Каб вы­ха­ваць па­тры­ёта

№ 8 (1551) 19.02.2022 - 26.02.2022 г

Пра­ект змя­нен­няў і да­паў­нен­няў Кан­сты­ту­цыі, па якім ужо на на­ступ­ным тыд­ні ў кра­іне ад­бу­дзец­ца га­ла­са­ван­не, сап­раў­ды вы­клі­каў шчы­рую за­ці­каў­ле­насць бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства.

/i/content/pi/cult/891/18869/25.jpgПа-за ўва­гай прад­стаў­ні­коў ку­ль­ту­ры не за­ста­лі­ся па­ла­жэн­ні, звя­за­ныя з вы­ха­ван­нем па­тры­ятыз­му.

На­мес­нік ды­рэк­та­ра па на­ву­ко­вай ра­бо­це Ме­ма­ры­яль­на­га ком­плек­су “Брэс­цкая крэ­пасць-ге­рой” Ла­ры­са Бі­бік:

— Пра­цэс пад­рых­тоў­кі аб­ноў­ле­най Кан­сты­ту­цыі, які ішоў на пра­ця­гу не ад­на­го ме­ся­ца, ні­ко­га не па­кі­нуў аб­ыя­ка­вым. І лю­дзі, звя­за­ныя з за­ха­ван­нем гіс­та­рыч­най спад­чы­ны, за­ці­каў­ле­ны ў ім як ніх­то іншы. Наш ка­лек­тыў рас­пра­ца­ваў свае пра­па­но­вы, і бы­ло ра­дас­на па­ба­чыць іх у пра­екце на вы­ні­ко­вым эта­пе. Мы мо­жам пад­пі­сац­ца пад кож­ным сло­вам у па­ла­жэн­нях, якія ты­чац­ца за­ха­ван­ня па­мя­ці і су­пра­ць­дзе­яння фа­ль­сі­фі­ка­цыі гіс­то­рыі. Трэ­ба фар­мі­ра­ваць па­важ­лі­вае стаў­лен­не да мі­ну­ла­га яшчэ ў сям’і. Мы ба­чым, з якой за­ці­каў­ле­нас­цю дзе­ці гля­дзяць на рэ­лік­віі ў на­шых экс­па­зі­цы­ях, з якой ахво­тай на­вед­ва­юць ме­рап­ры­емствы і со­чаць за рэ­кан­струк­цы­ямі гіс­та­рыч­ных падзей у ме­ма­ры­яль­ным ком­плек­се. Так з дзя­цін­ства фар­мі­ру­ецца гра­ма­дзя­нін, здо­ль­ны аб­ара­ніць кра­іну ў той мо­мант, ка­лі не­хта за­мах­ва­ецца на яе каш­тоў­нас­ці. І вы­ха­ван­не та­кой асо­бы — агу­ль­ная спра­ва.

На­мес­нік ды­рэк­та­ра Мін­ска­га дзяр­жаў­на­га ка­ле­джа мас­тац­тваў Во­ль­га Па­лі­ты­ка:

— У на­шай уста­но­ве актыў­на аб­мяр­коў­ваў­ся пра­ект змя­нен­няў і да­паў­нен­няў Кан­сты­ту­цыі. Асаб­лі­вую ўва­гу вы­зваў арты­кул 15, які да­поў­не­ны та­кім па­ла­жэн­нем: “Дзяр­жа­ва за­бяс­печ­вае за­ха­ван­не гіс­та­рыч­най пра­ўды і па­мя­ці пра ге­ра­ічны подзвіг бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ў га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны”. Пад­час ды­яло­га­вых пля­цо­вак мно­гія на­ву­чэн­цы вы­ка­за­лі­ся ў пад­трым­ку да­дзе­на­га да­паў­нен­ня і за­пэў­ні­лі ў га­тоў­нас­ці да­лу­чыц­ца да пра­цы ў гэ­тым кі­рун­ку.

Вя­лі­кую ці­ка­васць за­ўсё­ды вы­клі­кае на­вед­ван­не зна­ка­вых ме­ма­ры­яль­ных аб’ектаў і му­зе­яў. На­шы на­ву­чэн­цы так­са­ма ўдзе­ль­ні­ча­юць у па­тры­ятыч­ных акцы­ях, свя­точ­ных кан­цэр­тах да Дня Пе­ра­мо­гі, Дня Не­за­леж­нас­ці і іншых важ­ных дат. У рам­ках рэ­спуб­лі­кан­ска­га ку­ль­тур­на-па­тры­ятыч­на­га кі­на­ма­ра­фо­ну “Гля­дзі і па­мя­тай”, пры­све­ча­на­га 80-год­дзю па­чат­ку Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, у інтэр­на­це ка­ле­джа пра­хо­дзі­лі пра­гля­ды фі­ль­маў пра гэ­тыя ста­рон­кі на­шай гіс­то­рыі. Да та­кіх форм пра­цы вар­та звяр­тац­ца да­лей. І мы бу­дзем упэў­не­ныя, што на­ша мо­ладзь у бу­ду­чы­ні змо­жа аб­ара­няць на­цы­яна­ль­ныя інта­рэ­сы кра­іны, быць сап­раў­дны­мі па­тры­ёта­мі.

Да­ні­іл ШЭЙ­КА