Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Ня­сцёр­тыя сля­ды мат­чы­най мо­вы
3 лю­та­га ў між­на­род­ным прэс-цэн­тры На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі пра­йшоў на­ву­ко­ва-пра­ктыч­ны се­мі­нар у рам­ках рэ­спуб­лі­кан­ска­га пра­екта “На хва­лі ча­су, у плы­ні жыц­ця”, пры­све­ча­ны ўша­на­ван­ню па­мя­ці ўдзе­ль­ні­каў лі­та­ра­тур­на­га аб’яднан­ня “Ма­лад­няк” на іх ма­лой ра­дзі­ме і раз­віц­цю лі­та­ра­тур­на­га кра­язнаў­ства. На­пя­рэ­дад­ні Дня род­най мо­вы, што адзна­ча­ецца 21 лю­та­га, ува­га да іні­цы­ятыў, па­клі­ка­ных за­ха­ваць спад­чы­ну лі­та­ра­та­раў, якія ства­ра­лі но­вую лі­та­ра­ту­ру на бе­ла­рус­кай мо­ве, як ні­ко­лі акту­аль­ная.
Вя­лі­кі Са­віц­кі
18 лю­та­га ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі Бе­ла­ру­сі ад­бы­ло­ся ад­крыц­цё вы­ста­вач­на­га пра­екта “Мі­ха­іл Са­віц­кі. Да 100-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня”. У пры­ві­та­ль­ным ад­ра­се Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сан­дра Лу­ка­шэн­кі, які пад­час ме­рап­ры­емства за­чы­таў на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніс­тра­цыі Прэ­зі­дэн­та Ігар Луц­кі, у пры­ват­нас­ці, ска­за­на: “Твор­часць май­стра ста­ла но­вым сло­вам у мас­тац­тве і атры­ма­ла сус­вет­нае пры­знан­не. Яго ра­бо­ты ўзба­га­ці­лі су­час­ную ку­ль­ту­ру і на­заў­жды ўвай­шлі ў гіс­то­рыю не­за­леж­най Бе­ла­ру­сі. Пра­йшоў­шы праз агонь Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны і жа­хі кан­цла­ге­раў, Мі­ха­іл Андрэ­евіч у сва­іх тво­рах ад­люс­тра­ваў страш­ную пра­ўду та­го ча­су і па­кі­нуў нам на­каз — па­мя­таць бяс­смя­рот­ны подзвіг на­ро­да і пры­не­се­ныя дзе­ля шчас­лі­вай бу­ду­чы­ні ахвя­ры. Сён­ня мы, гра­ма­дзя­не су­ве­рэн­най дзяр­жа­вы, ша­ну­ем і збе­ра­га­ем тое, у імя ча­го тва­рыў наш вя­до­мы зям­ляк”. На ўрачыстасці прысутнічалі таксама міністр культуры Анатолій Маркевіч і міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.
Не проста сведка…
Бе­ла­рус­кі на­род ні­ко­лі не быў про­стым свед­кам і су­зі­ра­ль­ні­кам сус­вет­на­га гіс­та­рыч­на­га пра­цэ­су. За­ста­ючы­ся не­ад’емнай час­ткай ча­ла­вец­тва і еўра­пей­скай цы­ві­лі­за­цыі, ён за­ўсё­ды з’яў­ляў­ся актыў­ным суб’ектам тых гіс­та­рыч­ных падзей, якія так ці інакш за­кра­на­лі яго са­мо­га, бліз­кіх і ад­да­ле­ных су­се­дзяў, усё ча­ла­вец­тва. Вось ча­му гіс­та­рыч­ны во­пыт і па­мяць на­ша­га на­ро­да — ма­гут­ны рэ­сурс, не­абход­ны для асэн­са­ван­ня і па­бу­до­вы на­шай бу­ду­чы­ні. Та­му 2022 год аб­веш­ча­ны Го­дам гіс­та­рыч­най па­мя­ці, які Гро­дзен­ская аб­лас­ная на­ву­ко­вая біб­лі­ятэ­ка імя Яўхі­ма Кар­ска­га па­ча­ла з уні­ка­ль­на­га вы­ста­вач­на­га пра­екта “Гіс­та­рыч­ная па­мяць — свет­лая бу­ду­чы­ня”.
