Не проста сведка…

№ 8 (1551) 19.02.2022 - 26.02.2022 г

Сутнасць бібліятэчнай выставы
Бе­ла­рус­кі на­род ні­ко­лі не быў про­стым свед­кам і су­зі­ра­ль­ні­кам сус­вет­на­га гіс­та­рыч­на­га пра­цэ­су. За­ста­ючы­ся не­ад’емнай час­ткай ча­ла­вец­тва і еўра­пей­скай цы­ві­лі­за­цыі, ён за­ўсё­ды з’яў­ляў­ся актыў­ным суб’ектам тых гіс­та­рыч­ных падзей, якія так ці інакш за­кра­на­лі яго са­мо­га, бліз­кіх і ад­да­ле­ных су­се­дзяў, усё ча­ла­вец­тва. Вось ча­му гіс­та­рыч­ны во­пыт і па­мяць на­ша­га на­ро­да — ма­гут­ны рэ­сурс, не­абход­ны для асэн­са­ван­ня і па­бу­до­вы на­шай бу­ду­чы­ні. Та­му 2022 год аб­веш­ча­ны Го­дам гіс­та­рыч­най па­мя­ці, які Гро­дзен­ская аб­лас­ная на­ву­ко­вая біб­лі­ятэ­ка імя Яўхі­ма Кар­ска­га па­ча­ла з уні­ка­ль­на­га вы­ста­вач­на­га пра­екта “Гіс­та­рыч­ная па­мяць — свет­лая бу­ду­чы­ня”.

/i/content/pi/cult/891/18859/11.jpgУва­зе чы­та­чоў прад­стаў­ле­на звыш 200 экзэм­пля­раў кніг, якія ўтрым­лі­ва­юць інфар­ма­цыю аб сла­ву­тых мясц­інах, гра­мад­скіх дзея­чах і важ­ных падзе­ях гіс­та­рыч­на­га мі­ну­ла­га Бе­ла­ру­сі. Экс­па­зі­цыя да­зва­ляе па­глы­біць свае ве­ды ў воб­лас­ці ку­ль­ту­ры і гіс­то­рыі на­шай кра­іны, звяр­нуў­шы ўва­гу на за­йма­ль­ныя і ра­ней не­вя­до­мыя фак­ты. Шмат­ве­ка­вая гіс­то­рыя бе­ла­рус­ка­га на­ро­да свед­чыць аб тым, як вы­со­ка мы цэ­нім мір і да­бра­быт на род­най зям­лі, як бе­раж­лі­ва ста­вім­ся да спад­чы­ны мі­ну­лых па­ка­лен­няў і ўпэў­не­на бу­ду­ем сучаснасць і будучыню дзяр­жа­вы.

ДЫ­ЯЛОГ СТА­ГОД­ДЗЯЎ

Вы­ста­вач­ны пра­ект скла­да­ецца з не­ка­ль­кіх раз­дзе­лаў. Пер­шы з іх — “Бе­ла­русь у ды­яло­гу ста­год­дзяў” — змяш­чае энцык­ла­пе­дыч­ныя, да­ве­дач­ныя і юры­дыч­ныя вы­дан­ні аб гра­мад­ска-па­лі­тыч­ным і са­цы­яль­на-эка­на­міч­ным раз­віц­ці, гіс­то­рыі і су­час­нас­ці Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, аб асаб­лі­вас­цях фар­мі­ра­ван­ня і раз­віц­ця бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы і дзяр­жаў­най ула­ды Бе­ла­ру­сі, яе сім­ва­лах (гім­не, сця­гу, гер­бе су­ве­рэн­най Бе­ла­ру­сі), за­ко­нах і но­ва­ўвя­дзен­нях у іх і г.д. Кні­гі да­дзе­на­га раз­дзе­ла ад­люс­троў­ва­юць пе­ра­емнасць тра­ды­цый бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ад мі­ну­ла­га да су­час­нас­ці, па­каз­ва­юць гіс­то­рыю ста­наў­лен­ня са­мых вя­до­мых бе­ла­рус­кіх ма­шы­на­бу­даў­ні­чых тэх­нік но­ва­га па­ка­лен­ня і іна­ва­цый­ных рас­пра­цо­вак су­час­ных бе­ла­рус­кіх кан­струк­та­раў і брэн­даў на­цы­яна­ль­най эка­но­мі­кі: АМКА­ДОР, БЕ­ЛАЗ, МАЗ, МТЗ, БЕЛ­КА­МУН­МАШ, МЗКТ (Volat), БЕЛ­ДЖЫ (Geely) і інш.

