Гля­дзець і па­мя­таць не­су­пын­на

№ 8 (1551) 19.02.2022 - 26.02.2022 г

Фі­ль­му “Ідзі і гля­дзі” ўжо без ма­ла­га со­рак га­доў, але да дры­жы­каў ён пра­ці­нае па-ра­ней­ша­му. І спра­ва не то­ль­кі ў не­аспрэч­ным та­лен­це яго рэ­жы­сё­ра ды іншых ства­ра­ль­ні­каў, але так­са­ма і ў вус­ціш­най тэ­ме, якую яны так бес­кам­пра­міс­на ды бяз­лі­тас­на ўзня­лі. Гэ­тай “ня­зруч­най” для лю­бой на­рма­ль­най псі­хі­кі ста­рон­кай гіс­то­рыі — зла­чын­ствам кар­ні­каў на аку­па­ва­ных тэ­ры­то­ры­ях — зда­вён ці­ка­віц­ца і мас­коў­скі рэ­жы­сёр-да­ку­мен­та­ліст Ле­анід СІТ­НІ­КАЎ. Ця­пер ён ад­на­ча­со­ва пра­цуе над дзвю­ма су­мес­ны­мі бе­ла­рус­ка-рас­ійскі­мі стуж­ка­мі. Пер­шая пры­све­ча­на па­кру­час­тым і дра­ма­тыч­ным ака­ліч­нас­цям ства­рэн­ня кі­на­шэ­дэў­ра Клі­ма­ва, а дру­гая — яго ад­моў­ным ге­ро­ям.

/i/content/pi/cult/891/18863/17.jpg— Пра здым­кі “Ідзі і гля­дзі” ска­за­на ўжо ня­ма­ла. Ча­му ў вас уз­нік­ла жа­дан­не зноў звяр­нуц­ца да гэ­тай тэ­мы?

— Най­перш гэ­та, на­пэў­на, аса­біс­тае. Ка­лі я ву­чыў­ся на Вы­шэй­шых рэ­жы­сёр­скіх кур­сах, Элем Клі­маў, як і мно­гія іншыя вы­біт­ныя май­стры, чы­таў у нас лек­цыі. Мне яны над­оўга за­пом­ні­лі­ся, дый са­ма маг­чы­масць на­ўпрост ста­са­вац­ца з мэт­рам ста­ла пад­арун­кам лё­су. Да­ўно ад­чу­ваў, што па­ві­нен не­як вяр­нуць гэ­тую па­зы­ку. І вось ця­пе­раш­ні фі­льм — сво­еа­саб­лі­вая спро­ба лё­су ад­дзя­чыць.

Дру­гі фак­тар — пі­етэт да твор­час­ці Але­ся Ад­амо­ві­ча. На мой по­гляд, у Рас­іі гэ­ты вя­лі­кі пі­сь­мен­нік сён­ня не­да­ацэ­не­ны. Пе­ра­вы­дан­няў яго кла­січ­ных тво­раў ня­ма, і гэ­та ня­пра­ві­ль­на. Каб бы­ла мая во­ля, аб­авяз­ко­ва ўвёў бы ў шко­ль­ную пра­гра­му ха­ця б па­ру раз­дзе­лаў з ды­ло­гіі “Парт­ыза­ны”. Спа­дзя­юся, наш фі­льм вы­клі­ча но­вы ўсплёск інта­рэ­су да гэ­тай по­ста­ці.

І са­мы важ­ны мо­мант. Сён­ня ў мо­ла­дзі стаў­лен­не да на­цыс­цкай ідэ­ало­гіі зу­сім не та­кое вос­тра не­га­тыў­нае, як у па­ру май­го юнац­тва. У нас бы­ла свай­го кштал­ту ка­лек­тыў­ная пры­шчэп­ка: фі­ль­мы, кні­гі, ад­мыс­ло­выя ўро­кі… Але ад па­ка­лен­ня да па­ка­лен­ня эмо­цыі не­як за­ту­ха­юць. І гэ­та, на мой по­гляд, ве­ль­мі не­бяс­печ­на. Ча­ла­век ма­ла­ды мо­жа пад­ха­піць та­кую за­ра­зу про­ста праз сваю на­іўнасць, ця­гу да ад­рэ­на­лі­ну, па­мкнен­не кі­нуць вы­клік уста­ялым нор­мам... Па­га­тоў, са­ма­рэ­алі­зоў­вац­ца ў не­га­ты­ве, у руй­на­ван­ні ку­ды пра­сцей, чым на ства­ра­ль­най ні­ве. Каб та­кое зда­ра­ла­ся як най­ра­дзей, трэ­ба ўвесь час на­гад­ваць са­бе і на­шым дзе­цям, што ж та­кое на­цызм на­сам­рэч.

