Ня­сцёр­тыя сля­ды мат­чы­най мо­вы

№ 8 (1551) 19.02.2022 - 26.02.2022 г

Плынь жыцця“Маладняку” праз стагоддзе
3 лю­та­га ў між­на­род­ным прэс-цэн­тры На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі пра­йшоў на­ву­ко­ва-пра­ктыч­ны се­мі­нар у рам­ках рэ­спуб­лі­кан­ска­га пра­екта “На хва­лі ча­су, у плы­ні жыц­ця”, пры­све­ча­ны ўша­на­ван­ню па­мя­ці ўдзе­ль­ні­каў лі­та­ра­тур­на­га аб’яднан­ня “Ма­лад­няк” на іх ма­лой ра­дзі­ме і раз­віц­цю лі­та­ра­тур­на­га кра­язнаў­ства. На­пя­рэ­дад­ні Дня род­най мо­вы, што адзна­ча­ецца 21 лю­та­га, ува­га да іні­цы­ятыў, па­клі­ка­ных за­ха­ваць спад­чы­ну лі­та­ра­та­раў, якія ства­ра­лі но­вую лі­та­ра­ту­ру на бе­ла­рус­кай мо­ве, як ні­ко­лі акту­аль­ная.

/i/content/pi/cult/891/18866/20.jpgАрга­ні­за­цыя “Ма­лад­няк”, ство­ра­ная ў 1923 го­дзе ў Мін­ску, бы­ла пер­шым лі­та­ра­тур­ным аб’яднан­нем Бе­ла­ру­сі і ад­ыгра­ла вя­лі­кую ро­лю ў раз­віц­ці бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры. Ме­на­ві­та ў яе шэ­ра­гах па­чы­наў­ся твор­чы шлях мно­гіх вы­дат­ных лі­та­ра­та­раў БССР між­ва­енна­га пе­ры­яду, та­кіх як Ула­дзі­мір Ду­боў­ка, Ян Скры­ган, Пят­русь Броў­ка, Мі­хаcь Лы­нь­коў, Пят­ро Глеб­ка і мно­гія іншыя.

Як за­зна­чыў на­мес­нік ге­не­ра­ль­на­га ды­рэк­та­ра, ды­рэк­тар па на­ву­ко­вай ра­бо­це, са­цы­яку­ль­тур­най і вы­да­вец­кай дзей­нас­ці На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі Алесь Су­ша, на пра­ця­гу трох га­доў На­цы­яна­ль­ная біб­лі­ятэ­ка Бе­ла­ру­сі раз­ам з Дзяр­жаў­ным му­зе­ем гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры, Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным архі­вам-му­зе­ем лі­та­ра­ту­ры і мас­тац­тва і Вы­да­вец­кім до­мам “Звяз­да” ажыц­цяў­ляе маш­таб­ны рэ­спуб­лі­кан­скі пра­ект “На хва­лі ча­су, у плы­ні жыц­ця”, пры­мер­ка­ва­ны да 100-год­дзя Усе­бе­ла­рус­ка­га аб’яднан­ня па­этаў і пі­сь­мен­ні­каў “Ма­лад­няк”, што бу­дзе адзна­чац­ца ў на­ступ­ным го­дзе.

КРЭЎ­НАЯ СУ­ВЯЗЬ З КЛА­СІ­КА­МІ

За­гад­чык сек­та­ра ана­лі­тыч­най інфар­ма­цыі па ку­ль­ту­ры і мас­тац­тве На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі Тац­ця­на Лаў­рык рас­па­вя­ла аб да­сяг­нен­нях пра­екта “На хва­лі ча­су, у плы­ні жыц­ця” за га­ды яго дзей­нас­ці і пла­нах на блі­жэй­шую бу­ду­чы­ню. Пра­ект рэ­алі­зу­ецца з 2019 го­да, за час яго існа­ван­ня на сай­це біб­лі­ятэ­кі па ад­ра­се nlb.by бы­лі ство­ра­ныя дзе­вяць вір­ту­аль­ных раз­дзе­лаў, пры­све­ча­ных юбі­ле­ям ма­лад­ня­коў­цаў Ва­ле­рыя Ма­ра­ко­ва, Ад­ама Ба­ба­рэ­кі, Ула­дзі­мі­ра Ха­ды­кі, Ула­дзі­мі­ра Ду­боў­кі, Ку­зь­мы Чор­на­га, Яна Скры­га­на, Андрэя Алек­сан­дро­ві­ча, Зміт­ра­ка Бя­ду­лі і Мі­ха­ся За­рэц­ка­га. Ця­пер быў прэ­зен­та­ва­ны дзя­ся­ты раз­дзел, пры­све­ча­ны жыц­цю і твор­час­ці Але­ся Гур­ло, 130-год­дзе з дня на­ра­джэн­ня яко­га адзна­ча­ла­ся сё­ле­та 31 снеж­ня. Між інша­га, на ста­рон­цы пра­екта кож­ны мо­жа азна­ёміц­ца з элек­трон­ны­мі ко­пі­ямі пя­ці кніг гэ­та­га аўта­ра.