На Год гіс­та­рыч­най па­мя­ці да­во­дзіц­ца шмат зна­ка­вых дат, якія асвят­ля­юцца на па­лі­цах вы­ста­вач­на­га пра­екта: 1160-год­дзе з дня за­сна­ван­ня По­ла­цка, 955-год­дзе з дня за­сна­ван­ня Мін­ска, 100-год­дзе з дня за­сна­ван­ня На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі, 210-год­дзе з ча­су па­чат­ку і за­кан­чэн­ня Айчын­най вай­ны 1812 г. і інш.

Тэ­ма Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны — не­за­быў­ная і не­вы­чэр­пная час­тка на­шай гіс­то­рыі. Яна пры­му­шае по­мніць, хва­ля­вац­ца і ду­маць аб не­смя­рот­ным подзві­гу сал­дат і тых фак­та­рах, якія ака­за­лі­ся вы­ра­ша­ль­ны­мі для Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі, якой сё­ле­та спаў­ня­ецца 77 га­доў. Праз гіс­та­рыч­ную, да­ку­мен­та­ль­ную, на­ву­ко­ва-па­пу­ляр­ную і ме­му­арную лі­та­ра­ту­ру, кні­гі, фо­та­да­ку­мен­ты, энцык­ла­пе­дыі, да­вед­ні­кі па ва­еннай гіс­то­рыі і ілюс­тра­цыі, прад­стаў­ле­ныя на вы­ста­ве, мы акцэн­ту­ем ува­гу чы­та­чоў на на­шай гіс­то­рыі, не­за­быў­ных тра­гіч­ных мо­ман­тах су­ро­ва­га ча­су, ка­лі на род­най зям­лі па­лаў агонь вай­ны. На да­клад­ных гіс­та­рыч­ных фак­тах і ма­тэ­ры­ялах асноў­ныя падзеі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны раз­гля­да­юцца ў вы­дан­нях, якія дэ­ман­стру­юцца на вы­ста­ве.

МЫ ПРА­ПА­НУ­ЕМ ВАМ МАР­ШРУТ

У раз­дзе­ле “Сла­ву­тыя мясц­і­ны Бе­ла­ру­сі” прад­стаў­ле­ны на­ву­ко­ва-па­пу­ляр­ныя вы­дан­ні, якія рас­па­вя­да­юць аб гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­не Зям­лі пад бе­лы­мі кры­ла­мі: аб леп­шых ту­рыс­тыч­ных мар­шру­тах па зна­ка­мі­тых мясц­інах, хра­мах, му­зе­ях, аб дой­лід­стве і пры­род­ных з’явах на­шай кра­іны, вар­тых на­вед­ван­ня і аб­мер­ка­ван­ня. Ся­род іх: На­цы­яна­ль­ная ака­дэ­мія на­вук Бе­ла­ру­сі, Вя­лі­кі тэ­атр опе­ры і ба­ле­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, Ка­лож­ская цар­ква, Ня­свіж­скі і Мір­скі за­мкі, По­ла­цкі Са­фій­скі са­бор, спар­тыў­ны ком­плекс “Мінск-Арэ­на”, Го­ме­льс­кі па­ла­ца­ва-па­рка­вы ансамбль, Брэс­цкая крэ­пасць, “Лі­нія Ста­лі­на”, Жы­ро­віц­кі Свя­та-Успен­скі ма­нас­тыр, Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны му­зей гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, Брас­лаў­скія азё­ры, Бе­ла­веж­ская пуш­ча і інш.

На на­шай зям­лі ўсё ды­хае гар­мо­ні­яй: ся­рэд­ня­веч­ныя за­мкі, ма­ле­нь­кія сель­скія цэр­квы, ста­ра­жыт­ныя языч­ніц­кія ка­піш­чы, га­ра­дзіш­чы, ля­сы, якія за­ха­ва­лі пры­га­жосць пер­ша­род­най пры­ро­ды, пра­зрыс­тыя азё­ры, вы­дат­ныя мясц­іны Бе­ла­ру­сі з гіс­та­рыч­най і архі­тэк­тур­най зна­чы­мас­цю: По­лацк, Ня­свіж, Мір, Ту­раў, Аўгус­тоў­скі ка­нал і інш.

Акра­мя та­го, у раз­дзе­ле прад­стаў­ле­ны кні­гі, пры­све­ча­ныя га­ра­дам, якім у Год гіс­та­рыч­най па­мя­ці па пер­шай згад­цы ў ле­та­пі­се спаў­ня­ецца з дня за­сва­ення: 955 га­доў — Мін­ску — ста­лі­цы і най­бо­ль­ша­му го­ра­ду Бе­ла­ру­сі (пер­шая згад­ка — у ле­та­пі­се “Апо­весць мі­ну­лых ча­соў” пад 1067 г.):, 1160 га­доў — По­ла­цку — най­ста­ра­жыт­ней­ша­му го­ра­ду Бе­ла­ру­сі і Усход­няй Еўро­пы, ка­лыс­цы бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­нас­ці, ку­ль­ту­ры і ду­хоў­нас­ці (пер­шае пі­сь­мо­вая згад­ка па­тры­ярха бе­ла­рус­кіх га­ра­доў ад­но­сіц­ца да 862 го­да (“Апо­весць мі­ну­лых ча­соў”).