“Мі­кі­таў ла­паць” з антыч­най шну­роў­кай
Афі­ша Тэ­атра-сту­дыі кі­на­акцё­ра па­бо­ле­ла на но­вае най­мен­не — “Мі­кі­таў ла­паць” Мі­ха­ся Ча­ро­та. Зва­рот да на­шай дра­ма­тур­гіч­най спад­чы­ны па­чат­ку 1920-х з яе ідэ­алі­за­ва­ным жыц­цём бе­ла­рус­кай вёс­кі стаў не звык­лай ка­ме­ды­яй, як гэ­та па­зна­ча­на ў аўта­ра, а гэт­кай сты­лі­за­ва­най і ве­ль­мі сты­ль­най ві­нь­еткай, унут­ры якой — ажы­лыя ля­ль­кі ды вы­бе­ле­ныя ста­ту­эткі.
Пры­га­жосць, што пры­му­шае ду­маць
Два га­ды та­му жы­ва­піс­цу Ле­ані­ду Хо­ба­та­ву споў­ні­ла­ся сем­дзе­сят год. Пер­са­на­ль­ную вы­ста­ву з гэ­тай на­го­ды мас­так зла­дзіў то­ль­кі ця­пер. Мяр­кую, ча­каў, ка­лі пад яе вы­зва­ліц­ца пра­сто­ра на са­май прэс­тыж­най экс­па­зі­цый­най пля­цоў­цы кра­іны — у На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі. Атры­ма­ла­ся так, што пе­рад тым, як па­гля­дзець гэ­тую пер­са­на­лію, я гар­таў збор­нік ад­на­го іта­ль­янска­га аўта­ра і за­ча­піў­ся дум­каю за апо­вед на­ступ­на­га змес­ту. Дзяў­чы­на ве­ль­мі па­ку­туе праз тое, што яна “не та­кая, як усе”. Каб па­зба­віц­ца сва­ёй не­паў­тор­нас­ці, яна кла­дзец­ца пад нож плас­тыч­на­га хі­рур­га, змя­няе ко­лер ва­ла­соў і на­ват ва­чэй, бо­льш за тое — пры­му­шае ся­бе ска­рэк­та­ваць улас­ны ха­рак­тар і лад ду­мак, а су­па­кой­ва­ецца то­ль­кі та­ды, ка­лі ста­но­віц­ца адзін у адзін пад­обнай да дзяў­чы­ны з вок­лад­кі мод­на­га ча­со­пі­са ды чуе ад ма­ла­дых лю­дзей: “А я вас не­дзе ўжо ба­чыў”. Вось і ў мас­тац­тве та­кое зда­ра­ецца: мае ча­ла­век ад пры­ро­ды не­паў­тор­ны та­лент, а ска­рыс­тоў­вае на тое, каб быць “як усе”, упліш­чыц­ца ў не­йкі эта­лон. У ста­ра­жыт­нас­ці гэ­та на­зы­ва­ла­ся “за­ка­паць та­лент у зям­лю”. Дык вось, мас­так Ле­анід Хо­ба­таў не та­кі!
Эстэ­ты­ка ві­цеб­ска­га аван­гар­ду
У лю­тым па тра­ды­цыі да дня на­ра­джэн­ня Ка­зі­мі­ра Ма­ле­ві­ча ла­дзяц­ца роз­ныя пра­екты і вы­ста­вы. З пры­свя­чэн­нем 100-га­до­ва­му юбі­лею УНО­ВИС, што адзна­чаў­ся па­за­ле­тась, у Мін­ску ў На­цы­яна­ль­ным цэн­тры су­час­ных мас­тац­тваў пра­хо­дзіць вы­ста­ва Constructio — пра­ект, як за­яўле­на, кан­крэт­на-кан­струк­тыў­на­га мас­тац­тва. На вы­ста­ве — тво­ры су­час­ных, у асноў­ным ві­цеб­скіх твор­цаў. У рам­ках Constructio ві­цеб­ская мас­тач­ка і мас­тац­тваз­наў­ца Га­лі­на Ва­сі­ль­ева — ку­ра­тар вы­ста­вы — пра­вя­ла і прэ­зен­та­цыю сва­ёй но­вай кні­гі “Ві­цеб­скі аван­гард у дзея­нні”.
