Анатолій Маркевіч: “Рэ­фе­рэн­дум вы­зна­чыць бу­ду­чы­ню Бе­ла­ру­сі і кож­на­га з нас”

№ 8 (1551) 19.02.2022 - 26.02.2022 г

27 лю­та­га ад­бу­дзец­ца рэ­спуб­лі­кан­скі рэ­фе­рэн­дум па пы­тан­ні змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у Кан­сты­ту­цыю Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Падзея гэ­тая ве­ль­мі важ­ная, на­сам­рэч — лё­са­выз­на­ча­ль­ная, бо яна акрэс­ліць акту­аль­ны кан­тэкст у жыц­ці гра­мад­ства, у тым лі­ку і ў ку­ль­тур­най сфе­ры, на шмат га­доў на­пе­рад. На­пя­рэ­дад­ні рэ­фе­рэн­ду­му мы па­пра­сі­лі ад­ка­заць на не­ка­ль­кі пы­тан­няў, якія ты­чац­ца ма­ючай ад­быц­ца падзеі, мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча.

/i/content/pi/cult/891/18868/23.jpg— На­пры­кан­цы снеж­ня на На­цы­яна­ль­ным пра­ва­вым інтэр­нэт-парт­але быў апуб­лі­ка­ва­ны пра­ект змен і да­паў­нен­няў Кан­сты­ту­цыі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь для ўсе­на­род­на­га аб­мер­ка­ван­ня. На­ко­ль­кі актыў­на яно ад­бы­ва­ла­ся ва ўста­но­вах ку­ль­ту­ры?

— На­ват па той інфар­ма­цыі, якая пуб­лі­ка­ва­ла­ся ў апош­ні ме­сяц на ста­рон­ках га­зе­ты “Ку­ль­ту­ра”, мож­на мер­ка­ваць, на­ко­ль­кі шы­ро­кім і актыў­ным бы­ло гэ­тае аб­мер­ка­ван­не. Дыс­ку­сій­ныя пля­цоў­кі і сус­трэ­чы роз­на­га фар­ма­ту пра­йшлі не раў­ну­ючы ў кож­най уста­но­ве сфе­ры ку­ль­ту­ры, вы­клі­каў­шы шчы­рую за­ці­каў­ле­насць ка­лек­ты­ваў. Да­рэ­чы, та­кія аб­мер­ка­ван­ні ад­бы­лі­ся і ў ва­шай рэ­дак­цый­на-вы­да­вец­кай уста­но­ве.

Лю­дзі раз­уме­юць, што аб­ноў­ле­ная Кан­сты­ту­цыя — падзея гіс­та­рыч­на­га маш­та­бу, і ме­на­ві­та на рэ­фе­рэн­ду­ме бу­дзе за­кла­дзе­на за­ка­на­даў­чая асно­ва на­ша­га да­лей­ша­га жыц­ця на дзе­ся­ці­год­дзі. А па­ко­ль­кі ра­бот­ні­кі ку­ль­ту­ры, як і на­огул твор­чая інтэ­лі­ген­цыя, — гэ­та лю­дзі з актыў­най са­цы­яль­най па­зі­цы­яй, да пле­біс­цы­ту яны па­ста­ві­лі­ся ве­ль­мі ўдум­лі­ва і ад­каз­на.

— Ві­да­воч­на, што пра­ект Асноў­на­га За­ко­на ўбі­рае ў ся­бе ўсе апош­нія на­пра­цоў­кі, во­пыт Бе­ла­ру­сі за яе су­ве­рэн­ны пе­ры­яд, у тым лі­ку і ў са­цы­яку­ль­тур­най сфе­ры. У су­вя­зі з гэ­тым, Ана­то­лій Ме­чыс­ла­ва­віч, не маг­лі б вы ко­рат­ка за­кра­нуць усе тыя за­ка­на­даў­чыя пе­рад­умо­вы, што за­клад­ва­лі пад­му­рак, на якім у апош­нія дзе­ся­ці­год­дзі раз­ві­ва­ла­ся на­ша ку­ль­ту­ра?