— Ці да­ве­да­емся мы з ва­шай стуж­кі не­шта но­вае, экс­клю­зіў­нае пра “Ідзі і гля­дзі”?

— Ду­маю, так. Але па­куль не бу­ду рас­кры­ваць усе кар­ты. Мо­жа­це лі­чыць гэ­та ма­ёй за­ба­бон­лі­вас­цю або па­мкнен­нем за­ха­ваць інтры­гу… І да­ча­кай­це­ся прэм’еры.

— А на­ко­ль­кі скла­да­на рэ­жы­сё­ру ра­біць фі­льм пра фі­льм?

— Ха­чу, каб у нас уста­ля­ва­ла­ся та­кая тра­ды­цыя: зды­маць фі­ль­мы пра фі­ль­мы. Па­га­тоў, у за­ход­нім кі­не­ма­тог­ра­фе гэ­та да­ўно ўжо не­шта звык­лае і на­ват не­абход­нае, а не­ка­то­рыя та­кія да­ку­мен­та­ль­ныя стуж­кі — ска­жам, пра здым­кі “Апа­ка­ліп­сі­са сён­ня” Ко­па­лы — са­мі бра­лі пры­зы на прэс­тыж­ных фес­ты­ва­лях.

— Пра кар­ні­каў на­пі­са­на і зня­та ўжо ве­ль­мі шмат як мас­тац­кіх, так і да­ку­мен­та­ль­ных тво­раў. Ці ня­ма тут не­бяс­пе­кі цы­та­ван­ня ад­но ад­на­го?

— Га­лоў­ны пры­нцып на­шай сту­дыя “Кан­цэпт-С” — пры­цяг­нен­не но­вых кры­ніц у ад­люс­тра­ван­ні тых тэм, якія ка­му­сь­ці мо­гуць пад­ацца за­цёр­ты­мі. Па сва­ёй пер­шай пра­фе­сіі я кры­ні­цаз­наў­ца і да­сюль шмат пра­цую ў архі­вах — у тым лі­ку і з фо­та-, кі­на— і аўды­яда­ку­мен­та­мі. Дарэчы, хацеў б падзякаваць Музею кіно і асабіста Алегу Аўдзееву і таксама Беларускаму дзяржаўнаму архіву кінафотафонадакументаў і асабіста Андрэю Ганчару за дапамогу ў нашай працы.

На­ву­коў­цы ў асноў­ным над­аюць ува­гу пі­сь­мо­вым кры­ні­цам, а ўсе астат­нія за­ста­юцца на пе­ры­фе­рыі ўва­гі. Па­га­тоў, ві­зу­аль­ны ма­тэ­ры­ял па­тра­буе ад да­след­чы­ка бо­лей вы­сіл­каў і пі­ль­нас­ці: ска­жам, не так і лёг­ка ад­роз­ніць да­ку­мен­та­ль­ныя кад­ры ад па­ста­но­вач­най фа­ль­сі­фі­ка­цыі. Але я пе­ра­ка­на­ны, што без вы­ка­рыс­тан­ня гэ­тых кры­ніц ад­экват­ная кар­ці­на гіс­то­рыі ХХ ста­год­дзя ў на­шай свя­до­мас­ці не скла­дзец­ца.

Вось і ў но­вых фі­ль­мах бу­дзе шмат не­вя­до­мых ра­ней фо­та. У аку­пан­таў у кож­най ро­це бы­лі дзя­сят­кі фо­та­апа­ра­таў і на­ват ама­тар­скіх кі­на­ка­мер. Не­мцы ў ахво­ту зды­ма­лі ўсё, што яны ба­чаць і ро­бяць. Ска­жам, мож­на сус­трэць ня­ма­ла парт­рэ­таў на фо­не па­ве­ша­ных. Ёсць зна­ка­мі­тая се­рыя фо­та, якая кар­пат­лі­ва да­ку­мен­туе, як ка­зак з лі­ку ка­ла­ба­ран­таў на ска­ку ад­ся­кае га­ла­ву па­лон­на­му. Урэш­це, на­пры­кан­цы 1941 го­да кі­раў­ніц­тва рэ­йха та­кія здым­кі за­ба­ра­ні­ла, але на­за­па­ша­на іх усё ад­но ве­ль­мі шмат. Та­кія фо­та да­зва­ля­юць нам ад­чуць атмас­фе­ру та­го, што ра­бі­ла­ся пад­час аку­па­цыі.