/i/content/pi/cult/891/18866/21.jpgПе­ра­ход ме­рап­ры­емстваў пра­екта ў анлайн-фар­мат да­зво­ліў, ся­род інша­га, на­ла­дзіць су­вязь са сва­яка­мі ма­лад­ня­коў­цаў — на­прык­лад, з Але­гам Алек­сан­дро­ві­чам, уну­кам па­эта Андрэя Алек­сан­дро­ві­ча, які пе­рад­аў біб­лі­ятэ­цы ба­га­та каш­тоў­ных ма­тэ­ры­ялаў да бі­ягра­фіі свай­го про­дка, яны па­поў­ні­лі ад­па­вед­ны вір­ту­аль­ны раз­дзел пра­екта: да ўся­го гэ­та і аліч­ба­ва­ныя кніж­ныя вы­дан­ні, якія ад­сут­ні­ча­лі ў збо­рах На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі, фо­та­здым­кі і ру­ка­пі­сы лі­та­ра­та­ра. У рам­ках ле­таш­ніх ме­рап­ры­емстваў, пры­све­ча­ных 135-год­дзю з дня на­ра­джэн­ня Зміт­ра­ка Бя­ду­лі, бы­ло на­ла­джа­нае плён­нае су­пра­цоў­ніц­тва з яго­ным сы­нам Яфі­мам Плаў­ні­кам, які так­са­ма ця­гам апош­ня­га го­да пе­рад­аваў біб­лі­ятэ­цы раз­на­стай­ныя ма­тэ­ры­ялы, звя­за­ныя з жыц­цём і твор­час­цю свай­го ба­ць­кі.

Га­на­ро­вым гос­цем і ўдзе­ль­ні­кам ця­пе­раш­ня­га ме­рап­ры­емства, у сваю чар­гу, зра­бі­ла­ся Га­лі­на Скры­ган — да­чка пі­сь­мен­ні­ка-ма­лад­ня­коў­ца Яна Скры­га­на, якая рас­па­вя­ла аб вы­дан­ні дзён­ні­ка­вых за­пі­саў і ўспа­мі­наў свай­го ба­ць­кі, мно­гія ста­рон­кі якіх пры­све­ча­ныя свед­чан­ням аб жыц­ці і дзей­нас­ці яго ка­лег па пя­ру. Дыс­тан­цый­ным чы­нам па­ўдзе­ль­ні­ча­ла ў ме­рап­ры­емстве і ўну­ча­тая пля­мен­ні­ца пі­сь­мен­ні­ка Мі­ко­лы Ні­ка­но­ві­ча — Яўге­нія Дзяр­кач, якая ў сва­ім ві­дэ­азва­ро­це падзя­лі­ла­ся аса­біс­ты­мі ўспа­мі­на­мі і ся­мей­ны­мі фо­та­здым­ка­мі, у тым лі­ку і фо­та з ма­лой ра­дзі­мы лі­та­ра­та­ра ў вёс­цы Клян­нік Сма­ля­віц­ка­га ра­ёна, дзе за­ха­ва­лі­ся яго род­ная ха­та, а так­са­ма ха­та яго сва­якоў, у якой бы­ва­лі ў гас­цях Пят­русь Броў­ка, Мак­сім Лу­жа­нін, Ва­сіль Ка­валь, То­дар Кляш­тор­ны ды іншыя ма­лад­ня­коў­цы. Так­са­ма Яўге­нія Дзяр­кач звяр­ну­ла ўва­гу на тое, што па­ха­ван­не ба­ць­коў лі­та­ра­та­ра на мо­гіл­ках яго род­най вёс­кі сён­ня па­тра­буе доб­раў­па­рад­ка­ван­ня і за­ме­ны над­ма­гіл­ля, і звяр­ну­ла­ся з за­клі­кам аб да­па­мо­зе ў гэ­тай спра­ве да лю­дзей, не­абы­яка­вых да па­мя­ці сва­яка.