15 ве­рас­ня 2022 го­да га­лоў­ная біб­лі­ятэ­ка на­шай кра­іны адзна­чыць юбі­лей з дня за­сна­ван­ня. 100-год­дзе На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі ўне­се­на ў спіс па­мят­ных дат ЮНЕС­КА па ра­шэн­ні 41-й се­сіі Ге­не­ра­ль­най кан­фе­рэн­цыі ЮНЕС­КА 2021 г. Ува­хо­джан­не ў ка­лян­дар ЮНЕС­КА па­цвяр­джае знач­ны ўклад біб­лі­ятэ­кі ў раз­віц­цё сус­вет­най ку­ль­ту­ры і па­пу­ля­ры­за­цыю дзей­нас­ці арга­ні­за­цыі. Та­кое су­пра­цоў­ніц­тва спры­яе інтэг­ра­цыі На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі ў сус­вет­ную біб­лі­ятэч­ную су­по­ль­насць і да­зва­ляе ўзба­га­ціць дзей­насць па за­ха­ван­ні і вы­ка­рыс­тан­ні на­цы­яна­ль­на­га ку­ль­тур­на­га зда­быт­ку. Уся­го ў ка­лян­дар ме­рап­ры­емстваў ЮНЕС­КА на на­ступ­ныя два га­ды ўвай­шло 67 най­бо­льш важ­ных падзей з уся­го све­ту.

І СЛО­ВА ПРА КУ­ЛЬ­ТУ­РУ

Раз­дзел “Ка­ла­рыт бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры” дэ­ман­струе роз­на­га­лі­но­вую лі­та­ра­ту­ру, пры­све­ча­ную на­цы­яна­ль­най са­ма­быт­нас­ці Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, яе ба­га­тай архі­тэк­тур­най і ку­ль­тур­най спад­чы­не, на­род­ным тра­ды­цы­ям, аб­ра­дам і ра­мёс­твам. Ся­род най­­бо­льш ка­ла­рыт­ных сім­ва­лаў на­шай кра­іны мож­на зга­даць бе­ла­рус­кі арна­мент, га­бе­лен, руч­нік, на­цы­яна­ль­ны кас­цюм, слуц­кія па­ясы, бе­ла­рус­кую кух­ню, бус­ла, зуб­ра, лён, ва­сі­лёк і зна­ка­мі­тую бе­ла­рус­кую бу­ль­бу, інфар­ма­цыю аб якіх мож­на знай­сці ў шмат­лі­кіх вы­дан­нях.

Для пры­хі­ль­ні­каў бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва на вы­ста­ве пад­рых­та­ва­ны кні­гі пра вы­яўлен­чае і дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное мас­тац­тва, архі­тэк­ту­ру і ску­льп­ту­ру, му­зы­ку, ды­зайн, тэ­атр і кі­но.

СУ­ПРА­ЦА З ВЫ­ДА­ВЕЦ­ТВА­МІ

Вы­ста­вач­ны пра­ект “Гіс­та­рыч­ная па­мяць — свет­лая бу­ду­чы­ня” змяш­чае і лі­та­ра­ту­ру апош­ніх га­доў роз­ных вы­да­вец­тваў, з які­мі су­пра­цоў­ні­чае біб­лі­ятэ­ка, — “БЕЛ­ТА”, “Бе­ла­русь”, “Ад­ука­цыя і вы­ха­ван­не”, “Бе­ла­рус­кая на­ву­ка”, “Бе­ла­рус­кая Энцык­ла­пе­дыя імя Пет­ру­ся Броў­кі”, “Звяз­да”, “Вы­шэй­шая шко­ла”, “Хар­вест”, “Мас­тац­кая лі­та­ра­ту­ра”. У шэ­ра­гу кніг зна­хо­дзяц­ца ком­плек­сныя звес­ткі пра на­шу кра­іну і яе да­сяг­нен­ні ў роз­ных сфе­рах дзей­нас­ці.

