю не­за­леж­най Бе­ла­ру­сі. Пра­йшоў­шы праз агонь Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны і жа­хі кан­цла­ге­раў, Мі­ха­іл Андрэ­евіч у сва­іх тво­рах ад­люс­тра­ваў страш­ную пра­ўду та­го ча­су і па­кі­нуў нам на­каз — па­мя­таць бяс­смя­рот­ны подзвіг на­ро­да і пры­не­се­ныя дзе­ля шчас­лі­вай бу­ду­чы­ні ахвя­ры. Сён­ня мы, гра­ма­дзя­не су­ве­рэн­най дзяр­жа­вы, ша­ну­ем і збе­ра­га­ем тое, у імя ча­го тва­рыў наш вя­до­мы зям­ляк”. На ўрачыстасці прысутнічалі таксама міністр культуры Анатолій Маркевіч і міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.

/i/content/pi/cult/891/18870/26.jpgТак, ся­род юбі­лей­ных ме­рап­ры­емстваў са­мым знач­ным з’яўляц­ца вя­лі­кая вы­ста­ва тво­раў Са­віц­ка­га ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі. Яна за­ймае ўвесь пер­шы па­верх на­шай скар­бні­цы. Ча­ты­ры за­лы — ча­ты­ры экс­па­зі­цыі, пры­све­ча­ныя роз­ным іпас­та­сям твор­цы. Раз­ам жа яны ства­ра­юць цэ­ль­ны воб­раз асо­бы мас­та­ка і ча­су, у якім яму да­вя­ло­ся жыць і пра­ца­ваць.

Пер­шая за­ла — ран­ні Са­віц­кі. Той, у яко­га яшчэ на­пе­ра­дзе агу­ль­на пры­зна­ны ста­тус кла­сі­ка, ства­ра­ль­ні­ка бе­ла­рус­кай вер­сіі “су­во­ра­га сты­лю”, вы­на­ход­ніц­тва ўлас­на­га, сён­ня ўсім вя­до­ма­га по­чыр­ку. Той Са­віц­кі, які яшчэ не на­пі­саў “Парт­ызан­скай ма­дон­ны”. Ран­ні Са­віц­кі — тра­ды­цы­яна­ліст, без­умоў­на пра­фе­сі­янал, ні­чым асаб­лі­вым не вы­лу­ча­ецца ся­род бе­ла­рус­кіх мас­та­коў 50-х — па­чат­ку 60-х га­доў. Ма­быць, гэ­ты пе­ры­яд яго­най твор­час­ці мож­на трак­та­ваць як час пошукаў сваёй вобразна-пластычнай мовы.

Экс­па­зі­цыя дру­гой за­лы — воб­раз жан­чы­ны ў твор­час­ці мас­та­ка. Тут та­го, хто ве­дае Мі­ха­іла Са­віц­ка­га вы­ключ­на як бру­та­ль­на­га, ча­сам на­ват змроч­на­га рэ­аліс­та (а як інакш пра вай­ну ды пра Чар­но­быль рас­па­вес­ці!?) ды яшчэ з гэт­кім ухі­лам у сім­ва­лізм рэ­лі­гій­на­га ха­рак­та­ру, ад­крые для ся­бе не­ча­ка­ную іпас­тась гэ­та­га твор­цы. Ён, аказ­ва­ецца, быў глы­бо­ка па­чуц­цё­вы лі­рык. Са­віц­кі ў сва­іх кар­ці­нах сцвер­дзіў свой ідэ­ал жа­но­чай пры­га­жос­ці, чым­сь­ці бліз­кі ма­дон­нам Рэ­не­сан­су. Але ты­па­ла­гіч­на і сут­нас­на гэ­та бе­ла­рус­кі ідэ­ал. Сэн­са­вы і ві­зу­аль­ны цэнтр гэ­тай экс­па­зі­цыі — “Парт­ызан­ская ма­дон­на Мін­ская”.

/i/content/pi/cult/891/18870/27.jpgТрэ­цяя за­ла — тэ­ма вай­ны. Тут і кар­ці­на “Парт­ыза­ны”, ад якой, лі­чаць знаў­цы, па­чаў­ся “сап­раў­дны” Са­віц­кі, і “Ві­цеб­скія ва­ро­ты”, і “Па­ка­ран­не смер­цю”, і па­лат­но з “Ліч­баў на сэр­цы”. Тыя “Ліч­бы…” б’юць па не­рвах ба­лю­ча, як кі­на­фі­льм “Ідзі і гля­дзі”. Гля­дзець той фі­льм двой­чы не ў кож­на­га хо­піць ду­ху…

Апош­няя за­ла — Чар­но­быль. Не­ка­ль­кі кар­цін з та­го са­ма­га сла­ву­та­га цык­ла. Мяр­кую, і па сён­няш­ні дзень ніх­то з на­шых твор­цаў не ска­заў пра тую тра­ге­дыю бо­льш важ­ка­га сло­ва… Яшчэ ў экс­па­зі­цыі тво­ры, дзе хрыс­ці­янскія ма­ты­вы пры­сут­ні­ча­юць на­ўпрост ці ў са­цы­яль­ным кан­тэк­сце. Яны на­ту­ра­ль­на ста­су­юцца з чар­но­бы­льс­кай тэ­май, бо мы па­мя­та­ем, што, як вы­бух­нуў ядзер­ны рэ­актар, на­ват за­ця­тыя атэ­істы ўспом­ні­лі пра Зор­ку Па­лын.

Экс­па­зі­цый­ныя за­лы пер­ша­га па­вер­ха На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га спла­на­ва­ныя та­кім чы­нам, што, агле­дзеў­шы экс­па­зі­цыю, ідзеш на­зад — вы­хо­дзіш тым жа шля­хам, як і пры­йшоў. Па­сля жыц­цё­вай хра­на­ло­гіі, атрым­лі­ва­ецца, ідзём на ад­ва­рот­ны ад­лік. Чар­но­быль — Вай­на — Жан­чы­ны — Ма­ла­досць. Пра­йшлі праз жыц­цё і вяр­та­емся да жыц­ця­дай­ных вы­то­каў. Да­зво­лю са­бе па­фас: да жыц­ця­дай­ных вы­то­каў Быц­ця. І ве­да­еце, пры­хо­дзіш да дум­кі, што хоць і быў наш сла­ву­ты твор­ца на­сам­рэч бру­та­ль­ным рэ­аліс­там, а ма­ля­ваў усё жыц­цё на­шу на­цы­яна­ль­ную рас­лі­ну — Па­па­раць-квет­ку.

Па сут­нас­ці вя­лі­кі мас­так быў вя­лі­кім апты­міс­там.

Фо­та Тац­ця­ны МА­ТУ­СЕ­ВІЧ

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"