ПАД­АРОЖ­ЖА ДА КА­ЛЫС­КІ

Тэ­му ўша­на­ван­ня ма­лад­ня­коў­цаў на іх ма­лой ра­дзі­ме пра­цяг­ну­лі су­пра­цоў­ні­кі ку­ль­тур­ных і ад­ука­цый­ных уста­ноў з роз­ных кут­коў кра­іны. Біб­лі­ятэ­кар Па­стаў­скай дзі­ця­чай біб­лі­ятэ­кі Люд­мі­ла Ся­ме­нас рас­па­вя­ла аб уша­на­ван­ні па­мя­ці Ула­дзі­мі­ра Ду­боў­кі, імя яко­га гэ­тая ўста­но­ва но­сіць з 2000 го­да. Ся­род не­звы­чай­ных форм дзей­нас­ці ў гэ­тым на­прам­ку — арга­ні­за­цыя ве­лап­ра­бе­гу “Па мясц­інах Ду­боў­кі”, які ад­быў­ся ў 2020 го­дзе. Мар­шрут быў рас­пра­ца­ва­ны на асно­ве кні­гі аўта­бі­ягра­фіч­ных апа­вя­дан­няў і ўспа­мі­наў па­эта “Пя­лёс­ткі”. Так­са­ма быў зня­ты ві­дэ­афі­льм “У пес­нях я на Бе­ла­русь ма­лю­ся”, які рас­па­вя­дае аб жыц­ці і твор­час­ці кла­сі­ка.

Біб­лі­ятэ­кар ад­дзе­ла мар­ке­тын­гу Шклоў­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Тац­ця­на Рэ­енто­віч рас­па­вя­ла пра іні­цы­яты­вы, што ла­дзіць уста­но­ва дзе­ля ўша­на­ван­ня па­мя­ці свай­го вя­до­ма­га зем­ля­ка Мі­ха­ся За­рэц­ка­га, 120-год­дзе з дня на­ра­джэн­ня яко­га ад­свят­ка­ва­лі ле­тась. Ха­ця пра­за­ік на­ра­дзіў­ся ў Та­ла­чын­скім ра­ёне, але яго ста­наў­лен­не як асо­бы і твор­цы не­пас­рэд­на звя­за­нае са Шклоў­шчы­най. Тут, у вёс­цы За­рэч­ча ля Шкло­ва, пра­йшло яго дзя­цін­ства, па­сля та­го як у ту­тэй­шую цар­кву быў пры­зна­ча­ны слу­жыць дзя­кам ба­ць­ка бу­ду­ча­га пі­сь­мен­ні­ка. Ме­на­ві­та ад на­звы вёс­кі ўзнік і сам лі­та­ра­тур­ны псеў­да­нім Мі­ха­ся Ка­сян­ко­ва.

Ды­рэк­тар Ка­мен­ска­га ву­чэб­на-пед­ага­гіч­на­га ком­плек­су ў Ка­пы­льс­кім ра­ёне Га­лі­на Ва­сі­ле­віч і кі­раў­ні­ца ство­ра­на­га на ба­зе шко­лы гіс­то­ры­ка-кра­язнаў­ча­га му­зея “Ба­ць­каў­шчы­на” Іры­на Та­гіль рас­па­вя­лі аб тым, як уша­ноў­ва­ецца на ма­лой ра­дзі­ме па­мяць пра пі­сь­мен­ні­ка Яна Скры­га­на. У зга­да­ным му­зеі за­хоў­ва­юцца не то­ль­кі да­ку­мен­ты, звя­за­ныя з жыц­цём і твор­час­цю лі­та­ра­та­ра, але і яго аса­біс­тыя рэ­чы — са­ма­роб­ныя драў­ля­ныя кі­ёчкі, які­мі ён ка­рыс­таў­ся, тка­ныя га­льш­ту­кі, на­сто­ль­ная лям­па, бу­дзі­ль­нік, аку­ля­ры.