— Най­перш тут, вя­до­ма, вар­та адзна­чыць Ко­дэкс Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь аб ку­ль­ту­ры — уні­ка­ль­ны збор за­ка­на­даў­чых актаў, які не мае ана­ла­гаў на по­стса­вец­кай пра­сто­ры. 3 лю­та­га споў­ні­ла­ся ўжо пяць га­доў з та­го мо­ман­ту, як ён усту­піў у сі­лу. Пра­кты­ка па­ка­за­ла, што, на­ко­ль­кі б да­ска­на­лым ні быў той ці іншы на­рма­тыў­ны да­ку­мент, з ча­сам усё ад­но ён за­пат­ра­буе пэў­най ка­рэк­ці­роў­кі — яе вы­ма­гае са­мо жыц­цё.

/i/content/pi/cult/891/18868/24.jpgТа­му ў мі­ну­лым го­дзе мы за­вяр­шы­лі пра­цу над за­ко­нап­ра­ектам, які прад­угле­джвае ўня­сен­не змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у Ко­дэкс аб ку­ль­ту­ры. Та­кія зме­ны роз­най сту­пе­ні знач­нас­ці за­кра­нуць 109 са 257 яго арты­ку­лаў. Спектр — да­во­лі шы­ро­кі: гэ­та і ахо­ва гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны, і пра­вя­дзен­не ку­ль­тур­ных ме­рап­ры­емстваў, і біб­лі­ятэч­ная спра­ва… Усе іна­ва­цыі ўне­се­ныя вы­ключ­на на асно­ве ана­лі­зу пра­кты­кі пры­мя­нен­ня Ко­дэк­су і тых пра­па­ноў, якія па­сту­па­лі ад са­мых роз­ных суб’ектаў ку­ль­тур­на­га пра­цэ­су — упраў­лен­няў ку­ль­ту­ры, асоб­ных уста­ноў, твор­чых са­юзаў… Спа­дзя­емся, за­кон усту­піць у сі­лу з на­ступ­на­га, 2023 го­да, каб ра­бот­ні­кі ку­ль­ту­ры на мес­цах ме­лі пэў­ны час на ад­а-
пта­цыю да но­ва­ўво­дзі­наў.

— З мо­ман­ту свай­го ўступ­лен­ня на па­са­ду мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры вы ўзя­лі за пра­ві­ла актыў­на ездзіць па рэ­гі­ёнах кра­іны, пра­во­дзіць шмат­лі­кія сус­трэ­чы з лю­дзь­мі, пра­мыя тэ­ле­фон­ныя лі­ніі. Ска­жы­це, ка­лі лас­ка, якія пы­тан­ні ў апош­ні час вам за­да­ва­лі на­шы гра­ма­дзя­не?

— І сап­раў­ды, не то­ль­кі я, але і ўсе ра­бот­ні­кі цэн­тра­ль­на­га апа­ра­та Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры ста­лі ку­ды час­цей вы­язджаць у рэ­гі­ёны, а так­са­ма вы­ка­рыс­тоў­ваць су­час­ныя спо­са­бы ка­му­ні­ка­цыі, уключ­на з са­цы­яль­ны­мі сет­ка­мі. Для нас ве­ль­мі важ­на па­чуць го­лас кож­на­га ра­бот­ні­ка га­лі­ны: яго ідэі, пра­па­но­вы, хва­ля­ван­ні… Лі­чу, ме­на­ві­та на пад­ста­ве та­кіх не­пас­рэд­ных ча­ла­ве­чых зно­сін мож­на пры­маць тыя ўзва­жа­ныя ра­шэн­ні, якія мак­сі­ма­ль­на ўліч­ва­юць інта­рэ­сы кож­на­га.

Пы­тан­ні, якія да­во­дзіц­ца чуць, мо­гуць ты­чыц­ца як спраў гла­ба­ль­ных — ска­жам, но­ва­га пра­екта Кан­сты­ту­цыі або пра­вя­дзен­ня рэ­спуб­лі­кан­скіх акцый, — так і ве­ль­мі кан­крэт­ных пра­блем­ных мо­ман­таў, да­тыч­ных юры­дыч­на­га аспек­ту дзей­нас­ці той ці іншай уста­но­вы. І на кож­нае з гэ­тых пы­тан­няў мы імкнем­ся даць ад­каз!

— Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка сё­ле­та 1 сту­дзе­ня пад­пі­саў Указ № 1 “Аб аб’­яўлен­ні 2022 го­да Го­дам гіс­та­рыч­най па­мя­ці”. На­ша га­зе­та ў сва­іх пуб­лі­ка­цы­ях за­ўсё­ды над­ава­ла пад­вы­ша­ную ўва­гу тэ­ме айчын­най гіс­то­рыі. Ці не маг­лі б вы на­га­даць на­шым чы­та­чам, якія пра­ктыч­ныя кро­кі ў апош­нія га­ды ра­бі­ла бе­ла­рус­кая дзяр­жа­ва для та­го, каб за­ха­ваць па­мяць на­ро­да ў ме­ма­ры­ялах і по­мні­ках?

— Важ­насць гэ­тай тэ­мы і пры­ня­та­га ра­шэн­ня за­сноў­ва­ецца на тым, што мір і ста­бі­ль­насць дзяр­жа­вы шмат у чым фар­мі­ру­юцца па­мяц­цю на­ро­да і яго ку­ль­ту­рай як асно­вай са­ма­ідэн­ты­фі­ка­цыі. Па­пя­рэд­ні, 2021 год, аб­веш­ча­ны Го­дам на­род­на­га адзін­ства, быў адзна­ча­ны цэ­лым шэ­ра­гам ме­рап­ры­емстваў і пра­ектаў, скі­ра­ва­ных на ўша­на­ван­не па­мя­ці аб падзе­ях між­ва­енна­га пе­ры­яду ў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі і яе да­лу­чэн­ня да БССР у 1939 го­дзе. 17 ве­рас­ня ў кра­іне ўпер­шы­ню пра­йшло адзна­чэн­не Дня на­род­на­га адзін­ства. Ад­бы­ло­ся ўра­чыс­тае ад­крыц­цё аб­ноў­ле­на­га ме­ма­ры­яла на мес­цы кан­цэн­тра­цый­на­га ла­ге­ра ў Бя­ро­зе Брэс­цкай воб­лас­ці, які дзей­ні­чаў у 1934-1939 га­дах, і пры­све­ча­най яму му­зей­най экс­па­зі­цыі ў ко­ліш­нім ла­гер­ным кор­пу­се. Сё­ле­та, у рам­ках адзна­чэн­ня Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці, бу­дзе над­адзе­ная ўва­га і іншым пе­ры­ядам гіс­то­рыі на­ша­га на­ро­да.

Вя­лі­кія на­ма­ган­ні пры­кла­да­юцца для за­ха­ван­ня гіс­то­ры­ка-архі­тэк­тур­ных по­мні­каў. Пра­цяг­ва­лі­ся і рэ­стаў­ра­цый­ныя ра­бо­ты на шэ­ра­гу най­вы­біт­ней­шых аб’ектаў архі­тэк­тур­най спад­чы­ны ў са­мых роз­ных кут­ках кра­іны. У Га­ль­ша­нах, што ў Ашмян­скім ра­ёне, за­вер­ша­ная пер­шая чар­га кан­сер­ва­цыі з рэ­стаў­ра­цы­яй у сла­ву­тым за­мку Са­пе­гаў XVI ста­год­дзя. Пра­цяг­ва­юцца ра­бо­ты і на за­мку XIV ста­год­дзя ў Крэ­ве Смар­гон­ска­га ра­ёна і Ста­рым за­мку ў Грод­на, дзе на­пры­кан­цы мі­ну­ла­га го­да бы­ла ад­кры­тая му­зей­ная экс­па­зі­цыя. Пра­цяг­ва­ецца ад­на­ўлен­не не­ага­тыч­на­га па­ла­ца Пус­лоў­скіх у Ко­са­ве Іва­цэ­віц­ка­га ра­ёна, па­ла­ца Бул­га­каў XVIII ста­год­дзя ў Жы­лі­чах, што ў Кі­раў­скім ра­ёне, па­ла­ца Са­пе­гаў у Ру­жа­нах Пру­жан­ска­га ра­ёна, вя­дуц­ца рэ­стаў­ра­цый­ныя ра­бо­ты ў Спа­са-Пра­абра­жэн­скай цар­кве ў По­ла­цку. Зроб­ле­ныя пер­шыя кро­кі па ад­на­ўлен­ні кас­цё­ла Уне­баў­зяц­ця Най­свя­цей­шай Дзе­вы Ма­рыі ў Буд­сла­ве па­сля на­ступ­стваў па­жа­ру, які зда­рыў­ся ў маі мі­ну­ла­га го­да.

