Су­праць мін, су­праць вай­ны: прэм’ера фільма

№ 8 (1551) 19.02.2022 - 26.02.2022 г

Знач­най падзе­яй у бе­ла­рус­кай кі­нап­рас­то­ры па­він­ны стаць прэм’ерны па­каз но­ва­га ігра­во­га се­ры­яла, пра­ца над якім ішла ця­гам мі­ну­ла­га го­да. Для На­цы­яна­ль­най кі­нас­ту­дыі “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” гэ­та пер­шая прэм’ера 2022 го­да, і ад­ра­зу — вя­лі­кая і пры­кмет­ная. 22 лю­та­га на тэ­ле­ка­на­ле “Бе­ла­русь 1” па­чнец­ца па­каз ва­сь­мі­се­рый­най стуж­кі “Пол­ымя пад по­пе­лам”: у ад­ным сю­жэ­це злу­ча­юцца гіс­то­рыі са­пё­раў па­сля­ва­енна­га 45-га го­да і на­шых ча­соў.

/i/content/pi/cult/891/18864/18.jpgПрэм’еру се­ры­яла “Пол­ымя пад по­пе­лам” у не­йкім сэн­се мож­на на­зваць і да­ў­но ча­ка­най: апош­ні­мі га­да­мі “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” пра­хо­дзіў пра­цэс рэ­фар­ма­ван­ня, вы­ра­шаў пра­бле­мы і прэм’ера­мі ў ігра­вым кі­но не ра­да­ваў. Пры­нам­сі, ка­лі ка­заць ме­на­ві­та пра свой, на­цы­яна­ль­ны прад­укт, а не пра стуж­кі іншых кра­ін, зня­тыя пры ўдзе­ле “Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ма”. Так, “Пол­ымя пад по­пе­лам” — ме­на­ві­та на­цы­яна­ль­нае кі­но, з бе­ла­рус­кі­мі аўта­ра­мі, акцё­ра­мі і прадзю­са­ра­мі. Сцэ­на­рый на­пі­са­лі Юлія Ляш­ко і Люд­мі­ла Пе­ра­гу­да­ва, а рэ­жы­сё­рам стаў Іван Па­ўлаў, вя­до­мы ама­та­рам кі­но та­кі­мі кар­ці­на­мі, як “На спі­не ў чор­на­га ка­та”, “Глы­бо­кая плынь”, тэ­ле­се­ры­ялам “Ой, ма-мач-кі!..”. З 22 лю­та­га тэ­ле­ка­нал “Бе­ла­русь 1” па­чне кож­ны дзень дэ­ман­стра­ваць па дзве се­рыі — за­вер­шыц­ца па­каз, та­кім чы­нам, 25 лю­та­га.

Для та­го каб пры­цяг­нуць ува­гу гле­да­чоў, ма­ецца інтры­гу­ючы сю­жэт, у якім пе­ра­кід­ва­ецца мос­цік па­між па­сля­ва­енным ча­сам і на­шым. У су­час­нас­ці на пля­цоў­цы, дзе пла­ну­ецца пра­вя­дзен­не між­на­род­на­га тур­ні­ру па страй­кбо­ле, бу­даў­ні­чая тэх­ні­ка за не­ка­ль­кі тыд­няў да па­чат­ку спа­бор­ніц­тва вы­ва­роч­вае з зям­лі сна­рад, што ля­жаў там з вай­ны. Ця­пер тур­нір пад пы­тан­нем. А ў ім ма­ры­ла па­ўдзе­ль­ні­чаць ма­ла­дая дзяў­чы­на Чэс­ла­ва — да­чка га­лоў­на­га ге­роя стуж­кі пад­пал­коў­ні­ка Аляк­сея Аку­лі­ча (яго ў фі­ль­ме сыг­раў Мак­сім Пан­імат­чан­ка), які слу­жыць у су­пра­ць­мін­ным цэн­тры Уз­бро­еных Сіл Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Аб­ясшко­дзіць сна­рад  та­кая пе­рад ім бы­ла за­да­ча. Тур­нір у вы­ні­ку не ад­мя­ня­ецца, але ў час яго пра­вя­дзен­ня Чэс­ла­ва і Артур — сын біз­нес­ме­на, арга­ні­за­та­ра спа­бор­ніц­тваў — пра­ва­ль­ва­юцца ў ста­рую зям­лян­ку…