ПЕ­РА­ЕМНАСЦЬ ПА­КА­ЛЕН­НЯЎ ТВОР­ЦАЎ

Пра­цяг­ну­лі рас­по­вед аб уша­на­ван­ні ма­лад­ня­коў­цаў ка­ле­гі са ста­ліч­ных біб­лі­ятэк і му­зе­яў. Ку­ль­ту­ро­лаг ад­дзе­ла мар­ке­тын­га­вых ка­му­ні­ка­цый Цэн­тра­ль­най на­ву­ко­вай біб­лі­ятэ­кі імя Яку­ба Ко­ла­са На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі Ра­дзі­вон Ко­лас прад­ста­віў прэ­зен­та­цыю сай­та, ство­ра­на­га ў гэ­тай уста­но­ве ме­ма­ры­яль­на­га ка­бі­не­та Пят­ра Глеб­кі, дзе саб­ра­ныя каш­тоў­ныя ру­ка­пі­сы, ві­дэ­аэк­скур­сіі, успа­мі­ны пра пі­сь­мен­ні­ка аўтар­ства яго да­чкі. Ад­мет­на, што ў біб­лі­ятэ­цы кла­сі­ка, якая на­ліч­вае ка­ля ча­ты­рох ты­сяч асоб­ні­каў, мож­на па­ба­чыць кні­гі са збо­раў Ад­ама Стан­ке­ві­ча і Клаў­дыя Дуж-Ду­шэў­ска­га, з Ві­лен­ска­га бе­ла­рус­ка­га му­зея. Раз­ам з біб­лі­ятэ­кай тут мож­на знай­сці аса­біс­тыя рэ­чы і да­ку­мен­ты з архі­ва па­эта. На сай­це мож­на атры­маць інфар­ма­цыю пра экс­па­на­ты, прад­стаў­ле­ныя ў ме­ма­ры­яль­ным ка­бі­не­це, а так­са­ма пра біб­лі­ягра­фію са­мо­га Пят­ра Глеб­кі і тво­раў, пры­све­ча­ных яго жыц­цю ды твор­час­ці.

А за­гад­чык Лі­та­ра­тур­на­га му­зея Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча Мі­ха­іл Ба­ра­ноў­скі рас­па­вёў аб су­вя­зі лі­та­ра­тур­ных па­ка­лен­няў на пры­кла­дзе Зміт­ра­ка Бя­ду­лі і Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча. Як вя­до­ма, гас­цю­ючы ў Мін­ску ў 1916 го­дзе, Мак­сім Баг­да­но­віч да­во­лі пра­цяг­лы час жыў у ад­ным до­ме са Зміт­ра­ком Бя­ду­лем — ця­пер тут мес­ціц­ца фі­лі­ял му­зея “Бе­ла­рус­кая хат­ка” на ву­лі­цы Раб­ко­раў­скай. Па­сля тра­гіч­на­га ско­ну ма­ла­дзей­ша­га ка­ле­гі Зміт­рок Бя­ду­ля пер­шым пры­свя­ціў ба­га­та ўва­гі за­ха­ван­ню па­мя­ці аб Мак­сі­ме Баг­да­но­ві­чы, на­пі­саў­шы не­кра­лог і ўспа­мі­ны аб ім, а так­са­ма ўпер­шы­ню апуб­лі­ка­ваў­шы ў дру­ку яго­ны фо­та­зды­мак. Пад уплы­вам рас­по­ве­даў Зміт­ра­ка Бя­ду­лі свае тво­ры пры­свя­ча­лі па­мя­ці Баг­да­но­ві­ча і мно­гія лі­та­ра­та­ры-ма­лад­ня­коў­цы. Іні­цы­яты­вы па за­ха­ван­ні і ўша­на­ван­ні па­мя­ці аб ра­ней­шых па­ка­лен­нях твор­цаў і сён­ня спры­яюць не то­ль­кі не­па­рыў­нас­ці лі­та­ра­тур­най тра­ды­цыі, але і ма­юць вя­лі­кі па­тэн­цы­ял для раз­віц­ця ку­ль­тур­на­га, ад­ука­цый­на­га ды твор­ча­га жыц­ця вё­сак і мяс­тэ­чак, ад­куль па­хо­дзяць кла­сі­кі айчын­най лі­та­ра­ту­ры, дзе рас­лі ды ста­ле­лі як яны са­мі, так і іх та­лен­ты.

Ілюс­тра­цыі з сай­та nlb.by.