Згад­ка пра яблы­не­вы сад
Мы з ва­мі за­йма­емся ве­ль­мі ня­сум­най спра­вай. Пры­нам­сі, так яно па­він­на быць. Ня­сум­ная спра­ва — ці­ка­вая для ця­бе і мя­не, ра­дас­ная і свет­лая. Якая, да пры­кла­ду? Кра­язнаў­ства! Мно­гія клу­бы і біб­лі­ятэ­кі аб­ра­лі яго для сва­іх гур­ткоў і ама­тар­скіх аб’­яднан­няў ці не ге­не­ра­ль­ным кі­рун­кам дзей­нас­ці. І пра­ві­ль­на зра­бі­лі. Іншым раз­ам за спі­на­мі ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры на гэ­тай вяс­ко­вай ці ра­ённай дзя­лян­цы пра­цы ня­ма бо­льш ні­якіх да­след­чы­каў. Што клуб­ні­кі ды біб­лі­ятэ­ка­ры збя­руць і за­пом­няць, тое і за­ста­нец­ца. На ўва­зе маю ды­ялек­ты знік­лых вё­сак, тво­ры на­род­на­га мас­тац­тва, рэ­чы ся­лян­ска­га по­бы­ту, гід­ро­ні­мы, та­по­ні­мы і ці ма­ла яшчэ якія артэ­фак­ты. Ве­даю біб­лі­ятэ­кар­ку, якая з не­ўтай­моў­нас­цю сап­раў­дна­га ка­лек­цы­яне­ра да­сле­дуе га­рыш­чы асі­ра­це­лых вяс­ко­вых хат, збі­рае ста­рыя фо­та­здым­кі. На­ко­ль­кі ве­даю, у за­меж­жы та­кі за­ня­так да­ўно лі­чыц­ца то­па­вым ся­род ама­та­раў да­ўні­ны. Дос­ле­ды гэ­тыя я на­зваў бы ўмоў­на “Па­гар­та­ем дзя­ду­леў фо­та­аль­бом”. Усё так: за кож­ным здым­кам — лё­сы, гіс­то­рыя і ку­ль­ту­ра асоб­на ўзя­тай ся­м’і. А ўсё раз­ам і на­зы­ва­ецца “Ра­дзі­маз­наў­ствам”. Хто нам за­мі­нае ўзяц­ца та­ла­кой за рэ­алі­за­цыю та­ко­га пра­екта на рэ­спуб­лі­кан­скім уз­роў­ні?
Пад­вой­ны бе­не­фіс ка­хан­ня на тра­іх
12 і 13 лю­та­га ў Му­зыч­ны тэ­атр вяр­нуўся ад­ноў­ле­ны мю­зікл “Бу­ра­ці­на” Аляк­сея Рыб­ні­ка­ва, што быў сцэ­ніч­на ажыц­цёў­ле­ны На­стас­сяй Гры­нен­ка ў 2003-м і за гэ­ты час ні­ко­ль­кі не стра­ціў па­ста­ноў­чай акту­аль­нас­ці. А не­ка­ль­кі тыд­няў та­му тут з’яві­ла­ся аб­са­лют­ная прэм’ера — ва­дэ­віль “L’amour, l’amour — ка­хан­не, ка­хан­не”, і гэ­ты спек­такль тру­па па­спе­ла зва­зіць на гас­тро­лі не то­ль­кі па Бе­ла­ру­сі, але і ў рас­ійскую Ту­лу. Дык што ж там та­ко­га “ка­ха­не­нь­ка­га-род­не­нь­ка­га”?
Ста­тус ча­роў­най вы­ці­нан­кі
Ка­лі га­доў 30 та­му ў Бе­ла­ру­сі ма­са­ва па­ча­ло ад­ра­джац­ца мас­тац­тва вы­ці­нан­кі, ад­ным з пер­шых, хто пад­ха­піў хва­лю і з ця­гам ча­су стаў пры­зна­ным май­страм у гэ­тай спра­ве, быў Ста­ніс­лаў Му­лі­ца з Грод­на. Ле­тась вы­ці­нан­ка атры­ма­ла ста­тус не­ма­тэ­ры­яль­най гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці, і за­слу­га Ста­ніс­ла­ва Ві­то­ль­да­ві­ча ў тым так­са­ма ёсць — як ад­на­го з афі­цый­на пры­зна­ных но­сь­бі­таў тра­ды­цыі на Гро­дзен­шчы­не. На па­чат­ку лю­та­га ў Гро­дзен­скай аб­лас­ной на­ву­ко­вай біб­лі­ятэ­цы імя Я. Ф. Кар­ска­га ад­кры­ла­ся вя­лі­кая і са­мая маш­таб­ная за ўсе ча­сы дзей­нас­ці май­стра вы­ста­ва “Ча­роў­ны свет вы­ці­нан­кі” — на ёй бо­льш за 200 тво­раў.