— "Пра­яўлен­не па­тры­ятыз­му, за­ха­ван­не гіс­та­рыч­най па­мя­ці пра ге­ра­ічнае мі­ну­лае бе­ла­рус­ка­га на­ро­да з’яў­ля­ецца аб­авяз­кам кож­на­га гра­ма­дзя­ні­на Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь" . Якім чы­нам ку­ль­ту­ра, на ваш по­гляд, па­він­на са­дзей­ні­чаць на­вя­дзен­ню мас­тоў гіс­та­рыч­най пе­ра­емнас­ці між па­ка­лен­ня­мі, цэ­мен­та­ваць бе­ла­рус­кае гра­мад­ства?

— Гэ­тае да­паў­нен­не ў 54-ы арты­кул аб­ноў­ле­най Кан­сты­ту­цыі, ві­да­воч­на, на­кі­ра­ва­нае на ўма­ца­ван­не мас­тоў пе­ра­емнас­ці па­між па­ка­лен­ня­мі. Без ма­ло­га 77 га­доў ад­дзя­ля­юць Бе­ла­русь ад са­май страш­най і кры­ва­вай вай­ны — вай­ны, якая пры­нес­ла на­шай кра­іне не то­ль­кі не­злі­чо­ныя бе­ды і па­ку­ты, але і прад­эман­стра­ва­ла ве­ліч і сі­лу ду­ху бе­ла­рус­ка­га на­ро­да. Тым не менш усё да­лей у мі­ну­лае ад­ыхо­дзіць страш­ная і ге­ра­ічная рэ­аль­насць Вя­лі­кай Айчын­най, усё час­цей ёй на зме­ну пры­хо­дзіць пры­від­ная рэ­аль­насць, якая ня­се з са­бой не менш су­р’ёз­ныя раз­бу­ра­ль­ныя па­гро­зы для гра­мад­ства. Та­му пы­тан­ні па­тры­ятыч­на­га вы­ха­ван­ня ма­юць клю­ча­вое зна­чэн­не для на­шай кра­іны. У су­вя­зі з гэ­тым у пра­ект аб­ноў­ле­най Кан­сты­ту­цыі (у арты­кул 15-ы) уне­се­ныя важ­кія да­паў­нен­ні, звя­за­ныя з за­ха­ван­нем гіс­та­рыч­най пра­ўды і па­мя­ці аб ге­ра­ічным подзві­гу бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ў га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны.

Па­мяць пра вай­ну і аку­па­цыю ў на­шай кра­іне і сён­ня яшчэ бліз­кая і ба­лю­чая для мно­гіх сем’яў, не­пас­рэд­на за­кра­ну­тых лі­ха­лец­цем. Амаль кож­ны з нас мае ся­род сва­іх про­дкаў і сва­якоў ге­ро­яў і ахвяр той вай­ны. 2019 і 2020 га­ды пра­йшлі пад зна­кам свят­ка­ван­ня 75-год­дзяў, ад­па­вед­на, вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі і пе­ра­мо­гі над на­цыз­мам. У 2021 го­дзе маш­таб­на адзна­ча­ла­ся 80-год­дзе з дня па­чат­ку Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. Бе­ла­рус­кі дос­вед гэ­тай вай­ны за­ста­ецца ўні­ка­ль­ным, і айчын­ныя на­ву­коў­цы ды дзея­чы ку­ль­ту­ры яскра­ва імкнуц­ца да­нес­ці све­ту свой пры­нцы­по­вы і ад­мет­ны по­гляд на гіс­то­рыю тых не­за­быў­ных га­доў, трак­ту­ючы фак­та­ло­гію з бе­ла­рус­кіх па­зі­цый.