ВЫ­БІТ­НЫЯ АСО­БЫ

Апош­ні раз­дзел, “Зна­ка­выя по­ста­ці Бе­ла­ру­сі”, зна­ёміць чы­та­чоў з та­ле­на­ві­ты­мі і вы­біт­ны­мі лю­дзь­мі, гіс­та­рыч­ны­мі дзея­ча­мі і пі­сь­мен­ні­ка­мі, мас­та­ка­мі і кам­па­зі­та­ра­мі, кас­ма­наў­та­мі і вы­дат­ны­мі спар­тсме­на­мі, якія так ці інакш па­ўплы­ва­лі на ста­наў­лен­не род­най кра­іны, мо­вы, лі­та­ра­ту­ры і ку­ль­ту­ры. Гэ­та Фран­цыск Ска­ры­на, Мак­сім Баг­да­но­віч, Яўхім Кар­скі, Пётр Ма­шэ­раў, Мі­ха­іл Са­віц­кі, Мі­ка­лай Яро­мен­ка, Ігар Лу­ча­нок, Алег На­віц­кі, Пётр Клі­мук, Але­на Бя­ло­ва, Аляк­сандр Мя­дзведзь.

У яскра­ва афор­мле­ных кні­гах саб­ра­ны ўспа­мі­ны, інтэрв’ю, бі­ягра­фіч­ныя звес­ткі, да­ку­мен­та­ль­на-па­этыч­ныя ме­му­ары, да­ку­мен­та­ль­ныя апо­вес­ці, на­ры­сы, эсэ, арты­ку­лы, за­ма­лёў­кі і эцю­ды, з да­па­мо­гай якіх мож­на ад­са­чыць дзіў­ны жыц­цё­вы шлях та­ле­на­ві­тых лю­дзей, ча­ра­дзе­яў сцэ­ны, гра­ма­дзян-па­тры­ётаў, актыў­ных гра­мад­скіх дзея­чаў і ня­стом­ных ван­дроў­ні­каў. Зга­да­ная лі­та­ра­ту­ра за­ймае па­чэс­нае мес­ца по­бач з іншы­мі вы­дан­ня­мі па­пу­ляр­най се­рыі “Жыц­цё зна­ка­мі­тых лю­дзей Бе­ла­ру­сі”.

Цэ­лая га­ле­рэя зна­ёмых воб­ра­заў па­ўстае ў вы­дан­нях се­рый “Сла­ву­тыя мас­та­кі з Бе­ла­ру­сі”, “100 вы­дат­ных дзея­чаў бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры” пра Ефра­сін­ню По­ла­цкую, Кі­ры­лу Ту­раў­скаг­са, Він­цэн­та Ду­ні­на-Мар­цін­ке­ві­ча, Іва­на Ша­мя­кі­на, Янку Маў­ра, Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча, Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча, Іва­на Ме­ле­жа, Ку­зь­му Чор­на­га, Мі­ха­іла Фін­бер­га, Ле­ані­да Шча­мя­лё­ва, Рас­ціс­ла­ва Янкоў­ска­га, Мі­ха­іла Вы­соц­ка­га, Пят­ра Клі­му­ка і іншых.

Асоб­нае мес­ца ад­ве­дзе­на пі­сь­мен­ні­кам-юбі­ля­рам 2022 го­да — Янку Ку­па­лу (140 га­доў), Яку­бу Ко­ла­су (140 га­доў) і Мак­сі­му Тан­ку (110 га­доў).

ЗА­МЕСТ ЗА­КАН­ЧЭН­НЯ

Прад­стаў­ле­ныя на вы­ста­вач­ным пра­екце “Гіс­та­рыч­ная па­мяць — свет­лая бу­ду­чы­ня” кні­гі па­шы­ра­юць да­ляг­ляд і да­зва­ля­юць да­ве­дац­ца пра тое, пра што чы­та­чы на­ват не зда­гад­ва­лі­ся. Та­кія кні­гі трэ­ба чы­таць з вя­лі­кай ува­гай, са шчы­ры­мі па­чуц­ця­мі і з ве­рай, каб быць упэў­не­ным у тым, што ў на­шай ста­рон­кі не то­ль­кі ге­ра­ічнае мі­ну­лае, але і пер­спек­тыў­ная бу­ду­чы­ня.

Я на­ўмыс­на не на­зы­ваю ў тэк­сце кан­крэт­ныя вы­дан­ні (іх ве­ль­мі шмат!), а за­пра­шаю ўсіх ахвот­ных азна­ёміц­ца з імі ў экс­па­зі­цый­най за­ле га­лоў­на­га кор­пу­са най­ста­рэй­шай біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі.

Ва­лян­ці­на МЕДЗЕР, вя­ду­чы біб­лі­ятэ­кар ад­дзе­ла аб­ане­мен­та Гро­дзен­скай аб­лас­ной на­ву­ко­вай біб­лі­ятэ­кі