Яшчэ ад­на сво­еа­саб­лі­вая раз­на­від­насць гіс­та­рыч­ных да­ку­мен­таў — тая ня­мец­кая кі­нап­ра­па­ган­да, што вы­пус­ка­ла­ся ад­мыс­ло­ва для аку­па­ва­ных тэ­ры­то­рый: вы­твор­час­цю та­кой прад­укцыі за­йма­лі­ся ад­ра­зу не­ка­ль­кі сту­дый, якія на­ват па­між са­бою кан­ку­ры­ра­ва­лі. Учэ­піс­тае во­ка да­след­чы­ка ад­шу­кае ў гэ­тых кад­рах ба­га­та істот­ных дэ­та­ляў.

— Ад­па­вед­на, вы лі­чы­це, што тэ­ма на­цыс­цкіх зла­чын­стваў да­сюль по­ўнас­цю не рас­кры­тая?

— Што вы, я ні­ко­лі ў гэ­тым не сум­ня­ваў­ся! Але по­шук ідзе не­су­пын­на, у гра­мад­скі ўжы­так уво­дзяц­ца ўсё но­выя і но­выя кры­ні­цы, ад­кры­ва­юцца не вя­до­мыя ра­ней фак­ты. Ска­жам, дня­мі ў мя­не за­пла­на­ва­ная ка­ман­дзі­роў­ка ў Слуцк. Не так да­ўно мы звяр­ну­лі­ся да да­ку­мен­таў, якія апа­вя­да­юць пра кар­ную апе­ра­цыю, што пра­йшла там яшчэ ў 1941 го­дзе (гіс­то­ры­кі доб­ра ве­да­юць пра тра­ге­дыю 1943-га, але яна бы­ла не адзі­най). Пры­чым, што ве­ль­мі важ­на, гэ­та спра­ваз­да­чы са­міх не­мцаў. І ўя­ві­це са­бе: аку­па­цый­нае ка­ман­да­ван­не бы­ло аб­ура­нае бяс­чын­ства­мі лі­тоў­скіх па­лі­ца­яў! Ве­ра­год­ней за ўсё, кар­ні­кі ста­ві­лі пе­рад са­бой мэ­ту най­перш ра­ба­ваць. Уры­ва­юцца ў ха­ту, ба­чаць, што гас­па­да­ры за­мож­ныя — і ад­ра­зу да сцен­кі… Аку­пан­ты са сва­ім ку­ль­там “орднун­га” ад та­кой сва­во­лі тро­хі ачму­рэ­лі.

Кар­ці­на звер­стваў на­цыс­таў ды іх па­ма­га­тых яшчэ да­лё­ка не по­ўная. Та­му нам ні ў якім разе не­ль­га спы­няц­ца, за­да­ва­ль­няц­ца тым аб’ёмам ве­даў, які сён­ня да­сяж­ны. У Рас­іі ёсць ад­мыс­ло­вая служ­ба, якая за­йма­ецца по­шу­кам па­ха­ван­няў не вай­скоў­цаў, а ме­на­ві­та ахвяр ся­род мір­на­га на­се­ль­ніц­тва. Каб на­тра­піць на гэ­тыя жу­дас­ныя ад­ме­ці­ны вай­ны, трэ­ба ва­ло­даць спе­цы­яль­най ме­то­ды­кай: яны ўжо фак­тыч­на сцёр­тыя з аб­ліч­ча зям­лі. Адзін з на­шых фі­ль­маў, ся­род іншых гіс­то­рый, рас­па­вя­дзе і пра не­ка­ль­кі зу­сім ня­даў­ніх ад­крыц­цяў па­шу­ка­ві­коў-пра­фе­сі­яна­лаў у Пскоў­скай воб­лас­ці.

— Мо­жа, па­сля доў­гіх ме­ся­цаў пра­цы вы здо­ле­еце сфар­му­ля­ваць ад­каз на тое пы­тан­не, якое, пэў­на, усіх най­бо­льш хва­люе: як і ча­му звы­чай­ны ча­ла­век рап­там пе­ра­ўтва­ра­ецца ў істо­ту, гор­шую за зве­ра?