Тэ­ме за­ха­ван­ня па­мя­ці пра ге­ро­яў і ахвя­р вай­ны пры­све­ча­ныя шмат­лі­кія на­ву­ко­выя кан­фе­рэн­цыі, му­зей­ныя вы­ста­вы і вы­да­вец­кія пра­екты. За­хоў­ва­ецца па­мяць і пра мясц­іны, не­пас­рэд­на звя­за­ныя з тра­ге­ды­яй вай­ны, — аб­ноў­ле­ны ме­ма­ры­яль­ны ком­плекс па­мя­ці спа­ле­ных вё­сак у Бор­ках Кі­раў­ска­га ра­ёна на Ма­гі­лёў­шчы­не, уз­ве­дзе­ны ме­ма­ры­ял на мес­цы вёс­кі Ала Свет­ла­гор­ска­га ра­ёна Го­ме­льс­кай воб­лас­ці, зніш­ча­най раз­ам з жы­ха­ра­мі ў 1944 го­дзе, пры­ня­тае ра­шэн­не аб аб­наў­лен­ні ме­ма­ры­яла на мес­цы ма­са­ва­га зніш­чэн­ня ахвяр на­цыз­му на Брон­най Га­ры ў Бя­ро­заў­скім ра­ёне Брэс­цкай воб­лас­ці.

— Ся­м’я, за­сна­ва­ная на тра­ды­цый­ных каш­тоў­нас­цях, вя­до­ма ж, па­він­на рых­та­ваць но­выя па­ка­лен­ні да гра­мад­ска ка­рыс­най пра­цы, прышчапляць ку­ль­ту­ру і па­ва­гу да за­ко­наў, гіс­та­рыч­ных і на­цы­яна­ль­ных тра­ды­цый Бе­ла­ру­сі. Ці маг­ла б тут бо­льш актыў­ную ро­лю ад­ыграць ме­на­ві­та ку­ль­тур­ная сфе­ра?

— Да­лу­чэн­не гра­ма­дзян да ге­ра­ічнай гіс­то­рыі і на­цы­яна­ль­ных тра­ды­цый да­па­ма­гае кож­на­му ўсвя­до­міць ад­каз­насць за за­ха­ван­не на­быт­каў мі­ну­ла­га і вы­зна­чэн­не бу­ду­чы­ні кра­іны. Вар­та пад­крэс­ліць знач­насць ку­ль­ту­ры як асно­вы для ства­ра­ль­най пра­цы і склад­ні­ка, які аб’­ядноў­вае лю­дзей роз­ных уз­рос­таў і по­гля­даў. Спад­чы­на яднае ўсіх нас. І кож­ны ра­бот­нік сфе­ры ро­біць вя­лі­кі ўклад у тое, каб да­сяг­нен­ні, які­мі га­на­рыц­ца на­ша дзяр­жа­ва, маг­лі быць прад­стаў­ле­ны жы­ха­рам кра­іны. Ме­на­ві­та ў на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры і гіс­та­рыч­най па­мя­ці саб­ра­ны ду­хоў­ныя каш­тоў­нас­ці. У су­час­ным све­це ку­ль­ту­ра па­він­на быць фун­да­мен­там па­тры­ятыз­му, з яко­га і вы­ні­кае па­мкнен­не пра­ца­ваць дзе­ля раз­віц­ця кра­іны, дзе­ля агу­ль­най ка­рыс­ці. Як не­адной­чы адзна­чаў Кі­раў­нік дзяр­жа­вы, без ары­ента­цыі на вы­со­кую ку­ль­ту­ру мы не мо­жам вы­ха­ваць гра­ма­дзя­ні­на-па­тры­ёта, руп­лі­ва­га пра­цаў­ні­ка, асо­бу твор­чую і ду­хоў­на ба­га­тую. Та­му на ра­бот­ні­ках сфе­ры ку­ль­ту­ры, без­умоў­на, ля­жыць вя­лі­кая ад­каз­насць.

— Пад­час вы­ні­ко­вай ка­ле­гіі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры, што ад­бы­ла­ся ня­даў­на ў ста­лі­цы, між іншых важ­ных пы­тан­няў бы­ло зга­да­на аб не­абход­нас­ці за­ахвоч­ван­ня твор­чай мо­ла­дзі да ўдзе­лу ў ку­ль­тур­ным жыц­ці кра­іны. Якія кро­кі не­абход­на зра­біць у гэ­тым на­прам­ку?