Су­праць мін, су­праць вай­ны: прэм’ера фільма
Знач­най падзе­яй у бе­ла­рус­кай кі­нап­рас­то­ры па­він­ны стаць прэм’ерны па­каз но­ва­га ігра­во­га се­ры­яла, пра­ца над якім ішла ця­гам мі­ну­ла­га го­да. Для На­цы­яна­ль­най кі­нас­ту­дыі “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” гэ­та пер­шая прэм’ера 2022 го­да, і ад­ра­зу — вя­лі­кая і пры­кмет­ная. 22 лю­та­га на тэ­ле­ка­на­ле “Бе­ла­русь 1” па­чнец­ца па­каз ва­сь­мі­се­рый­най стуж­кі “Пол­ымя пад по­пе­лам”: у ад­ным сю­жэ­це злу­ча­юцца гіс­то­рыі са­пё­раў па­сля­ва­енна­га 45-га го­да і на­шых ча­соў.
Зямля, багатая на таленты
У кож­ным рэ­гі­ёне на­шай кра­іны вя­дзец­ца па­ста­янная ра­бо­та ўста­ноў ад­ука­цыі сфе­ры ку­ль­ту­ры, на­кі­ра­ва­ная на то, каб ву­чыць мо­ладзь і раз­ві­ваць яе та­лен­ты. Сён­ня я ха­чу рас­па­вес­ці пра На­ва­по­лац­кі дзяр­жаў­ны му­зыч­ны ка­ледж, які збі­рае пе­рад­усім та­ле­на­ві­тых на­ву­чэн­цаў з Ві­цеб­скай воб­лас­ці і дае ім пра­фе­сію, на­кі­роў­вае на ву­чо­бу ў най­леп­шыя ВНУ кра­іны. Ці­ка­вы факт, што ў гэ­тай уста­но­ве пра­цу­юць два пры­зна­ныя кам­па­зі­та­ры, на­стаў­ні­кі лаў­рэ­атаў сус­вет­ных кон­кур­саў, па­ста­янна дзей­ні­ча­юць дзе­вяць твор­чых ка­лек­ты­ваў, ся­род якіх два ма­юць зван­не на­род­ных. Лепш за ўсё рас­ка­заць пра ка­ледж змо­жа яго ды­рэк­тар На­тал­ля Мо­лі­са­ва.
Бяс­цэн­ны во­пыт твор­цы
Во­ля на­ра­дзі­ла­ся ў вёс­цы Ба­ра­ві­кі Свет­ла­гор­ска­га ра­ёна. З дзя­цін­ства яе пры­цяг­ваў свет му­зы­кі і тэ­атра. Дзяў­чын­ка па­сту­пі­ла і з по­спе­хам скон­чы­ла Ба­ра­ві­коў­скую му­зыч­ную шко­лу па кла­се акар­дэ­она. Асаб­лі­ва ра­да­ва­лі ву­ча­ні­цу ўро­кі вы­клад­чы­цы Іры­ны Стры­жэ­ус. Во­ль­га пры­ма­ла актыў­ны ўдзел у мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці ў шко­ле і ў ме­рап­ры­емствах Ба­ра­ві­коў­ска­га СДК. Ства­ра­ль­нік і кі­раў­нік ансам­бля на­род­най пес­ні “Ма­ла­дзі­цы” Надзея Аляк­се­енка з ра­дас­цю пры­ня­ла дзяў­чын­ку ў склад ка­лек­ты­ву, да­вя­ра­ла ёй вы­кон­ваць ро­лі пры інсцэ­ні­роў­цы аўтэн­тыч­ных аб­ра­даў. Ма­ма дзі­ві­ла­ся: “І ў ка­го ты ў нас уда­ла­ся?” Хто ж яго ве­дае, ад­куль тыя здо­ль­нас­ці бя­руц­ца? Пра та­ле­на­ві­тых дзя­цей звы­чай­на ка­жуць: “Гас­подзь па­ца­ла­ваў дзі­цят­ка пры на­ра­джэн­ні”.