— Ве­да­еце, я лі­чу, што да­ку­мен­та­ль­нае кі­но не па­він­на ад­каз­ваць на пы­тан­ні — як і на­огул мас­тац­тва, па вя­лі­кім ра­хун­ку. Дый у сціс­лых ча­са­вых рам­ках фі­ль­ма гэ­та і не­маг­чы­ма. На­ша за­да­ча — пы­тан­ні ста­віць, пры­му­шаць над імі за­ду­мац­ца, што не так і лёг­ка ў мі­тус­лі­вай па­ўся­дзён­нас­ці, у гэ­тай не­су­пын­най ба­ра­ць­бе за вы­жы­ван­не.

Што да ва­ша­га пы­тан­ня… Пра­цоў­ная на­зва фі­ль­ма пра кар­ні­каў (а маг­чы­ма, на­ват кан­чат­ко­вы ва­ры­янт) — “Цем­ры ад­даў­шы­ся”. У чым сут­насць? Пад­час пра­вас­лаў­на­га Та­інства хрос­ту той, хто яго пры­мае, пуб­ліч­на вы­ра­ка­ецца са­та­ны. У свя­до­мым ве­ку сам, а ка­лі хрыс­ціц­ца не­маў­ля, гэ­та ро­бяць яго хрос­ныя ба­ць­кі, аб­авя­за­ныя вы­хоў­ваць дзі­ця так, каб яно за­хоў­ва­ла вер­насць клят­ве. Бо­ль­шасць тых, хто за­ймаў­ся экзе­ку­цы­ямі, так­са­ма бы­лі ахрыш­ча­ныя ў той ці іншай кан­фе­сіі. Але сва­імі звер­ства­мі яны ад­рак­лі­ся ўжо ад Бо­га. Па­ру­шы­лі клят­ву і аб­ра­лі цём­ны бок. Яны зла­чын­цы не то­ль­кі ў ча­ла­ве­чым пла­не, але так­са­ма і пе­рад аб­ліч­чам Твор­цы. Трэ­ба за­ўсё­ды ўсве­дам­ляць той уні­вер­са­лізм ма­ра­ль­на­га вы­ба­ру, які так вос­тра ад­люс­тра­ва­ны ў тво­рах Ад­амо­ві­ча і Бы­ка­ва.

Гэ­тая тэ­ма для мя­не ве­ль­мі важ­ная, бо сён­ня цал­кам ві­да­воч­на: мно­гія лю­дзі за­бы­лі пра ма­ра­ль­ны за­кон, пра тое, што яны хрыс­ці­яне. Як мож­на апраў­дваць тое зло, якое чы­ні­ла­ся ў ма­са­вых маш­та­бах? А та­кое апраў­дан­не ад­бы­ва­ецца, ска­жам, у кра­інах Бал­тыі.

Маю яшчэ адзін аргу­мент на ка­рысць та­го, што та­кая раз­мо­ва з гле­да­чом не­абход­ная. У фі­ль­ме мы рас­па­вя­дзем пра не­ка­ль­кі ве­ль­мі пры­крых вы­пад­каў, ка­лі ў па­го­ні за пры­быт­кам лю­дзі губ­ля­юць са­мае свя­тое. І на мес­цы, дзе на­цыс­ты пра­во­дзі­лі ма­са­выя рас­стрэ­лы, бу­ду­юцца прад­пры­емствы аль­бо на­ват за­баў­ля­ль­ныя аб’екты. Гэ­та­га ні зра­зу­мець, ні апраў­даць не­маг­чы­ма. Ска­жам, у Ле­нін­град­скай воб­лас­ці ле­тась па­шу­ка­ві­кі знай­шлі во­інскае па­ха­ван­не. А ўлас­ні­кі гэ­тай тэ­ры­то­рыі спра­ба­ва­лі яго зніш­чыць, каб пра­цэс ме­ма­ры­ялі­за­цыі не на­шко­дзіў іх пла­нам на бу­даў­ніц­тва! На шчас­це, гра­мад­ская ўва­га не да­пус­ці­ла гэ­та­га вар­вар­ства.

Сур’ёзныя да­ку­мен­та­ль­ныя фі­ль­мы на буй­ныя ра­с­ійскія тэ­ле­ка­на­лы амаль не да­пус­ка­юць. Ад­нак мы ўсё ад­но шу­ка­ем і зна­хо­дзім не­йкія маг­чы­мас­ці пра­біц­ца да гле­да­ча.