— Пы­тан­не вы­яўлен­ня твор­чай мо­ла­дзі і ства­рэн­ня спры­яль­ных умоў для раз­віц­ця яе та­лен­таў зна­хо­дзіц­ца на асаб­лі­вым кан­тро­лі Ад­мі­ніс­тра­цыі Прэ­зі­дэн­та, гэ­та да­ру­чэн­не Кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы. Не­абход­на за­бяс­пе­чыць су­пра­ва­джэн­не та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі на ўсіх эта­пах твор­ча­га шля­ху, фар­мі­ра­ван­не яе све­та­пог­ля­ду і гра­ма­дзян­скас­ці. Пра­ца з дзе­ць­мі і мо­лад­дзю па­він­на за­бяс­пе­чыць вы­ха­ван­не па­тры­ётаў сва­ёй кра­іны, ад­каз­ных лю­дзей з кан­струк­тыў­най гра­ма­дзян­скай па­зі­цы­яй. Бо­льш уваж­лі­ва­га і не­абы­яка­ва­га стаў­лен­ня па­тра­буе арга­ні­за­цыя ра­бо­ты па вы­лу­чэн­ні та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі на за­ахвоч­ван­ні спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та. Па вы­ні­ках ка­ле­гіі па­стаў­ле­ны за­да­чы пры­цяг­ваць да пра­вя­дзен­ня дзяр­жаў­ных спе­цы­яль­ных ме­рап­ры­емстваў ма­ла­дых рэ­жы­сё­раў і прад­стаў­ні­коў та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі — пе­ра­мож­цаў між­на­род­ных, на­цы­яна­ль­ных і рэ­гі­яна­ль­ных кон­кур­саў і фес­ты­ва­ляў. У мэ­тах пры­цяг­нен­ня та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі да вы­твор­час­ці фі­ль­маў мяр­ку­ецца аб­вяс­ціць кон­курс кі­нап­ра­ектаў ся­род ма­ла­дых кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў з пра­вя­дзен­нем па яго вы­ні­ках ма­ла­дзёж­на­га кі­на­фес­ты­ва­лю.

— Ужо хут­ка аб­ноў­ле­ны ва­ры­янт Асноў­на­га За­ко­на ўвой­дзе ў па­ўся­дзён­нае жыц­цё. Но­вая Кан­сты­ту­цыя прад­угле­джвае і но­вы этап раз­віц­ця Бе­ла­ру­сі. Як ска­заў Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, у кра­іне бу­дзе на­на­ва ад­бу­да­ва­на ўся сіс­тэ­ма ўла­ды. Як вы лі­чы­це, якую бу­ду­чы­ню мы па­бу­ду­ем раз­ам? Ці здо­ле­ем за­ха­ваць на­цы­яна­ль­ную са­ма­быт­насць, су­ве­рэ­ні­тэт у по­ўнай ме­ры, ку­ль­тур­ныя і ду­хоў­ныя тра­ды­цыі на­ша­га на­ро­да?

— Па-ра­ней­ша­му асно­вай дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі за­ста­ецца мэ­та за­ха­ван­ня і ўзмац­нен­ня су­ве­рэ­ні­тэ­ту, за­бес­пя­чэн­ня пра­воў і сва­бод гра­ма­дзян. Ня­змен­ным пры­яры­тэ­там з’яў­ля­ецца са­цы­яль­ная скі­ра­ва­насць. Пры гэ­тым у аб­ноў­ле­най Кан­сты­ту­цыі вы­зна­ча­на ме­ра ад­каз­нас­ці гра­ма­дзян. Ча­ла­век па­ві­нен раз­умець, што мае не то­ль­кі пра­вы, але і аб­авяз­кі. Уз­аем­ная ад­каз­насць дзяр­жа­вы і гра­ма­дзян пра­соч­ва­ецца ў мно­гіх арты­ку­лах, у тым лі­ку ў тых, якія ты­чац­ца пра­яўлен­ня па­тры­ятыз­му, са­цы­яль­ных па­во­дзін, за­ха­ван­ня зда­роў­я. На­ша бу­ду­чы­ня за­ле­жыць ад на­ма­ган­няў кож­на­га чле­на гра­мад­ства. І, вя­до­ма, ад­ным з кра­еву­го­ль­ных ка­мя­нёў, на якіх тры­ма­ецца бе­ла­рус­кая дзяр­жа­ва, з’яў­ля­ецца на­цы­яна­ль­ная ку­ль­ту­ра. Упэў­не­ны, мы змо­жам за­ха­ваць най­леп­шыя да­сяг­нен­ні па­пя­рэд­ні­каў і ўзба­га­ціць гэ­ты скарб.

Пытанні задаваў Аляксандр КРЫВАНОС