Эстэ­ты­ка ві­цеб­ска­га аван­гар­ду

№ 8 (1551) 19.02.2022 - 26.02.2022 г

У лю­тым па тра­ды­цыі да дня на­ра­джэн­ня Ка­зі­мі­ра Ма­ле­ві­ча ла­дзяц­ца роз­ныя пра­екты і вы­ста­вы. З пры­свя­чэн­нем 100-га­до­ва­му юбі­лею УНО­ВИС, што адзна­чаў­ся па­за­ле­тась, у Мін­ску ў На­цы­яна­ль­ным цэн­тры су­час­ных мас­тац­тваў пра­хо­дзіць вы­ста­ва Constructio — пра­ект, як за­яўле­на, кан­крэт­на-кан­струк­тыў­на­га мас­тац­тва. На вы­ста­ве — тво­ры су­час­ных, у асноў­ным ві­цеб­скіх твор­цаў. У рам­ках Constructio ві­цеб­ская мас­тач­ка і мас­тац­тваз­наў­ца Га­лі­на Ва­сі­ль­ева — ку­ра­тар вы­ста­вы — пра­вя­ла і прэ­зен­та­цыю сва­ёй но­вай кні­гі “Ві­цеб­скі аван­гард у дзея­нні”.

/i/content/pi/cult/891/18856/04.jpgДа­рэ­чы, амаль ад­на­ча­со­ва з мін­скай вы­ста­вай і ў Ві­цеб­скай аб­лас­ной біб­лі­ятэ­цы ад­кры­ла­ся вы­ста­ва пра­екта “Constructio”, скла­дзе­ная з тво­раў са­мой Га­лі­ны Ва­сі­ль­евай як мас­тач­кі. Па­ча­так тра­ды­цыі быў у 1993 го­дзе, і за амаль 30 га­доў пра­ект не­адна­ра­зо­ва пра­хо­дзіў у Бе­ла­ру­сі, па­каз­ваў­ся ў іншых кра­інах. Яго ге­ро­ямі, як пра­ві­ла, бы­лі ві­цеб­скія мас­та­кі. Га­лі­на Ва­сі­ль­ева за­зна­чае, што ў не­йкім сэн­се пад­обныя пра­екты для Бе­ла­ру­сі ўні­ка­ль­ныя, бо асоб­ныя ра­бо­ты кан­струк­тыў­на­га на­прам­ку не губ­ля­юцца ся­род іншых тво­раў, як гэ­та звы­чай­на зда­ра­ецца, а прад­стаў­ле­ны кан­цэн­тра­ва­на. Да та­го ж у Бе­ла­ру­сі ве­ль­мі ня­мно­гія твор­цы пра­цу­юць у эстэ­ты­цы кан­крэт­на-кан­струк­тыў­на­га мас­тац­тва, а Ві­цебск якраз сла­віц­ца сва­ім аван­гар­дам. І на гэ­ты раз у ста­ліч­най за­ле НЦСМ на пра­спек­це Не­за­леж­нас­ці мож­на ўба­чыць тво­ры тых ві­цеб­скіх мас­та­коў, з які­мі Га­лі­на Ва­сі­ль­ева ўжо да­ўно су­пра­цоў­ні­чае.

Не ска­заць, што вы­ста­вач­ная плош­ча пе­ра­на­сы­ча­на тво­ра­мі, і спіс мас­та­коў-удзе­ль­ні­каў не та­кі вя­лі­кі, як, мо­жа, ха­це­ла­ся б, але ёсць на­го­да і ўба­чыць не­шта з фон­даў са­мо­га НЦСМ — у пер­шую чар­гу аб’ёмна-пра­сто­ра­выя ра­бо­ты зна­ка­мі­та­га ві­цеб­ска­га аван­гар­дыс­та Аляк­сан­дра Ма­лея, і аца­ніць экс­па­зі­цыю як твор кан­цэп­ту­аль­на­га мас­тац­тва. Га­лі­на Ва­сі­ль­ева сва­імі квад­ра­та­мі з пры­свя­чэн­нем Ма­ле­ві­чу па­ста­ра­ла­ся па­зна­чыць пункт ад­лі­ку ад суп­рэ­ма­тыз­му і па­ра­зва­жаць над тым, што ж та­кое кан­струк­тыў­нае мас­тац­тва і кан­крэт­нае мас­тац­тва на пры­кла­дзе пра­па­на­ва­ных ра­бот.