— Ска­жы­це шчы­ра: а ці мо­жа быць не­йкая сфе­ра існа­ван­ня для да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но, апра­ча про­фі­ль­ных фес­ты­ва­ляў?

— Мо­жа. Перш-на­перш — сіс­тэ­ма ад­ука­цыі. Тут я па­праў­дзе ве­даю, пра што ка­жу. Не­ка­лі, яшчэ ў 90-я, у мя­не з’яві­ла­ся ідэя зняць кі­но пра шко­лу. Каб на­леж­на за­ну­рыц­ца ў тэ­му, я з год па­пра­ца­ваў на­стаў­ні­кам гіс­то­рыі ста­рэй­шых кла­саў. І зра­зу­меў, што ка­се­та з да­ку­мен­та­ль­ным фі­ль­мам — най­леп­шы ме­та­дыч­ны ма­тэ­ры­ял. Спяр­ша пра­гляд, по­тым аб­мер­ка­ван­не — і вуч­ні ўжо зу­сім іна­чай успры­ма­юць вы­кла­дзе­ныя ў пад­руч­ні­ку фак­ты.

— Арга­ні­за­ва­ныя пра­гля­ды та­го ж “Ідзі і гля­дзі”, на якіх ля кі­на­тэ­атраў дзя­жу­ры­лі хут­кія, у свой час вы­клі­ка­лі кры­ты­ку. Ці трэ­ба гэ­так ша­ка­ваць юна­га гле­да­ча?

— Мас­тац­тва — гэ­та за­ў­сё­ды шок, а не пяш­чот­нае па­гла­джван­не па га­лоў­цы. Тым бо­лей ка­лі гэ­тае мас­тац­тва — пра­ўдзі­вае. А вось па­ўпраў­да… Лі­чу, яна пры­па­доб­ніць нас да тых, хто за­ймаў­ся ма­ні­пу­ля­цы­ямі ма­са­вай свя­до­мас­цю. Та­му трэ­ба быць цал­кам шчы­ры­мі пе­рад са­мі­мі са­бою і ты­мі, да ка­го мы звяр­та­емся.

Іншая спра­ва, што ўспры­маць та­кое кі­но так­са­ма трэ­ба ву­чыць — як і доб­рыя кні­гі чы­таць. Ра­ней, ста­год­дзі ў ХІХ, удум­лі­ва­му чы­тан­ню ву­чы­ла ба­бу­ля або ня­нь­ка (зга­дай­ма ха­ця б Ары­ну Ра­дзі­во­наў­ну!), але ця­пер гэ­та­га ўжо ня­ма. Та­му на­ша за­да­ча — знай­сці но­выя спо­са­бы ўклю­чэн­ня ма­ла­до­га па­ка­лен­ня ў ку­ль­тур­ную тра­ды­цыю.

— А як вы сён­ня гэ­та ўяў­ля­еце?

— Ва­ры­янтаў мо­жа быць шмат. Пры­гад­ва­ецца, ска­жам, цу­доў­ны пры­клад Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на. Ура­льс­кі хло­пец пры­шча­піў­ся да бе­ла­рус­ка­га фа­льк­ло­ру і даў ста­ра­даў­нім тра­ды­цы­ям дру­гое ды­хан­не. Мнос­тва су­час­ні­каў усвя­до­мі­лі сваю на­цы­яна­ль­ную ідэн­тыч­насць ме­на­ві­та з яго да­па­мо­гай.

— Як ба­чу, у на­шай ку­ль­ту­ры вы аб­азна­ны ня­бла­га, ха­ця ка­ра­нёў бе­ла­рус­кіх не ма­еце. Ад­куль та­кі інта­рэс?

— Ма­ім да­след­чыц­кім інта­рэ­сам зда­вён бы­лі ку­ль­тур­ныя су­вя­зі: рус­ка-англій­скія, рус­ка-ня­мец­кія, рус­ка-фран­цуз­скія… І рус­ка-бе­ла­рус­кія, вя­до­ма, так­са­ма. Ні­вод­ная ку­ль­ту­ра не мо­жа быць іза­ля­ва­най. А для ўза­емаў­зба­га­чэн­ня ве­ль­мі важ­на раз­умець, чым ды­хае твой су­сед, што ён ця­пер ад­чу­вае. Вось я і ста­ра­юся за­ста­вац­ца ці­каў­ным.