Па­сля­ва­енны час: бу­ду­чы яшчэ 16-га­до­вым пад­лет­кам, дзед пад­пал­коў­ні­ка Аку­лі­ча ў якас­ці да­бра­во­ль­ца ОСО­АВИ­АХИ­Ма (Та­ва­рыс­тва са­дзей­ні­чан­ня аб­аро­не, аві­яцый­на­му і хі­міч­на­му бу­даў­ніц­тву) раз­ам з іншы­мі та­кі­мі ж юны­мі хлоп­ца­мі і дзяў­ча­та­мі шу­кае і аб­ясшко­джвае смер­та­нос­ныя мі­ны і сна­ра­ды, што за­ста­лі­ся ў Мін­ску і ў яго ва­ко­лі­цы па­сля вы­зва­лен­ня ад фа­шыс­таў. Ця­пер гэ­та спра­ва пра­фе­сі­яна­лаў, а та­ды зям­лю, на­бі­тую пад­обнай спад­чы­най вай­ны, ра­та­ва­лі і да­бра­во­ль­цы, што пра­хо­дзі­лі пад­рых­тоў­ку ця­гам 70 га­дзін. Гэ­та рэ­аль­ны факт: пры вы­зва­лен­ні Бе­ла­ру­сі га­лоў­ныя га­рад­скія аб’екты раз­мі­ні­ра­ва­лі вай­ско­выя са­пё­ры, а па­сля та­го, як фронт ру­шыў на за­хад, спра­ву ўзя­лі на ся­бе ма­ла­дыя да­бра­во­ль­цы, што па ўзрос­це яшчэ не па­тра­пі­лі на фронт. Ка­неш­не, у фі­ль­ме ёсць мес­ца і для ка­хан­ня, і для ра­ман­ты­кі, і для здра­ды, і для ге­рой­скіх учын­каў. У кож­на­га юна­га да­бра­во­ль­ца ОСО­АВИ­АХИ­Ма  свая гіс­то­рыя, што пад­штур­хну­ла яго за­пі­сац­ца ў са­пё­ры, свае ма­ры і жа­дан­ні.

Зда­ецца, сто­ль­кі ча­су мі­ну­ла, але з вод­гул­лем той вай­ны су­час­ным са­пё­рам да­во­дзіц­ца зма­гац­ца да­гэ­туль. Ліч­бы ўраж­ва­юць: то­ль­кі за мі­ну­лы год, ка­лі зды­маў­ся фі­льм “Пол­ымя пад по­пе­лам”, су­пра­ць­мін­ны цэнтр Уз­бро­еных Сіл Бе­ла­ру­сі аб­ясшко­дзіў і зніш­чыў бо­льш за 25,7 ты­ся­чы вы­бу­хо­ва­не­бяс­печ­ных прад­ме­таў, якія зна­хо­дзі­лі­ся ў зям­лі з ча­соў Дру­гой сус­вет­най вай­ны. На­ту­ра­ль­на, яшчэ на эта­пе пад­рых­тоў­кі фі­ль­ма да пра­екта да­лу­чы­лі­ся і спе­цы­яліс­ты з Мі­ніс­тэр­ства аб­аро­ны Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь: зды­мач­ную гру­пу кан­су­ль­та­ва­лі ме­на­ві­та су­пра­цоў­ні­кі су­пра­ць­мін­на­га цэн­тра.

Для ўзмац­нен­ня эфек­ту ства­ра­ль­ні­кі кі­но вы­ра­шы­лі да­поў­ніць ігра­выя сцэ­ны да­ку­мен­та­ль­ны­мі кад­ра­мі з пра­цай сап­раў­дных са­пё­раў, зня­ты­мі ле­там мі­ну­ла­га го­да, а так­са­ма архіў­най хро­ні­кай Мін­ска 44-га го­да. Апе­ра­тар фі­ль­ма Вя­час­лаў Ду­на­еў вы­язджаў з ка­ле­га­мі ў Док­шыц­кі ра­ён на мес­ца пра­вя­дзен­ня рэ­аль­ных ра­бот па раз­мі­ні­ра­ван­ні, каб на свае во­чы ўба­чыць, як сён­ня вы­гля­дае дзей­насць са­пё­раў: “Так, у па­ра­ўнан­ні з па­сля­ва­енным ча­сам яны ма­юць у сва­ім арсе­на­ле не то­ль­кі шчу­пы з ме­та­ла­дэ­тэк­та­ра­мі, але і най­ноў­шую тэх­ні­ку і ад­па­вед­ную аму­ні­цыю… Але ж усё роў­на — яны штод­ня су­ты­ка­юцца з тым, што з ча­су вай­ны не стра­ці­ла сва­ёй не­бяс­печ­нас­ці. Пры нас на по­лі, дзе да гэ­та­га шмат дзе­ся­ці­год­дзяў па­сві­лі­ся ка­ро­вы, са­пё­ры лі­та­ра­ль­на за па­ру-трой­ку га­дзін саб­ра­лі не­ка­ль­кі дзя­сят­каў мін, скла­лі іх у вя­лі­кую ямі­ну і пад­арва­лі. На­ту­ра­ль­на, за са­мім пад­ры­вам нам да­зво­лі­лі на­зі­раць з да­во­лі вя­лі­кай, бяс­печ­най ад­лег­лас­ці, але ўра­жан­ні ўсё роў­на бы­лі надзвы­чай моц­ныя, як і вы­бу­хо­вая хва­ля. Аку­рат па­сля гэ­тай “рэ­алі­ці-экс­кур­сіі” мы з рэ­жы­сё­рам кан­чат­ко­ва ўпэў­ні­лі­ся ў тым, што жа­да­ем уклю­чыць у бу­ду­чы фі­льм не то­ль­кі мас­тац­ка-па­ста­но­вач­ныя, але і рэ­аль­ныя, да­ку­мен­та­ль­ныя здым­кі та­го, што ж са­бой уяў­ляе рэ­аль­ны вы­бух мі­ны. Каб ніх­то не ду­маў, што сён­ня гэ­та ўжо ўся­го то­ль­кі ржа­выя жа­ля­зяч­кі, якія ва­ля­юцца ў зям­лі”.