/i/content/pi/cult/891/18856/05.jpgГе­амет­рыч­ная аб­страк­цыя, мі­ні­ма­лізм, ра­бо­та з фор­май і пра­сто­рай — па­вод­ле ку­ра­та­ра Га­лі­ны Ва­сі­ль­евай, на гэ­тым ро­біц­ца акцэнт Constructio. Сут­нас­ці ідэі, ма­быць, най­бо­льш ад­па­вя­да­юць ра­бо­ты зноў жа Аляк­сан­дра Ма­лея. Мож­на на­ват про­ста пра­цы­та­ваць апі­сан­не ад­на­го яго­на­га арт-аб’екта: “Ку­бак­вад­рат. Пра­сто­ра­вая струк­ту­ра Зва­рот­най інфар­ма­цыі” — ён так­са­ма з фон­даў НЦСМ. Тво­ры Аляк­сан­дра Ма­лея, трэ­ба пры­знац­ца, най­бо­льш пры­цяг­ва­юць по­зір­кі на вы­ста­ве. Арт-аб’ект Аляк­сан­дра Сле­па­ва “Кен­таўр, які стра­ляе з лу­ка” на­ўпрост ад­сы­лае да ідэй суп­рэ­ма­тыз­му. Вя­лі­кія тэк­сты­ль­ныя па­лот­ны Анта­ні­ны Фа­лей — з “ге­амет­рыч­най” се­рыі “Сі­мет­рыя ства­рае падзею”. Арт-аб’ект Ва­сі­ля Ва­сі­ль­ева “Эцюд” з за­точ­на­га ка­ме­ня за­хап­ляе не то­ль­кі вы­раз­най ге­амет­рыч­нас­цю, але і та­лен­там пе­ра­тва­рэн­ня са­ма­га звы­чай­на­га прад­ме­та ў твор мас­тац­тва. На вы­ста­ве Constructio мож­на ўба­чыць і яшчэ адзін твор Ва­сі­ля Ва­сі­ль­ева — вя­лі­кую ску­льп­ту­ру “Анёл”, зроб­ле­ную са ста­рой ван­ны. Яна, ма­быць, не зу­сім ад­па­вя­дае за­яўле­най кан­цэп­цыі кан­крэт­на­га і кан­струк­тыў­на­га мас­тац­тва. Але ж гэ­та яшчэ ад­на на­го­да мін­ча­нам па­ба­чыць твор, які мі­ну­лай вяс­ной так усіх за­ха­піў на фес­ты­ва­лі ску­льп­ту­ры SculptFest і ў вы­ні­ку атры­маў пер­шую прэ­мію ў на­мі­на­цыі “Кан­цэп­цыя”. Яскра­выя, шмат­ка­ля­ро­выя і вя­лі­кія па па­ме­рах тво­ры мін­скай мас­тач­кі Дзі­ны Да­ні­ло­віч так­са­ма то­ль­кі па­сля не­ка­то­ра­га роз­ду­му да­зва­ля­юць раз­гле­дзець у са­бе кан­струк­ты­візм, але ге­амет­рыч­ныя фі­гу­ры ў іх да­клад­на па­ба­чыць мож­на. Да­рэ­чы, Дзі­на Да­ні­ло­віч ву­чы­ла­ся ў Ві­цеб­скім дзяр­жаў­ным тэх­на­ла­гіч­ным інсты­ту­це і бы­ла сту­дэн­ткай ку­ра­та­ра Constructio Га­лі­ны Ва­сі­ль­евай, якая ў гэ­тым інсты­ту­це вы­кла­дае. Яшчэ ад­на­го мас­та­ка вар­та зга­даць — Ула­дзі­мі­ра Ма­кар­ко­ва з аб­страк­тны­мі кар­ці­на­мі на кас­міч­ную тэ­ма­ты­ку.

Па­ру слоў вар­та ска­заць пра кні­гу, якая прэ­зен­та­ва­ла­ся і ў Мін­ску, і ў Ві­цеб­ску. Гэ­та ма­наг­ра­фія Га­лі­ны Ва­сі­ль­евай “Ві­цеб­скі аван­гард у дзея­нні”, якая ахоп­лі­вае гіс­то­рыю аван­гар­дных пра­ектаў Ві­цеб­ска, па­чы­на­ючы з дру­гой па­ло­вы мі­ну­ла­га ста­год­дзя: там арты­ку­лы і пра ле­ген­дар­на­га мас­та­ка Аляк­сан­дра Са­лаў­ёва, і пра твор­чае аб’яднан­не “Квад­рат”, і пра вы­ста­вач­ныя пра­екты Ва­сі­ля Ва­сі­ль­ева Abstract, і пра мно­гае іншае. Кні­га мо­жа даць уяў­лен­не пра тое, як Ві­цебск дзе­ся­ці­год­дзя­мі пад­трым­лі­вае зван­не цэн­тра аван­гар­дна­га мас­тац­тва.