Гля­дзець і па­мя­таць не­су­пын­на
Фі­ль­му “Ідзі і гля­дзі” ўжо без ма­ла­га со­рак га­доў, але да дры­жы­каў ён пра­ці­нае па-ра­ней­ша­му. І спра­ва не то­ль­кі ў не­аспрэч­ным та­лен­це яго рэ­жы­сё­ра ды іншых ства­ра­ль­ні­каў, але так­са­ма і ў вус­ціш­най тэ­ме, якую яны так бес­кам­пра­міс­на ды бяз­лі­тас­на ўзня­лі. Гэ­тай “ня­зруч­най” для лю­бой на­рма­ль­най псі­хі­кі ста­рон­кай гіс­то­рыі — зла­чын­ствам кар­ні­каў на аку­па­ва­ных тэ­ры­то­ры­ях — зда­вён ці­ка­віц­ца і мас­коў­скі рэ­жы­сёр-да­ку­мен­та­ліст Ле­анід СІТ­НІ­КАЎ. Ця­пер ён ад­на­ча­со­ва пра­цуе над дзвю­ма су­мес­ны­мі бе­ла­рус­ка-рас­ійскі­мі стуж­ка­мі. Пер­шая пры­све­ча­на па­кру­час­тым і дра­ма­тыч­ным ака­ліч­нас­цям ства­рэн­ня кі­на­шэ­дэў­ра Клі­ма­ва, а дру­гая — яго ад­моў­ным ге­ро­ям.
Анатолій Маркевіч: “Рэ­фе­рэн­дум вы­зна­чыць бу­ду­чы­ню Бе­ла­ру­сі і кож­на­га з нас”
27 лю­та­га ад­бу­дзец­ца рэ­спуб­лі­кан­скі рэ­фе­рэн­дум па пы­тан­ні змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у Кан­сты­ту­цыю Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Падзея гэ­тая ве­ль­мі важ­ная, на­сам­рэч — лё­са­выз­на­ча­ль­ная, бо яна акрэс­ліць акту­аль­ны кан­тэкст у жыц­ці гра­мад­ства, у тым лі­ку і ў ку­ль­тур­най сфе­ры, на шмат га­доў на­пе­рад. На­пя­рэ­дад­ні рэ­фе­рэн­ду­му мы па­пра­сі­лі ад­ка­заць на не­ка­ль­кі пы­тан­няў, якія ты­чац­ца ма­ючай ад­быц­ца падзеі, мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча.
Каб вы­ха­ваць па­тры­ёта
Пра­ект змя­нен­няў і да­паў­нен­няў Кан­сты­ту­цыі, па якім ужо на на­ступ­ным тыд­ні ў кра­іне ад­бу­дзец­ца га­ла­са­ван­не, сап­раў­ды вы­клі­каў шчы­рую за­ці­каў­ле­насць бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства.
Ра­ны на сэр­цы, што не за­гой­ва­юцца ні­ко­лі...
“За­ры­ты в на­шу па­мять на ве­ка // И да­ты, и соб­ытия, и ли­ца, // А па­мять — как ко­ло­дец глу­бо­ка, // По­про­буй за­гля­нуть: на­вер­ня­ка // Ли­цо — и то — не­ясно от­ра­зит­ся…” Мне зда­ецца, што гэ­тыя пра­ніз­лі­выя рад­кі Ула­дзі­мі­ра Вы­соц­ка­га да­клад­на пра­яўля­юць кан­тэкст той дра­ма­тыч­най ста­рон­кі жыц­ця май­го сён­няш­ня­га ге­роя апо­ве­ду, які па­сля 250 су­так ге­ра­ічнай аб­аро­ны Се­вас­то­па­ля, 4 лі­пе­ня 1942-га, па­ра­не­ным тра­піў у па­лон і пра­быў два га­ды і дзе­вяць ме­ся­цаў у фа­шыс­цкіх ла­ге­рах смер­ці. І — на­су­пе­рак уся­му — вы­жыў! Ма­быць, Бог яго за­ха­ваў. За­ха­ваў для кра­іны, для мас­тац­тва, для род­ных, для све­ту, для нас, яго на­шчад­каў...
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»