Кі­нас­ту­дыя раз­ліч­вае, што дзя­ку­ючы сва­ёй тэ­ме се­ры­ял за­ці­ка­віць не то­ль­кі бе­ла­рус­кіх гле­да­чоў, а бу­дзе за­пат­ра­ба­ва­ны як мі­ні­мум і ў на­шых бліз­кіх су­се­дзяў. На жаль, тэ­ма раз­мі­ні­ра­ван­ня за­ста­ецца акту­аль­най, на­ват ка­лі га­ва­рыць хоць бы пра тое, што нам па­кі­ну­ла ве­ль­мі да­ўняя вай­на. Рэ­жы­сёр Іван Па­ўлаў, па­чаў­шы пра­ца­ваць над пра­ектам, быў ура­жа­ны тым фак­там, што, аказ­ва­ецца, са­ма зям­ля па­сту­по­ва, на 1 см на год, вы­ціс­кае не­бяс­печ­нае жа­ле­за на па­вер­хню.

Се­ры­ял “Пол­ымя пад по­пе­лам” зды­маў­ся, на­ту­ра­ль­на, на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі. Асноў­ную час­тку зня­лі на на­тур­най пля­цоў­цы кі­нас­ту­дыі па­блі­зу Сма­ля­віч, а над тым, дзе знай­сці атмас­фе­ру амаль цал­кам раз­бу­ра­на­га па­сля­ва­енна­га Мін­ска, да­вя­ло­ся па­д­умаць — і пад­ышла та­кая ла­ка­цыя, як тэ­ры­то­рыя ста­ро­га за­во­да ў Баб­руй­ску. Се­ры­ял, акра­мя ўся­го інша­га, дае шанс пра­сла­віц­ца мно­гім ма­ла­дым бе­ла­рус­кім акцё­рам. Ка­неш­не, на экра­не мы ўба­чым і мэт­раў, на­прык­лад на­род­на­га артыс­та Бе­ла­ру­сі Аляк­сан­дра Тка­чон­ка ці за­про­ша­на­га рас­ійска­га акцё­ра Іга­ра Ясу­ло­ві­ча — на­род­на­га артыс­та Рас­іі, але бо­ль­шасць ге­ро­яў стуж­кі — лю­дзі ма­ла­дыя, і акцё­ры, не­ка­то­рыя з якіх то­ль­кі-то­ль­кі скон­чы­лі Бе­ла­рус­кую дзяр­жаў­ную ака­дэ­мію мас­тац­тваў, сыг­ра­юць лі­та­ра­ль­на свае пер­шыя знач­ныя ро­лі ў кі­но.

На­га­даю, прэм’ера ад­бу­дзец­ца 22 лю­та­га на тэ­ле­ка­на­ле “Бе­ла­русь 1”: кож­ны дзень па дзве се­рыі за­пар у рэ­йтын­га­вы час. Па­сля се­ры­ял мож­на бу­дзе па­ба­чыць на тэ­ле­ка­на­ле “Бе­ла­русь 3”. Ге­не­ра­ль­ны ды­рэк­тар На­цы­яна­ль­най кі­нас­ту­дыі “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” Ула­дзі­мір Ка­ра­чэў­скі, прад­стаў­ля­ючы стуж­ку на пе­рад­прэм’ерным па­ка­зе, адзна­чыў: “Гэ­та на­ша пер­шая прэм’ера 2022 го­да — Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Се­ры­ял “По­л­ымя пад по­пе­лам” мы пры­свя­ча­ем і 105-год­дзю бе­ла­рус­кай арміі. Гэ­тая гіс­та­рыч­ная дра­ма  пе­ра­кліч­ка па­ка­лен­няў і знак па­ва­гі да тых, хто нам пад­арыў мір і хто па­сля вай­ны ад­ра­джаў на­шу зям­лю. Важ­на па­мя­таць сваю гіс­то­рыю і не за­бы­ваць”.